Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Гора табе, жудасны сын Веліяла!
Гора табе, бо ты ніколі не забядуеш, і не затрывожышся, і не пойдзеш пасвіць свінні. He, ты нахвальваеш народу мамону і цяжкую працу, а сабе шукаеш бестурботнага жыцця, ты ўслаўляеш вёску, а сабе ладзіш цёплае і ўтульнае пекла ў Веліяле, бо ў галаве тваёй сядзіць рагаты розум. Ён не можа закрьіць свой сорам бычыным хвастом, а таму шэпча табе: «Лепей быць з чароўнай дзяўчынаю ў пекле, чым трымаць на нябёсах цяжкі папоўскі жывот на сваіх каленях».
Ты не стамляешся грашыць, а проста пераварочваешся на другі бок і пыхліва кажаш: «Радуйся, Веліял, што мне так добра тут у цябе, пакуль краты маўчаць і рыюць зямлю. Я перасцерагаю іншых ад грахоў і абжорства, а сам весялюся і пасу сябе ў раскошы». Ты прарочыш, быццам прарок Іярэмія, ізноў чуеш шэпцік паганага розуму: «Табе лягчэй быць прарокам, чым ягоным аслом, бо косці прарокавы цяжкія, а сядло прыладжана як след». I ты за грошы абвяшчаеш сябе прарокам. Праз свой жахлівы рагаты розум ты ўсё болей грашыш і абжыраешся. Гора табе, сын Веліяла, бо твой трыбух патрабуе ўсё болып ежы і ты за грошы прадаеш усё і абвяшчаеш: «Я сын Веліяла». Каб выратаваць душу сваю, ты не робіш нічога, акрамя таго што адбіраеш грошы ў бліжняга свайго, нібы той, хто легчыць ката, каб асвяціць пост і не парушыць шостай запаведзі божай.
Гора табе!
Гора табе, бо ты імкнешся трапіць на неба, а сам спраўляеш з распуснай жанчынаю свята блудадзей-
ства, п’янства і абжорства і кпіш з тых, хто дбае пра выратаванне душы. «Прэч сумоту,— кажаш ты ім,— бо штаны ў майго ката чыстыя, а жонку бліжняга майго выгналі з адрыны, каб яна не саграшыла». I, нажыўшы багацце казаннямі і лягчэннем катоў, ты таемна, як прачка мурына, лезеш на неба, а ў тваіх кішэнях звіняць грошы, якія ты набыў, абабраўшы бліжняга. Ты маеш грошы, хоць і пальцам не варухнуў, каб зарабіць іх, бо ў цябе ёсць твой паганы розум і ты, як цырульнік, можаш жаць і касіць там, дзе не сеяў.
Ты, фінскі народзе, прыйшоў у Веліял са сваім розумам, каб жыць не вераю, а сківіцамі. Там ты прадасі свае сківіцы на рынку, а ногі на стадыёне. А калі твой гаманец зноў зробіцца поўным, ты зноў накупляеш сабе віна і розных прысмакаў для чэрава і купіш жаночую пяшчоту для душы, і зноў у Веліяле загучыць музыка і яго цнатлівыя дочкі ператворацца ў бессаромных распусніц. Яны памянялі псалмы і веру на распусту, яны павесілі святыя кантэле на вербы і на тэлеграфныя слупы, яны пазакладалі ў ламбардах цымбалы і купілі сабе грамафонныя пласткі з новымі песнямі, якія спав:ушаюць цябе, але ты не пярэчыш, a толькі весялішся. Ты, сын Веліяла, нібы мужык, распутнічаеш з жанчынамі і, поўны юру і сладастраснасці, не выходзіш з іхніх спальняў. У храмах ты п’еш дэнатурат і дарагое салодкае віно, спяваеш непрыстойныя песні і чытаеш Маю Ласіла. Ты б’еш вокны ў трамваях, страляеш з рэвальвера, балбочаш з жанчынамі па тэлефоне, пасылаеш хлуслівую тэлеграму жонцы, апратэстоўваеш вэксалі, ездзіш на аўтамабілі, на гэтай касілцы смерці, бунтуеш супроць уладаў, прадаеш гадзіннік, спяваеш і весялішся, пыхліва б’еш сябе кулаком у грудзіікрычыш: «Я — пуп зямлі!»
Гора табе!
Гора табе, о фінскі народзе, бо святы Веліял, гэты Ерусалім у фінскім Сіёне, загіне, і ўратуецца толькі
абшчына тых, хто абудзіўся, каб зберагчы праўдзівае слова веры. Ты не ўратуешся. Можаш наймаць санітараў і паліцэйскіх з сабакамі, але яны не дапамогуць табе, як не дапамогуць табе і твае хуткія ногі, бо ад вялікага розуму ты прымусіў іх бегаць па крузе. He, ніколі не забагацее той, хто, як ты, о фінскі народзе, заграз у грахах праз сваю мудрасць і купляе старыя і дзіркатыя рэчы. Ты загінеш, бо няма ў цябе нябеснай птушкі-дырыжабля, на якім ты мог бы ўратавацца з гэтага Садома.
Праўду кажу табе: ты загінеш, бо з’явіліся ўжо ў небе над зямлёй тваёй і над Веліялам знакі, што вяшчуюць скоры канец твой, бо нават твае жанчыны прагнуць грэшнага розуму і прыгаршчамі чэрпаюць мудрасць з атручаных д’яблам крыніц. Яны, дочкі твае, народжаныя дзеля праведнага і пабожнага жыцця, ужо адчыняюць дзверы не жаніхам, юрлівым агідным быкам, якія пакрываюць іх і равуць ад асалоды. Гэта знакі хуткай пагібелі, бо нічога не дасць табе жаночы розум, нічога добрага не прычакаеш ты ад жанчыны, ад гэтага караючага бізуна, які ты сам старанна звіў на пакуты самому сабе. О, чаму ў маладосці ты не змусіў тую, што створана з твайго рабра, прырошчваць твае прыбыткі. Тады б ты ўратаваўся з Веліяла, як Лот з Садома. А цяпер ужо позна.
Гора табе!
Гора табе, бо ў Веліяле жанчыны загаварылі там, дзе ім трэба маўчаць — у святых абшчьінах. А калі жанчына адкрые рот — хто змусіць яе змоўкнуць?
Гора табе, фінскі народзе!
Гора народу, дзе бабы прарочаць, як Іярэмія, і голас іхні падобны да грому ерыхонскіх труб. Гора народу, жанчыны якога здымаюць спадніцы, што так цешаць мужчынскае вока, і надзяваюць порткі, што ператвараюць дачок Евы з прыгажуняў у страхалюдныя сухадрэвіны. Знікае жаночая прыгажосць і пяшчота,
і з усіх дзірак у Веліяле вылазяць пацукі, бо няма ўжо там дадзенай госпадам чароўнай жанчыны ў спадніцы, няма там жанчыны, якая сагравала б пасцель і сэрца мужчыны і адганяла б ад яго маркоту і блох. Няма такой гаспадыні, а замест яе застаецца нам вусцішнае стварэнне, што, адарваўшыся на хвіліну ад кнігі, казеліцца на мужчыну праз свае акуляры.
Гора табе, Веліял!
Гора табе, о змучаны жаночай мудрасцю фінскі народзе, бо праз жанчыну, што адкусіла ад д’яблавага яблыка мудрасці, мужчына ператвараецца ў пусты дзіркаты мех, які яна бессардэчна выкіне на сметнік і ад якога адвернецца гасподзь наш. А калі мех дзіркаты і пусты, з чаго тады мы зварым наша піва? Вера знікне, жанчына высахне на трэску, і род чалавечы перарвецца, бо трымаць фінскі народ у парадку можа толькі добрая гаспадыня, а жанчына разумная сама паўстае на свой род і мудрасцю нішчыць яго пад корань. Ты спакусіўся яе песнямі і пяшчотнымі поглядамі, ты называў яе ясачкай і буркаваў з ёю, як з галубкаю, ты трактаваў яе віном і цукеркамі, а яна за гэта паўстала супраць цябе.
Яна паўстане і прысягне ісці супраць цябе датуль, пакуль не пераможа, і тады па ўсёй Фінляндыі і ў горадзе Веліяле загарыцца агонь, які будзе вешчаваць канец свету, бо ад вялікага розуму жанкі і дзяўчаты, якія хацелі мець цябе за жаніха, пайшлі на цябе вайною. Яны разбураць твае фартэцы, і ў гэтай вялікай вайне шлюбны хаўрус змяшаецца з хаўрусам ваенным, і ўсё пераблытаецца, і ўсё перамяшаецца, як ra­pox у супе. I тады ты ўбачыш сваю пагібель, якая прыйдзе да цябе ад вялікага розуму, а прыйдзе яна ў абліччы бабы, аслеплай ад злосці і ад грахоўнай мудрасці. Гора табе, о сын Веліяла!
Дык плач, наша зямля, бо ад вялікага розуму плоць твая знікне ў агні.
Плач і стагні, надзень жалобны ўбор і пасып галаву пылам са сваіх дарог, о фінскі народзе! Ты спадзяваўся на свой вялікі розум, а ён падрыхтаваў табе бяздонную яму. Ратуй цябе, божа! Хутка, хутка ўжо мы ўсе правалімся туды і прыйдзе канец свету.
Канец свету! Свет загіне ад вялікага розуму — так зразумелі словы Сакары ягоныя слухачы. Чалавека напаткае пагібель праз яго розум, бо ўратавацца можна толькі вераю.
Сакары Колістая суцяшаў вернікаў, і пасеяныя ім зярняты ўзыходзілі. I сапраўды, хіба можа розум дапамагчы разабрацца, дзе чорнае, а дзе белае? Калі б гэта было магчыма, хіба палічылі б людзі дурня Юсі Пуніту за чалавека не толькі разумнага, але і вартага быць дэпутатам сейма? He, адкрыць сапраўдную сутнасць рэчаў можа толькі вера.
Абуджаныя Сакары прыхаджане пачалі, на радасць духоўнаму настаўніку, дзейнічаць. Яны падтрымлівалі кандыдатуру Юсі Пуніту, які пра гэта нават не здагадваўся, і даволі паспяхова вялі перадвыбарную кампанію. Але і прыхільнікі ленсмана таксама не спалі. На карту быў пастаўлены лёс народа і дзяржавы, а таму абедзве партьіі дзейнічалі надзвычай самааддана і вынаходліва.
На палітычнай арэне нечакана з’явілася жанчына, якую ў наваколлі ведалі пад мянушкаю Партыя Майя. Языкатая і дзёрзкая, яна выславілася тым, што клалася ў ложак з першым-лепшым мужчынам. Наважыўшы ўступіць у палітычную барацьбу, яна запіхнула ў кішэню саматканай спадніцы пляшку гарэлкі і пачак тытуню і пайшла ў скокі. Яна нашэптвала сваім кавалерам, што тыя павінны адрачыся ад радзімы, каб не загубіць яе, а любіць трэба толькі адну жанчыну: Партыю Майю. Скокі і любоўныя ўцехі працягваліся, і па закаханых было відаць, што ў спёку вада і сапраўды саладзейшая за мёд.
У віры перадвыбарнай барацьбы прыхільнікі Юсі Пуніту, даводзячы дурасць пана ленсмана, яўна перабралі меру. Яны адкапалі сярод ленсманавых сваякоў некалькіх прыдуркаў і даводзілі, што гэты род ніколі не вылучаўся лішнім розумам. Затое мудрасць Пуніту рабілася ўсё больш відавочнаю, і неўзабаве месца ІОсі на ганебнай лаве дурняў канчаткова заняў ленсман са сваёй раднёй.
*
Тым часам з боку капітула над даляглядам падымалася цёмная хмара. Атрымаўшы ліст пробста з абвінавачаннем Сакары ў ерасі, арцыбіскуп Тайванен неадкладна пачаў расследаванне. Тут трэба сказаць, што гэты Тайванен, па-першае, даводзіўся ленсману родным дзядзькам, а па-другое, евангелісты з прыхода Іса-Тулас некалі правалілі яго на выбарах. He дзіва, што арцыбіскуп не надта гарнуўся да веры, якую прапаведаваў пастар Пёндзінен, ну а калі ўжо казаць усю праўду, дык Тайванен меў гэтае вучэнне за небяспечную ерась.
У дадатак да ўсяго ён даведаўся, што чынная дзейнасць Пёндзінена і Сакары пагражае не толькі службоваму становішчу любімага пляменніка, але і рэпутацыі ўсяго іхняга роду.
— Хіба можам мы дасягнуць сапраўднага шчасця толькі праз веру?— разважаў арцыбіскуп.— Хіба можна тут абысціся без розуму і закону?
У гэты самы час адбылася адна нечаканая падзея. Арцыбіскупаў сын чытаў перадвыбарныя казані ў прыходзе Сууры-Палка жыхары якога заўсёды цікавіліся сваімі кандыдатамі. Акурат тады ў гэтым прыходзе гасцяваў нейкі прыхільнік вучэння Сакары Колістая, які распавёў прыхаджанам пра спадчынную дурноту
1 Вялікая плата (фінск.).
пана ленсмана. Арцыбіскупаў сын, які належаў да Ta­ro ж роду, адразу трапіў у вернікаў на падазрэнне. Пакалупаўшыся ў генеалогіі арцыбіскупа, прыхаджане знайшлі сярод яго продкаў двух надзвычай няздарных і аднаго алкаголіка. Сёй-той прыгадаў, што прыкметы дурасці ёсць і ў самога галавы капітула. Затым высветлілася яшчэ і тое, што адзін са сваякоў арцыбіскупа, далёкі родзіч яго швагра, нядаўна з’ехаў з глузду. Гэты арцыбіскупаў сваяк прысвяціў жыццё мовазнаўству і, атрымаўшы дзяржаўную стыпендыю, паехаў у Азію даследаваць паходжанне азіяцкіх моў і карані некаторых іхніх слоў. У спякотных кіргізскіх стэпах яго напаткаў сонечны ўдар, і вучоны не паспеў сабраць патрэбныя яму карані ў адну кучу. Праўда, замарачэнне хутка мінулася, але сонечны ўдар, які замуціў розум гэтага чалавека, стаўся яшчэ адным важкім доказам спадчыннай дурноты пана ленсмана і моцна пахіснуў рэпутацыю ўсяго мудрага арцыбіскупавага роду.