Балада пра сумнае кафэ
Карсан Маккалерс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
кі, пачыналі ва ўпор глядзець адно на аднаго. Звычайна гэта не было вынікам сваркі, падзеі разгортваліся таямніча, абодва бакі рухалі інстынкты. У кафэ рабілася так ціха, што было чуваць, як шамацяць на скразняку папяровыя ружы. I кожны раз яны стаялі так, падрыхтаваўшыся да бойкі, крыху даўжэй, чым напярэдадні.
Бой адбыўся на Дзень сурка значыць, другога лютага. Надвор’е спрыяла — яно было не дажджлівае, не сонечнае, не халоднае, але і не цёплае. Ужо з раніцы адчувалася, што бойка адбудзецца менавіта ў той дзень, і да дзесяці гадзін вестка абляцела ўсю акругу. Яшчэ на досвітку міс Амелія выйшла ў двор і перарэзала вяроўку, на якой вісела баксёрская груша. Марвін Мэйсі сядзеў на ганку з двара і, заціснуўшы паміж каленямі бляшанку свінога тлушчу, старанна мазаў ім рукі і ногі. Ястраб з акрываўленым пер’ем праляцеў над горадам і зрабіў два кругі над домам міс Амеліі. 3 кафэ вынеслі сталы і паставілі іх на заднім ганку, такім чынам зала кафэ была вызвалена ад мэблі і падрыхтавана да бойкі. Усё сведчыла пра яе немінучасць. Міс Амелія і Марвін Мэйсі з’елі на абед па чатыры порцыі спецыяльна недаваранай свініны і ляглі, каб набрацца сілы. Марвін Мэйсі адпачываў у вялікім пакоі на другім паверсе, а міс Амелія выцягнулася на лаўцы ў канторы. Па яе бледным напружаным твары было відаць, як цяжка ёй вось так лайдачыць, але яна ўсё ж ляжала нерухома, нібыта нябожчыца, заплюшчыўшы вочы і склаўшы рукі на грудзях.
Для Лаймэна гэта быў неспакойны дзень, і яго
1 Дзень сурка — сярод амерыканцаў існуе павер’е, што ў гэты дзень сурок вылазіць з нары і, калі ўбачыць свой цень, зноў вяртаецца дазімоўваць у сваё сховішча, г. зн. што, калі ў гэты дзень сонечна, наперадзе — халоднае і ветранае надвор’е, а калі пахмурна — вясна будзе ранняя і цёплая (тут і далей заўвагі перакладчыка).
тварык увесь перакрывіўся і выцягнуўся ад хвалявання. Прыхапіўшы з сабой яды, ён выправіўся на пошукі сурка — праз гадзіну вярнуўся ўжо з пустой кайстрай і аб’явіў, што сурок бачыў свой цень і што іх чакае дрэннае надвор’е. Паколькі міс Амелія і Марвін Мэйсі адпачывалі, набіраючыся сілы, а гарбуну не было чаго рабіць, ён вырашыў пафарбаваць ганак. Апошні раз дом фарбавалі шмат гадоў назад — па праўдзе кажучы, адзін бог ведае, ці фарбавалі яго калі-небудзь наогул. Гарбун сеў на кукішкі, і хутка палова падлогі ганка была пафарбаваная ў вясёлы зялёны колер. TaTa была больш пэцканіна, чым работа, і неўзабаве ён увесь — з галавы да ног — быў у фарбе. I, як заўсёды, не паспеўшы скончыць падлогу, узяўся за сцены і вадзіў па іх пэндзлем, пакуль мог дастаць рукой. Потым падставіў пад ногі скрыню і падмаляваў сцены яшчэ на фут вышэй. Калі фарба скончылася, правы бок ганка быў ярка-зялёны, а на сцяне была намалявана вялізная пляма. Але Лаймэн кінуў усё, як было.
Ен займаўся гэтай справай з нейкім дзіцячым захапленнем. Дарэчы, тут варта нагадаць адзін цікавы момант. Ніхто ў горадзе, нават міс Амелія, не ведаў узросту гарбуна. Адны сцвярджалі, што, калі ён прыйшоў у горад, ён быў зусім малы — дзіця гадоў дванаццаці — не больш. На думку іншых, яму было ўжо за сорак. Ягоныя вочы былі блакітныя і спакойныя, як у дзіцяці, але пад імі ляжалі зусім не дзіцячыя ліловыя цені. Нельга было вызначыць узрост і па яго недарэчным перакрыўленым целе. Нават па зубах не было відаць, колькі яму на самой справе гадоў — усе зубы былі цэлыя (апрача двух, абламаных аб арэхавую шкарлупіну), але настолькі зжаўцелі ад любімай салодкай сумесі, што па іх цяжка было пазнаць узрост гарбуна. Калі ж у яго пыталіся пра гэта, ён прыкідваўся, што не ведае, колькі гадоў жыве гіа свеце — сто ці дзесяць! Таму яго ўзрост заставаўся таямніцай.
Лаймэн скончыў маляванне а палове шостай. Пад вечар пахаладнела, паветра патыхала вільгаццю. Узняўся вецер, зашумелі сосны ў лесе, заляпалі аканіцы, над дарогай праляцела старая газета і, зачапіўшыся за куст, павісла на калючых галінах. 3 усяго наваколля пачалі збірацца людзі: па дарозе чарадой ехалі аўтамабілі, поўныя пасажыраў. 3 іх вокан высоўваліся дзіцячыя галовы. Старыя мулы, жмурачы з кіслай мызай стомленыя вочы, цягнулі вялізныя фуры. 3 Сасаеці-Сіці прыехалі тры хлопцы, падобныя адзін да аднаго як блізняты — у жоўтых віскозных кашулях і кепках брылямі назад. Іх часта бачылі на пеўневых баях і царкоўных сходах. У шэсць гадзін на фабрыцы прагудзеў гудок, абвясціўшы канец рабочай змены, і хутка ўсе гледачы былі ў зборы. Сярод прышлых людзей былі, вядома, і бадзягі, і прайдзісветы, але, тым не менш, у натоўпе панавала цішыня. У маўклівым горадзе, шэрым ад святла прымерклага дня, твары людзей дзіўным чынам перамяніліся. Цемра паволі ахінала ўсё навокал; на нейкі момант неба яшчэ заставалася ясна-жоўтае, на яго фоне выразна вылучаўся абрыс царквы. Потым святло ў небе паволі згасла, вячэрні змрок ператварыўся ў начную цемру.
Сем — магічная лічба, яе вельмі шанавала і міс Амелія. Ад ікаўкі — выпіць сем глыткоў вады, у выпадку расцяжэння мышцаў на шыі — сем разоў прабегчы вакол става каля фабрыкі, ад глістоў — сем порцый «цуду», прыгатаванага па рэцэпце міс Амеліі. Усе яе лекі былі звязаны з гэтай лічбай. Сем — лічба, што спалучае ў сабе самыя розныя магчымасці, і ўсе прыхільнікі таемнасці і чараўніцтва шануюць гэтую лічбу. Таму і бойка мелася адбыцца ў сем гадзін. I хоць ніхто не рабіў ніякай абвесткі, усе гэта ведалі і ўспрымалі як з’яву, такую ж натуральную, як дождж ці балотны смурод. Такім чынам, а сёмай гадзіне ўсе з суровым выглядам стаялі каля дома міс Амеліі. Самыя дасціп-
ныя зайшлі ў кафэ і пасталі каля сцен. Астатнія тоўпіліся на ганку ці знайшлі сабе месца ў двары.
Міс Амелія і Марвін Мэйсі пакуль не паказваліся. Адлежаўшы палову дня на лаўцы ў канторы, міс Амелія пайшла на другі паверх. Затое Лаймэн увесь час мазоліў вочы, праціскаючыся праз натоўп, пстрыкаючы нервова пальцамі і лыпаючы вачыма. Без адной мінуты сем ён пралез праз натоўп у кафэ і ўскочыў на прылавак. Пакуль што ўсё было спакойна.
Відаць, усё было нейкім чынам абгаворана загадзя. Як толькі гадзіннік адбіў сем, міс Амелія паказалася на лесвіцы. У той самы момант да кафэ падышоў і Марвін Мэйсі. Натоўп моўчкі расступіўся, прапускаючы яго наперад. Сціснуўшы кулакі, яны нібы лунацікі паволі ішлі адно насустрач аднаму. Міс Амелія паспела пераадзецца, змяніўшы чырвоную сукенку на камбінезон і закасаўшы калашыньі да каленяў. Яна выйшла босая, а на правую руку пачапіла сталёвы бранзалет. Марвін Мэйсі таксама закасаў калашыны. Ён быў без кашулі, густа намазаны тлушчам і абуты ў цяжкія чаравікі, якія ён атрымаў, выходзячы з турмы. 3 натоўпу выйшаў Стампі Мак-Фэііл і правай рукой паляпаў абаіх па кішэнях, правяраючы, ці не схаваны там нажы. Нарэшце яны засталіся ўдваіх пасярод ярка асветленага кафэ.
Ніякага сігналу не было, але абое ўдарылі адначасова. Удары прыйшліся па зубах; галовы адкінуліся назад, баксёры захісталіся. Некалькі секунд пасля першых удараў яны шаравалі нагамі па падлозе, спрабавалі розныя пазіцыі і выпады. Потым раптам счапіліся, як дзікія каты. Пачуліся ўдары, сапенне, тупат ног. Яны рухаліся вельмі хутка, таму цяжка было разабрацца ў тым, што адбываецца. Потым Марвін Мэйсі зрабіў міс Амеліі падножку, тая адляцела назад і ледзь не павалілася, а сам ён атрымаў такі моцны ўдар у плячо, што закруціўся ваўчком.
Войка працягвалася ў шалёным тэмпе, і ніхто не збіраўся адступаць.
У час паядынку, калі праціўнікі такія энергічныя і дужыя, як гэтыя двое, варта на нейкі час перавесці позірк з непасрэдных удзельнікаў бойкі на гледачоў. Людзі адступілі як мага далей ад цэнтра і ціснуліся да сцен. Стампі Мак-Фэйл стаяў у куце, выцягнуўшы шыю, і падбадзёрваў удзельнікаў бойкі, сціскаючы кулакі і выкрыкваючы нешта незразумелае. Бедалага Мэрлі Раен так шырока разявіў рот, што не заўважыў, як туды заляцела муха, і праглынуў яе, не паспеўшы зразумець, у чым справа. А кузен Лаймэн! Вось на каго варта было паглядзець! Гарбун стаяў на прылаўку і таму ўзвышаўся над усімі. Рукі ў бокі, шыя выцягнута наперад, ножкі сагнуты ў каленях, што тырчэлі ў розныя бакі. Твар пакрыўся плямамі, збялелыя губы дрыжэлі.
Так працягвалася паўгадзіны. Праціўнікі нанеслі адно аднаму сотні ўдараў, а на чыім баку будзе перавага, пакуль што было невядома. Раптам Марвін Мэйсі здолеў схапіць левую руку міс Амеліі і закруціць ёй за спіну. Але міс Амелія адразу вырвалася і абхапіла яго абедзвюма рукамі: тут і пачалася сапраўдная бойка. Звычайна ў гэтай акрузе аддаюць перавагу барацьбе, а не боксу, які лічыцца занадта паспешным і патрабуе шмат увагі і засяроджанасці. I вось цяпер, калі міс Амелія і Марвін Мэйсі заціснулі адно аднаго мёртвай хваткай, гледачы нарэшце апамяталіся і падышлі бліжэй. Нейкі час барцы, моцна ўхапіўшыся адно за аднаго, куляліся то ў адзін, то ў другі бок. Марвін Мэйсі пакуль не спацеў, а вось вопратка міс Амеліі была зусім мокрая, пот цёк па нагах, і босыя ступні пакідалі мокрыя сляды на падлозе. I вось цяпер, калі ўсё павінна было вырашыцца, у момант найвялікшага напружання ўсе зразумелі, што міс Амелія дужэйшая за Марвіна Мэйсі. Той быў хітры і вёрткі,
намазанае тлушчам цела было цяжка ўхапіць, але міс Амелія была мацнейшая за яго. Яна паволі, цаля за цаляй, гнула яго да долу. Гэта было жудаснае відовішча: цішыню парушыў толькі натужлівы хрып. Нарэшце міс Амелія паваліла Марвіна Мэйсі на падлогу і села на яго верхам; яе моцныя вялікія рукі ляглі на ягонае горла.
Але ў тую самую хвіліну, калі паядынак ужо быў вырашаны, у кафэ пачуўся пранізлівы крык, ад якога ў кожнага па спіне пабеглі мурашкі. I тое, што адбылося, да гэтага часу застаецца таямніцай. Увесь горад быў сведкам таго, што здарылася, але некаторыя ўсё ж не паверылі сваім вачам. Бо ад прылаўка, на якім стаяў Лаймэн, да сярэдзіны пакоя, дзе ішла бойка, было не менш за дванаццаць футаў. Але ў той самы момант, калі міс Амелія ўхапіла Марвіна Мэйсі за горла, гарбун раптам кінуўся наперад і, праляцеўшы ў паветры, быццам у яго выраслі крылы, апынуўся на шырокай спіне міс Амеліі і ўхапіўся сваімі крывымі, нібы кіпцюры, пальчыкамі за яе шыю.
Пасля гэтага ўсё пераблыталася. He паспелі гледачы апамятацца, як міс Амелія была ўжо на падлозе. Дзякуючы гарбуну перамог Марвін Мэйсі, і вось міс Амелія нерухома ляжала на падлозе, раскінуўшы рукі. Марвін Мэйсі стаяў над ёй, вылупіўшы вочы, але тым не менш крывячы рот сваёй звычайнай усмешкай. Гарбун жа раптам знік. Ці ён спалохаўся таго, што нарабіў, ці то быў у такой радасці, што хацеў пацешыцца сваім геройствам сам-насам — як бы там ні было, ён выскачыў за дзверы і залез пад лесвіцу, што вяла з двара ў дом. Нехта абліў міс Амелію вадой, і праз нейкі час яна паволі паднялася і пацягнулася ў кантору. Праз адчыненыя дзверы людзі бачылі, як яна сядзела за сталом, паклаўшы галаву на рукі і цяжка ўсхліпваючы. Потым сціснула правую руку ў кулак і тройчы ўдарыла ім па стале. Рука яе аслабла,