Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
РАЗДЗЕЛ II
На другі дзень радавы Уільямс пайшоў на стайню на досвітку. Сонца яшчэ не ўзышло, паветра бьіло празрыстае і халоднае. Да вільготнай зямлі прыпадалі малочна-белыя пасмы туману,; а неба было срэбранашэрае. Сцежка да стайні пралягала каля абрывістага адхону, з якога адкрывалася шырокая панарама запаведніка. Лес стаяў ва ўсёй восеньскай красе, сярод чарнавата-зялёных сосен ярка вылучаліся малінаважоўтыя плямы. Уільямс паволі ішоў па замеценай лісцем сцежцы. Часам ён прыпыняўся і стаяў зусім нерухома, нібы ўслухоўваючыся ў нейкі далёкі покліч, што далятаў да яго. Загарэлы твар расчырванеўся ад ранішняга паветра, а на вуснах бялелі плямкі малака, якое ён піў у сняданне. Так, не спяшаючыся і раз-пораз спыняючыся, салдат прыйшоў на стайню якраз з усходам сонца.
У стайні было яшчэ зусім цёмна і бязлюдна. Паветра было цяжкае і цёплае, насычанае кіславата-прытарным пахам. Калі салдат праходзіў уздоўж стойлаў, коні мерна дыхалі, часам уздрыгвалі ў сне, ціха ржалі. На яго глянулі маўклівыя светлыя вочы. Салдат дастаў з кішэні пакунак з цукрам, і рукі яго неўзабаве зрабіліся цёплымі і ліпкімі ад сліны. Ён зайшоў у стойла адведаць кабылку, што павінна была вось-вось ажарабіцца, паглядзеў яе пухлы жывот і пастаяў крыху побач, абняўшы жывёліну за шыю. Потым ён выпусціў мулаў на пашу ў спецыяльную загарадку. Уільямс нядоўга заставаўся адзін сярод коней — хутка прыйшлі яшчэ салдаты. Была субота — вельмі напружаны дзень на стайні, бо з раніцы праводзіліся заняткі па верхавой яздзе для дзяцей і жонак афіцэраў гарнізона. Стайня напоўнілася людской гамонкай і тупатам ног; коні занепакоіліся ў сваіх стойлах.
Місіс Пендэртан у тую раніцу прыйшла адна з nep-
шых. Яе суправаджаў, як гэта здаралася часта, маёр Лэнгдан. Сёння з імі быў капітан Пендэртан, што было выключэнне з правілаў, бо звычайна ён ездзіў на кані адзін, да таго ж у канцы дня. Усе трое сядзелі на бар’еры загарадзі, чакаючы, пакуль асядлаюць іх коней. Радавы Уільямс першага вывеў Жарптаха. Раны, пра якія напярэдадні гаварыла капітанава жонка, былі зусім не такія сур’ёзныя. Іх змазалі ёдам. Калі каня выводзілі на яркае сонечнае святло, той нервова надзімаў ноздры і азіраўся па баках, махаючы галавой. Яго гладкая вычышчаная скура блішчала, нібы шаўковая, густая грыва пералівалася на сонцы.
На першы погляд конь быў занадта вялікі і ламаваты для чыстакроўнага жарабца. Ляжкі былі шырокія і мясістыя, а ногі — таўставатыя. Але хадзіў ён з надзвычайнай, вогненнай грацыёзнасцю і аднойчы на спаборніцтвах у Кэмдане апярэдзіў свайго знакамітага бацьку — тагачаснага чэмпіёна. Калі місіс Пендэртан села на каня, ён двойчы стаў на дыбкі і хацеў ірвануць да сцяжыны, што вяла да моста. Капітанава жонка нацягнула повад, конь выгнуў шыю, высока падняў хвост і пачаў адступаць убок, шалёна б’ючы капытамі, ды так, што на храпе ў яго выступіла пена. У час гэтага паядынку місіс Пендэртан рагатала, і, калі гаварыла да Жарптаха, голас яе дрыжаў ад запалу і ўсхваляванасці: «Ну, даражэнькі, ну, шэльма!» Паядынак скончыўся гэтак жа раптоўна, як і пачаўся. Такія кароткія сутычкі здараліся кожную раніцу, і іх ужо нельга было назваць сапраўднай барацьбой. Калі каня, тады яшчэ дрэнна аб’езджанага жарабца, першы раз прывялі на стайню, ён і праўда быў наравісты. Два разы місіс Пендэртан падала з яго кулём, і аднойчы, калі яна вярнулася пасля чарговай прагулкі, салдаты заўважылі, што яна пракусіла ніжнюю губу, а жакет і сарочка ў яе былі запэцканыя крывёю.
Цяпер жа такія вось кароткія штодзённыя паядынкі мелі тэатральны, штучны характар — гэта была жартаўлівая пантаміма, якую яны выконвалі сабе на забаву і на пацеху гледачам. Нават калі на храпе ўскіпела пена, конь рухаўся з наравістай грацыёзнасцю, нібы ўсведамляючы, што ён у цэнтры ўвагі. Але вось усё скончылася, конь стаў і толькі раз уздыхнуў, зусім як малады муж, калі ён, смеючыся, уздыхае і паціскае плячыма, паддаючыся жаданню любімай і свавольнай жонкі. Калі не лічыць гэтых імітацый бунту, можна было ўпэўнена сказаць: конь прайшоў поўную вывучку.
Усім, хто рэгулярна ездзіў на конях, салдаты давалі мянушкі, якімі потым называлі іх між сабою. Маёра Лэнгдана празвалі Буйвал. Гэта таму, што, седзячы ў сядле, ён апускаў шырокія масіўныя плечы і нагінаў наперад галаву. Маёр быў выдатны коннік і, калі быў маладым лейтэнантам, заваяваў выключную славу гульнёй у пола. Капітан жа Пендэртан быў нікуды не варты коннік, хоць сам пра гэта не здагадваўся. Ён сядзеў ненатуральна, як баран, педантычна захоўваючы пазіцыю, паказаную інструктарам. Ён, бадай, ніколі болын не сеў бы на каня, калі б убачыў сябе са спіны. Яго зад звісаў, трасучыся па баках сядла. Менавіта таму салдаты і празвалі яго капітан Трасазад. Місіс Пендэртан называлі проста пані, такой вялікай павагай яна карысталася на стайні.
У тую раніцу ўсе тры коннікі на чале з місіс Пендэртан нетаропка адзін за адным выехалі на прагулку. Радавы Уільямс глядзеў услед, пакуль яны не зніклі з вачэй. Хутка па тупаце капытоў, што чуваць быў здалёк, ён здагадаўся, што коні перайшлі ў лёгкі галоп. Сонца ў гэты час свяціла ярка, і таму неба здавалася цямнейшым, яно было цёплае і ярка-сіняе. У свежым паветры адчуваўся пах гною і дыму ад вогнішчаў, у якіх палілі апалае лісце. Салдат стаяў неру-
хома так доуга, што да яго нарэшце падышоў сяржант і зычліва гаркнуў:
— Эй, ты, пан Непрытомны, ты што, усё жыццё збіраешся тут стаяць разявіўшы рот?
Тупату капытоў ужо не было чуваць. Салдат адкінуў валасы з ілба і ўзяўся за работу. За ўвесь дзень ён не прамовіў ні слова.
Позна ўвечары салдат пераадзеўся ў чыстае і пайшоў у лес. Спярша ён ішоў ускрайкам запаведніка, пакуль не апынуўся на тым самым участку, які ён раскарчоўваў па загаду капітана Пендэртана. Дом быў асветлены не так ярка, як напярэдадні. Святло гарэла толькі ў адным пакоі справа на другім паверсе і на невялічкай верандзе, што тулілася; да дзвярэй у сталовую. Падышоўшы бліжэй, салдат убачыў, што капітан сядзіць адзін у сваім кабінеце, а яго жонка знаходзіцца ў пакоі на другім паверсе, адкуль праз прыштораныя вокны прабівалася святло. Дом, як і астатнія будынкі ў гэтым квартале, быў новы, таму вакол яго яшчэ не паспела нарасці зеляніна. Але па загаду капітана недзе выкапалі дванаццаць кустоў біручыны і пасадзілі іх пад шнур каля дома, каб двор не выглядаў так гола і неабжыта. Салдата, які схаваўся ў засені гэтых вечназялёных шыракалістых кустоў, цяжка было заўважыць з вуліцы ці з суседняга дома. Ён стаяў так блізка да капітана, што, калі б акно было адчыненае, пры жаданні мог бы дакрануцца рукой.
Капітан Пендэртан сядзеў за сталом спіной да Уільямса. У час заняткаў ён быў нервова ўзбуджаны. На стале побач з кнігамі і паперамі стаялі пунсовы графін, тэрмас з чаем і скрыначка з цыгарэтамі. Капітан піў гарачы чай і чырвонае віно. Кожныя дзесяць — пятнаццаць мінут устаўляў новую цыгарэту ў бурштынавы муштук. Працаваў ён да дзвюх гадзін ночы, і ўвесь гэты час салдат сачыў за ім.
Тая ноч стала пачаткам дзівацтваў. Салдат кожны вечар зноў і зноў прыходзіў з лесу на тое самае месца і глядзеў, што рабілася ў капітанавым доме. Вокны ў сталовай і зале былі завешаныя цюлевымі фіранкамі, праз якія салдат бачыў усё, а яго самога згледзець было вельмі няпроста. Ен стаяу ля акна, збоку, і таму заставаўся ў цемры. Нічога асаблівага ў доме не здаралася. Часта Пендэртаны вечарамі бывалі ў гасцях, дамоў вярталіся позна. Аднойчы яны самі запрасілі на вячэру шасцёра гасцей. Але большасць вечароў праводзілі разам з маёрам, які прыходзіў адзін ці з жонкай. Яны выпівалі, гулялі ў карты і гутарылі, седзячы ў зале. Салдат не зводзіў вачэй з капітанавай жонкі.
У той самы час у паводзінах радавога Уільямса заўважылі перамену. У яго з’явілася звычка раптоўна спыняцца і доўга ўглядацца ў што-небудзь проста перад сабой. Чысцячы стойла ці запрагаючы мула, ён нечакана ўпадаў у транс. Застыўшы ў нерухомасці, ён часам нават не рэагаваў, калі яго клікалі. Сяржант, пад камандай якога Уільямс быў прыпісаны да стайні, заўважыў гэта і занепакоіўся. Яму неаднойчы даводзілася заўважаць такую дзіўную звычку ў маладых салдат, што пачыналі сумаваць па дому, па жанчынах, а потым падумваць і пра дэзерцірства. Але калі сяржант падступаў да радавога Уільямса з роспытамі, той адказваў, што ён наогул ні пра што не думае.
Малады; салдат казаў праўду. Хоць на яго твары была засяроджанасць, у ягонай галаве не ўзнікала ніякіх планаў ці думак, якія б ён сам усведамляў. Але затое ў памяці засталося глыбокае ўражанне ад відовішча, сведкам якога ён быў, праходзячы каля асветленай прыхожай капітанавага дома. Тым не менш думкі не былі скіраваны непасрэдна на пані ці на што іншае. Але незразумелы павольны працэс, што нара-
джаўся недзс ў аддаленых закутках свядомасці, вымушаў яго прыпыняцца і застываць нібы ў трансе.
Чатыры разы за ўсё сваё дваццацігадовае жыццё салдат рабіў не пад прымусам і тое, што яму хацелася. Кожнаму з гэтых чатырох учынкаў папярэднічаў дзіўны стан трансу. Першы такі ўчынак — купля каровы. Калі Уільямсу было толькі семнаццаць год, ён здолеў зарабіць сотню долараў, ходзячы за плугам і працуючы на бавоўнавых плантацыях. За гэтыя грошы ён купіў карову і назваў яе Рубінай. У бацькавай гаспадарцы, дзе з жывёлы быў адзін мул, карова была не патрэбная. Яны не мелі права прадаваць малако: дзяржаўная інспекцыя забракавала б саматужна прыстасаваную пад хлеў будыніну, іхняй жа малалікай сям’і малака, што надойвалі ад каровы, было зашмат. Звычайна зімовым ранкам хлопец уставаў на досвітку і ішоў з ліхтаром у хлеў. Уткнуўшыся лбом у цёплы бок каровы, ён пачынаў яе даіць, падбадзёрваючы ласкавым шэптам. Потым ён зачэрпваў пеністае малако ў прыгаршчы проста з вядра і паволі піў яго доўгімі глыткамі.
Другі такі ўчынак — нечаканая і палкая заява пра веру ў бога. Звычайна Уільямс ціха сядзеў на адной з апошніх лавак у царкве Святасці, дзе ў нядзелю яго бацька выступаў з пропаведзямі. Але аднойчы ў час вячэрняй службы ён раптам ускочыў на памост. 3 дзікім лямантам ён пачаў крычаць нешта незразумелае, звяртаючыся да бога, і ўпаў у канвульсіях на падлогу. Потым цэлы тыдзень ён быў у поўнай апатыі, і яго ўжо ніколі больш не ахоплівалі такія парывы.