Балада пра сумнае кафэ
Карсан Маккалерс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
апошнім часам пачыналі непакоіць думкі пра жонку, ён інстынктыўна ўспамінаў дзеля самаабароны аднаго лейтэнанта па прозвішчы Вайнчак — камандзіра роты ў батальёне маёра і блізкага прыяцеля Элісан. Вось і цяпер, калі выгляд твару ў жонкі зноў затрывожыў яго, ён, каб супакоіць сябе, сказаў:
— Ты кажаш, правяла другую палову дня разам з Вайнчакам?
— Ага, я была ў яго,— адказала Элісан.
— Добра. Ну, і як ён?
— Нічога.
Элісан раптам вырашыла падарыць світэр лейтэнанту Вайнчаку, бо таму ён якраз спатрэбіцца, і яна спадзявалася, што світэр не будзе занадта шырокі ў плячах.
— Ах, гэты Вайнчак! — усклікнула Леанора.— He разумею, што ты ў ім знайшла, Элісан? Ну, так, я ведаю, вы там збіраецеся, разважаеце пра высокія матэрыі. Ён называе мяне шаноўная пані. Зусім мяне не выносіць, а гаворыць: «Так, шаноўная пані», «Не, шаноўная пані». Падумаць толькі!
Тут варта, відаць, сказаць некалькі слоў пра гэтага самага лейтэнанта Вайнчака, хоць для нікога ў гарнізоне, апрача місіс Лэнгдан, ён нічога асаблівага сабою не ўяўляў. Што да службы, то яго становішча было вартае жалю, бо ў свае амаль пяцьдзесят гадоў ён не даслужыўся нават да капітана. У яго былі такія сур’ёзныя праблемы са зрокам, што ў хуткім часе ён мусіў пайсці ў адстаўку. Лейтэнант жыў у шматкватэрным доме, дзе сялілі халастых лейтэнантаў, болыпасць з якіх толькі што скончылі ваенную акадэмію ў УэстПоінт. У двух пакойчыках было цесна ад назбіранага за жыццё рознага дабра: раяля, паліц з грамафоннымі пласцінкамі, многіх соцень кніг, вялікага ангорскага ката і каля дзесятка вазонаў. Ен вырошчваў нейкую паўзучую расліну, што вілася па сценах залы, дзе
часта можна было зачапіцца за пустую бутэльку з-пад піва ці за кубак, пакінуты проста на падлозе пасля таго, як з яго пілі каву. Ну і да таго ж гэты састарэлы лейтэнант іграў на скрыпцы. Часам з яго пакояў даляталі заблудлыя гукі пранізлівай мелодыі якога-небудзь струннага трыо ці квартэта, і маладыя афіцэры, што праходзілі ў гэты час па калідоры, пачуўшы гэта, чухалі патыліцу і пераміргваліся. Вось сюды і прьіходзіла часта надвячоркам місіс Лэнгдан. Яна разам з лейтэнантам Вайнчакам іграла санаты Моцарта ці, седзячы каля каміна, піла каву і ела зацукраваны імбір. У дадатак да іншых сваіх праблем лейтэнант быў вельмі бедны, бо стараўся вывучыць двух пляменнікаў. Ён мусіў эканоміць на ўсім, каб звесці канцы з канцамі, і яго адзіная парадная форма была такая паношаная, што ён наведваў толькі самыя абавязковыя свецкія мерапрыемствы. Калі місіс Лэнгдан даведалася, што ён сам займаўся цыраваннем, яна ўзяла за звычку прыносіць сваё шыццё і цыраваць разам з мужавым споднюю і пасцельную лейтэнантаву бялізну. Часам удваіх яны ездзілі на маёравай машыне на канцэрты ў горад за сто пяцьдзесят міль ад гарнізона. У такіх выпадках яны бралі з сабой Анаклету.
— Я стаўлю ўсё на тыя карты, што ў мяне на руках, і, калі выйграю, усе фішкі будуць мае,— сказала місіс Пендэртан.— Ужо, бадай, пара закругляцца.
Паколькі раздавала місіс Пендэртан, ёй удалося падхапіць з каленяў туза і караля і такім чынам займець на руках «ачко». Усе гэта бачылі, і маёр нават пырснуў ад смеху. He прайшло незаўважаным і тое, што маёр паляпаў пад сталом Леанору па бядры перад тым як адсунуць крэсла. Місіс Лэнгдан устала ў той самы момант і схавала сваё вязанне ў сумку.
— Я павінна ісці,— еказала яна.— Але ты заставайся, Морыс, і не парушай кампаніі. Добрай ночы вам.
Місіс Лэнгдан пайшла даволі павольна і напружана, і калі яна была ўжо за парогам, Леанора сказала:
— Цікава, што цяпер ёй баліць?
— Цяжка сказаць,— з сумам адказаў маёр.— Але думаю, што трэба ісці. Давайце вып’ем на адыход па адной.
Маёру Лэнгдану вельмі не хацелася выходзіць з пакоя, дзе панаваў вясёлы настрой, і, развітаўшыся з Пендэртанамі, ён пастаяў крыху на дарожцы перад домам.
Ён глядзеў на зоры і думаў, што жыццё часам сумная штука. Раптам ён успомніў пра мёртвае дзіця. Які ж гэта быў неспакой! У час родаў Элісан чаплялася за Анаклету (бо ён, маёр, не мог трываць усяго гэтага) і крычала трыццаць тры гадзіны запар. I калі доктар сказаў: «Вы малавата стараецеся, трэба крыху натужыцца», філіпінчык таксама пачаў натужвацца, яго ногі сагнуліся ў каленях, па твары ліўся пот, і ён крычаў услед за Элісан. Потым, калі ўсё скончылася, выявілася, што ў дзіцяці зрасліся ўказальны і сярэдні пальцы, і маёр увесь час думаў толькі пра тое, што, калі яму давядзецца дакрануцца да дзіцяці, яго ўсяго пачне калаціць.
Цягнулася гэта адзінаццаць месяцаў. Ен служыў тады на сярэднім захадзе краіны, і калі, увесь заснежаны, прыходзіў дамоў, то адзінае, што мог знайсці, каб пад’есці, дык гэта які-небудзь салат з тунца ў халадзільніку, затое дом быў поўны дактароў і медыцынскіх сясцёр. Анаклета звычайна ў гэты час мітусіўся на другім паверсе, раз-пораз падносячы пялёнкі да святла, вывучаючы такім чынам асаблівасці стула ў той дзень, ці гушкаў на руках дзіця, пакуль Элісан хадзіла сюды-туды па пакоі, сціснуўшы зубы. А потым, калі ўсё было скончана, ён не адчуў нічога, апрача палёгкі. Але гэта адчуў ён, а не Элісан! Якая горыч і халоднасць ахапілі яе! Якая невыносна капрызная
яна стала! Так, жыццё сапраўды можа быць сумнай штукай.
Маёр адчыніў парадныя дзверы і ўбачыў Анаклету, які сыходзіў па лесвіцы на ніжні паверх. Філіпінчык ступаў грацыёзна і ў той жа час важна. На ім былі сандалі, мяккія шэрыя штаны і палатняная блуза колеру аквамарыну. На крэмавата-белым плоскім тварыку паблісквалі чорныя вочы. Здавалася, ён не заўважаў маёра, але калі дайшоў да нізу лесвіцы, паволі падняў правую нагу, выгнуў на ёй пальцы на манер балетнага танцоўшчыка і зрабіў кароткі скок у паветры.
— Ідыёт! — буркнуў маёр.— Як яна?
Анаклета ўзняў бровы і, апусціўшы свае далікатныя белыя павекі, паволі сказаў:
— Tres fatiguee *.
— Ах ты! — ускіпеў маёр, бо ні слова не ведаў па-французску.— Вуле ву руні муні му! Я пытаюся, як яна сябе адчувае?
— C’est les,— Анаклета сам толькі нядаўна пачаў вывучаць французскую мову і не ведаў, як па-французску «сінусы». Тым не менш ён скончыў свой адказ з вельмі выразным пачуццём уласнай годнасці.— «Maitre Corbeau sur un arbre perched, маёр». Ён зрабіў паўзу, пстрыкнуў пальцамі і потым дадаў задуменна, як бы размаўляючы ўголас сам з сабою: — Крыху гарачага мяснога булёну, вельмі прыгожа пададзенага.
— Можаш прыгатаваць мне «Старадаўні» 3.
— Прыгатую раптам,— сказаў Анаклета. Ён вельмі добра ведаў, што слова «раптам» нельга ўжываць замест «зараз жа», бо ён гаварыў на дасканалай англійскай мове з прыгожым вымаўленнем, зусім ад-
1 Вельмі стомленая (фр.).
2 Першы радок байкі Лафантэна «Варона і лісіца».
3 Кактэйль з віскі, горкага піва, цукру і скуркі лімона.
нолькавым з місіс Лэнгдан голасам. Ён зрабіў гэту памылку наўмысна, каб яшчэ больш падражніць маёра.
— Я прыгатую яго, як толькі падрыхтую паднос і ўладкую ўсё для пані Элісан.
Па маёравых падліках, каб падрыхтаваць паднос, спатрэбілася трыццаць восем мінут. Філіпінчык вельмі жвава завіхаўся на кухні, потым прынёс са сталовай вазу з кветкамі. Маёр сачыў за ім, упёршыся ў бакі валасатымі кулакамі. Увесь гэты час Анаклета ціха, але ажыўлена размаўляў пра штосьці з сабою. Маёр улавіў нешта пра містэра Рудольфа Серкіна і пра ката, што ходзіць з крошкамі арахісу на поўсці па прылаўку, на якім разложаны прысмакі. Тым часам маёр сам зрабіў кактэйль і спёк два яйкі. Калі паднос, нарэшце, быў прыгатаваны, Анаклета спыніўся, склаў накрыж ногі і, счапіўшы рукі за галавой, пачаў паволі ківацца.
— Божа! Такія птушкі, як ты, сустракаюцца нячаста,— сказаў маёр.— Многае я аддаў бы, каб ты апынуўся ў маім батальёне!
Філіпінчык паціснуў плячыма. Усім было добра вядома, што, на яго думку, гасподзь бог зрабіў вялікую памылку, стварыўшы акрамя яго і пані Элісан іншых людзей; адзінае выключэнне з шэрага «іншых» былі асобы, што знаходзіліся па другі бок тэатральнай рампы: ліліпуты, вялікія мастакі і наогул да іх падобныя легендарныя асобы. Анаклета з радасцю паглядзеў на паднос. На ім быў кавалак палатна жоўтага колеру, карычневы гліняны збан з гарачай вадой, місачка на булён і два кубікі булённага канцэнтрату. У правым кутку стаяла блакітная кітайская міска для рысу з букетам пёрыстых астраў. Анаклета нахіліўся, вельмі старанна выбраў тры пялёсткі і паклаў іх на жоўтую сурвэтку. На самай справе ён не быў такі жвавы, як здавалася. Час ад часу ў яго вачах з’яўлялася
трывога, і ён кідаў на маёра няўлоўны, хуткі позірк, у якім відаць было асуджэнне.
— Я занясу паднос наверх,— сказаў маёр, бо разумеў, што, хоць і яды там, па сутнасці, ніякай не было, жонцы гэта будзе прыемна і ён заслужыць за гэта пахвалу.
Элісан сядзела ў ложку з кнігай у руках. 3-за акуляраў, якія яна надзявала, каб чытаць, яе твар быў, як кажуць, толькі нос і вочы, ды яшчэ ў куточках вуснаў сінелі хваравітыя цені. На ёй была начная палатняная кашуля і цвёрдая накідка з ружовага аксаміту. У пакоі было вельмі ціха, у каміне гарэў агонь. Мэблі было мала, і пакой з яго мяккім шэрым дываном і светла-вішнёвымі фіранкамі здаваўся пустым і сціплым. Пакуль Элісан піла булён, маёр сядзеў з маркотным выглядам у крэсле каля ложка і прыдумваў, што сказаць. Анаклета круціўся каля ложка, падпраўляючы пасцель.
Ён насвістваў мелодыю, якая была адначасова мажорнай, сумнай і светлай.
— Паслухайце, пані Элісан! — раптам сказаў ён.— Вы дастаткова добра сябе адчуваеце, каб абмеркаваць са мной адну справу?
Яна паставіла місачку і зняла акуляры.
— А што за справа?
— Вось! — Анаклета падсунуў да ложка падстаўку для ног і хуценька дастаў з кішэні нскалькі кавалачкаў розных тканін.— Я заказаў гэтыя ўзоры, каб мы маглі лепш з імі пазнаёміцца. А цяпер пастарайцеся ўспомніць, як два гады назад у Нью-Йорку мы праходзілі каля вітрыны магазіна «Пек энд Пск», і я звярнуў вашу ўвагу на касцюмчык якраз на вас.— Ён выбраў адзін з узораў і падаў ёй.— Гэты матэрыял якраз такога гатунку.
— Але мне не трэба касцюма, Анаклета,— сказала яна.
— Як не? Трэба! Ужо больш як год вы не куплялі сабе ніводнай абновы. А зялёная сукенка bien usee 1 на локцях, і яе ўжо час ахвяраваць Арміі Уратавання.
Сказаўшы фразу па-французску, Анаклета зірнуў на маёра з несхаванай злараднасцю. Маёру заўсёды было не па сабе, калі ён чуў іх размову ў цішы пакоя. Іх галасы і вымаўленне былі такія аднолькавыя, што яны, нібыта рэха, ціха імітавалі адзін аднаго. Розніца была хіба ў тым, што Анаклета шчабятаў, не пераводзячы дыхання, у той час як Элісан гаварыла размерана і стрымана.