Балада пра сумнае кафэ
Карсан Маккалерс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
выпрасталася і лягла на стол далонню ўверх. Стампі Мак-Фэйл падышоў да дзвярэй і зачыніў іх.
Людзі моўчкі, адзін за адным, павыходзілі з кафэ. Прачнуліся мулы, загрымелі рухавікі аўтамабіляў, трое хлопцаў з Сасаеці-Сіці рушылі пешкі па дарозе. Пра бойку не гаварылі, не абменьваліся думкамі — кожны пайшоў дадому і з галавой накрыўся коўдрай. У горадзе было цёмна, і толькі ва ўсіх вокнах у доме міс Амеліі да самай раніцы гарэла святло.
Марвін Мэйсі і гарбуп пайшлі з горада, відаць, за якую гадзіну да ўсходу сонца. I вось што яны зрабілі на адыход:
Яны адчынілі сервант і ўзялі адтуль усе каштоўнасці.
Яны паламалі механічнае піяніна.
Яны накрэмзалі на сталах у кафэ брыдкія словы.
Яны знайшлі гадзіннік з вадаспадам на вечку — узялі з сабой і яго.
Яны вылілі на падлогу ў кухні галон соргавага cipony і пабілі ўсе слоікі з варэннем.
Яны пайшлі на балота і паламалі ўшчэнт бровар, разбіўшы новы куб і змеявік і спаліўшы заадно і будыніну.
Яны прыгатавалі любімую страву міс Амеліі — кукурузу з кілбасой, насыпалі туды столькі атруты, што ёй можна было б знішчыць насельніцтва ўсёй акругі, і паставілі на прылаўку ў кафэ спецыяльна, каб убачыла міс Амелія.
Яны знішчылі ўсё, да чаго маглі дадумацца, спыніўшыся хіба толькі перад дзвярыма канторы, дзе начавала міс Амелія. А пасля ўсяго гэтага яны выправіліся ў дарогу, удвух.
Вось так міс Амелія засталася ў горадзе адна. Людзі дапамаглі б ёй, калі б ведалі як, бо жыхары горада былі здольныя на добрыя пачуцці — была б толькі на-
года. Некалькі жанчын былі пасунуліся з венікамі, прапануючы дапамогу, але міс Амелія глядзела на іх сваімі невідушчымі косымі вачамі і толькі моўчкі круціла галавой. На трэці дзень у краму зайшоў Стампі Мак-Фэйл, каб купіць пачак тытуню, і міс Амелія сказала, што ён каштуе долар. Усё ў кафэ вырасла ў цане да аднаго долара. А што гэта за кафэ? I лячыць яна пачала вельмі дзіўнымі спосабамі. Раней яна была куды больш вядомай, чым доктар у Чыха. Яна не даставала духі з пацыентаў і не пазбаўляла іх такіх неабходных рэчаў, як, напрыклад, віскі ці тытунь. Толькі зрэдку яна магла параіць хвораму не есці смажанага гарбуза ці якой-небудзь яшчэ стравы, пра якую той ніколі нават не думаў. Але цяпер замест былых разумных парад было зусім іншае. Палове пацыентаў яна сказала, што яны хутка памруць. Астатнім яна параіла такія мудрагелістыя і пякельныя лекі, што, бадай, толькі прыдурак пагадзіўся б лячыцца імі.
Валасы міс Амеліі збіліся ў калматыя пасмы і пачалі сівець. Твар выцягнуўся, мышцы зрабіліся вялыя, і паступова ўся яна высахла, быццам здурнелая старая дзеўка. А яе шэрыя вочы... з кожным днём яны ўсё больш каселі, нібы хацелі абмяняцца поўнымі смутку і адзіноты позіркамі. I слухаць тое, што яна гаварыла, было непрыемна: яна зрабілася невыносна з’едлівая.
Калі хто-небудзь успамінаў гарбуна, міс Амелія гаварыла звычайна так:
— Хо! Трапіў бы ён мне ў рукі, я б зараз жа выдрала ягоную паганую глотку і кінула сабакам!
Страх наганялі не словы, а голас, якім яны вымаўляліся. У ім не чулася былой моцы, не было помслівасці, з якой яна раней гаварыла пра «механіка, за якім некалі была замужам», ці пра якога-небудзь іншага ворага. Яе перарывісты голас ціха ўсхліпваў, нагадваючы сіплыя акорды фісгармоніі.
Тры гады яна кожны вечар выходзіла на ганак і сядзела там, углядаючыся ў дарогу, нібы чакаючы некага. Але гарбун не вярнуўся. Даходзілі чуткі, быццам Марвін Мэйсі прымушаў яго лазіць праз вокны і красці. Згодна з іншымі весткамі, ён прадаў гарбуна ў вандроўны цырк. Але аказалася, што гэтыя плёткі пускаў Мэрлі Раен. На чацвёрты год міс Амелія наняла цесляра з Чыха, каб той забіў дошкамі ўвесь дом. I з таго часу яна больш не выходзіла з сваіх пакояў.
Так, маркотна ў гэтым горадзе. Жнівеньскім надвячоркам белая ад пылу вуліца зусім пустая, а над ёй празрыстае, як шкло, неба. Навокал нічога не зварухнецца, не чуваць дзіцячых галасоў, толькі грукоча ўвесь час фабрыка. Персікавыя дрэўцы з кожным годам усё больш крывеюць, маркотна-шэрыя лісточкі зрабіліся зусім дробныя. Дом міс Амеліі пахіліўся ў правы бок і праз нейкі час, відаць, зусім разваліцца, людзі баяцца падыходзіць да яго блізка. У горадзе ўжо не купіш добрай гарэлкі; да самага блізкага бровара — восем міляў, ды і ад гарэлкі, што там гоняць, на печані вырастаюць пухліны велічынёй з арэх. Да Taro ж пасля яе чалавека ахоплівае глыбокая і небяспечная задуменнасць. Заняцца ў горадзе зусім няма чым, Пройдзешся вакол става, што каля фабрыкі, пастукаеш нагой па спарахнелым пні, падумаеш, куды можна прыстасаваць старое кола, што ляжыць на ўзбочыне дарогі каля царквы. Душа гібее ад нуды. Застаецца адно — пайсці на фокс-фолскую шашу і слухаць, як спяваюць зняволеныя, што там працуюць.
ДВАНАЦЦАЦЬ СМЯРОТНЫХ ЧАЛАВЕК
Фокс-фолская шаша праходзіць за тры мілі ад горада, і вось менавіта на ёй і працуюць зняволеныя. Мясцовыя ўлады вырашылі зараўняць калдобіны, што
з цягам часу павыбіваліся на высыпанай шчэбенем дарозе, пашырыць яе ў некаторых небяспечных месцах. У брыгадзе зняволеных — дванаццаць чалавек у паласатай турэмнай вопратцы з прыкаванымі да ног ланцугамі. Побач з імі заўсёды ўзброены канваір; ад нясцерпна яркага сонца яго вочы ператварыліся ў чырвоныя шчыліны. Брыгада працуе ўвесь дзень: зняволеных запіхваюць у турэмную фуру на досвітку, вязуць на работу і забіраюць адтуль пад самы канец жнівеньскага дня, калі пачынае гусцець шэры змрок. Увесь дзень стукаюць аб цвёрдую гліну кіркі, нясцерпна пячэ сонца, у паветры адчуваецца пах чалавечага поту. I кожны дзень гучыць мелодыя. Сумны голас пачынае яе, і першая фраза нагадвае хутчэй рэчытатыў і падобная на пытанне. Праз хвіліну ў мелодыю ўплятаецца яшчэ адзін голас, і вось песню падхопліваюць усе зняволеныя. Сумныя галасы сярод золата дня зліваюода ў мелодыю, адначасова сумную і радасную. Песня шырыцца, і вось ужо здаецца, што спяваюць не дванаццаць зняволеных, а сама зямля ці неабсяжнае неба. Мелодыя поўніць сэрца, халодзіць душу ад хвалявання і жаху. Потым яна паступова заціхае, гучыць толькі адзін голас. I вось зноў цішыня пад спякотным сонцам, чуваць толькі конскі храп ды стук кірак аб цвёрдую гліну.
I хто ж здольны стварыць такую мелодыю. Усяго толькі дванаццаць звычайных смяротных: сямёра неграў і пяцёра белых — жыхароў гэтай самай акругі. Усяго толькі дванаццаць смяротных людзей, калі яны спяваюць разам.
АДЛЮСТРАВАННІ У ЗАЛАТЫМ ВОКУ
Прысвячаецца Анмары Кларак-Шварцэнбах РАЗДЗЕЛ I
Вайсковы гарнізон у мірны час — нуднае месца. Нейкія падзеі ўсё ж адбываюцца, але потым яны паўтараюцца зноў і зноў. Ужо сама планіроўка гарнізона робіць жыццё зусім аднастайным: вялізныя казармы з бетону, нібы пад шнур пастаўленыя дамы афіцэрскага саставу, такія, што іх не адрозніш адзін ад аднаго, спартыўная зала, пляцоўка для гульні ў гольф, царква, басейны — усё спраектавана паводле аднаго нязменнага ўзору. Але, магчыма, гарнізонная нуда выклікана перш за ўсё ізаляванасцю і залішняй бяздзейнасцю і бяспекай, і гэта таму, што, калі трапляеш у войска, адзінае, што ад цябе патрабуюць,— маршыраваць у нагу з тым, хто крочыць перад табой у страі. I ўсё ж часам у гарнізонах здараюцца падзеі, што наўрад ці калі-небудзь паўторацца. На Поўдні ёсць гарнізон, дзе некалькі гадоў назад адбылося забойства. Удзельнікамі трагедыі былі два афіцэры, салдат, дзве жанчыны, філіпінец, а таксама конь.
Салдат, замяшаны ў гэтай справе, быў радавы Элджы Уільямс. Яго часта можна было бачыць у канцы дня, калі ён адзінока сядзеў на лаўцы каля тратуара перад казармай. Месца было прыемнае, бо тут у два рады былі насаджаны маладыя клёны. Яны давалі халадок, кідалі на газон і тратуар лёгкія, трапяткія цені. Вясной лісце было ярка-зялёнае, а калі
надыходзілі гарачыя месяцы, яно набывала болып цёмнае, спакойнае адценне. Пад канец восені лісты рабіліся вогненна-залатымі. Вось тут, бывала, і сядзеў Уільямс, чакаючы каманды на вячэру. Гэта быў маўклівы малады салдат, і ў казарме ў яго не было ні ворагаў, ні сяброў. На яго круглым загарэлым твары, здавалася, навечна застыла нейкая насцярожаная прастадушнасць. У салдата былі пухлыя чырвоныя вусны, а на лбе калмацілася каштанавая чупрына. Вочы — нязвыклая сумесь бурштынавага і карычневага адценняў — мелі маўклівы выраз, які звычайна заўважаеш у вачах у жывёлы. На першы погляд радавы Уільямс здаваўся крыху мешкаватым і нязграбным. Але гэта было падманлівае ўражанне, бо хадзіў ён нячутна і спрытна, як дзікі звер альбо злодзей. Часта салдаты, думаючы, што вакол нікога няма, палохаліся, калі ён, нібы зваліўшыся з неба, раптам аказваўся побач. У салдата былі невялікія, далікатныя на першы погляд, але вельмі дужыя рукі.
Радавы Уільямс не курыў, не піў, не ўступаў у пазашлюбныя сувязі і не гуляў на грошы. У казарме ён трымаўся ў баку ад усіх і быў нейкай загадкай для іншых салдат. Вольны час Уільямс больш бавіў у лесе, вакол гарнізоннага гарадка. Пятнаццаць квадратных міль запаведніка былі не кранутыя і не сапсаваныя цывілізацыяй. Тут можна было ўбачыць высачэзныя сосны, розныя кветкі і нават такіх палахлівых жывёлін, як алені, дзікі і лісіцы. Акрамя верхавой язды, Уільямса ніякі спорт, якім займаюцца радавыя, не цікавіў. Яго ніколі не бачылі ні ў спартыўнай зале, ні ў басейне. He было і такога, каб ён смяяўся, злаваў ці пакутаваў ад нейкай прычыны. Тры разы на дзень ён з апетытам еў усё, што падавалі на салдацкі стол, і ніколі не бурчаў, што нясмачна, як гэта рабілі астатнія салдаты. Спаў ён у казарме, дзе ў два доўгія рады стаяла каля трох дзесяткаў лож-
каў. У казарме не спакайнела нават ноччу; калі выключалі святло, чуліся храп, лаянка і прыглушаныя стогны тых, каго мучылі кашмары. Але Уільямс ляжаў ціха. Толькі часам з яго ложка чулася асцярожнае шамаценне цукерачнай абгорткі.
Аднойчы, на трэцім годзе службы, Уільямса паслалі на кватэру да капітана па прозвішчы Пендэртан. Было гэта так. Яшчэ за шэсць месяцаў да гэтага Уільямса накіравалі ў каманду, якая абслугоўвала стайню, бо ён добра ўмеў упраўляцца з коньмі. Капітан Пендэртан пазваніў дзяжурнаму старшаму сяржанту, а якраз многа коней было на манеўрах і работы на стайні было няшмат, і выканаць заданне было даручана радавому Уільямсу. Даручэнне само па сабе простае. Капітан Пендэртан хацеў ачысціць невялікі ўчастак лесу за домам, каб паставіць там жароўню і наладжваць прыёмы на вольным паветры. Работы было на дзень.