Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
Была адна асаблівая прычына, каб тую зіму ўспа-
міналі да гэтага часу. Адбылася вялікая падзея. На другі дзень студзеня людзі прачнуліся і зразумелі, што ўвесь навакольны свет раптам перамяніўся. Нават зусім яшчэ дурненькія немаўляты, глянуўшы ў акно, так збянтэжыліся, што адразу зараўлі. Старыя людзі пачалі перабіраць мінулыя гады, але так і не ўспомнілі, калі што-небудзь такое здаралася раней. Справа ў тым, што ноччу выпаў снег. Хутка пасля апоўначы на горад паволі пасыпаліся ледзь бачныя сняжынкі. Калі пачало світаць, зямля была ўжо белая, нязвыклы для жыхароў горада снег абляпіў рубінавыя вокны царквы і ахінуў дахі дамоў. Пад снегам горад здаваўся голы і змрочны. Двухпакаёвыя дамы, што туліліся да фабрыкі, стаялі брудныя, скрыўленыя, і здавалася, вось-вось паваляцца. Усё навокал пачарнела і скурчылася. Але сам снег! Мала хто ў горадзе бачыў калі-небудзь такую красу. Снег быў не белы, якім звычайна яго апісвалі жыхары поўначы: ён мякка адліваў блакітам і срэбрам. Неба ж адсвечвала мяккай шэранню. Дадайце задумлівы спакой снегападу — калі яшчэ ў горадзе было так ціха?
Людзі па-рознаму паставіліся да снегападу. Міс Амелія, глянуўшы ў акно, задумліва пакруціла пальцамі босай нагі і паставіла каўнер начной сарочкі. Яна пастаяла так крыху, потым пачала зачыняць аканіцы і ўсе вокны ў доме. Закупорыўшыся такім чынам, яна запаліла лямпы і ўрачыста паставіла перад сабой міску мамалыгі. Усё гэта адбылося не таму, што міс Амелія спалохалася снегу. Проста ў яе яшчэ не склалася свая думка аб гэтай з’яве, а калі яна не магла вызначыць дакладных адносін да той ці іншай рэчы (што здаралася вельмі рэдка), яна лічыла за лепшае не звяртаць на яе ўвагі. Колькі міс Амелія жыла на свеце, у гэтай акрузе ніколі не было снегу, і яна ніколі не думала пра яго. Калі б яна звярнула ўвагу на гэты снегапад, яна мусіла б мець сваё меркаванне, а гэтымі
днямі ў яе і без таго клопату хапала. Таму яна сноўдалася па змрочным, асветленым лямпамі доме і рабіла выгляд, што нічога не здарылася. Лаймэна ж, наадварот, ахапіла неверагоднае хваляванне, і, як толькі міс Амелія адвярнулася, каб прыгатаваць яму снеданне, ён адразу вышмыгнуў за дзверы.
Марвін Мэйсі заявіў свае правы на гэты снегапад. Ен сказаў, што ведае, што такое снег, бо бачыў яго ў Атланце, і цяпер хадзіў па горадзе з такім выглядам, быццам яму належала кожная сняжынка. Ен з ухмылкай паглядаў на дзяцей, што баязліва вылазілі з дамоў, бралі поўныя жмені снегу і спрабавалі яго на смак. Па вуліцы шпарка крочыў прападобны Т. М. Уілін з гнеўным выразам на твары, бо якраз у гэты момант быў апанаваны думкай аб тым, як уплесці снег у сваю нядзельную казань. У большасці жыхароў горада снег выклікаў пачуццё пакорлівасці і радасці; людзі размаўлялі прыцішанымі галасамі, і словы «дзякуй» і «калі ласка» гучалі нават часцей, чым трэба. Знайшліся, зразумела, і слабавольныя, што не вытрымалі напружання і напіліся, але такіх было нямнога. Усе адчувалі, што здарылася нешта незвычайнае, і многія таму пералічвалі грошы, плануючы пайсці вечарам у кафэ.
Кузен Лаймэн цэлы дзень хадзіў за Марвінам Мэйсі і падтакваў, калі той заяўляў пра свае правы на снег. Гарбуна здзіўляла тое, што сняжынкі не ападаюць, як кроплі дажджу, а ціха і летуценна апускаюцца на зямлю, ён сачыў за іх палётам, пакуль не пачынаў спатыкацца ад галавакружэння. I такую асалоду ён адчуваў, купаючыся ў славе Марвіна Мэйсі, такі быў задаволены сабой, што многія, не вытрымаўшы, крычалі яму ўслед:
— «Ого,— сказала муха,— прыляпіўшыся да калясніцы,— але ж і пылу мы нарабілі!»
Міс Амелія не планавала ў той дзень падаваць што-
небудзь на вячэру. Але калі ў шэсць гадзін на ганку пачуліся крокі, яна асцярожна адчыніла дзверы. Гэта быў Генры Форд Крымп. I хоць у кафэ не было нічога з яды, яна дазволіла яму сесці за стол і наліла гарэлкі. Падышлі і іншыя. На дварэ гусцеў блакітны змрок, было холадна, і хоць снег ужо больш не падаў, з-за сосен дзьмуў вецер, уздымаючы з долу лёгкія снежныя воблачкі. Лаймэн прыйшоў, калі ўжо зусім сцямнела, разам з ім заявіўся і Марвін Мэйсі са сваім бляшаным чамаданам і гітарай.
— Ад’язджаеш? — адразу спыталася яго міс Амелія.
Марвін Мэйсі пагрэўся каля печкі. Потым сеў за стол і, узяўшы трэсачку, старанна завастрыў яе. Ен пачаў калупацца ў зубах, раз-пораз дастаючы трэсачку з рота, разглядаючы яе і выціраючы аб рукаў пінжака. Ен так і не патурбаваўся адказаць міс Амеліі.
Гарбун глядзеў на міс Амелію, якая стаяла за прылаўкам. У яго вачах не было нават і знаку просьбы. Лаймэн быў, відаць, цалкам упэўнены ў сваіх дзеяннях. Ён залажыў рукі за спіну і самазадаволена таргануў вушамі. Ягоныя шчокі гарэлі, вочы блішчэлі, вопратка была наскрозь мокрая.
— Марвін Мэйсі пажыве крыху з намі,— сказаў ён.
Міс Амелія не запярэчьіла. Яна толькі выйшла з-за прылаўка і падышла да печкі, быццам ад пачутай весткі ёй раптам стала холадна. Яна пагрэла спіну, не турбуючыся наконт сціпласці, што звычайна вымушае жанчын паднімаць спадніцу пры людзях не больш чым на адну, ну, ад сілы — на дзве цалі. Міс Амелія ніколі не вызначалася асаблівай сарамлівасцю: часта, здавалася, забывалася, што ў пакоі ёсць мужчыны. I вось цяпер, стаўшы каля печкі, яна так высока падняла падол сваёй чырвонай сукенкі, што кожны, хто хацеў, мог убачыць частку яе моцнага валасатага сцягна. Яна
глядзела ўбок і гаварыла сама з сабой, ківаючы галавой і моршчачы лоб, і, хоць зразумець словы было немагчыма, па тону можна было здагадацца, што яна некага лае і зневажае. Тым часам гарбун і Марвін Мэйсі пайшлі на другі паверх — у залу, дзе стаялі дзве швейныя машыны «Зінгер», дэкаратыўная трава ў Ba­se, у пакоі, у якіх міс Амелія пражыла ўсё сваё жыццё. У кафэ было чуваць, як яны там тупалі, распакоўваючы рэчы Марвіна Мэйсі і ладзячы яму жыллё.
Вось так Марвін Мэйсі пасяліўся ў доме міс Амеліі. Спачатку Лаймэн, які аддаў яму свой пакой, спаў на канапе ў зале. Але снегапад дрэнна падзейнічаў на гарбуна — ён прастудзіўся, прастуда перайшла ў ангіну, у выніку міс Амелія ўступіла яму свой ложак. KaHana ў зале была ёй занадта кароткая, ногі не ўмяшчаліся, і ноччу яна часта скочвалася на падлогу. Яна, відаць, не высыпалася, і гэта адмоўна адбівалася на яе розуме: усе яе захады адносна Марвіна Мэйсі паварочваліся супраць яе. Яна трапляла ў прыгатаваныя ёю пасткі і няраз аказвалася ў велычі сумным становішчы. Але ўсё ж яна не выгнала Марвіна Мэйсі з дому — баялася застацца адна. Калі зведаеш, што такое жыццё ўдваіх, адзінота здаецца пакутай. Цішыня асветленага камінам пакоя, калі раптам перастае цікаць гадзіннік, палахлівыя цені ў пустым доме — не, ужо лепш пусціць у дом смяротнага ворага, чым цярпець жахі адзіноты.
Снег праляжаў нядоўга. Паказалася сонца, і праз два дні горад быў такі ж, як і раней. Міс Амелія не адчыняла вокнаў, пакуль не растала апошняя сняжынка. Потым яна прыбрала ў доме, прасушыла ўсе рэчы на сонцы. Але раней яна выйшла ў двор і на самай тоўстай галіне сапіндуса завязала вузлом адзін канец вяроўкі. Да другога канца яна прывязала мяшок з пяском. Атрымалася баксёрская груша, і міс Амелія пачала практыкавацца з ёю кожную раніцу. Яна і без
таго была ўмелым байцом — праўда, ёй крыху бракавала вёрткасці, але валоданне рознымі хітрымі прыёмамі і прыхватамі кампенсавала гэты недахоп.
Як ужо гаварылася, міс Амелія была росту шэсць футаў і дзве цалі. Марвін Мэйсі быў на адну цалю вышэйшы за яе. Важылі яны прыкладна аднолькава — каля ста шасцідзесяці фунтаў. Але Марвін Мэйсі быў спрытнейшы, і ў яго былі моцныя грудзі. I наогул, знешне ўсё сведчыла пра тое, што перавага павінна быць на яго баку. Тым не менш, амаль усе жыхары горада рабілі стаўку на міс Амелію, наўрад ці хто паставіў бы на Марвіна Мэйсі. У горадзе яшчэ помнілі, як міс Амелія білася з адвакатам з Фокс-Фолса, які паспрабаваў яе ашукаць. Той быў высачэзны бамбіза, але калі міс Амелія яго адпусціла, ён быў ужо адной нагой у магіле. Усіх здзіўлялі не толькі яе баксёрскія здольпасці, але і ўменне дэмаралізаваць праціўніка, крывячы твар з такімі жахлівымі крыкамі, што нават прысутных часам ахопліваў страх. Яна была адважная, добрасумленна практыкавалася з грушай, і ў справе з Марвінам Мэйсі праўда была на яе баку. Таму людзі верылі ў яе і чакалі. Зразумела, ніхто не вызначаў дзень паядынку. Але прыкметы непазбежнасці сутычкі былі настолькі відавочныя, што іх нельга было не заўважыць.
Усе гэтыя дні гарбун хадзіў з важным выглядам, жмурачыся ад задавальнення. Карыстаючыся тонкімі і хітрымі прыёмамі, ён усё больш распальваў паміж імі варожасць. Каб звярнуць на сябе ўвагу, ён увесь час тузаў Марвіна Мэйсі за калашыну. Часам хадзіў па пятах за міс Амеліяй, але цяпер толькі каб перадражніць яе няўклюдную хаду. Ён скошваў вочы і паўтараў рухі міс Амеліі, выстаўляючы напаказ яе нязграбнасць. Відовішча было настолькі агіднае, што не смяяліся нават самыя прыдуркаватыя наведвальнікі кафэ, як Мэрлі Раен. Толысі Марвін Мэйсі крывіў рот і чмыхаў.
Міс Амелію ў такіх выпадках ахоплівалі процілеглыя пачуцці. Яна з сумным і глыбокім дакорам глядзела на гарбуна, потым паварочвалася да Марвіна Мэйсі.
— Каб з цябе дух выперла! — гаварыла яна са злосцю.
А Марвін Мэйсі ў адказ браў звычайна ў рукі гітару, якая заўсёды валялася на падлозе побач з крэслам. У яго ў роце заўсёды было поўна сліны, і таму спяваў ён нейкім мокрым і слізкім голасам. Песні, быццам вугры, выслізгвалі з яго горла. Моцнымі пальцамі ён спрытна перабіраў струны, вабячы і ў той жа час нервуючы слухачоў сваімі песнямі. Міс Амелію яны звычайна выводзілі з сябе.
— Каб з цябе дух выперла! — крычала яна.
Але ў Марвіна Мэйсі адказ быў заўсёды напагатове. Ён прыціскаў струны далонню і, калі сціхаў апошні гук, паволі гаварыў з самаўпэўненай нахабнасцю.
— Глядзіце, каб вам самой усё гэта не вылезла бокам, міс! Ха! Ха!
Міс Амеліі заставалася толькі бездапаможна змоўчаць, бо ніхто не мог падказаць ёй выйсце з пасткі, у якую яна трапіла. Яна не магла прыдумаць ліха, якое, пажаданае Марвіну Мэйсі, сапраўды не вылезла б бокам ёй самой. Апошняе слова заўсёды было за Марвінам Мэйсі, і яна тут не магла нічога зрабіць.
Вось такім чынам усё і ішло. А што адбывалася паміж імі ноччу, там, на другім паверсе, гэтага ніхто не ведаў. А наведвальнікаў у кафэ увесь час станавілася ўсё болып. Давялося паставіць яшчэ адзін стол. Нават пустэльнік, вар’ят па прозвішчы Рэйнер Сміт, які шмат гадоў назад перасяліўся на балота, пачуў пра тое, што адбываецца, і аднойчьі вечарам прыйшоў паглядзець на ярка асветленыя вокны кафэ і паразважаць наконт кампаніі людзей, што сядзела за імі. Кульмінацыяй кожнага вечара быў той момант, калі міс Амелія і MapBin Мэйсі сціскэкі’ кулакі і, падрыхтаваўшыся да бой-