Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
Капітан напружанай хадой крочыў па тратуары адной з вуліц, што вяла да казармы. Надвор’е ў той дзень было незвычайнае. Над галавой плылі змрочныя навальнічныя хмары. Але бліжэй да гарызонту неба заставалася чыстае і сонца асвятляла яго сваім мяккім ззяннем. Капітан махаў рукамі, нібы яны не згіналіся ў локцях, і не падымаў вачэй ад сваіх вайсковых штаноў і начышчаных да бляску вузкіх чаравікаў. Ен падняў галаву, толькі калі дайшоў да лаўкі,
на якой сядзеў радавы Уільямс, і, затрымаўшы на некалькі хвілін свой позірк на салдату, падышоў да яго. Той паволі стаў у стойку «смірна».
— Радавы Уільямс,— звярнуўся да яго капітан.
Салдат чакаў далейшай каманды, але капітан маўчаў. Ён хацеў зрабіць салдату вымову за парушэнне правілаў нашэння формы. Калі ён падыходзіў, яму здалося, што ў радавога Уільямса няправільна зашпілены мундзір. На першы погляд здавалася, што салдат было брудна, а неахайнасць Сузі было цяжка апісаць нейкі важны элемент сваёй формы. Але апынуўшыся твар у твар з салдатам, капітан не знайшоў ніякіх падстаў для крытыкі. Памылковае ўяўленне пра цывільную расхлябанасць стваралася ад фігуры салдата, а не ў выніку парушэння вайсковага статуту. Зноў капітан моўчкі, нібы папярхнуўшыся, застыў перад салдатам. Праз яго сэрца прайшла доўгая тырада, поўная праклёнаў, прызнанняў у любові, модлаў і абраз. Але, нарэшце, ён павярнуўся, так і не сказаўшы ні слова.
Дождж, які збіраўся ўжо даўно, напаткаў капітана амаль каля самага дома. Гэта быў ужо ціхі зімовы дождж — пачаўся ён з грукатам летняй навальніцы. Калі ўпалі першыя кроплі, капітану заставалася да дому не болып як дваццаць метраў. Ён мог прабегчы гэтую кароткую адлегласць і своечасова апынуцца пад дахам. Але ён па-ранейшаму ледзь цягнуў ногі і не пайшоў хутчэй нават тады, як яго прамачылі да ніткі струмені ледзяной вады. Калі ён адчыніў дзверы ў дом, вочы яго гарэлі і ён дрыжаў усім целам.
* * *
Радавы Уільямс пайшоў у казарму, адчуўшы, што вось-вось ліне дождж. Ён пасядзеў да вячэры ў пакоі адпачынку, а потым, апынуўшыся сярод гаманлівай ажыўленасці сталовай, няспешна і сытна пад’еў. Пас-
ля ўзяў з сваёй тумбачкі мяшэчак з таннымі, рознага гатунку цукеркамі. Яшчэ не дажаваўшы зефіру, ён накіраваўся ў прыбіральню і ўсчаў там бойку. Калі ён зайшоў, усе месцы, апрача аднаго, былі занятыя, а перад ім якраз зайшоў салдат і пачаў ужо расшпільваць штаны. Але калі той пачаў садзіцца, радавы Уільямс груба піхнуў яго, спрабуючы прагнаць з занятага ўжо месца. Пачалася бойка, і навокал сабраўся невялікі натоўп салдат. Спачатку перавага была на баку Уільямса, ён быў спрытнейшы і дужэйшы. У час барацьбы на яго твары не было ні гневу, ні натугі; рысы твару па-ранейшаму нічога не вьіказвалі; пра натугу сведчылі толькі пот, што каціўся па лбе, і невідучыя вочы. Праціўнік ужо страціў усякуіё надзею на перамогу і паядынак быў ужо выйграны, калі раптам Уільямс здаўся, быццам страціўшы цікавасць да барацьбы, і нават не спрабаваў абараняцца. Яго моцна білі, з усёй злосцю стукаючы галавой аб цэментны пол. Калі ўсё скончылася, ён, хістаючыся, падняўся на ногі і пайшоў з прыбіральні.
Гэта была ўжо не першая бойка, якую пачынаў Уільямс. Апошнія два тыдні ён заставаўся ў казарме кожную ноч і нарабіў нямала клопату. Салдаты, што спалі ў адной з ім казарме, нават не падазравалі пра гэтую рысу яго характару. To ён гадзінамі здранцвела сядзеў, не вымаўляючы ніводнага слова, то ні з Ta­ro ні з сяго дапускаў якую-небудзь недаравальную правіннасць. Ён ужо больш не хадзіў у лес у вольны час, а ноччу дрэнна спаў, будзячы ўсю казарму мармытаннем праз сон. Аднак ніхто не надаваў увагі яго дзівацтвам. У казармах здараліся рэчы куды больш дзіўныя. Адзін стары капрал кожны вечар пісаў лісты да Шэрлі Тэмпл \ падводзячы ў іх, нібы ў дзённі-
1 Шэрлі Тэмпл — амерыканская дзяўчынка — кіназорка трыццатых гадоў.
ку, рахункі падзеям, што адбыліся за дзень, а раніцай наступнага дня перад снеданнем пасылаў іх па пошце. Другі салдат, які праслужыў у войску ўжо каля дзесяці гадоў, выскачыў з акна з трэцяга паверха, бо прыяцель не пазычыў яму пяцьдзесят цэнтаў на піва. Повару ў той самай батарэі не давала спакою неадчэпная думка, што ў яго рак языка. Ен увесь час высалопліваў перад люстэркам язык так, што былі відаць нават смакавыя сасочкі. Да таго ж замарыў сябе голадам амаль да поўнага знясілення.
Пасля бойкі Уільямс пайшоў у спальны пакой і лёг на ложак. Ен палажыў пакет з цукеркамі пад падушку і ўтаропіўся ў столь. На дварэ дождж крыху сціх, і надышла ноч. Думкі ажывілі некалькі млявых мар. Уільямс падумаў пра капітана, але перад вачамі праплывалі толькі ўяўныя вобразы, пазбаўленыя сэнсу. Для гэтага маладога ўраджэнца поўдня афіцэры належалі да той самай не зусім вызначанай катэгорыі, што і негры — яны займалі нейкае месца ў ягоным жыцці, але ён не ставіўся да іх, як да чалавечых істот. Радавы Уільямс адносіўся да капітана з пачуццём фаталізму, як да надвор’я ці іншай прыроднай з’явы. Паводзіны капітана хоць і маглі здацца нечаканымі, але ён не звязваў іх з сваёй асобай. Ен не браў пад сумненне іх нармальнасць, як яго не мучылі пытанні, чаму бывае навальніца ці вянуць кветкі.
Ен больш не падыходзіў да дома капітана Пендэртана пасля таго, як раптам нехта ўключьіў лямпу і ён убачыў чарнявую жанчыну, што стаяла на парозе і глядзела на яго. У той час ім авалодаў страх, але гэта быў страх хутчэй фізічны, чым усвядомлены. Пачуўшы грукат парадных дзвярэй, ён асцярожна выглянуў і ўпэўніўся, што ніякіх перашкод на яго шляху няма. Апынуўшыся ў лесе і зноў адчуўшы сябе ў бяспецы, ён ціха пабег, хоць добра і не ведаў, чаго ён спалохаўся.
Але думкі пра капітанаву жонку не пакідалі салдата. Ен сніў «пані» кожную ноч. Аднойчы, калі ўжо быў у войску, ён атруціўся птамаінам, і яго завезлі ў шпіталь. Ад адной думкі пра паганую хваробу, пераносчыцамі якой з’яўляюцца жанчыны, яго трасло пад прасціной кожны раз, калі да яго падыходзілі медсёстры, і ён лічыў за лепшае цярпець мукі, чым папрасіць іх зрабіць якую-небудзь паслугу. Але дакрануўшыся да «пані», ён ужо больш не баяўся гэтай хваробы. Кожны дзень ён даглядаў і сядлаў яе каня, глядзеў ёй услед, калі яна ехала на прагулку. Раніцай было золка і ветрана, твар капітанавай жонкі ружавеў, і яна была ў вясёлым настроі. У яе былі заўсёды прызапашаны Уільямсу які-небудзь жарт ці прыязнае слова, але ён ніколі не глядзеў ёй проста ў твар і не адказваў на жарты.
Уільямс ніколі не асацыіраваў яе са стайняй ці вольным паветрам. Для яго яна заўсёды была ў пакоі, дзе ноччу ён так засяроджана назіраў за ёй. Успаміны пра гэтыя гадзіны былі заснаваны выключна на пачуццях. У пакоі быў тоўсты дыван на падлозе, шаўковае пакрывала, тонкі пах духоў. Былі яшчэ раскошная цеплыня жаночага цела, цішыня і змрок — дзіўная асалода ў сэрцы і напружаная сіла ў целе, калі ён сядзеў на кукішках побач з ёй. Зазнаўшы ўсё гэта, ён не мог з ім развітацца; у ім нарадзілася незразумелае, нібы ў наркамана, палкае жаданне, спатоленне якога было непазбежнае, як смерць.
Дождж аціх апоўначы. У казарме ўжо даўно патушылі святло. Уільямс не распранаўся, і калі дождж аціх, ён надзеў спартыўныя тапкі і выйшаў з казармы. Да капітанавага дома ён пайшоў звычайнай дарогай — краем лесу, што рос вакол ваеннага гарадка. Але ў той вечар месяц не свяціў, і салдат ішоў хутчэй, як звычайна. У адным месцы ён заблудзіўся, а калі падышоў да капітанавага дома, з ім здарыўся непры-
емны выпадак. Ён спатыкнуўся ў цемры і трапіў, як яму спачатку здалося, у глыбокі роў. Каб даведацца, дзе ён, салдат чыркнуў некалькі разоў запалкамі і ўбачыў, што зваліўся ў нядаўна выкапаную яму. Дом быў ахінуты цемрай, і салдат, увесь падрапаны і запэцканы, яшчэ не паспеўшы перавесці дых, пастаяў некалькі хвілін перад тым, як зайсці. Тут ён быў раней шэсць разоў, гэта быў сёмы і — апошні.
Капітан стаяў каля акна сваёй спальні, што выходзіла на двор. Ен выпіў тры таблеткі, але так і не змог заснуць. Адчуваў лёгкі хмель ад выпітага брэндзі і лёгкае ўздзеянне лекаў — і не больш. Капітан, які меў моцную схільнасць да раскошы і быў вельмі пераборлівы ў адзенні, кладучыся спаць, пераадзеўся ў самую што ні на ёсць суравую бялізну. На ім быў халат з грубага сукна, што больш падышоў бы аўдавелай турэмнай наглядчыцы. Яго піжамы былі з суравой тканіны, цвёрдай, як брызент. Цяпер ён стаяў босы, хоць падлога была халодная.
Капітан, слухаючы посвіст ветру ў соснах, раптам убачыў у цемры мігценне агеньчыка. Праз міг вецер затушыў агонь, але якраз у гэты момант капітан паспеў заўважыць твар. I ад гэтага твару, выхапленага агеньчыкам з цемры, у яго перахапіла дых. Ён пачаў углядацца і ледзь змог разабраць постаць чалавека. Капітан схапіўся за халат і прыціснуў руку да грудзей. Ён заплюшчыў вочы і пачаў чакаць.
Спачатку ён не пачуў ніводнага гуку. Потым ён хутчэй адчуў, чым пачуў, асцярожныя крокі па лесвіцы. Дзверы ў пакой капітана былі прачыненыя, і праз шчыліну ён убачыў цёмны сілуэт. Ён нешта прашаптаў, але з горла замест голасу вырвалася толькі ціхае сіпенне, і яно злілося з шумам ветру за акном.
Капітан Пендэртан чакаў. Зноў заплюшчыўшы вочы, ён застыў ад пакутлівай невядомасці. Нарэшце ён выйшаў у пярэднюю і ўбачыў на фоне бледна-шэрага
акна ў спальні жонкі сілуэт чалавека, якога ён увесь час шукаў. Пасля капітан прызнаецца самому сабе, што ўсяго адзін момант — і ён ведаў усё. На самай жа справе, у той міг, калі чакаецца моцнае, але яшчэ невядомае ўзрушэнне, розум, рыхтуючыся да яго, адразу траціць здольнасць здзіўляцца. У такі момант бездапаможнасці ў падсвядомасці, як на экране, мільгае цэлы калейдаскоп як бы напалову прадбачаных магчымасцей, і, калі няшчасце ўжо вядомае, узнікае пачуццё, што дзякуючы нейкім незвычайным сілам пра іх было вядома загадзя. Капітан дастаў з шуфляды тумбачкі, што стаяла каля ложка, пісталет, прайшоў праз калідор і запаліў святло ў спальні жонкі. У гэтыя хвіліны ў яго галаве ўзніклі абрыўкі ўспамінаў — цень каля акна, гук уначы. Ён сказаў сабе, што ведае ўсё. Але ён не змог бы выказаць тое, што ён ведае. Ён упэўнены быў толькі ў адным — гэта канец.
Салдат не паспеў нават падняцца з кукішак. Ён заміргаў ад святла, але на твары яго быў не страх, а здзіўленая незадаволенасць, як быццам яго дарэмна патурбавалі. Капітан быў выдатны стралок, і хоць ён выпусціў дзве кулі, у салдата засталася толькі адна крывавая рана.