Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
Трэці ўчынак — злачынства, зробленае і ўтоенае ім. I, нарэшце, чацвёрты ўчынак — добраахвотнае паступленне на вайсковую службу.
Кожны з гэтых учынкаў быў нечаканы, без ніякага планавання. I ўсё ж неяк падсвядома Уільямс быў падрыхтаваны да іх. Напрыклад, якраз перад тым, як
купіць карову, ён доўга стаяў, утаропіўшыся ў нешта перад сабою,і j потым вычысціў прыбудову да гумна, у якой яны складалі ўсялякую непатрэбшчыну, і калі прывёў карову, месца ёй было ўжо гатова. Гэткім жа чынам ён уладкаваў усе свае дробныя справы перад тым, як паступіць на вайсковую службу. Але таго, што ён збіраецца купіць карову, ён не ведаў, пакуль не аддаў грошы і не ўзяў у руку вяроўку. I толькі тады, калі пераступіў парог вярбовачнага пункта, няясныя ўяўленні, што ўзнікалі ў яго галаве, акрэсліліся ў думку, і ён нарэшце ўсвядоміў, што будзе салдатам.
Амаль два тыдні радавы Уільямс вёў тайную «разведку» капітанавага дома. Ён вывучаў звычкі яго жыхароў. Служанка звычайна клалася спаць у дзесяць гадзін. Калі місіс Пендэртан была вечарам дома, яна падымалася на другі паверх каля адзінаццаці гадзін і тушыла святло.
Капітан, як правіла, працаваў з паловы адзінаццатай да дзвюх гадзін ночы.
У дванаццатую ноч салдат ішоў праз лес нават яшчэ павальней, як звычайна. Ён яшчэ здалёк убачыў, што ў доме гарыць святло. У небе ярка свяціў белы месяц,’ і начное паветра было халоднае і серабрыстае. Салдата лёгка можна было заўважыць, калі ён выйшаў з лесу і пакраўся да газона. У правай руцэ ён трымаў сцізорык, на нагах замест грубых салдацкіх чаравікаў былі спартыўныя тапкі. 3 залы даляталі галасы. Салдат падышоў да акна.
— Ну, урэж, Морыс,— чуўся голас Леаноры Пендэртан.— Пакажы клас.
Маёр Лэнгдан і капітанава жонка гулялі ў «ачко». Стаўкі былі вартыя свечак, а сістэма разліку — вельмі простая. Калі маёр выйграе ўсе фішкі, ён атрымае на цэлы тыдзень Жарптаха; калі ж выйграе іх Леанора, то яна будзе мець бутэльку любімага віскі. За апошнюю гадзіну маёр згроб сабе большасць фішак.
Яго прыгожы твар ружавеў ад водсвету агню ў каміне, а абцас чаравіка адбіваў аб падлогу такт ваеннага маршу. У той вечар на ім была вайсковая форма. Масіўныя плечы маёра абвіслі, і ён быў лагодны. Толькі калі ён кідаў позірк на жонку, у яго бялявых вачах адчувалася няёмкасць і ўмольнасць. Насупраць яго Леанора з сур’ёзным выглядам намагалася з усёй сілы пад сталом скласці на пальцах чатырнаццаць і сем. Нарэшце яна палажыла карты на стол.
— Ну, што, прайграла?
— He, мая дарагая,— сказаў маёр.— Акурат дваццаць адно. Ачко.
Капітан Пендэртан і місіс Лэнгдан сядзелі каля каміна. Абаім было зусім няўтульна. У той вечар яны паводзілі сябе нервова і з панурай ажыўленасцю гаварылі пра садоўніцтва. Для нервовасці было дастаткова падстаў. Апошнія дні маёр быў зусім не падобны да таго вальяжнага малайца, якім ён быў раней. Нават Леанора і тая няясна адчувала агульную прыгнечанасць. Адной з прычын гэтага была дзіўная і трагічная падзея, што адбылася некалькі месяцаў назад і ўдзельнікамі якой былі ўсё чацвёра. Вось гэтак жа яны сядзелі разам аднойчы позна вечарам, калі раптам місіс Лэнгдан, у якой была высокая тэмпература, выйшла з пакоя і пабегла да свайго дома. Маёр, асалавелы ад віскі, не адразу пайшоў за ёй. Праз нейкі час слуга-філіпінец Лэнгданаў Анаклета з лямантам убег у пакой з такім жахам у вачах, што яны, не гаворачы ні слова, падаліся за ім. Калі яны знайшлі місіс Лэнгдан, тая была непрытомная. Яна адрэзала сабе садовымі нажніцамі саскі грудзей.
— Хто хоча піць? — спытаўся капітан.
Піць хацелася ўсім, і капітан пайшоў на кухню ўзяць яшчэ адну бутэльку содавай вады. Капітан быў
глыбока занепакоены, бо ведаў: працягвацца гэтак далей не можа. I хоць сувязь жонкі з маёрам прыносіла шмат пакут, ён не мог без страху нават падумаць пра якую-небудзь перамену. Яго пакуты былі даволі асаблівыя, бо ён з аднолькавай рэўнасцю адносіўся да жонкі і да аб’екта яе кахання. Летась ён пачаў адчуваць эмацыянальную прыхільнасць да маёра, і з усіх пачуццяў, што зведаў у жыцці, гэтая прыхільнасць у найбольшай меры была блізкая да кахання. I таму імкнуўся вылучыцца ў вачах гэтага чалавека. Рогі ж, навешаныя яму, насіў з цынічнай тактоўнасцю, што выклікала павагу ў гарнізоне. Калі ён наліваў шклянку маёру, яго рука дрыжала.
— Ты зашмат працуеш, Уэлдан,— заўважыў маёр Лэнгдан.— I ведаеш, што я такое скажу? Яно таго не варта. Галоўнае — здароўе, бо што рабіць, калі яго няма? Леанора, яшчэ адну карту.
Наліваючы содавай вады ў шклянку місіс Лэнгдан, капітан намагаўся не глядзець ей у вочы. Ён гэтак не выносіў маёравай жонкі, што ў яго ледзь хапала сілы спакойна глядзець на яе. Місіс Лэнгдан вельмі ціха і напружана сядзела каля каміна і вязала. Твар у яе быў зусім бледны, вусны — даволі апухлыя і патрэсканыя. Лагодныя чорныя вочы ліхаманкава паблісквалі. Ей было дваццаць дзевяць гадоў, на два гады менш, чым Леаноры. Казалі, што некалі ў яе быў вельмі прыгожы голас, але ніхто ў гарнізоне не чуў, каб яна спявала. Калі капітан глянуў на яе рукі, яго страсянула ад агіды. Яны былі такія тонкія, быццам высахлі: пальцы — доўгія і кволыя, ад суставаў да запясця пралягло мноства тонкіх зеленаватых вен. На фоне малінавай воўны, з якой яна вязала світэр, рукі выглядалі яшчэ больш белымі і хваравітымі. Часта капітану карцела сказаць што-небудзь гэтай жанчыне непрыемнае. Перш за ўсё ён неўзлюбіў яе за абыякавасць да яго як асобы. Пагарду выклікала і тое, што
яна аказала яму паслугу: яна ведала, хоць і трымала гэта ў сакрэце, пра адну справу, праз якую, калі б пайшлі чуткі, ён адчуваў бы сябе вельмі няёмка.
— Яшчэ адзін світэр мужу?
— He,— ціха адказала яна.— Я пакуль не вырашыла, што з гэтага будзе.
Элісан ледзь стрымлівала слёзы. Яна думала пра сваё дзіця, Кэтрын, якое памерла тры гады назад. Яна ведала, што ёй лепш было б пайсці дадому, дзе слуга Анаклета дапамог бы ёй легчы ў пасцель. Неспакойна, балюча было ў яе на душы. Нават тое, што яна не ведала, каму вяжа гэты світэр, выклікала горыч. Яна пачала вязаць пасля таго, як стала ўсё вядома пра мужа. Спачатку яна звязала некалькі світэраў яму. Потым звязала касцюм Леаноры. Першыя месяцьі яна не зусім верыла, што Морыс можа быць такі здрадлівы. Калі, нарэшце, Элісан з пагардай махнула на мужа рукой, яна ў адчаі пачала хінуцца да Леаноры. Так узнікла тая дзіўная дружба, якая бывае паміж жонкай, якой здрадзілі, і аб’ектам любові яе мужа. Яна ведала, што гэта паталагічная эмацыянальная прыхільнасць — незаконнанароджанае дзіця шоку і рэўнасці — была ніжэй за яе годнасць. Але хутка прыхільнасць знікла сама па сабе. Цяпер Элісан адчувала, як яе вочы напаўняюцца слязьмі, і каб узяць еябе ў рукі, выпіла крыху віскі, хоць моцных спіртных напіткаў ёй нельга было піць з-за хваробы сэрца. Ёй нават не падабаўся сам смак віскі. Яна з большай радасцю выпіла б кілішачак якога-небудзь салодкага лікёру, альбо крыху херэсу, ці нават, калі ўжо на тое пайшло, кубак кавы. Але цяпер яна піла віскі таму, што яно было наліта і яго пілі іншыя, ды і што яшчэ было рабіць?
— Уэлдан! — раптам крыкнуў маёр.— Твая жонка ашуквае! Яна падгледзела карту ў калодзе.
— Няпраўда. Ты падлавіў мяне яшчэ да таго, як я паспела што-небудзь разгледзець. Што там?
— Ты мяне здзіўляеш, Морыс,— адгукнуўся капітан Пендэртан.— Хіба ты не ведаеш, што жанчыне нельга давяраць пры гульні ў карты?
Місіс Лэнгдан сачыла за гэтымі сяброўскімі кепікамі з такім выразам у вачах, нібыта ёй зараз давядзецца абараняцца. Такі выраз бывае ў людзей, што даўно хварэюць і цалкам залежаць ад увагі ці няўважнасці іншых. Увесь гэты час з той ночы, калі яна пабегла дадому і пакалечыла сябе, місіс Лэнгдан не пакідала пачуццё невыноснага сораму. Яна была ўпэўненая: кожны, хто кідаў на яе позірк, думаў пра яе ўчынак. Але, між іншым, гэтае скандальнае здарэнне трымалася ў тайне: акрамя тых, хто быў цяпер у пакоі, толькі ўрач і медсястра ведалі пра тое, што адбылося, ды яшчэ малады слуга-філіпінец, што з семнаццаці гадоў быў разам з місіс Лэнгдан і абагаўляў яе. Місіс Лэнгдан перастала вязаць і прыклала кончыкі пальцаў да скроняў. Яна ведала, што ёй трэба зараз устаць, пайсці адсюль і канчаткова парваць свае адносіны з мужам. Але з нядаўняга часу ёю авалодала страшэнная бездапаможнасць, Дый куды б яна пайшла? Калі місіс Лэнгдан спрабавала думаць пра будучае, у яе галаве нараджаліся самыя фантастычныя планы, і яна апыналася пад уладай нервовых імпульсаў. Дайшло да таго, што яна баялася самой сябе не менш, чым іншых. I ўвесь гэты час, не знаходзячы сілы на канчатковы разрыў, яна жыла з пачуццём таго, што наперадзе яе чакае вялікае няшчасце.
— Што здарылася, Элісан? — спыталася Леанора.— Можа, хочаш есці? У халадзільніку ёсць курынае мяса.
Апошнія месяцы Леанора часта размаўляла з місіс Лэнгдан у своеасаблівай манеры. Яна занадта выразна вымаўляла словы, гаворачы ўважлівым і разважным
тонам, з якім звычайна звяртаюцца да апошняга ідыёта.
— Ёсць і белае мяса, і цямнейшае. Вельмі смачнае. Ну, як, ммммм?
— He, дзякуй.
— Ты і праўда нічога не хочаш, дарагая? — спытаўся маёр.
— He, усё ў парадку. Але, калі можна, перастань, калі ласка, стукаць аб падлогу. Гэта непакоіць мяне.
— Прабач.
Маёр выцягнуў ногі з-пад стала і закінуў адна на адну. Здавалася, маёр наіўна верыў таму, што жонка нічога не ведае пра яго сувязі з Леанорай. Аднак яму было ўсё цяжэй цешыцца гэтай думкай. Часам ён стараўся і, трэба сказаць, паспяхова, упэўніць сябе, што няшчасны выгляд у жонкі — гэта ад хваравітасці і нечага чыста жаночага, гэта значыць, яму непадуладнага. Маёр памятаў выпадак, які здарыўся неўзабаве пасля вяселля. Тады ён узяў Элісан з сабой паляваць на курапатак. Яна хоць ужо і вучылася страляць з ружжа, але ніколі раней не была на паляванні. Яны ўспудзілі чараду курапатак, і ён яшчэ і сёння памятаў, як птушкі разляцеліся веерам на фоне зімовага сонца, што якраз заходзіла. Назіраючы за Элісан, ён падстрэліў толькі адну птушку і галантна пачаў настойваць, што гэта яна яе падстрэліла. Ледзь толькі Элісан узяла птушку з сабачай пашчы, яна адразу змянілася з твару. Курапатка была яшчэ жывая, і ён з абыякавым выглядам раструшчыў птушцы галаву і зноў аддаў жонцы. Тая ўзяла яшчэ цёплае ўскалмачанае цельца, пашкоджанае ў падзенні, і глянула ў мёртвыя патухлыя чорныя вочкі. Скончылася гэта тым, што яна залілася слязьмі. Здарылася якраз тое, што, на думку маёра, было «жаночым характарам» і «хваравітай уражлівасцю», у якіх мужчыну нават не варта спрабаваць разабрацца. Да таго ж калі маёра