Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
Маёр вінавата хіхікнуў, накрыўся з галавой прасціною і адразу захроп.
* * *
А палове першай ночы капітан Пендэртан, ахоплены трывогай, адзінока сядзеў у сваім кабінеце. Ён працаваў над манаграфіяй, але ў гэтую ноч справа ішла марудна, хоць ён і выпіў шмат віна, чаю і выкурыў дзесятак цыгарэт. Нарэшце ён зусім устаў з-за стала і пачаў нервова хадзіць па пакоі. У жыцці мужчыны бываюць моманты, калі вельмі хочацца мець побач чалавека, якога б кахаў, якім бы апекаваўся, якому б давяраў усе свае думкі і пачуцці. I наадварот — здараюцца моманты, калі злосць, расчараванне, страх перад жыццём шукаюць выйсця ў нянавісці. У бедалагі капітана не было аб’екта нянавісці, і вось ужо некалькі месяцаў ён адчуваў сябе няшчасным.
Элісан Лэнгдан, гэты даўганосы шматпакутны Іоў у спадніцы, і яе мярзотны філіпінец выклікалі ў яго агіду. Але ён не мог ненавідзець Элісан, бо яна не давала падставы. Капітана страшэнна злавала, што ён быў абавязаны Элісан. На ўсім свеце толькі яна ведала адну прыкрую рысу яго характару: у капітана Пендэртана была схілыіасць да клептаманіі. Ён увесь час стрымліваў у сабе жаданне прысвоіць рэчы, якія ён бачыў у чужым доме. I ўсё ж двойчы гэта яго слабасць перамагала. У дзяцінстве, калі яму было сем гадоў, яму так дапёк мясцовы хуліган — тыран школьнага двара, які аднойчы і з яго паздзекаваўся, што Пендэртан украў з туалетнага століка сваёй цёткі старадаўнюю шкатулку і падарыў яму, каб даказаць сваю прыхільнасць. I тут у гарнізоне, праз дваццаць сем гадоў, зноў паддаўся спакусе.
Аднаго разу на вяселлі яму так спадабалася арыгінальная прыгожая дэсертная лыжачка, вельмі тонкай, да таго ж старадаўняй работы, што ён не вытрываў. Калі ў выніку спрытнай маніпуляцыі трафей быў ужо ў кішэні, ён раптам зразумеў, што Элісан, якая сядзела побач з ім, усё гэта бачыла. Яна паглядзела яму проста ў твар са здзіўленнем. Нават цяпер ён уздрыгваў кожны раз, калі думаў пра гэта. Спачатку Элісан доўга глядзела яму ў вочы, а потым пачала смяяцца. Ды як! Аж рагатала, нават падавілася, і яе давялося злёгку стукнуць кулаком па спіне. Нарэшце, папрасіўшы прабачэння, яна пайшла ад стала. I ўвесь той вечар кожны раз, калі ён кідаў на яе позірк, яна адказвала яму ўсмешкай. 3 таго часу яна не спускала з яго вачэй, калі садзіла за стол у сваім доме. Лыжачку ён схаваў у сваёй шафе, загарнуўшы ў шаўковую хустачку, і яна ляжала там у скрынцы ад бандажа.
Але, нягледзячы на ўсё гэта, ён не мог ненавідзець Элісан. Як не мог ён па-сапраўднаму ненавідзець і сваю
жонку. Леанора даводзіла яго да вар’яцтва, але нават у самыя шалёныя прыпадкі рэўнасці ён не мог ненавідзець яе болын чым ката, каня ці тыграня. Капітан хадзіў па кабінеце, раздражнёна піхаючы нагой усё, што трапляла на вочы. Калі Элісан нарэшце вырашыла развесціся з Морысам, што з усяго гэтага атрымаецца? У капітана не хапала духу, каб абдумаць такі варыянт, бо яго гняло тое, што ён можа застацца адзін.
Капітану здалося, што ён пачуў нейкі падазроны гук, і таму ён адразу спыніўся. He, у доме было ціха. Капітан, як ужо гаварылася, быў баязлівец. Здаралася, калі ён заставаўся сам-насам, яго ахопліваў незразумелы жах. I цяпер, калі капітан стаяў у цішы пасярод пакоя, яму здавалася, што нервовасць і пакутлівы стан выкліканы не сіламі, што залежаць ад людзей і таму маглі быць у нейкай мерьі яму падуладныя, а нейкімі знешнімі абставінамі, якія можна ўсведамляць хіба толькі на адлегласці. Капітан збянтэжана акінуў позіркам пакой, Потым навёў парадак на пісьмовым стале і адчыніў дзверы.
Леанора заснула на дыване перад камінам у зале. Капітан глянуў на яе і ціха засмяяўся. Жонка ляжала на баку, і ён злёгку таўхануў яе нагой. Яна прамармытала нешта пра тое, як гатаваць індычку, але не прачнулася. Капітан нахіліўся, страсянуў яе, сказаў некалькі елоў ёй проста ў твар і нарэшце паставіў на ногі. Але як тое дзіця, якое будзяць, каб завесці ў туалет, дзе яно адбывае апошнюю за ноч павіннасць, Леанора магла спаць нават стоячы. Калі капітан валок яе ўгору па лесвіцы, яна па-ранейшаму мармытала нешта пра індычку.
— Няхай мяне лепш чэрці возьмуць, чым я цябе буду распранаць,— сказаў капітан.
Але Леанора сядзела на ложку нерухома, і, паназіраўшы за ёй некалькі мінут, ён зноў засмяяўся
і распрануў яе. Ен не надзеў начной сарочкі, бо ў шуфлядах камоды быў такі беспарадак, што там проста нельга было яе знайсці. Да таго ж Леанора заўсёды любіла спаць, як яна казала, галышом. Калі Леанора ўжо была ў ложку, капітан падышоў да фатаграфіі, што вісела на сцяне і што ўжо шмат гадоў займала яго думкі. Гэта быў здымак дзяўчыны гадоў семнаццаці, пад якім быў замілаваны подпіс: «Леаноры з мільёнам найлепшых пажаданняў ад Бутсі». Гэты «шэдэўр» упрыгожваў сцены Леанорыных спальняў больш як дзесяцігоддзе і аб’ездзіў з ёй паўсвету. Але калі Леанору пачалі распытваць пра гэтую самую Бутсі, з якой яны некалі жылі ў адным пакоі ў школе-інтэрнаце, яна няўпэўнена адказала, што, здаецца, чула, што Бутсі некалькі гадоў назад утапілася. Да таго ж, прыпёртая да сцяны, яна прызналася, што нават не памятае сапраўднага імя гэтай Бутсі. Тым не менш ужо проста па звычцы здымак вешалі на сцяну.
Капітан зірнуў на жонку, што спала ў ложку. Леанора была гарачая па натуры і паспела ўжо сцягнуць з сябе прасціну, агаліўшы грудзі. Яна ўсміхалася, і капітан падумаў, што, відаць, цяпер яна даядае тую індычку, што гатавала ў сне.
Каб заснуць, капітан піў секанал і так прызвычаіўся да яго, што адной таблеткі было ўжо мала. Ён лічыў, што пры такой цяжкай службе ў пяхотнай школе не варта пакутаваць ад бяссонніцы ўначы, каб раніцай мець нясвежы выгляд. Без адпаведнай дозы секаналу капітан спаў вельмі чуйна і ўвесь час бачыў сны. Сёння ён вырашьіў выпіць трайную дозу, бо ведаў, што тады ён адразу праваліцца ў сон, нібыта адурманены хмелем, і не прачнецца раней, як праз шэсць-сем гадзін. Капітан праглынуў таблеткі і лёг у цемры з прыемным прадчуваннем. Гэтая доза давала яму не падобнае ні на што салодкае забыццё: на грудзі яму
садзілася вялікая чорная птушка, акідвала яго лютым позіркам сваіх залатых вачэй і потым нечакана ахінала лёгкіыі мяккімі крыламі.
* * л
Радавы Уільямс прастаяў каля дома амаль дзве гадзіны, пакуль там не патухла святло. Зоркі на небе сталі больш цьмяныя, а само неба з чорнага паступова ператварылася ў цёмна-фіялетавае. Толькі паранейшаму ярка свяціла сузор’е Арыёна і з цудоўным бляскам зіхацела Вялікая Мядзведзіца. Салдат абышоў дом, спыніўся каля дзвярэй у кухню і асцярожна паспрабаваў адчыніць. Дзверы былі зачыненыя з сярэдзіны, як ён і думаў. Але салдат уставіў у шчыліну лязо нажа і прыўзняў клямку. Выявілася: дзверы з чорнага хода былі незамкнёныя.
Апынуўшыся ў доме, салдат нейкі час стаяў нерухома. Было цёмна і ціха. Нясмела пачаў узірацца ў цемру, пакуль да яе не прывык. Дзе і што размяшчаецца ў доме, ён вывучыў і ведаў. Доўгі калідор і лесвіца падзялялі дом на дзве палавіны. У адной палавіне была вялікая зала, за ёй — пакой служанкі. У другой — сталовая, капітанаў кабіяет і кухня. На другім паверсе была вялікая спальня на два ложкі і маленькі пакойчык. Злева былі дзве спальні сярэдняга памеру. Капітан спаў у вялікім пакоі, а яго жонка — у пакоі па другі бок калідора. Салдат асцярожна падняўся па лесвіцы, засланай дывановай дарожкай. Ён стараўся рухацца спакойна. Дзверы пакоя «пані» былі адчыненыя, і, падышоўшы да іх, ён не вагаўся ні хвіліны. Ступаючы мякка, нібы кот, ён зайшоў у пакой.
Пакой быў напоўнены зялёным месячным святлом і ценямі. Капітанава жонка спала ў той самай позе, у якой яе пакінуў муж. Мяккія валасы раскідаліся па
падушцы, а грудзі, што паволі і ледзь бачна ўздымаліся ад лёгкага дыхання, былі напалову адкрытыя. На ложку засталося жоўтае шаўковае пакрывала; паветра было насычана саладкавата-дурмановым пахам духоў. Памалу, на пальчыках, салдат падышоў да ложка і схіліўся над жанчынай. Месяц мякка асвятляў іх твары, і яны былі так блізка адзін ад аднаго, што ён чуў яе цёплае роўнае дыханне. У сумных вачах у салдата спачатку з’явілася пільная цікавасць, але праз некалькі хвілін яго суровы твар засвяціўся шчасцем. Малады салдат адчуў вострую і дзіўную, ніколі яшчэ не зведаную ў жыцці асалоду.
Нейкі час ён так і стаяў, нізка нахіліўшыся над жанчынай. Потым, абапёршыся рукой аб падаконнік, ён паволі апусціўся на кукішкі побач з ложкам. Ён утрымліваў раўнавагу, седзячы на шырокіх пальцах ног, выпрастаўшы спіну і палажыўшы моцныя тонкія далоні на калені. Яго вочы свяціліся, нібы круглыя бурштынавыя гузікі, а зблытаныя пасмы валасоў спадалі на лоб.
I раней некалькі разоў на твары ў радавога Уільямса свяцілася раптоўна абуджанае шчасце, але ніхто з гарнізона не бачыў яго ў тыя моманты. А калі б убачылі, то аддалі б пад трыбунал. Справа ў тым, што ў час доўгіх блуканняў па лесе запаведніка ён быў не адзін. Калі ўдавалася адлучыцца са службы ў другой палове дня, ён браў са стайні каня. Ад’язджаў на ім міль на пяць ад гарнізона, у глухі закутак у баку ад дарог, куды цяжка было дабрацца. Там, у лесе, была роўная прагаліна, парослая травой і хмызняком колеру начышчанай бронзы. У гэтым зацішным месцы салдат заўсёды рассядлоўваў і пускаў на волю каня. Потым распранаўся і клаўся на вялікі роўны камень пасярод паляны, бо адзінае, без чаго салдат не мог жыць, было сонца. Нават у самыя халодныя дні ён нерухома ляжаў галышом, падставіўшы цела со-
нечным промням. Часам, усё яшчэ распрануты, ён узбіраўся на камень і скакаў на голы хрыбет каня. Гэта была звычайная вайсковая каняка, і з кім-небудзь іншым яна была здатная толькі на два алюры: няўклюдную рысь і галоп, у час якога яна нагадвала б цацку конь-качалка. Але калі седаком быў радавы Уільямс, з канём адбываўся цуд. Ён імчаў лёгкім галопам ці пераходзіў на рысь з ганарлівай напружанай элегантнасцю. Цела ў салдата было светлае, з залаціста-карычневым адценнем, і ён цвёрда трымаўся на кані. Без вопраткі ён быў такі шчуплы, што на яго целе былі выразна відаць выгнутыя лініі рэбраў. Калі ён імчаў галопам пад промнямі сонца, на яго вуснах блукала пажадлівая дзікая ўсмешка, якая здзівіла б яго таварышаў па казарме. Пасля такіх выездаў ён вяртаўся ў казарму стомлены і ні з кім не размаўляў.