Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
Уільямс выправіўся выконваць заданне каля паловы восьмай раніцы. Быў мяккі, цёплы кастрычніцкі дзень. Салдат ведаў, дзе жыве капітан, бо часта праходзіў каля яго дома па дарозе ў лес. Да таго ж аднойчы ён незнарок нарабіў шкоды капітану. Паўтара года да гэтага радавы Уільямс некалькі тыдняў служыў ардынарцам у лейтэнанта — камандзіра яго роты. Неяк пасля абеду да лейтэнанта прыйшоў капітан Пендэртан, і Уільямс, якому было загадана прынесці пачастункі, незнарок выліў кубак кавы капітану на штаны. Да таго ж ён часта бачыў капітана на стайні, і пад яго наглядам быў конь капітанавай жонкі — гняды жарабец, самы прыгожы скакун ва ўсім гарнізоне.
Капітан жыў на ўскраіне ваеннага гарадка. Яго тынкаваны дом з васьмю пакоямі адрозніваўся ад іншых дамоў на вуліцы толькі тым, што быў на самым канцы. Да газона каля дома з двух бакоў падсту-
паў запаведны лес. Направа ад капітанавага дома жыў адзіны яго блізкі сусед — маёр Морыс Лэнгдан. Далей за дамамі чарнела шырокае роўнае поле, што да нядаўняга часу служыла пляцоўкай для гульні ў пола.
Калі Уільямс з’явіўся па вызначаным адрасе, насустрач яму выйшаў капітан, каб растлумачыць заданне. Трэба было выкарчаваць дубняк і нізкія кусты шыпшыны, а таксама абрэзаць абвіслае голле, калі яно ніжэй за два метры ад зямлі. Капітан паказаў на высокі стары дуб, да якога ад газона было метраў дваццаць, і сказаў, што менавіта да гэтага дуба трэба ачысціць пляцоўку. На адным пальцы пухлаватай рукі ў капітана пабліскваў пярсцёнак. У тую раніцу на ім былі колеру хакі штаны да каленяў, доўгія шкарпэткі з воўны і замшавы пінжак. У капітана быў напружаны, з рэзкімі рысамі твар. Ён быў брунет з вачамі, нібы з блакітнага шкла. Здавалася, ён не пазнаў радавога Уільямса і даваў указанні нервова і манерна: загадаў скончыць работу за дзень і сказаў, што прыйдзе пад вечар праверыць.
Салдат працаваў без перапынку да абеду. Апоўдні пайшоў у салдацкую сталовую. Да чатырох гадзін работа была скончана. Ен зрабіў нават больш, чым яму загадаў капітан. Высокі дуб, да якога трэба было ачысціць пляцоўку, быў нязвыклы: галіны з боку ад газона апускаліся да зямлі не вельмі нізка і пад імі можна было прайсці, а з другога боку яны прыгожа звісалі да самага долу. Салдату давялося шмат папрацаваць, пакуль ён абрэзаў тое ніцае голле. Калі ўсё было зроблена, ён прыхіліўся да сасны і пачаў чакаць капітана. Было відаць, што салдата агарнуў спакой, і ён стаяў бы так цэлую вечнасць.
— Слухай, а ты што тут робіш? — спытаўся ў яго раптам жаночы голас.
Салдат ужо раней заўважыў, як з чорнага хода су-
седняга дома выйшла капітанава жонка і папраставала да яго. Ен яе бачыў, але неяк цьмяна ўсвядоміў гэта толькі тады, калі яна загаварыла.
— Я толькі што была на стайні,— сказала місіс Пендэртан.— Майго Жарптаха ўбрыкнулі.
— Так, пані,— нерашуча адказаў салдат. Спатрэбілася яшчэ некалькі хвілін, пакуль ён нарэшце зразумеў сэнс яе слоў.— Як гэта?
— Гэтага якраз я і не ведаю. Можа, які чортаў мул альбо пусцілі разам з кабыламі. Я раззлавалася і загадала, каб паклікалі цябе.
Капітанава жонка легла ў гамак, што вісеў паміж двума дрэвамі ў канцы газона. Нават у тым, што было на ёй: боты, запэцканыя габардзінавыя брыджы, ужо добра пацёртыя на каленях, і шэры вязаны жакет — яна была прыгожая жанчына. У яе быў летуценна-спакойны твар мадонны, а простыя валасы, звязаныя ў вузел на самай патыліцы, адлівалі бронзай. Пакуль яна ляжала ў гамаку, служанка — маладая негрыцянка вынесла паднос з паўлітровай бутэлькай віскі, мерным кілішкам і вадой. Місіс Пендэртан не была пераборлівая ў выпіўцы. Яна выпіла дзве меркі неразбаўленага віскі, запіла глытком халоднай вады. Больш яна не гаварыла з салдатам, а той таксама не распытваў болып пра каня. Здавалася, што ні яна, ні ён ужо не заўважаюць адно аднаго.
Салдат зноў абапёрся спіной на сасну і ўтаропіўся ў нешта перад сабой.
Сонца позняй восеньскай пары прамяністай смугой ахінала зялёную траву на газоне. Яно прадзіралася праз дрэвы ў лесе, там, дзе лістота была не вельмі густая і расквечвала зямлю вогненна-залатымі ўзорамі... Потым сонца раптам схавалася. Зрабілася золка, падзьмуў лёгкі чысты ветрык. Надышоў час адбою. Здалёк пачуўся сігнал горна. На адлегласці ён быў празрысты, а потым раставаў у лесе глухім рэхам.
У гэты час вярнуўся капітан Пендэртан. Ен паставіў машыну каля дома і адразу пайшоў на другі KaHeu; двара праверыць, як зроблена работа. Павітаўшыся з жонкай і мімаходзь казырнуўшы салдату, які даволі вяла стаў перад ім у стойку «смірна», капітан глянуў на расчышчаны ўчастак. I адразу пстрыкнуў пальцамі, скрывіў вусны ў з’едлівай усмешцы. Потым перавёў вадзяністыя блакітныя вочы на салдата і вельмі спакойна сказаў:
— Радавы, уся задума была ў высокім дубе.
Салдат выслухаў заўвагу моўчкі. Выраз яго круглага сур’ёзнага твару не змяніўся.
— Загад быў ачысціць пляцоўку толькі да дуба,— гаварыў афіцэр ужо павышаным тонам. Ён рашуча падышоў да дрэва, пра якое ішла гаворка, і паказаў на абсечаныя сукі.— Увесь сэнс быў у гэтых абвіслых галінах, што адгароджвалі пляцоўку ад лесу. Цяпер усё загублена.
Прычына, відаць, была не вартая хвалявання, якое ахапіла капітана. Але апынуўшыся ў адзіноце тут у лесе, ён зрабіўся маленькім чалавекам,
— Што я павінен зрабіць капітану? — спытаўся Уільямс, памаўчаўшы.
Місіс Пендэртан раптам засмяялася і апусціла na­ry ў боце, каб гайдануць гамак.
— Капітану трэба, каб ты падабраў галлё і прышыў да дрэва.
Капітану гэта не здалося смешна.
— Вось што! — сказаў ён салдату.— Збяры лісце і пасып на голыя плямы, там, дзе выцераблены кусты. А пасля можапі ісці.
Ен даў салдату «на чай» і пайшоў у дом.
Радавы паволі падаўся ў сцямнелы лес збіраць апалае лісце. Капітанава жонка гойдалася ў гамаку і, здавалася, засынала. Неба зацягвалася бледным халодна-жоўтым святлом, усё навокал замерла.
Капітан Пендэртан у той вечар быў не ў гуморы. Зайшоўшы ў дом, ён адразу накіраваўся ў кабінет. Гэта быў невялікі пакой, што згодна з праектам меўся быць адкрытай верандай з дзвярамі ў сталовую. Капітан сеў за пісьмовы стол, разгарнуў тоўсты сшытак, разаслаў перад сабой карту і дастаў з шуфляды лагарыфмічную лінейку. Нягледзячы на такую падрыхтоўку, ён ніяк не мог настроіцца на работу. Капітан схіліўся над сталом, паклаў галаву на далоні і заплюшчыў вочы.
У пэўнай меры прычынай] яго нервовасці быў радавы Уільямс. Капітан раззлаваўся, калі ўбачыў, што яму прыслалі менавіта гэтага салдата. Ва ўсім гарнізоне, бадай, знайшлося б не болып за паўдзесятак салдат, якіх капітан ведаў у твар. Ен ставіўся да ўсіх салдат з стомленай пагардай. На яго думку, афіцэры і радавыя, хоць, магчыма, і належалі да аднаго біялагічнага роду, але адносіліся да розных відаў. Капітан добра памятаў выпадак з разлітай кавай, бо тады быў сапсаваны зусім новы, з іголачкі, дарагі гарнітур з тоўстай часучы, пляму так і не ўдалося вывесці цалкам. (Па-за гарнізонам капітан заўсёды быў у вайсковай форме, а тут, у гарадку, калі збіраліся кампаніі афіцэраў, ён любіў прыходзіць у цывільным і быў якім яшчэ франтам.) Апрача гэтага прыкрага здарэння, радавы Уільямс асацыіраваўся ў памяці яшчэ са стайняй і жончыным канём Жарптахам. Асацыяцыя была непрыемная. I вось сённяшняя памылка з дубам аказалася апошняй кропляй. На кароткі час яго ахапіла нядобрае пачуццё, ён уявіў прыдуманую ім самім сітуацыю: ён злавіў гэтага салдата на нейкім парушэнні і аддаў пад трыбунал. Гэта трохі супакоіла. Ён наліў сабе кубак кавы з тэрмаса, што стаяў на стале, і заняўся іншымі, больш надзённымі справамі.
Для неспакою, што ахапіў капітана ў той вечар, было многа прычын. Як чалавек, характарам ён шмат у
чым адрозніваўся ад звычайных людзей. У яго былі своеасаблівыя адносіны з трыма першаасновамі існавання: жыцця самога па сабе, сексу і смерці. Што да полу, то ў капітане спалучалася няўстойлівая раўнавага мужчынскіх і жаночых элементаў з чуллівасцю абодвух полаў і адсутнасцю актыўнай энергіі таго і другога. Для чалавека, які задавальняецца ў жыцці нязначным і здольны сканцэнтраваць імпульсіўныя імкненні, каб усёй душой аддацца якому-небудзь абстрактнаму занятку, як, напрыклад, таму ці іншаму віду мастацтва або спробе перавесці круг у квадрат, такі стан яшчэ можна цярпець. У капітана была работа, і на яе ён не шкадаваў сілы; лічылася, што яго чакае бліскучая кар’ера. Ен, можа, і не адчуваў бы недахопу аднаго і лішку другога, каб не жонка. Менавіта праз яе ён цярпеў мукі. У капітана была дзіўная схільнасць: яго вабілі жончыны палюбоўнікі.
Што ж да дзвюх астатніх першаасноў, дык тут было даволі проста. Калі б можна было пакласці на вагі яго суадносіны з двума вялікімі інстынктамі: жыцця і смерці, то значна пераважаў бы адзін бок — інстынкт смерці. Вось таму капітан быў баязліўцам.
У капітана Пендэртана было таксама нешта ад вучонага. Калі ён быў малады, нежанаты лейтэнант і меў шмат магчымасці чытаць, таварышы па службе звычайна абыходзілі пакой у доме, дзе ён кватараваў разам з іншымі халастымі афіцэрамі, а калі і заходзілі да яго, дык толькі па двое ці кампаніяй. Галава ў капітана была поўная навукова-дакладных статыстычных звестак і інфармацыі. Ен, напрыклад, мог дэталёва апісаць цікавы апарат стрававання ў амара ці жыццёвы цыкл у трылабіта. Ён выдатна гаварыў і пісаў на трох мовах, разбіраўся ў астраноміі і прачытаў шмат паэтычных зборнікаў. Але, нягледзячы на веданне мноства асобных фактаў, у яго ў галаве за ўсё жыццё не ўзнікла ніводнай ідэі. Бо каб нарадзілася
ідэя, трэба спалучыць сама меней два факты. А на гэта капітану не хапала мужнасці.
Седзячы ў той вечар за сталом, не маючы сілы ўзяцца за работу, ён не аналізаваў сваіх пачуццяў. У думках зноў быў твар радавога Уільямса. Потым ён успомніў, што яны запрасілі сёння на вячэру суседзяў — Лэнгданаў. Маёр Морыс Лэнгдан быў палюбоўнікам яго жонкі, але не пра гэта былі яго думкі. Ён раптам успомніў адзін даўні вечар, было гэта неўзабаве пасля таго, як яны пажаніліся. Тады яго раптам ахапіла такая ж непрыемная трывога, і ён знайшоў дзіўны спосаб пазбыцца яе. Ён паехаў у гарадок непадалёку ад гарнізона, дзе тады служыў, вылез з машыньі і доўга блукаў па вуліцах. Было гэта глыбокай зімовай ноччу. Нечакана капітан наткнуўся на малюсенькае кацяня, што скурчылася каля дзвярэй аднаго дома. Кацяня знайшло там сабе прытулак і, відаць, спрабавала схавацца ад холаду; калі капітан нахіліўся, ён пачуў, што кацяня муркоча. Ён падняў кацяня і, адчуўшы, як яно дрыжыць у яго далоні, доўга ўглядаўся ў далікатную пысачку і гладзіў мяккую поўсць. Кацяня было зусім маленькае: відаць, толысі нядаўна расплюшчыліся чыстыя зялёныя вочкі. Нарэшце капітан пайшоў далей па вуліцы, узяўшы з сабой кацяня. На рагу была паштовая скрынка, і капітан, хуценька азірнуўшыся, адчыніў яе і ўвапхнуў кацяня ў яе стылае нутро. Зрабіўшы гэта, ён пайшоў далей.