Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Ленсман і яго кампанія пачалі збірацца дахаты. Эўлаліна наважылася ехаць разам з імі, каб вярнуцца на пасаду загадчыцы вар’ятні. Ленсман ужо замірыўся з Сакары, але перад ад’ездам ледзь усё не сапсаваў.
— Ну вось, гаспадар Колістая...— рэкнуў ён.— Ніхто і не думаў, што ты глуздануты.
— Што?! — адразу ўзвіўся Сакары.— Я — глуздануты?!
Гэта была адзіная абраза, якую не мог стрываць нават такі праведны хрысціянін, як ён.
— Прыстойныя людзі не вярэдзяць раны бліжніх сваіх,— пакрыўджана сказаў Сакары. Ён загадаў судоваму засядацелю прыцягнуць ленсмана да адказнасці за знявагу. Засядацель, каб замяць сварку, мусіў згадзіцца.
— Хоць я і грэшны перад богам,— заявіў Сакары,— але галоўны свой грэх не хаваю і цішком у рай не лезу. Я заўсёды казаў, што я занадта разумны. Вось таму розум у Фінляндыі і павінен хадзіць са званочкамі на шыі, а не сядзець у нары, як крот. Ён павінен абвяшчаць пра сябе звонам, каб людзі беглі ад яго, як ад грымучае змяі ці як ад чумнага паморку.
Сакары гаварыў надзвычай упэўнена і натхнёна, і ўсе змоўклі, як змаўкае перад прарокам натоўп.
— Розум стукае, грукае і б’е ў званы. Гасподзь надзяліў вялікіх і дужых больш шчодра, чым малых, голас, каб абвяшчаць пра сябе, ён даў нават немаўлятам, і фінскаму народу тут перапала найболей. Ну а калі я цвёрда верую і праз веру спазнаю грахоўнасць майго лішняга розуму, я пра гэта і крычу на ўвесь свет. Няхай усе ведаюць, што я занадта разумны,— скончыў Сакары.
Пад наглядам Анны-Лійсы ён жыў яшчэ доўга і пранёс сваю нацыянальную веру праз усе жыццёвыя нягоды. Нават у глыбокай старасці ён ні разу не саграшыў і заўсёды казаў, што нарабіў вэрхалу толькі ад вялікага розуму.
ЗМЕС Т
Намёкі, прывіды, загадкі. Якуб Лапатка ...	3
ВАСЯК 3 ТАГО СВЕТУ	 7
АД ВЯЛІКАГА РОЗУМУ	198
Ласіла М.
Л 26 Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму: AnoBeen,!: 3 фін./Пер, У. Арлоў, Я. Лапатка; Прадм. Я. Лапаткі.— Мн.: Маст. літ., 1990.— 341 с., [1] л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
ISBN 5-340-00570-4 (беларус.).
Ласснла М. Босяк с того света; От большого ума: Повестп.
У кнігу ўключаны востраеатырычныя аповесці фінскага пісьменніка-класіка М. Ласілы (1868—1919).
4703010100—118
Л М 302(03)—90	171 ~90
ББК 84.4Фн
Лйтературно-художественное йзданйе
Ласснла Майю
БОСЯК С ТОГО СВЕТА ОТ БОЛЫПОГО УМА Повестн
Мннск, пздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданнс
Ласіла Маю
БАСЯК 3 ТАГО СВЕТУ АД ВЯЛІКАГА РОЗУМУ Аповесці
Рэдактар 13. С. Сёмуха. Мастак Ю. У. Якавенка. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар I. М. Паланейчык.
ІБ № 3361
Здадзена ў набор 04.08.89. Падп. да друку 23.04.90. Фармат 70Х100'/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 13,98+0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 14,39. Ул.-выд. арк. 15,47. Тыраж 5600 экз. Зак. 2799. Цана 1 р. 60 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя. Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Чытайце творы з серыі «Бібліятэка замежнай прозы» ў перакладзе на беларускую мову
Карсан Маккалерс
БАЛАДА ПРА СУМНАЕ КАФЭ Аповесці (ЗША)
Юзэф Ігнацы Крашэўскі
ХАТА ЗА ВЁСКАЙ Аповесць (Польша)
Альбсрта Маравія
ГІАГАРДА Раман (Італія)
Леангард Франк
ВУЧШ ІСУСА Р а м а н (Германія)
1 Р60 к.