Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
А фурман, слухаючы Ённевы разважанні пра чуханне, пачаў падазраваць, што гэты пасажыр — не такая ўжо важная птушка, тым больш яго боты і нагавіцы ні капачкі не пасавалі ні да постаці, ні да ўсяго астатняга адзення. 3 гэтае прычыны вазак пачаў ставіцца да Ённі зусім незычліва і моўчкі злаваўся на гэтага япрука, праз якога пакутуе лядашчы конік.
На пагорку фурман вырашыў дапамагчы сваёй клячы, і тая, нечакана рвануўшы, заехала ў роў. Насустрач рухалася яшчэ адна фурманка, і той вазак сказаў:
— Глядзі, каб твой конь не засеў тут да другога прышэсця.
Фурман, які вёз Ённі і агранома, злосна адказаў:
— Вядома, цяжка будзе беднай жывёліне, калі на возе сядзіць гэткая скаціна.
Ён казаў пра Ённі, аднак аграному здалося, што фурман мае на ўвазе і яго, а таму ён пачаў лаяцца:
— Спачатку кіраваць навучыся, а потым выязджай! Басяк ты, а не фурман! Ну што выскаляешся, свіння няскрэбтаная!
— Вось псялыжнік! — павярнуўся ён да «камерцыі саветніка».
Паглядзеўшы на вазакову ўхмылку, Ённі здагадаўся, што той усё падстроіў. Але басяк не пакрыўдзіўся. Ён падняўся і гучна сказаў да агранома:
— Пайшлі, чалавеча! A то за гэтую жывёліну яшчэ плаціць прыйдзецца.
Толькі тут аграном на ўсю поўніцу зразумеў, як пераканаўча можа гаварыць сапраўдны багацей, які нават дазваляе сабе ісці пешшу. Аказваецца, ягоная глыбока схаваная культура праяўляецца і ў здаровай ашчадлівасці.
VIII
Як толькі яны прыехалі ў Тамперэ, аграном пазваніў у таварыства па продажы вадаспадаў. Стараючыся ўсяляк дапамагчы багатаму дзядзьку, ён паведаміў, што з Хельсінкаў прыбыў камерцыі саветнік Лундберг.
У канторы таварыства агранома добра ведалі, і таму ніякіх сумненняў у праўдзівасці яго паведамлення не ўзнікла. Канторскім не даводзілася сустракацца з Лундбергам, але яны шмат чулі пра гэтага багатага і скупога дзівака і нецярпліва чакалі яго з’яўлення. Яны ведалі, што Лундберг пачынаў хлопчыкам на пабягушках, што ён не мае ніякай адукацыі, а таму па-
водзіць сябе вельмі груба і непрыгожа. Пра яго і ягоныя штаны хадзіла шмат показак, вядома, з усялякімі пераборамі.
Аднак спачатку Ённі вырашыў зрабіць візіт у лясное таварыства. Ён аб’явіў, што купіў маёнтак Пунтуры і хоча прадаць свой лес.
— Адных толькі ствольных дрэў там набярэцца болей за сотню тысяч,— пачаў ён хваліць тавар.
Але што ляснічы, што чорт —■ два боты пара, захочаш іх падмануць ды не заўважыш, як самога вакол пальца абкруцяць. У лясным таварыстве з Ённі пачалі спрачацца і адразу ж зразумелі, што той — прасцяк з прасцякоў і ў цэнах ды і наогул у лясных справах нічога не цяміць. Служачыя таварыства, таймуючы радасць, што ў іхні нерат трапілася такая здабыча, з дзелавым выглядам пачалі абмяркоўваць вартасці ♦ ствольных дрэў».
— Ствольныя дрэвы? — пыталіся яны ў Ённі, каб збіць яго з тропу.— Усё залежыць ад таго, што пад ствольным дрэвам разумець.
Ённі нюхам чуў, што гэтую спрэчку завялі, каб неяк абдурыць яго, а таму падрыхтаваўся да абароны і фанабэрыста прамовіў:
— А вы што, не ведаеце, што такое ствольнае дрэва? Звычайнае дрэва.
— Звычайнае дрэва,— пагардліва згадзіліся з ім, а потым растлумачылі: — Мы спецыялісты ў гэтай галіне, і такі тэрмін, як «ствольнае дрэва», нам невядомы. Кожнае дрэва мае ствол, а значыць, яно ствольнае.
— Во як! — успыхнуў ад такой абразы Ённі.
Але ўсё ж яны паразумеліся. Паны з лясной канторы паабяцалі заплаціць чвэртку мільёна, калі дрэў сапраўды набярэцца болей сотні тысяч. Але спачатку іх трэба палічыць. Ённі зноў раззлаваўся. Чвэртка мільёна ўжо амаль што ў яго руках, дык не — хочуць і тут змахляваць.
— Калі хочаце купляць — купляйце і не цямніце! Навошта яшчэ лічыць? — груба крыкнуў ён і дадаў: — Чым болей будзеце лічыць, тым болей налічыце.
Але гэтыя словы не падзейнічалі. Лясныя дзялкі згаджаліся купіць і не лічыўшы, аднак сказалі, што спярша трэба з’ездзіць у Пунтуры і ацаніць лес хоць бы на вока. Ённі зноў закіпеў. Ён адчуваў, што ўсё гэта робіцца, каб збіць цану. Поўны самых змрочных падазрэнняў, ён злосна крыкнуў:
— Хопіць вала за хвост цягнуць! Ведаю я вас, паноў!
Паны з канторы спрабавалі апраўдвацца, але ўрэшце раззлаваліся і яны.
— 3 такой палітыкай мы з вамі піва не зварым! — адрэзаў нехта з канторскіх, і тут узгарэлася сапраўдная сварка.
Басяк да канца ўпэўніўся ў сваіх падазрэннях. Ён быў перакананы, што калі ацэняць лес проста на вока, дык яго абавязкова абдураць. Таму ён запатрабаваў, каб лес лічылі як мага дакладней.
— Ну і зладзюгі! — крычаў ён.— У кожнага свая палітыка, і вы ў маю палітыку не лезьце!
Нарэшце ўмовіліся, што таварыства пашле ў маёнтак сваіх людзей і частку цаны яны заплацяць Ённі ўжо на пачатку ііадліку.
На тым і старгаваліся. Чвэртка мільёна была забяспечана. Таварыства прыпыніла іншыя аперацыі і спешна паслала сваіх служачых лічыць лес у маёнтку Пунтуры, а Ённі пайшоў дамаўляцца наконт продажу вадаспада. Кіруючыся праз рыначны пляц, ён убачыў высока над натоўпам галаву Анці Піткянена. Налягаючы плячом, усцешаны Ённі пракладаў да сябрука дарогу і на ўвесь рынак гарлаў:
— Гэй, Анці! Здароў! Дзе я, там і ты!
Ён шчыра радаваўся гэтай сустрэчы. Дый не дзіва:
свой чалавек у чужым горадзе. Анці паглядзеў з вышыні свайго росту і пагадзіўся:
— Ага, вось і зноў сустрэліся.
А Ённі, натхнёны сустрэчаю, цвёрда сказаў:
— Там, дзе буду я, будзеш і ты.
Ён хацеў сказаць, што іх з Анці не разлучыць нават магіла, і зусім не падазраваў, якая праўда вылецела ў тую хвіліну з ягоных вуснаў.
I тады ён успомніў словы пана Пунтуры пра тое, што, прадаўшы лес, за зямлю, калі разбіць яе на дзялянкі, таксама можна ўзяць тысяч пяцьдзесят. Такая цудоўная магчымасць падзарабіць захапіла Ённі, і, ведаючы, што Анці кумекае ў камерцыі, басяк закінуў вуду:
— Вось трэба прадаць маёнтак. Калі б разбіць яго на дзялянкі...
Спрактыкаваны Анці згадзіўся дапамагчы. Ён ведаў, дзе абцяпваюць такія справы, і параіў сябру звярнуцца ў кантору, якая займалася зямельным гандлем. Ённі рушыў туды і, не валаводзячыся, выклаў сваю справу:
— Купіў маёнтак, прадаў лес, а зямлю хачу прадаць асобна.
Тут ён успомніў, як надоечы Пунтуры бессаромна брахаў наконт цаны, і ўпэўнена падвоіў яе:
— Калі падзяліць зямлю на дзялянкі, дык тысяч на сто пацягне.
Кантора паабяцала дапамагчы. Ённі пакінуў адрас маёнтка і даверанасць, якая давала канторы права прадаць зямлю за сто тысяч марак. У выпадку поспеху ён дакляраваў заплаціць памагатым дзве тысячы. Пасля гэтага з прасветленай радаснай душой Ённі падаўся прадаваць вадаспад.
Услед за Ённі ў зямельную кантору завітаў яе агент Пекуры, што якраз шукаў пакупнікоў. Ён чуў, што камерцыі саветнік Лундберг хацеў бы набыць маёнтак
3 Зак. 2799
65
Пунтуры, і, добра ведаючы гэтую справу, ахвотна за яе ўзяўся. У даверанасці стаяла сапраўднае імя валацугі — Ённі Лумперы — і крыжык замест подпісу, таму што гаспадар зямлі быў непісьменны. Між іншым, гэтая акалічнасць крыху збянтэжыла агента.
Пекуры чуў, што ў Тамперэ прыехаў і спыніўся ў гатэлі разам з аграномам Паапуры сам камерцыі саветнік Ёнс Лундберг. Менавіта яму агент і вырашыў неадкладна прадаць маёнтак. Праўда, заўтра ад раніцы ён мусіў прадаваць яшчэ адзін маёнтак асэсару Румпулійні, але гэта была ўжо справа амаль вырашаная, а таму агент цалкам пераключыўся на камерцыі саветніка. 3 Ённевай даверанасці вынікала, што маёнтак Пунтуры ўжо куплены. О, агент усё ведаў, ведаў нават тое, што ў даверанасці назва маёнтка была ўказана няправільна: у сапраўднасці маёнтак зваўся не «Пунтуры», а «Ісалохкі». Аднак, не зважаючы на гэта, агент рушыў прадаваць Ённі ягоны ж маёнтак.
У таварыстве па продажы вадаспадаў Ённевы справы пайшлі як па масле. Там адразу ж здагадаліся, што да іх завітаў камерцыі саветнік — не тое што лапцюжнікі з лясной канторы. Тут пана саветніка ўжо чакалі. Праўда, спачатку яго ўсё ж прынялі за басяка і хацелі выперці за дзверы.
Але Ённі абурана загарланіў:
— Дык ці тут тыя паны, што купляюць вадаспады?
Пасля гэтага ўсё змянілася. Канторшчыкі з жахам зразумелі, што так груба яны хацелі абысціся з самім камерцыі саветнікам Лундбергам.
— А божухна! — кінуўся да госця дырэктар канторы Кахілайнен.— Аграном Паапуры паведаміў нам пра ваш прыезд.
Стараючыся загладзіць віну, дырэктар мітусліва
падсунуў мільянеру мяккі фатэль і паслужліва запрасіў сесці.
Калі ж Ённі, апусціўшыся ў фатэль, зняў свой цыліндр і паставіў яго побач з сабою на донца, Кахілайнен зусім сумеўся, угледзеўшы тут з'едлівы намёк на іхнюю няветласць, бо цыліндр ііавінен быў прыняць у багацея швейцар. Перапрашаючы госця, дырэктар хуценька падхапіў Ённеў цыліндр і загадаў хлопчыкупасыльнаму занесці яго ў вітальню. Злуючыся на сябе, што гэтак спудлаваў, Кахілайнен усяляк імкнуўся дагадзіць важнаму госцю. Ён частаваў Ённі найлепшымі цыгарамі, бясконца перапрошваў і кланяўся. А Ённі яшчэ быў пад уражаннем прыёму ў лясным таварыстве. Няўклюдна трымаючы ў пальцах цыгару, ён скардзіўся:
— Кагадзе вось заходзіў да гандляроў лесам. TaKia, скажу вам, слізкія жыды... У іх праўды шукаць, што ў вужакі — ногі.
Перабіраючы на сваім стале паперы, Кахілайнен з гатоўнасцю згадзіўся:
— Так, так, пан саветнік. I сярод камерсантаў яшчэ трапляюцца людзі з нізкай мараллю.
Свае словы ён час ад часу падмацоўваў жэстамі. Прысутнасць такой важнай персоны настройвала на самы сур’ёзны лад, а таму дырэктар, каб быць на належным узроўні, напружыў усе свае разумовыя здольнасці.
— Дык вось, наконт маралі. Так званая высокая мараль можа існаваць і развівацца толькі ў дзелавым свеце, толькі з дапамогаю вялікага багацця. А той, у каго малыя сродкі, замяняе недахоп грошай нізкай мараллю.
Ённі слухаў, але сэнсу дырэктаравых слоў спасцігнуць не мог. Чужое, незнаёмае слова «мараль» засланіла ўсё астатняе.
Зрэшты, з гэтым Ённі мог бы і пагадзіцца. Горш
было тое, што тут, як і падчас ранейшых візітаў, пачыналіся нейкія падазроныя разважанні. Гэтыя паны яўна мелі яго за дурня і стараліся збіць з панталыку, каб потым збіць цану. Каб адвесці небяспеку, Ённі намякнуў, што абдурыць яго нікому не ўдасца.
— Так я тым нанам і сказаў! — адважна схлусіў Ённі.— А хто захоча змахляваць, дык яму ж самому даражэй і абыдзецца.
Ённі зусім асмялеў і папярэдзіў, што ў такім выпадку можа атрымацца наадварот, што ён сам выдатна бачыць, з каго можна злупіць скуру. I наогул, дурань і чалавек разумны — гэта зусім розныя рэчы.