Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
— Спадзяюся, што вы з прыемнасцю праведзяце сённяшні вечар.
— Дзякуй,— адказала Леанора.— Жадаем табе таго самага.
Маёр жа, які быў не такі прастадушны, падазрона глянуў на Анаклету.
Зачыніўшы дзверы, Анаклета пабег у залу, крыху адхінуў фіранку і зірнуў у акно. Усе ўтраіх, а Анаклета ўсім сэрцам ненавідзеў кожнага з іх, спыніліся на ганку прыкурыць цыгарэты. Анаклета назіраў з вялікай нецярплівасцю. Пакуль яны былі ў кухні, у Анаклеты ўзнік план. Ён прывалок з разарыя тры цагліны і паклаў іх у канцы дарожкі, што вяла на вуліцу. Ен зларадна ўяўляў, як яны ўсе ўтраіх паваляцца, нібы тыя кеглі. Калі нарэшце яны рушылі да машыны, што стаяла перад домам Пендэртанаў, Анаклета так засму-
ціўся, што нават з прыкрасці ўкусіў вялікі палец. Потым ён хуценька прыняў перашкоду, баючыся, каб хто іншы не трапіў у прыгатаваную ім пастку.
Той вечар прайшоў як звычайна. Пендэртаны і маёр Лэнгдан паехалі на танцы ў «Полаклуб», дзе весела бавілі час. У Леаноры, як заўсёды, не было адбою ад маладых лейтэнантаў, а ў капітана Пендэртана з’явілася магчымасць выйсці на веранду і, апынуўшыся ў спакойнай абстаноўцы, расказаць за шклянкай віскі сваю новую гісторыю аднаму афіцэру з артылерыстаў — вядомаму жартаўніку. Маёр засеў у фае са сваімі старымі прыяцелямі і ўвесь час прабавіў размовамі пра рыбную лоўлю, палітыку і поні. Назаўтра з раніцы мелася быць паляванне з прынадай, і Пендэртаны разам з маёрам Лэнгданам паехалі дадому ў адзінаццаць гадзін. У гэты час Анаклета, пабыўшы нейкі час каля гаспадыні і зрабіўшы ёй укол, ужо быў у ложку. Ён заўсёды ляжаў у ложку, падпёрты падушкамі, як пані Элісан, хоць гэта было так нязручна, што ён ніколі не мог добра выспацца. Сама Элісан у гэты час драмала. Маёр і Леанора былі ў сваіх пакоях і ў поўнач ужо моцна спалі. Капітан Пендэртан, карыстаючыся спакойнай гадзінай, засеў за працу ў сваім кабінеце. Як на лістапад, ноч была цёплая, і ў паветры адчуваўся гаючы пах сосен. Ветру не было, і на газонах нерухома ляжалі чорныя цені.
Прыкладна ў гэты час Элісан Лэнгдан абудзілася ад дрымоты. Яна толькі што бачыла дзіўныя і выразныя сны пра сваё дзяцінства і пасля іх неахвотна вярталася да рэальнасці. Але супраціўленне было дарэмнае, хутка яна зусім прачнулася і вось ужо ляжала, углядаючыся ў цемру. Элісан заплакала, але ёй здавалася, што гэта не яна так ціха і нервова рыдае, a нейкая таямнічая пакутніца недзе там, далёка за домам. Апошнія два тыдні былі вельмі цяжкія, і яна часта плакала. Па-першае, ёй было забаронена пады-
мацца з ложка, бо доктар сказаў, што наступнага прыступу яна ўжо не вытрывае. Аднак яна не была высокай думкі пра свайго ўрача і ў душы лічыла яго старым вайсковым канавалам-балваном, якога даўно ўжо трэба прагнаць са службы. Ён выпіваў, хоць быў хірург, і аднойчы ў спрэчцы з ёй даводзіў, што Мазамбік знаходзіцца на заходнім, а не на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі, і не прызнаў сваёй памылкі, пакуль яна нэ прынесла атлас; наогул, яна не надавала асаблівай увагі яго думкам і парадам. Яна жыла ўвесь час у трывозе, і два дні назад ёй так захацелася^ пайграць на піяніна, што яна паднялася з ложка і пайшла ўніз, калі Анаклеты і мужа не было дома. Яна трохі пайграла і атрымала ад гэтага вялікае задавальненне. Вяртаючыся ў свой пакой, яна вельмі паволі падымалася па лесвіцы, і, хоць надта стамілася, усё абышлося.
Думка, што трапіла ў пастку,— бо цяпер яна мусіла чакаць, пакуль паправіцца, каб здзейсніць свае планы,— была не на карысць лячэнню. Спачатку яны запрасілі сядзелку, але тая і Анаклета не ладзілі паміж сабой, і праз тыдзень яе ўжо больш не было ў доме. Элісан увесь час прыходзілі ў галаву розныя неверагодныя ўяўленні. У той дзень недзе па суседству крыкнула дзіця, як звычайна крычаць захопленыя гульнёй дзеці. Яна ж з незразумелым страхам падумала, што дзіця трапіла пад машыну, і загадала Анаклету хутчэй бегчы на вуліцу, і нават калі той запэўніў яе, што дзеці проста гуляюць у хованкі, Элісан не змагла пазбавіцца ад трывогі. А два дні да таго ёй здалося, што пахне дымам,— значыцца, у доме пажар. Анаклета аблазіў увесь дом, агледзеў кожны закутак, а яна ўсё не магла супакоіцца. Ад любога нечаканага шуму ці якой-небудзь дробязі яна плакала. Анаклета ўжо згрыз да мяса пазногці, а маёр стараўся як мага радзей бываць дома.
Цяпер, апоўначы, калі яна плакала ў цёмным пакоі, узнікла новая галюцынацыя. Яна глянула ў акно і зноў убачыла цень чалавека на газоне за домам Пендэртанаў. Ён стаяў амаль нерухома, абапёршыся аб сасну. Назіраючы за ім, яна ўбачыла, як ён пайшоў па газоне і ўвайшоў у дом праз чорны ход. Ёй раптам прыйшла ў галаву жахлівая думка, што гэты чалавек, што краўся, нібы злодзей,— яе муж. Ён прашмыгнуў да жонкі Уэлдана Пендэртана, нягледзячы на тое, што сам Уэлдан быў дома і працаваў у кабінеце. Яе ахапіла такое моцнае абурэнне, што розум ужо не мог яе спыніць. Ад гневу ёй зрабілася млосна, яна паднялася з ложка і пайшла ў ванную, дзе яе званітавала. Потым яна накінула на начную сарочку паліто і ўсунула ногі ў чаравікі.
Элісан, не вагаючыся, пайшла да дома Пендэртанаў. He думала і пра тое, што яна, тая, хто больш за ўсё на свеце ненавідзела скандалы, будзе рабіць у сітуацыі, якая павінна была вось-вось узнікнуць. Яна зайшла ў дом з пярэдняга хода, моцна ляпнуўшы дзвярыма. У прыхожай быў змрок, бо толькі ў зале гарэла адна лямпа. Цяжка дыхаючы, яна паднялася па лесвіцы. Дзверы ў пакой да Леаноры былі адчыненыя, і яна ўбачыла чалавека, што сядзеў на кукішках каля ложка. Элісан увайшла ў пакой і запаліла лямпу.
Салдат заморгаў ад святла. Паклаўшы руку на падаконнік, ён прыўзняўся. Леанора зварухнулася ў сне, нешта прамармытала і павярнулася да сцяны. Элісан спынілася на парозе, твар у яе збялеў і скрывіўся ад здзіўлення. He сказаўшы ні слова, яна падалася назад з пакоя.
Тым часам капітан Пендэртан пачуў, як спачатку адчыніліся, а потым грукнулі дзверы. Ён зразумеў, што робіцца штосьці нядобрае, але, паддаючыся інстынкту, не крануўся з месца. Ён грыз гумку на канцы алоўка і напружана чакаў. Ен не ведаў, што можа
адбыцца, але вельмі здзівіўся, калі пастукалі ў дзверы кабінета, і не паспеў нават адказаць, як у кабінет увайшла Элісан.
— Што вас прывяло да нас у такі позні час? — спытаўся капітан з нервовым смехам.
Элісан адказала не адразу. Яна падняла каўнер паліто і прыціснула яго да шыі. Калі нарэшце яна загаварыла, голас яе гучаў глуха, быццам ад перажытага ўзрушэння ў яе зацяло галасавыя звязкі.
— Я думаю, што вам лепш было б падняцца ў пакой вашай жонкі,— сказала яна.
Гэта заява, а таксама дзіўны выгляд Элісан вельмі напалохалі капітана, але яшчэ больш, чым унутраная разгубленасць, яго бянтэжыла думка пра тое, што ён не можа саўладаць з сабой. У галаве маланкай прамільгнуў цэлы шэраг самых процілеглых здагадак. Яе словы маглі азначаць толькі адно: у пакоі Леаноры — Морыс Лэнгдан. Але гэта, зразумела, не так, бо наўрад каб Леанора і Морыс былі такія нястрыманыя! А калі так, то ў якое становішча яны паставілі яго! Капітан саладжава ўсміхнуўся. Ён ніяк не выдаў пачуццяў гневу, сумнення і неверагоднай прыкрасці, што ахапілі яго.
— Пойдзем, мая дарагая,— сказаў ён тонам клапатлівай маці,— табе не трэба блукаць адной сярод ночы. Я завяду цябе дадому.
Адказам Элісан быў доўгі пранізлівы позірк. Яна, здавалася, мучылася над нейкай галаваломкай. Праз нейкі час яна паволі сказала:
— Ці не збіраешся ты так і сядзець тут, а мне паведаміць, што ўсё ведаеш і не збіраешся нічога рабіць?
Капітан упарта стараўся трымацца спакойна.
— Я завяду вас дадому,— сказаў ён.— Вы сёння сама не свая і не ведаеце, што гаворыце.
Капітан паспешліва падняўся і ўзяў Элісан пад руку. Ад дотыку да яе дробнага, вострага локця яму
стала непрыемна. Ён паспешліва правёў яе па лесвіцы, потым па газоне. Парадныя дзверы ў доме Лэнгданаў былі адчыненыя, але капітан доўга націскаў кнопку званка. Праз некалькі хвілін у прыхожай з’явіўся Анаклета, і не паспеў яшчэ капітан выйсці з дому, як убачыў каля лесвіцы на другім паверсе Морыса, які вьійшаў са свайго пакоя. Адчуўшы адначасова разгубленасць і палёгку, капітан пайшоў дадому, даўшы магчымасць Элісан самой растлумачыць усё, што адбылося.	:
Раніцай капітан не вельмі здзівіўся, даведаўшыся, што Элісан Лэнгдан зусім страціла розум. Апоўдні гэта стала вядома ўсяму гарнізону. (Яе стан тлумачылі як «нервовае парушэнне», але гэтаму ніхто не верыў.) Калі капітан і Леанора прыйшлі прапанаваць свае паслугі, маёр стаяў перад зачыненымі дзвярамі жончынага пакоя з накінутым на руку ручніком. Ен цярпліва стаяў там увесь дзень. Са здзіўленнем у шырока раскрытых светлых вачах ён увесь час скуб вуха. Прыйшоўшы наведаць Пендэртанаў, ён паціснуў ім рукі з дзіўным афіцыйным выглядам, і яго твар раптам пакутліва ўспыхнуў.
Калі не лічыць урача, маёр Лэнгдан нікому не паведаміў пра падрабязнасці трагедыі і захоўваў іх у сваім занадта ўзрушаным сэрцы. Элісан не рвала прасцін, не пырскала слінай, як гэта звычайна робяць, на думку маёра, вар’ятьі. Прыйшоўшы дадому ў першай гадзіне ночы, яна сказала, што Леанора здраджвала не толькі мужу, але і маёру, і галоўнае з кім — з салдатам. Потым Элісан сказала, што збіраецца развесціся з ім, і дадала, што ў яе няма грошай, і яна будзе вельмі ўдзячная, калі ён пазычыць пяцьсот долараў пад чатыры працэнты з той умовай, што паручыцелямі будуць Анаклета і лейтэнант Вайнчак. У адказ на яго ўстрывожаныя роспыты яна сказала, што яны з Анаклетам займуцца камерцыяй ці будуць ла-
віць крэветак. Анаклета прывалок у пакой чамадан і ўсю ноч пакаваў рэчы пад яе наглядам. Часам яны рабілі перапынак, каб выпіць гарачага чаю ці павывучаць карту, абмяркоўваючы, куды яны паедуць. Недзе на досвітку яна пагадзілася на Мултрывію, што ў штаце Паўднёвая Караліна.
Усё гэта вельмі ўзрушыла маёра Лэнгдана. Ён доўгі час стаяў у куце пакоя Элісан і назіраў, як пакуюцца. Ён нават не адважыўся адкрыць рот. Прайшло нямала часу, пакуль да яго свядомасці дайшло тое, што сказала яму Элісан, і ён быў вымушаны зрабіць вывад, што яго жонка звар’яцела. Ён вынес з пакоя манікюрныя нажніцы і камінныя шчыпцы. Потым пайшоў на першы паверх і сеў за стол у кухні, паставіўшы перад сабой бутэльку віскі. Ён плакаў, злізваючы з мокрых вусоў салёныя слёзы. Морыс не толькі бедаваў па Элісан, але і пакутаваў ад сораму, нібыта гэта кідала цень на яго годнасць. Чым больш ён піў, тым болып незразумелай здавалася тая бяда, што напаткала яго. Раз ён нават закаціў вочы да столі, і ў цішы кухні пачуўся роў, які нагадваў і пытанне і просьбу: