Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
— Нехта ідзе.
— Цяля адвязалася,— сказаў яго брат.
Фігура, што ішла ў іх бок, была яшчэ занадта далёка, каб здагадацца, што гэта такое. У месячным святле персікавыя дрэвы ў цвеце кідалі на дарогу пераблытаныя цені. Водар кветак і свежай вясновай травы мя-
шаўся з кіслым пахам выкапанай непадалёк памыйнай ямы.
— Ды не. Чыйсьці падшыванец,— сказаў Стампі Мак-Фэйл.
Міс Амелія моўчкі глядзела на дарогу. Яна адкінула ўбок вяроўку і круціла шлейку камбінезона пальцамі худой загарэлай рукі. Твар яе спахмурнеў, на лоб спаўзла пасма валасоў. Ніхто з іх не крануўся з месца.
На падворку аднаго з дамоў ля дарогі шалёна заскавытаў сабака і не замаўкаў, пакуль хтосьці з дома яго не сцішыў. I толькі тады, калі тое, што рухалася па дарозе, падышло даволі блізка, яны ўбачылі ў жоўтым святле ліхтара над ганкам, што гэта было такое на самай справе.
Гэта быў незнаёмы чалавек, а незнаёмыя не часта прыходзілі ў горад пешкі ў такі час. Да таго ж ён быў гарбаты, росту не больш за чатыры футы, у падраным, укрытым пылам паліто, што ледзь даставала да калень. Крывенькія ножкі, здавалася, ледзь трывалі цяжар перакрыўленай грудной клеткі і гарба на яго плячах. У гарбуна была вялікая галава з глыбока пасаджанымі блакітнымі вачамі і тонкім роцікам. Твар быў адначасова лагодны і дзёрзкі, бледная скура здавалася жоўтай ад пылу, пад вачамі ляжалі ліловыя цені. У руцэ ён трымаў стары чамадан, увесь перакошаны іабвязаны вяроўкай.
— Добры вечар,— вымавіў, аддыхваючыся, гарбун.
Міс Амелія і чацвёра мужчын не адказалі на яго вітанне, а толькі моўчкі глядзелі ў яго бок.
— Я шукаю міс Амелію Івэнс,— сказаў гарбун.
Міс Амелія адкінула з ілба валасы і ўзняла галаву:
— Навошта?
— Таму што я ёй радня,— адказаў гарбун.
Блізняты і Стампі Мак-Фэйл глянулі на міс Амелію. — Гэта я,— сказала тая.— Якая яшчэ радня?
— Ведаеце...— пачаў гарбун. Ён бянтэжыўся, і здавалася, вось-вось расплачацца. Ён паставіў чамадан на ніжнюю прыступку, але трымаў яго за ручку.
— Маю маці звалі Фані Джэзэп. Яна родам з Чыха. Яна выехала адтуль гадоў трыццаць назад пасля шлюбу з першым мужам. Памятаю, яна гаварыла, што ў яе ёсць зводная сястра Марта. А сёння ў Чыха мне сказалі, што міс Амелія — дачка Марты.
Міс Амелія слухала, гледзячы некуды ўбок. Нават у нядзелю яна абедала адна, у яе доме ніколі не збіралася радня, і сама яна нікому ў сваячкі не напрошвалася. Была ў яе некалі дваюрадная бабка — уладальніца платнай стайні ў Чыха, але тая даўно памерла.1 Была ў міс Амеліі яшчэ дваюрадная сястра, што жыла ў гарадку, міль за дваццаць адсюль, але яны не вельмі ладзілі і калі сустракаліся на дарозе, дык адварочваліся і плявалі. Здаралася, што якая-небудзь дзесятая вада на кісялі спрабавала падкаціцца да міс Амеліі, але ўсе такія спробы былі марныя.
Гарбун пачаў вярзці ўсялякую лухту, прыпамінаючы розныя імёны і месцы, не вядомыя нікому з тых, хто быў у той час на ганку, і якія, здавалася, не мелі ніякага дачынення да тэмы размовы.
— Значыць, Фані і Марта Джэзэп былі зводныя сёстры. А я сын Фані ад трэцяга мужа. Вось і выходзіць, што мы...
Ен нагнуўся і пачаў развязваць чамадан дрыготкімі, падобнымі на брудныя вераб’іныя лапкі, рукамі. У чамадане было поўна рознага смецця: рыззё, нейкі хлам, нават ці не часткі швейнай машыны альбо штонебудзь яшчэ болып недарэчнае. Гарбун пачаў корпацца ў сваіх манатках і выцягнуў адтуль старую фотакартку.
— Вось фатаграфія маёй маці і яе зводнай сястры.
Міс Амелія маўчала. Яна рухала сківіцамі, і па яе твары можнц было здагадацца, пра што яна думае.
Стампі Мак-Фэйл узяў здымак і паднёс яго бліжэй да святла. На фатаграфіі былі дзве бледныя змарнелыя дзяўчынкі ва ўзросце двух-трох гадоў, з невыразнымі плямкамі замест твараў. Такія старыя здымкі можна ўбачыць у кожным альбоме.
Стампі Мак-Фэйл моўчкі аддаў фота назад.
— Адкуль ты ідзеш? — спытаўся ён.
— Я вандраваў,— няўпэўнена адказаў гарбун.
Міс Амелія ўсё маўчала. Яна стаяла, абапёршыся аб вушак, і глядзела зверху ўніз на гарбуна. Генры Мэйсі нервова міргнуў і пацёр рукі. Потым ён паціху ўстаў і знік. Гэта быў добры, спагадлівы чалавек, і становішча, у якім апынуўся гарбун, вельмі яго кранула. Таму ён вырашыў не чакаць, пакуль міс Амелія шугане прышэльца ад свайго ганка і пагоніць яго з горада. Гарбун стаяў каля расчыненага чамадана, соп і крывіў дрыготкія вусны. Відаць, ён пачынаў разумець тое жудаснае становішча, у якім ён апынуўся. Бадай, ён усведамляў, якая гэта вартая жалю рэч — вось так прыйсці ў горад, дзе ніхто цябе не ведае, і даказваць сваё сваяцтва з міс Амеліяй. Ва ўсякім разе, ён сеў на прыступку і заплакаў.
He часта здараецца, што нікому не вядомы гарбун прыходзіць апоўначы да крамы, садзіцца на прыступку і пачынае плакаць. Міс адкінула назад валасы, a мужчыны збянтэжана пераглянуліся. У горадзе было ціха. Нарэшце адзін з блізнят сказаў:
— От, халера! Ну, ці гэта не Морыс Файнштэйн?
Усе заківалі ў згодзе, бо разумелі, што гэта азначае. Але гарбун заплакаў яшчэ гучней, бо не ведаў, пра што ішла размова. Морысам Файнштэйнам звалі чалавека, што некалі жыў у горадзе. Гэта быў жвавы і вёрткі яўрэйчык, які плакаў, калі яго называлі юда, і кожны дзень еў белы хлеб і кансерваваную ласасіну. Потым з ім здарылася нейкая бяда і ён пераехаў у
Сасаеці-Сіці. Але з таго часу кожнага плаксуна і размазню называлі Морыс Файнштэйн.
— Чалавек нечым засмучаны,— сказаў Стампі Мак-Фэйл.— Ёсць, відаць, на тое нейкая прычына.
Міс Амелія, зрабіўшы два шырокія нязграбныя крокі, прайшла па ганку, потым па прыступках — уніз і пачала задуменна глядзець на незнаёмца. Доўгім рудым пальцам яна дакранулася да гарба. Гарбун яшчэ плакаў, але ўжо не так моцна. Была ціхая ноч, месяц, як і раней, свяціў мякка і ясна, халаднела. I тут міс Амелія зрабіла нешта незвычайнае. Яна выцягнула з кішэні бутэльку, абцёрла далонню горлечка і падала яе гарбуну. Міс Амелію вельмі рэдка ўдавалася ўгаварыць прадаць гарэлкі напавер, а каб яна хоць кроплю каму дала дарма — пра такое амаль што і не чулі.
— Пі,— сказала яна.— Палягчэе.
Гарбун сціх, акуратна злізаў слёзы з вуснаў і ўзяў бутэльку. Калі ён глынуў гарэлкі, міс Амелія паволі наліла сабе гарэлкі ў рот, патрымала яе там і, прапаласкаўшы, выплюнула. Потым яна таксама выпіла некалькі глыткоў. Блізняты і фабрычны майстар пілі са сваіх бутэлек, за якія раней заплацілі.
— Мяккая,— сказаў Стампі Мак-Фэйл.— Міс Амелія, я ніколі не чуў, каб хто паскардзіўся на вашу гарэлку.
Тая гарэлка (дзве вялікія бутэлькі), якую яны пілі ў тую ноч, мае істотнае значэнне ў гісторыі. Без яе было б цяжка растлумачыць тое, што адбывалася потым. Можа, без яе ніколі б не было кафэ. Бо гарэлка ў міс Амеліі была адмысловая. Яна была празрыстая і пякучая: вып’еш глыток — і доўга гарыць усярэдзіне. I гэта яшчэ не ўсё. Вядома, што, калі напісаць які-небудзь тэкст лімонным сокам на чыстым аркушы паперы, нельга ўбачыць ніводнай літары, але калі патрымаць тую самую паперу хвіліну перад агнём, літары пацямнеюць і тэкст можна прачытаць. Уявіце, што га-
рэлка — агонь, а тэкст — гэта тое, што тоіцца ў душы чалавека, і тады вы зразумееце вартасць гарэлкі міс Амеліі. Тое, што праходзіла незаўважаным ці хавалася глыбока ў душы, раптам прыцягвала ўвагу і кідалася ў вочы. Які-небудзь прадзільшчык, у галаве ў якога толькі станок, кацялок з ежай, якую ён еў похапкам у абед, і ложак, на які ён валіўся знясілены ноччу, вып’е ў нядзелю гарэлкі і раптам убачыць на балоце гарлачык. Патрымае кветку ў руцэ, паглядзіць на яе кволую залацістую галоўку, і нечакана яго ахопіць пяшчота, вострая, нібыта боль. А той ткач раптам узніме галаву і ўпершыню ў жыцці заўважыць халодныя чароўныя' водсветы ў начным студзеньскім небе, і яго сэрца сцісне глыбокі жах ад усведамлення ўласнай мізэрнасці. Вось што здараецца, калі чалавек вып’е гарэлкі міс Амеліі. Пасля ён пакутуе, знясілены хмелем, але душа яго сагрэтая, і ён прачытаў у ёй словы нябачнага тэксту.
Яны ўсё яшчэ пілі, калі ўжо ў першай гадзіне ночы месяц схаваўся за воблакі і зрабілася цёмна і холадна. Гарбуц усё яшчэ сядзеў на ніжняй прыступцы, маркотна скурчыўшыся і схіліўшы галаву на калені. Міс Амелія стаяла моўчкі, засунуўшы рукі ў кішэні, паставіўшы нагу на другую прыступку. Твар яе выяўляў, як гэта бывае ў касавокіх людзей, калі яны глыбока аб нечым думаюць, адначасова мудрасць і вар’яцтва. Нарэшце яна сказала:
— He ведаю, як цябе завуць.
— Лаймэн Уіліс,— адказаў гарбун.
— Ну што ж, заходзь,— сказала яна.— У духоўцы засталося тое-сёе ад вячэры, будзе чым падсілкавацца.
За ўсё жыццё міс Амелія ўсяго некалькі разоў запрасіла каго-небудзь сесці разам за стол, не лічачы тых выпадкаў, калі трэба было некага ашукаць ці выманіць грошы. Таму мужчыны, што сядзелі на ганку,
адчулі, што тут нешта не так. Пасля яны вырашылі паміж сабой, што міс Амелія добрую частку дня праседзела на балоце каля свайго бровара і, відаць, перапіла. Адным словам, яна пайшла з ганка, а тады і Стампі Мак-Фэйл, і блізняты падаліся дадому. Амелія зачыніла на засаўку дзверы і агледзела краму, ці ўсё там у парадку. Потым пайшла ў кухню, што была за крамай. Гарбун пайшоў за ёю, цягнучы за сабой чамадан, шморгаючы носам і выціраючы яго рукавом зашмальцаванага паліто.
— Сядай,— сказала міс Амелія.— Зараз разагрэю яду.
У тую ноч яны добра падсілкаваліся. Міс Амелія была заможная жанчына і не скупілася на ежу. На вячэру была засмажаная курыца (грудку гарбун палажыў сабе на талерку), пюрэ з бручкі, лісце капусты і гарачы бледна-залацісты батат. Міс Амелія ела пасялянску: паволі і з апетытам. Яна сядзела, паклаўшы локці на стол, нізка нахіліўшыся над талеркай, шырока расставіўшы калені і ўпёршыся нагамі ў перакладзіну паміж ножкамі крэсла. Гарбун жа праглынуў усё ў адно імгненне, нібыта ў яго з месяц нічога не было ў роце. У час яды па яго брудным твары скацілася сляза, але гэта была ўсяго толькі запозненая слязінка, якая нічога не азначала. На стале стаяла rasaBaa лямпа, і агонь на акуратна падрэзаным кноце, блакітны па краях, ярка і весела асвятляў кухню. З’еўшы ўсё, што было на талерцы, міс Амелія выцерла талерку кавалкам хлеба і паліла яго празрыстым, салодкім, сваімі рукамі прыгатаваным сіропам. Гарбун зрабіў тое самае, толькі больш манерна, і папрасіў яшчэ. Павячэраўшы, міс Амелія адкінулася ў крэсле, пагойдваючыся на яго задніх ножках, і, сціснуўшы правую руку ў кулак, левай памацала пругкі біцэпс пад рукавом чыстай блакітнай кашулі — яна рабіла гэта машынальна, кожны раз пасля яды. Потым яна ўзяла са