Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
Конь бег усё павальней, выбіўшыся з сілы, перайшоў на рысь і нарэшце зусім спыніўся. Капітан выпрастаўся ў сядле і агледзеўся. Ён ударыў каня повадам па мордзе, і той пракульгаў яшчэ некалькі метраў наперад. Капітан не здолеў прымусіць каня, зрабіць хоць бы адзін яшчэ крок. Дрыжучы, капітан злез на зямлю. Паволі прывязаў каня да дрэва. Потым выламаў дубец і, сабраўшы апошнія сілы, пачаў звар’яцела сцябаць жывёліну. Конь цяжка дыхаў, поўсць на скуры пацямнела і закруцілася ад поту, і спачатку ён кідаўся каля дрэва. Капітан усё сцябаў яго. Нарэшце конь заціх і загнана ўздыхнуў. Там, дзе ён стаяў, апусціўшы галаву, на калючай ігліцы чарнела пляма поту. Капітан адкінуў дубец. Сам ён быў увесь вымазаны ў кроў, а на твары і шыі, падзёртых цвёрдай конскай шчацінай, з’явіліся барвовыя плямы. Злосць яшчэ не адхлынула, але ён знясілеў і ледзь трымаўся на нагах. Капітан апусціўся на зямлю і лёг у дзіўнай позе, заціснуўшы галаву між рукамі. Лежачы тут, у лесе, капітан быў падобны да паламанай лялькі, што выкінулі на сметнік. Ён уголас заплакаў.
На кароткі час капітан страціў прытомнасць. Потым, калі ачуўся, перад ягонымі вачамі прайшло мінулае. Ён азірнуўся на пражытыя гады, быццам углядаючыся ў дрыготкае адлюстраванне на дне студні. Успомніў сваё дзяцінства. Яго выхоўвалі пяць цётак — старых дзевак. Цёткі не былі якія-небудзь кіслыя паненкі, ну, можа, апрача тых момантаў, калі
заставаліся адны; часта смяяліся, увесь час наладжвалі пікнікі, мітуслівыя экскурсіі і нядзельныя абеды, на якія запрашалі іншых старых дзевак. Але між тым хлопчык быў ім падпорай, пры дапамозе якой яны неслі далей свае крыжы. Капітан ніколі не ведаў, што такое сапраўдная ласка. Цёткі вылівалі на яго патокі сантыментаў, і ён, не ведаючы іншых спосабаў, плаціў ім тым самым. Акрамя таго, капітан быў з Поўдня, і цёткі ніколі не дазвалялі яму пра гэта забывацца. Па матчынай лініі яго продкі былі гугеноты, што выехалі з Францыі ў семнаццатым стагоддзі, жылі на Гаіці да вялікага бунту, а потым былі плантатарамі ў Джорджыі перад грамадзянскай вайной. У гісторыі яго роду былі і бляск раскошы нуварышаў, і галеча разарэння, і сямейная фанабэрыя. Яго ж пакаленне мала чым магло пахваліцца. Адзіны стрыечны брат служыў паліцэйскім у Нешвіле. Капітан, будучы снобам, не меў пачуцця ўласнай годнасці і надаваў вялікае значэнне мінуламу, што даўно і беззваротна адышло. Капітан біў нагамі па кучы сасновых іголак і пранізліва выў; яго галашэнне разносілася па лесе ледзь чутным рэхам. Раптам ён заціх. Незразумелае пачуццё, што не давала яму спакою, акрэслілася. Ён быў упэўнены, што побач з ім нехта ёсць. 3 вялікай цяжкасцю перавярнуўся на спіну.
Спачатку ён не паверыў сваім вачам. За два метры ад яго стаяў, абапёршыся аб дуб, малады салдат, твар якога так зненавідзеў капітан, і глядзеў у яго бок. Салдат быў зусім голы. Тонкае цела залацілі промні нізкага вечаровага сонца. Салдат глядзеў на капітана адсутным абыякавым позіркам, нібыта перад ім была нябачаная раней казяўка. Капітан ад нечаканасці не мог паварушыцца. Ён хацеў нешта сказаць, але з горла вырваўся толькі хрып. Пакуль ён глядзеў на салдата, той перавёў задуменны позірк на каня. Жарптах усё яшчэ быў мокры ад поту, а на спіне
чырванелі рубцы. Здавалася, за паўдня конь ператварыўся з пародзістага жарабца ў клячу, здатную толькі ў плуг.
Капітац ляжаў паміж салдатам і канём. Салдат нават не патурбаваўся абмінуць распасцёртае перад ім цела. Ен адышоў ад дрэва і лёгка пераступіў цераз афіцэра. Перад вачыма ў капітана прамільгнула босая нага маладога салдата; яна была тонкая і далікатная, з высокім пад’ёмам у блакітных прожылках. Салдат адвязаў каня і пагладзіў яго па мордзе. Потым, нават не зірнуўшы на капітана, павёў каня ў лясны гушчар. Усё здарылася так хутка, што капітан не паспеў нават вымавіць слова. Спачатку ён быў проста здзіўлены. Некаторы час яго думкі засяродзіліся на точанай фігуры юнака. Ен выкрыкнуў нешта неразборлівае, але не дачакаўся адказу. Капітана ахапіла злосць. Прыступ нянавісці да салдата быў такі ж люты, як і пачуццё радасці, якое ён адчуў, вырваўшыся з-пад улады парывістага Жарптаха. Усе мукі прыніжэння, зайздрасці і страху, што ён зведаў за сваё жыццё, выліліся ў гэты вялікі гнеў. Капітан з цяжкасцю падняўся на ногі і, не разбіраючы дарогі, рушыў праз ахутаны змрокам лес.
Ен не ведаў, дзе ён і як далёка ад гарнізона. У галаве раіліся дзесяткі каварных спосабаў прымусіць салдата пакутаваць. У душы капітан разумеў, што гэтая нянавісць, палымяная, як каханне, застанецца з ім да апошніх дзён жыцця.
Праблукаўшы доўгі час, ён, амаль ужо ноччу, выйшаў на знаёмую сцежку.
* * *
Вечарынка ў доме Пендэртанаў пачалася ў сем, і праз паўгадзіны парадныя пакоі былі поўныя гасцей. Леанора, урачыстая ў сваёй вячэрняй сукенцы з крэ-
мавага аксаміту, сустракала гасцей адна. У адказ на пытанні пра мужа яна жартавала, што яго чорт носіць, а дзе, яна не ведае, ды і, можа, ён наогул уцёк з дому. Госці смяяліся і пераказвалі адзін аднаму гэты жарт, уяўляючы, як капітан панура пляцецца з кійком на плячы, несучы клуначак кніг, загорнутых у чырвоную хусцінку. Ведалі, што ён збіраўся з’ездзіць у горад пасля прагулкі вярхом, а па дарозе магла паламацца машына.
Доўгі стол, раскладзены ў сталовай, быў, мала сказаць шчодра, застаўлены ядой, а стравы ўсё падносілі. Паветра было так насычана пахамі шынкі, смажаных рэбраў, што яго, здавалася, можна было чэрпаць лыжкай. 3 залы чуліся гукі акардэона, да якіх далучаліся галасы гасцей, што час ад часу несуладна зацягвалі хорам якую-небудзь песню. Буфет быў, відаць, самае ажыўленае месца. Анаклета, паказваючы ўсім сваім выглядам, што ён робіць гэта пад прымусам, скнарнічаў, наліваў пуншу толькі палову шклянкі і рабіў гэта не вельмі спяшаючыся. Калі ён заўважыў лейтэнанта Вайнчака, што адзінока стаяў ля дзвярэй, ён мінут пятнаццаць вылоўліваў кожную вішню і кожны кавалачак ананаса, і потым, прымусіўшы больш за дзесятак афіцэраў марыцца ў чарзе, паднёс шклянку адборнага пуншу старому лейтэнанту. Госці так ажыўлена гаманілі, што цяжка было прасачыць хоць адну з тых тэм, якія абмяркоўвалі. Вяліся дыскусіі пра новыя сродкі асігнавання ўрадам на войска, пра нядаўняе самагубства. Праз гул галасоў чулася, як то тут, то там расказвалі,— папярэдне агледзеўшыся навокал, ці няма побач маёра Лэнгдана,— жарт пра тое, як філіпінчык клапатліва падліў духоў у «пі-пі» Элісан Лэнгдан перад тым, як аддаць у шпіталь на аналіз. Увесь гэты тлум пачаў набываць катастрафічныя памеры. Так, з падноса ўжо скінулі торт і, не заўважыўшы гэтага, расцёрлі нагамі па лесвіцы.
Леанора была ў выдатным настроі. Кожнаму з гасцей у яе знаходзіўся які-небудзь банальны жарт. Яна, напрыклад, паляпала па лысіне палкоўніка-інтэнданта — сваю даўнюю сімпатыю. Раз яна выйшла з залы, каб занесці выпіць маладому акардэаністу, запрошанаму з горада.
— Божа мой! Які таленавіты хлопчык! — усклікнула яна.— Што яму ні напяеш, ён усё адразу сыграе! «0, мілае чырвонае крыло!» — усё, што хочаш!
— Сапраўды, цудоўна,— згадзіўся маёр Лэнгдан і абвёў позіркам натоўп, што сабраўся вакол.— Мая жонка захапляецца класікай — Бахам, разумееце, і гэтак далей. Мне — гэта тое самае, што праглынуць чарвяка. А вось вальс з «Вясёлай удавы» — гэта маё. Такая меладычная музыка!
Плаўны вальс і прыход генерала крыху сцішылі шум.
Леанора так цешылася арганізаванай ёю вечарынкай, што толькі ў дзевятай гадзіне пачала непакоіцца пра мужа. Ужо большасць гасцей адчувалі некаторую разгубленасць, што доўга няма гаспадара дома. Пайшлі размовы, што нешта, відаць, здарылася ці, можа, наадварот, набліжаецца нечаканы скандал. Таму нават тыя, хто прыйшоў раней за ўсіх, збіраліся затрымацца пазней, чым прадугледжваў этыкет вечара, дзе меркаваўся кругазварот гасцей. У доме было столькі людзей, што даводзілася звяртацца да мудрагелістай стратэгіі, каб праціснуцца з аднаго пакоя Ў ДРУгі.
Тым часам капітан Пендэртан стаяў у самым пачатку дарожкі для верхавой язды побач з сяржантам, пад камандай якога была стайня, трымаючы ў руках ліхтар-«маланку». Ен даплёўся да гарнізона, калі было ўжо зусім цёмна, і паведаміў, што конь яго скінуў, а сам уцёк. Цяпер яны спадзяваліся, што Жарптах сам знойдзе дарогу назад. Капітан ужо абмыў абдзёр-
ты твар і з’ездзіў у шпіталь, дзе яму зашылі шчаку, налажыўшы тры швы. Але ён не мог ісці дадому. He толькі таму, што ў яго не хапала смеласці сустрэцца з Леанорай, пакуль конь не вернецца ў стайню,— сапраўднай прычынай было тое, што капітан чакаў чалавека, якога ён ненавідзеў.,
Ноч была спакойная і ясная. Месяц свяціў на тры квадры.
У дзевяць гадзін яны пачулі ўдалечыні тупат конскіх капытоў. Ён набліжаўся, але вельмі марудна. Хутка паказаліся стомленыя змрочныя постаці радавога Уільямса і двух коней. Салдат вёў іх абодвух за вуздэчку. Крыху жмурачыся, ён падышоў да ліхтара і кінуў на капітана такі доўгі і дзіўны позірк, што сяржант ад нечаканасці зусім разгубіўся. Ён не ведаў, што рабіць у гэтай сітуацыі, і вырашыў пакінуць гэта на меркаванне капітана. Капітан маўчаў, але яго вейкі нервова паторгваліся, а моцна сціснутыя вусны дрыжалі.
Капітан пайшоў следам за радавым Уільямсам у стайню.
Салдат налажыў коням корму і абцёр з іх пот. Ён рабіў гэта моўчкі, а капітан стаяў каля стойла і назіраў, Ен глядзеў на спрытныя ўмелыя рукі салдата, далікатна акругленую шыю. Капітан быў ахоплены пачуццём, якое адначасова было і агіднае і прыемнае — нібыта ён і малады салдат, абняўшы адзін аднаго за голае цела, змагаліся ў смяротным паядынку. Стомленыя мускулы на спіне ў капітана так аслабелі, што ён ледзь трымаўся на нагах. Вочы пад дрыготкімі вейкамі палымнелі сінім пякучым агнём. Салдат спакойна скончыў работу і пайшоў са стайні. Капітан пайшоў за ім і глядзеў услед, пакуль той не знік у цемры. Яньі так і не вымавілі ніводнага слова.
I толькі сеўшы ў машыну, капітан успомніў, што ў яго сёння госці.
Анаклета прыйшоў дадому позна вечарам. Ён спыніўся на парозе пакоя Элісан з пазелянелым і змучаным тварам, бо заўсёды стамляўся ад натоўпу.
— Ах! — уздыхнуў ён па-філасофску,— свет задыхаецца ад такой колькасці людзей.
Элісан здагадалася! па мімалётным бляску яго вачэй, што нешта здарылася. Ён пайшоў у яе ванну і, закасаўшы рукавы сваёй жоўтай палатнянай блузы, памыў рукі.