Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Майя ўжо калацілася як у ліхаманцы.
— Дьі што тут узважваць,— паспрабаваў залагодзіць небяспечнага госця Юсі.— Можна сказаць, што і нечага...
— Ты мяне не блытай,— перабіў яго Сакары.— Раней чым на небе ўзыдзе вечарніца і жанчына з’явіцца перад мужчынам, як чароўны херувім, розум твой будзе ўзважаны і скінуты з шаляў, як некалі былі разбураны агідныя ахвярнікі Ваала. Розум твой я выстаўлю на пляцы перад усім народам, як старую кабету, што намазалася румянамі і бяліламі і падманула гэтым увесь свой народ і ўвесь горад. Табе было б лепей, Юсі Пуніту, каб, думаючы пра бліжніх, ты павесіў бы на шыю свайму розуму званочак. Але цяпер ужо позна, бо час літасці мінуў. Гора табе, Юсі Пуніту!
I Сакары ўзяўся помсліва апавядаць пра сваю перамогу ў змаганні з розумам.
— Словам і чынам я стварыў магутную абшчыну абуджаных да сапраўднай веры! — грымеў ён,— Гэтая
абшчына не хаваецца на стрэхах ад быка Хортанайнена, а жыве пад магутнаю абаронай майго імя. Казані выляталі з маіх вуснаў, як галубы, і я стварыў новую веру, веру абуджаных грукатам і ўратаваных ад пакутаў. А цяпер заспявайма псалом! — загадаў Сакары паплечнікам.
Пад парасячы віск вар’яты даволі суладна выводзілі:
I няма ў суставах болю, I дуіпа не ные болей.
57 сэрцы радасць і спакой Веры чыстай і святой. Весяляцца вера й шчасце, Быццам парасяты ў хаце. Гэтак шчыра весяляцца I быка ўжо не баяцца, Бо ад новай нашай веры Бык не бачыць ні халеры! 1
У хаціне запанавала ўрачыстая царкоўная цішыня. Сакары перамог сваёй прарочаю сілай. Поўны веры і пагарды да гаспадароў, ён закамандаваў: «Пух!», і ўвесь кагал знік гэтаксама хутка, як і з’явіўся.
Юсі і Майя сядзелі і прыгаломшана маўчалі. Можна было падумаць, што ўсё гэта ім толькі прымроілася, але ж на падлозе гарэзалі і напаўнялі хату вясёлым рохканнем сорак чатыры парасяці.
А неўзабаве гаспадароў чакала новая неспадзяванка: дэлегацыя вернікаў прыйшла паведаміць, што Юсі Пуніту вылучаны кандыдатам у дэпутаты сейма.
Спісы кандыдатаў ужо разаслалі прадстаўнікам улады, і змяніць што-небудзь было цяпер немагчыма. Тут трэба дадаць, што спіс кандыдатаў — гэта такая хітрамудрая вынаходка дэмакратьічнай выбарчай сістэмы, што Юсі Пуніту быў бы выбраны дэпутатам сейма нават тады, калі б атрымаў толькі адзін голас. Каб прывабіць выбаршчыкаў, прыхільнікі Юсі казалі, што
1 Пераклад Якуба Лапаткі.
той патрабуе павелічэння дзяржаўнай дапамогі вар'ятням. Выбаршчыкам такая праграма была да душы, бо хто гэта адмовіцца пакінуць пры сабе лішнюю марку, якую цяпер трэба аддаваць на патрэбы вар’ятні. Між іншым, гэткую ж праграму меў і ленсман, але зорка яго палітычнай кар’еры пагасла, не паспеўшы ўзысці.
Так Юсі Пуніту зрабіўся дэпутатам сейма. Ён старанна выконваў усе свае абавязкі, але, памятаючы перадвыбарнае абяцанне, найбольш рупіўся пра вар’ятні. Аднойчы сейм павінен быў размеркаваць некалькі мільёнаў дзяржаўных грошай. Акурат тады Юсі і выславіўся сваёй страснаю прамоваю. Ён падняўся, высмаркаўся, плюнуў сабе пад ногі і сказаў:
— Прапаную ўсе мільёны аддаць на будаўніцтва вар’ятняў. A то там так цесна, што галаву няма куды прыхінуць. А галовы ж вымагаюць догляду і апрацоўкі. Балазе шмат якія з іх ужо пустыя, бо розум канчаецца.
Прадстаўнік іншай партыі, Хайсэвайнен, абараняў інтарэсы народнай асветы і хацеў забраць усе мільёны па будаўніцтва школ. Прапанова Пуніту вельмі раззлавала яго, і ён вырашыў, што гэтаму новаспечанаму дэпутату не зашкодзіць добрая пстрычка. Хайсэвайнен устаў і адкашляўся.
— Выслухаўшы прапанову дэпутата Юсі Пуніту наконт вар’ятняў, я прызнаю, што ён мае рацыю. 3 тае прычыны, што дэпутат Пуніту наракае, што яму няма куды прыхінуць галаву і што яна патрабуе асаблівага догляду...
— Я не пра сваю галаву клапачуся! — абразіўся Юсі.— Я толькі хацеў падкрэсліць важнасць праблемы мастацкімі сродкамі.
Пачалася парламенцкая сварка, сварка са звычайным падкусваннем і падколваннем. Праціўнікі стараліся на ўсю шчырасць, але тут слова ўзяў прадстаўнік партыі цэнтра.
— Пытанне розуму — гэта з пункту гледжання важпасці справы не толысі цэнтральная справа, але і пытанне хлеба надзённага,— як заўсёды высакамоўна і туманна пачаў ён, а затым прапанаваў раздзяліць грошы пароўну, бо, маўляў, і школы, і вар'ятні спрыяюць выпраўленню і развіццю розуму грамадзян.
Апрача таго што Юсі Пуніту атрымаў крэсла ў сейме, ён быў абраны прысяжным засядацелем. Усе заўважылі, што гэта адразу прыбавіла яму розуму. Цяпер Юсі багаты гаспадар і вельмі паважаны чалавек. Усяго гэтага ён дасягнуў нястомнай працаю свайго розуму, а таксама розуму сваіх шматлікіх прыхільнікаў. Сёння Юсі ведаюць ва ўсёй Фінляндыі. Так вера і розум дапамаглі разгледзець у «Юсі-дурню» светача нацыі.
Тым часам Эўлаліна ў маркоце чакала жаніха, бо ўжо даўно атрымала ад яго ліст, дзе Сакары паведамляў, што хутка прыедзе.
Сустрэча набліжалася, таму што Сакары наважыў трапіць на неба толькі пасля вяселля. А пакуль тое, жаніх з падапечнымі бег, падымаючы пыл, па дарозе і, бегучы, апавядаў вар’ятам пра райскае жыццё.
— Нябёсы! Я стварыў іх словам сваім.
Нехта, не спыняючыся, радасна замычаў.
— Нібыта гасподзь, які стварыў зямлю, я знішчыў розум і словам сваім стварыў рай. Я паставіў там божы трон і фатэлі дзеля прапаведнікаў, я павялічыў на тысячу колькасць анёлаў радасці, дабавіў дзве дывізіі райскіх прыслужнікаў і на тры з паловаю палкі павялічыў войска анёлаў, якія змагаюцца з плоцкімі спакусамі. Апрача таго, я ўстанавіў асобную пасаду анёлаў пяшчоты.
— Праўда? — усцешыўся сямігаловы, які бег поруч з Сакары.
— Ara,— задыхана пацвердзіў Сакары.— А ў карону кожнаму праведніку я дадаў яшчэ па чатыры каштоўныя камяні і па восем смарагдаў, кожны з якіх каштуе сто марак, і яшчэ па адной перліне за трыста марак і па рубіну за тысячу марак. Я раздаў анёлам кантэле і жалейкі, а Давід ужо напісаў ім псалмы.
Вар’яты якраз беглі праз ііоле, дзе некалі злому быку Хортанайнена ўдалося пахіснуць магутную веру , Сакары, калі прапаведнік упершыню з’явіўся ў гэтых мясцінах. Цяпер быка не было відаць, і Сакары смела растлумачыў:
— Калі чалавек кіруецца на неба, сэрца яго не затрымціць, нават калі насустрач яму выскачыць цэлы полк быкоў, таму што...
Тут у яго пачалі звальвацца порткі. Сакары падшмаргнуў іх і закончыў думку:
— Таму што рай нябесны створаны маім словам і заснаваны маімі сківіцамі. Хто зможа забараніць нам увайсці туды, хто зачыніць перад намі райскую браму, якая разам з усімі замкамі і завесамі нарадзілася ў нашых вуснах і сілаю веры і слова нашага заўсёды адчынена наросцеж...
Яны кіраваліся на неба, не ведаючы, што апрача пагоні капітул выпусціў на іх яшчэ аднаго «злоснага быка» — камісію, якая пачала расследаваць місіянерскую чыннасць Сакары Колістая і якая магла зачыніць райскую браму не толькі перад хеўраю вар’ятаў, але і перад самім пастарам. Падступны розум хацеў, каб абодва носьбіты новай веры — і Сакары, і Пёндзінен — загінулі і каб паўсюль усталявалася ўлада грахоўнай мудрасці, паўсюль, дзе рэлігія, як ціхая квактуха, стараецца сабраць куранятаў пад свае крылы. На новую веру, нібыта раз’ятраны бык Хортанайнена, якога назаўсёды запомніў Сакары, насоўвалася пагібель.
Пасланая капітулам камісія найперш павінна была шукаць не Сакары, а небараку Пёндзінена, бо новую,
надзвычай моцную і небяспечную веру заснаваў менавіта ён. Загіне гэтая вера ад яе ж разбуральнай сілы або пераможа сваіх суперніц — пакажа час. Ну а наша кніга набліжаецца да канца.
Пакуль што небяспека далёка, і гурма вар’ятаў весела нясецца па фінскай зямлі прамютка да райскае брамы. Сакары ўжо забыў, што калісьці бэсціў ногі фінскага народа ў начной казані. Па дарозе на неба яму адкрылася ўся чароўная сіла чалавечых ног, і, не збаўляючы хуткасці, ён растлумачыў сваім спадарожнікам:
— Ногі, якія даў нам літасцівы гасподзь, дапамогуць нам не спазніцца да нябеснае брамы і ўратуюць ад грахоўнага розуму, ад гэтага пасланага д’яблам жудаснага быка...
— Га-га-га! — зарагатала хеўра.
— Лішні розум, як п’яны сусед, адстаў ад нашае грамады ўжо недзе на першай мілі і цяпер не здагоніць нас, нават калі будзе бегчы высалапіўшы язык. А перад тым як праскочыць праз ігольнае вушка, мы так прыпусцім, што ад усіх чортавых нератаў застануцца адно шматкі. Мы праскочым праз вушка і зачынім жалезную браму раней, чым туды дапрэ задыханы розум. I тады ў гучным хваласпеве, які мы зацягнем, будзе красаваць толькі вера...
Усе зноў зарагаталі, і дарога яшчэ мацней загудзела ад тупату дзесяткаў ног. Перад вачыма ўцекачоў ужо цвілі эдэмскія сады, у засень якіх вучні Сакары імкнуліся трапіць на крылах сваёй незацверджанай капітулам, а значыцца, незаконнай веры.
*
Хуткасць і тэмп бегу паступова выраўняліся. Сакары ўзяўся падсумоўваць сваю місіянерскую чыннасць і наогул усе зямныя справы.
— Вось мая місія і закончылася,— казаў ён.— Рай я вам стварыў. Цяпер усё гатова.
Хтосьці з вар’ятаў пацвердзіў яго словы непрыстойным гукам.
— Калі мы прыбяжым на неба, дык убачым, што мудрацы жывуць там горай за ўсіх, бо на зямлі яны граблі да сябе не тое, што было ім дазволена, а ўсё, што траплялася пад рукі. А таму яны не маюць у раі ні трона, ні зэдліка. Затое людзі, што з агідаю адпрэчылі розум, ходзяць на небе і ў Веліяле, які я паставіў на шлях праўдзівай веры, горда, нібы жоравы, і з каронамі на галовах. Яны мірна сядзяць і пыхкаюць люлькамі, і кожны з іх тоўсты, як кадушка, і кожны — багаты гаспадар, бо розум прайшоў праз іх, быццам вада праз рэшата.
Вар’яты пачалі задыхацца ад бегу. Нехта загігатаў, як конь. 3 Сакары зноў ледзь не зваліліся штаны. Ён падцягнуў іх і стаў апавядаць, што вычварыў розум у ягонай галаве, пакуль ён, Сакары, не скруціў гэтаму чортаваму пеўню шыю.
— Нарэшце я раззлаваўся і адкінуў залішні розум, быццам непатрэбную палку. I тады вера закружыла ў маёй галаве, як завея, і літасцівы гасподзь даў мне грамавое слова...
Тут у гаворку ўступілі ўсе астатнія, бо кожны з вар’ятаў меў да розуму асабістыя прэтэнзіі і прагнуў абысціся з гэтым няшчасным так, як мяснік з заколатым япруком. Сакары паскардзіўся, што нават цяпер розуму ў ягонай галаве яшчэ зашмат.
— А ты выпусці лішкі,— параіў яму сямігаловы доктар мудрасці Таркілайнен.