Балада пра сумнае кафэ
Карсан Маккалерс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
Ніколі людзі не адчуваюць сябе так вольна і не бываюць настолькі схільныя да безразважнай весялосці, як у прадчуванні якога-небудзь узрушэння ці катастрофы. I вось цяпер, калі ў дзвярах кафэ з’явіўся гарбун, адразу гучней пайшлі размовы, забабахкалі коркі бутэлек.
Лаймэн памахаў рукой, вітаючы Стампі Мак-Фэйла, які сядзеў побач з Мэрлі Раенам і Генры Фордам Крымпам.
— Сёння хадзіў на Гнілое лавіць рыбу,— паведаміў ён.— Па дарозе хацеў пераступіць паваленае дрэва. Падымаю нагу і бачу — кратаецца! Прыглядаюся — кракадзіл! Як ад дзвярэй да кухні, і тоўсты, як кабан!
Гарбун малоў языком бесперапынку. На яго паглядалі, некаторыя ўслухоўваліся ў яго байкі, іншыя
ж прапускалі балбатню міма вушэй. Часам, здаралася, ёй за вечар і слова праўды не сказаў, а толькі плёў усялякую лухту ды хваліўся. Так было і гэты раз. 3 раніцы ў яго балела горла, цэлы дзень ён праляжаў у ложку і ўстаў толькі пад вечар, каб пакруціць марожаніцу. Усе гэта ведалі, тым не менш, стоячы ў цэнтры залы, ён вёрз такую лухту і так выхваляўся, што вушы вялі.
Міс Амелія пазірала на яго, засунуўшы рукі ў кішэні і схіліўшы галаву набок. Яе косыя шэрыя вочы мякка зіхацелі, і яна ледзь прыкметна ўсміхалася сама сабе. Часам яна пераводзіла позірк на іншых прысутных, і тады ў яе вачах бачыўся гонар і нават пагроза, як бы папярэджанне кожнаму, хто паспрабуе лавіць Лаймэна на хлусні. Джэф прыносіла з кухні стравы, загадзя раскладзеныя па талерках, новенькія вентылятары прыемна халадзілі паветра.
— Заснуў, жэўжык,— прамовіў нарэшце Генры Мэйсі.
Міс Амелія перавяла позірк на свайго малога пацыента і засяроджана нахмурыла твар. Глава хлопчыка ляжала на стале, і ў кутку рота былі відаць бурбалкі ці то ад сліны, ці то Гаючай вады. Павекі былі апушчаныя, а ў кутках вачэй поўзалі мурашкі. Міс Амелія паклала руку на галаву хлопчыку і моцна яе патрэсла, але хворы так і не прачнуўся. Тады міс Амелія ўзяла яго на рукі і, стараючыся не датыкацца да балючага месца, панесла ў кантору. Генры Мэйсі пайшоў за ёй і зачыніў за сабой дзверы.
У той вечар Лаймэну было сумна. Нічога цікавага не адбывалася, а наведвальнікі кафэ, нягледзячы на спёку, былі ў добрым настроі. За сталом у цэнтры сядзелі абняўшыся Генры Форд Крымп і Харэйс Уэлс і рагаталі з нейкай доўгай смешнай гісторыі, але калі Лаймэн падышоў да іх, аказалася, што галоўнае ў гэтай гісторыі ён ужо прапусціў. За вокнамі месяц се-
рабрыў пыл на дарозе і застылыя ў нерухомым паветры карлікавыя персікавыя дрэўцы. Аднастайнае гудзенне маскітаў здавалася рэхам начной цішыні. У горадзе было цёмна, і толькі ў канцы вуліцы, на правым яе баку, мігцела лямпа. Аднекуль з цемры далятаў высокі жаночы голас, які спяваў адну і тую немудрагелістую песню без канца і пачатку, мелодыя якой складалася з трох нот і паўтаралася зноў і зноў. Гарбун выйшаў на ганак і, абапёршыся аб парэнчу, стаяў там, углядаючыся ў пустэльную дарогу, быццам спадзеючыся ўбачыць на ёй хоць каго-небудзь.
За яго спіной пачуўся голас:
— Вячэра на стале, кузен.
— У мяне нешта прапаў апетыт,— адазваўся гарбун, які цэлы дзень ласаваўся салодкімі прысмакамі.— Кісла ў роце.
— Ну, трошачкі,— сказала міс Амелія.— Грудку, пячонку і сэрца.
Яны разам вярнуліся ў ярка асветленую залу кафэ і селі побач з Генры Мэйсі. Гэта быў самы вялікі стол у кафэ; на ім у бутэльцьх з-пад кока-колы стаяў букет балотных лілей. Міс Амелія ўдала надрэзала хлопчыку нарыў і была задаволеная аперацыяй. За зачыненымі дзвярамі пачулася толькі хныканне праз сон: хлопчык нават не прачнуўся і таму не напалохаўся. Бацька ўзяў яго на рукі і панёс дадому; хлопчык моцна спаў, яго пухлявы тварык паружавеў, ручкі боўталіся за бацькавай спіной.
Генры Мэйсі, як і раней, сядзеў моўчкі. Ён акуратна еў, глытаў ежу нячутна, і яго сціплы апетыт нельга было нават параўнаць з пражэрлівасцю Лаймэна, які толькі што адмаўляўся ад яды, а цяпер умінаў адну порцыю за другой. Часам Генры Мэйсі паглядаў на міс Амелію, а потым зноў апускаў галаву.
Быў звычайны суботні вечар. Немаладая пара, якая прыехала з вёскі, спынілася на парозе, нейкі час пава-
галася, а потым усё-такі зайшла ў кафэ. Гэтыя двое так доўга жылі разам, што зрабіліся падобныя, нібыта блізняты. Твары іх пацямнелі ад сонца і зморшчыліся, і абое яны былі падобныя на два земляныя арэхі. Доўга ў кафэ яны не прабылі, ды і астатнія наведвальнікі пайшлі дадому яшчэ да паўночы. Толькі Росер Клайн і Мэрлі Ранен усё яшчэ гулялі ў шашкі ды за адным сталом сядзеў з бутэлькай Стампі Мак-Фэйл (жонка не дазваляла яму піць гарэлку дома) і лагодна гаварыў сам з сабой. He пайшоў з кафэ і Генры Мэйсі, хоць звычайна з надыходам цемры ён ішоў дадому спаць. Амеліі хацелася спаць, і яна пазяхнула, але Лаймэн усё не супакойваўся, і яна не прапанавала зачыніць кафэ на ноч.
Нарэшце каля гадзіны ночы Генры Мэйсі паглядзеў на столь і ціха сказаў міс Амеліі:
— Я сёння атрымаў ліст.
На міс Амелію гэта не зрабіла ніякага ўражання, бо яна сама атрымлівала самыя розныя дзелавыя лісты і рэкламныя каталогі.
— Я атрымаў ліст ад брата,— удакладніў Генры Мэйсі.
Лаймэн, які ўвесь гэты час разгульваў, як гусак, па пакоі, заклаўшы рукі за галаву, раптам спыніўся. Ён імгненна адчуваў любую перамену ў настроі людзей. Ён абвёў позіркам твары ўсіх прысутных і насцярожыўся.
Міс Амелія спахмурнела і сціснула правую руку ў кулак.
— Ну, і чытай сабе,— сказала яна.
— Яго выпусцілі з турмы пад слова гонару. Ён на волі.
Твар міс Амеліі стаў барвовы, яе скаланула, хоць ноч была цёплая. Росер Клайн і Мэрлі Ранен спынілі гульню ў шашкі. У кафэ было вельмі ціха.
— Хто? — спытаўся Лаймэн. Яго вялікія белыя
вушы насцярожыліся і, здавалася, зрабіліся яшчэ большыя.— Што?
Міс Амелія ляпнула рукой па стале.
— Марвін Мэйсі — гэта...— яе голас перарваўся, і толькі праз некалькі секунд яна дадала: — Ен павінен быць у турме да канца жыцця.
— За што? Што ён зрабіў? — дапытваўся Лаймэн.
Пасля доўгага маўчання, бо ніхто не ведаў, што адказаць, пачуўся голас Стампі Мак-Фэйла:
— Ен абрабаваў тры бензакалонкі.
Але яго словы прагучалі непераканаўча, бо адчувалася, што некаторыя грахі засталіся нерасказанымі.
Гарбун ніяк не мог супакоіцца. Ен ніколі не мог застацца ўбаку, нават калі гаворка ішла пра вялікае гора. Імя Марвіна было яму невядомае, але заінтрыгавала, як інтрыгавала ўсё, што ведалі іншыя, але не ведаў ён — напрыклад, пра старую лесапільню, піто разбурылі да яго з’яўлення ў горадзе, ці пра беднага Морыса Файнштэйна, ці пра якую-небудзь падзею, што адбылася многа гадоў назад. Гарбун быў цікаўны ад прыроды, а ўсялякія злачынствы і рабункі цікавілі яго надзвычайна. Нейкі час ён хадзіў па пакоі, мармычучы сабе пад нос: «адпусцілі пад слова гонару» і «павінен быць у турме». Але, хоць ён лез да ўсіх з пытаннямі, яму так і не ўдалося дапытацца, бо ніхто не адважыўся гаварыць пра Марвіна Мэйсі пры міс Амеліі.
— Ліст кароткі,— сказаў Генры Мэйсі,— ён не піша, куды цяпер паедзе.
— Хм! — вымавіла міс Амелія. Твар яе зрабіўся яшчэ больш жорсткі і барвовы.— I нагі яго паганай тут не будзе! — Яна адсунула крэсла ад стала, устала і пачала рыхтавацца зачыняць кафэ. Напамін пра Марвіна Мэйсі, відаць, выклікаў у яе змрочныя думкі — яна ўзяла з прылаўка касу, занесла ў кухню і там схавала. Генры Мэйсі выйшаў на вуліцу і хутка знік
у цемры. Генры Форд Крымп і Мэрлі Раен нейкі час пастаялі на ганку. Мэрлі Раен пасля гаварыў і нават бажыўся, што ў тую ноч ён прадчуваў ужо ўсё тое, што адбудзецца потым. На яго не звярталі ўвагі — усе прывыклі да такіх выказванняў Мэрлі Раена. Міс Амелія і Лаймэн пасядзелі яшчэ крыху ў зале на другім паверсе, а калі гарбун адчуў, што яго зараз адолее сон, яна прымацавала над яго ложкам сетку ад маскітаў і пачакала, пакуль ён скончыць маліцца. Потым надзела начную кашулю, выкурыла пару люлек і яшчэ доўга сядзела ў зале і не клалася спаць.
Восень была вельмі ўдалая. Ураджай у акрузе быў добры, а цана на тытунь у Фокс-Фолсе ў той год ні разу не апускалася. Пасля доўгага спякотнага лета надышлі восеньскія дні з іх чыстым небам і прыемнай прахалодай. Абочыны дарог параслі сумнікам, паспеў і зрабіўся барвовым цукровы трыснёг. Кожную раніцу ў горад прыязджаў з Чыха аўтобус, каб завесці меншых дзяцей у аб’яднаную школу. У лесе падлеткі палявалі на лісіц, у дварах сушыліся развешаныя на вяроўках коўдры, у засланыя саломай ямы закопвалі на зіму батат. Вечарам над камінамі плылі тонкія струменьчыкі дыму, а ў восеньскім небе вісеў круглы жоўты месяц. Цішыня першых халодных восеньскіх начэй непараўнальная з ніякай іншай. Часам, калі не было ветру, можна было пачуць высокі шалёны свіст цягніка, што пралятаў каля Сасаеці-Сіці на сваім шляху далёка на поўнач.
У міс Амеліі Івэнс у гэты час было шмат клопату. Яна працавала ад світання да самага заходу сонца. Да свайго апарата яна прыладзіла новы, яшчэ болыпы змеявік і за тыдзень нагнала столькі гарэлкі, што яе хапіла б напаіць усю акругу. Яе стары мул змалоў столькі copra, што ад кручэння ў галаве ён ледзь ста-
яў на нагах. Міс Амелія прастэрылізавала слоікі і заліла ў іх грушавы кампот. Яна чакала першых маразоў, бо ўжо вытаргавала трох вялізных кабаноў і збіралася нарабіць кілбас, смажанага мяса і скварак.
Шмат хто пачаў заўважаць, што з міс Амеліяй здарылася нешта дзіўнае. Яна часта і моцна смяялася, a то пераходзіла на фрывольны свіст. Яна ўвесь час правярала сваю сілу — падымала цяжка ці тыкала пальцам у біцэпсы. Аднойчы яна села за машынку і напісала апавяданне — апавяданне пра чужаземцаў, патайныя дзверы і мільёны долараў. Лаймэн заўсёды быў побач, цёрся каля яе спадніцы, і, калі міс Амелія глядзела на яго, твар яе святлеў, а калі яна вымаўляла яго імя, у голасе чулася кахачне.
Нарэшце надышлі першыя халады. Прачнуўшыся аднойчы раніцай, міс Амелія ўбачыла, што шыбы — усе ў белых узорах, а трава ў двары серабрыцца ад інею. Міс Амелія распаліла агонь у пліце і выйшла з дому, каб даведацца, якое будзе надвор’е. Было холадна, у паветры адчуваўся мароз, бледна-зялёнае неба было празрыстае. Хутка ў двор пацягнуліся людзі з гарадскіх ваколіц, каб даведацца, якая думка міс Амеліі наконт надвор’я. Міс Амелія вырашыла закалоць самага вялікага кабана, і чутка пра гэта абляцела ўсю акругу. Кабана закалолі і ў двары расклалі вогнішча з дубовых паленаў. Запахла дымам і цёплай свіной крывёю. Зімовае паветра поўнілася тупатам ног і галасамі. Міс Амелія ўвесь гэты час упраўлялася ў двары, і хутка болыная частка работы была скончана.