Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
I гасподзь дапамог. Гэтая прамова ў духу Лютэра зрабіла на сяброў капітула моцнае ўражанне. Пёндзінену далі прыход, і ён нядрэнна кіраваў ім: атрымаў у спадчыну ад папярэдніка сто тысяч марак, шэсцьдзесят кароў, дзесяць коней, дзве кнігі казаняў, піпку і ўдаву, а пакінуў спадкаемцу дзвесце тысяч марак, сто дваццаць кароў, дваццаць коней, дзве піпкі і адну кнігу казаняў. Другую ён згубіў падчас нейкага падарожжа, але замест яе пакінуў наступніку другую сваю жонку, якая была ў два разы маладзейшая за тую, што засталася пастару Пёндзінену ад пробста.
Такім чынам, калі пастар сканаў, усе ў прыходзе былі задаволеныя.
Трэба таксама паведаміць чытачам, што ленсман Каксінайнен закончыў свой зямны шлях сенатарам. Каб выратаваць яго ад страшэннага абвінавачання ў дурасці, уплывовыя сваякі ўзялі ленсмана пад рукі і паступова перастаўлялі яго з прыступкі на прыступку палітычнай кар’еры. Так удалося аднавіць думку пра вялікі розум Каксінайнена, а заадно і пра выдатныя разумовыя здольнасці ўсяго ягонага роду. Пасля смерці сенатара ўдзячны народ застаўся вінаваты яму 189 тысяч 745 марак і 93 пені. Менавіта столькі каштавалі памінкі і пастаўлены сваякамі надмагільны помнік.
*
Аднак вернемся да галоўнай сюжэтнай лініі.
Некалі гнаны гаспадыняю кот Сакары ўжо зусім ачуняў, растлусцеў і хадзіў па хаце сур’ёзна і самаві-
та, не раўнуючы як стары пастар, які ўжо мае памочніка. Ката болей не вабілі грахоўныя ўцехі. Такога душэўнага спакою ён дасягнуў праз чалавечы розум і асабліва праз веравучэнне Сакары і Пёндзінена. У праведнасці кату ўдалося перасягнуць нават гаспадара, бо, як вядома, прапаведнік Сакары Колістая ў бясконцых нястомных вандроўках, прыпадабняючыся да цара Саламона, наведваў і суцяшаў многіх жанчын. Што да яго ката, дык той пасля сустрэчы са старым Кікілайненам дарэшты ўтаймаваў сваю плоць і пачаў замест Сакары берагчы чысціню і праведнасць дома.
Ісакайнен пайшоў купляць новыя боты, віно і ўсё астатняе, што трэба свату.
Тым часам і Анна-Лійса ўладзіла апякунскія справы. Фогт акурат падпісваў паперы. Сведкамі былі судовы засядацель і яшчэ нейкі мужык. Анна-Лійса паставіла свой крыжык, і ўсе фармальнасці закончыліся. Сакары Колістая зрабіўся бесхацінцам, а Анна-Лійса — гаспадыняю дома. Каб хутчэй высахла чарніла, фогт высыпаў на афіцыйную паперыну попел з піпкі.
У гэты самы момант да дома падбегла зграя вар’ятаў. Сярод іх сядзелі на калёсах Сакары і Эўлаліна. Усе аслупянелі, і ў вусцішы пачуўся крык Анны-Лійсьі:
— Са-ка-ры!
Сакары з нявестаю ў атачэнні вар’ятаў заехалі на падворак. 3 высачыні на ўсё гэта глядзеў бляшаны певень-ветраўнік. Ён ганарыўся тым, што гаспадар вярнуўся дахаты так шыкоўна. Перапалоханыя куры кінуліся ратавацца пад свіран. Спалохаўся і жывы певень. Ён узляцеў на вялікі перакулены чоп і жаласна кукарэкнуў. I ўсё ж, калі Сакары саскочыў з калёсаў, певень сабраў усю смеласць і прывітаў гаспадара звонкім спевам.
Праз колькі хвілін дом напоўніўся іпумам, жыццём і радасцю. Кадушкі з галоў вар’ятаў з грукатам паляцелі на стол. Толькі двое вырашылі, што яны — быкі
з дошкамі на рогах, і пачалі злосна басціся. Фогт і засядацель зашыліся ў кут і сядзелі ціха, як мышы пад венікам. Анна-Лійса вохкала і галасіла. Спалоханы кот ускочыў на печ, выгнуў спіну і, натапырыўшыся, ваяўніча ашчацініў вусы. Сакары шчасліва рагатаў.
— Сакары...— нясмела пачала Анна-Лійса і не стрымалася: — Няўжо?.. Няўжо ты зусім звар’яцеў?
— Што?!
Сакары закіпеў ад злосці.
— Слухай, Анна-Лійса, не абзывайся! — Ён павярнуўся да еямігаловага і папрасіў: — Скажы гэтай бабе, што я не вар’ят.
— Ён не вар’ят,— са шчаелівай усмешкаю пацвердзіў сямігаловы, засунуўшы рукі ў кішэні.
— Слухай, Анна-Лійса! — пераможна закрычаў Сакары,— Каб болей я нічога такога не чуў. Зарубі сабе на носе: той, у каго розуму зашмат, і той, у каго не хапае клёпкі — не радня. А я разумны, і аж занадта. Праўда ж, я занадта разумны? — паглядзеў ён на сямігаловага.
— Святая праўда!
— Чуепі?!
I Сакары пачаў чытаць жонцы казань.
— Ты, Анна-Лійса,— жанчына занадта пыхлівая і ганарыстая ў сэрцы сваім. Ты не ведаеш, што, калі гасподзь адмяраў такім бессаромным бабам розум, ён схітраваў. Ты не ведаеш, што розум бывае двух гатункаў — сапраўдны і падманны.
— Сакары, дык, можа, ты...— занепакоілася жонка.
— He перапыняй! — вызверыўся той і казаў далей: — Розум, асабліва жаночы, заўсёды фальшывіць. Вось калі б ты вызнавала веру Пёндзінена, твой гадзіннік заўсёды паказваў бы правільны час.
Потым ён з глыбокай перакананасцю загаварыў пра веру свайго настаўніка.
— Пёндзінен заўсёды спадзяецца на веру, як балагол на свайго каня, а таму яго кайстра заўсёды поўная добрай ежы, быццам у вандроўніка, што сабраўся ў далёкую дарогу. Іншыя ж хаваюць свой розум, нібыта гляк з самагонкаю, а самі хмялеюць ад яго і пачынаюць таньчыць, хоць кайстра іхняя пустая.
Эўлаліна прыгаломшана слухала і ніяк не магла раскумекаць, што тут чыніцца. Вырачыўшы вочы, яна азіралася на бакі і нічагуткі не разумела. Вар’яты гарлалі на ўсе застаўкі. Тыя двое, што мелі сябе за быкоў, працягвалі рыкаць і басціся. Анна-Лійса загаласіла.
Але неспадзяванкі яшчэ не скончыліся. Падымаючы вялізныя хмары пылу, да дома Сакары набліжалася пасланая ленсманам пагоня на дзесяці конях. Жывы певень, умомант страціўшы ўсю смеласць, на злом галавы кінуўся пад свіран, дзе ўжо трэсліся ад страху яго шматлікія жонкі. Толькі бляшаны певень непарушна пазіраў на ўсю гэтую мітрэнгу доўгай жардзіны.
Але не будзем лішне стамляць чытачоў апісаннем далейшых падзей. Кожны, вядома, атрымаў сваё: Анна-Лійса — Сакары, а Эўлаліна — тое, што было ёй наканавана. Нават да Пёндзінена вярнулася слава разумнага чалавека, якую ён ледзь не страціў. Нявысветленым застаўся толькі лёс парасятаў, якіх вар’яты пакінулі ў хаціне ў Юсі Пуніту.
Сакары Колістая, вядома, застаўся пад наглядам жонкі, але на волі. I сапраўды — нельга ж блытаць занадта разумнага і вар’ята. Супакоены Сакары як нічога ніякага ўзяўся крышыць табаку.
Усе, хто гнаўся за вар’ятамі, ды і сам ленсман, бліжэй пазнаёміўшыся са звышмудрасцю Сакары, вельмі ўразіліся. Да таго ж высветлілася, што падчас падарожжа на неба Сакары прачытаў казань якраз супраць такой вось мудрасці.
— He, ты глянь, якая хітрая штука гэты розум. Невядома, якім бокам павярнуцца можа,— здзіўляліся людзі.
Яны яшчэ доўга разважалі аб мудрасці і розных іншых рэчах, а развар’яваная Анна-Лійса ўжо зноў на чым свет стаіць лаяла Пёндзінена за тое, што ён можа замуціць нават самы светлы розум.
— Ну дык што ж,— глыбакадумна прамовіў нехта з мужыкоў.— Яно і раней па зямлі на аслах ездзілі, нават і ў прыстойныя месцы.
A
Усё неяк высветлілася, адна Эўлаліна сядзела як мыла з’еўшы. Анна-Лійса вырашыла разабрацца і з ёю. Ленсман сказаў ёй, што Сакары нібыта паспеў ужо заручыцца з гэтай жанчынаю і рыхтаваўся да вяселля.
— Дык ён з табой збіраўся ажаніцца? — сурова запыталася Анна-Лійса.
— He, мы пакуль што толькі заручыліся,— зусім зніякавела Эўлаліна.— Заблытаў ён мяне. Сказаў, што занадта разумны...
Эўлаліна збілася і замаўчала. Відаць, няўтульна пачуваўся і жаніх, бо ён хуценька выйшаў з хаты, нібыта ў клець па табаку.
— Што тут цяпер зробіш,— заступіўся за Эўлаліну нехта з нагоні.— Такі розум каго хочаш саб'е з панталыку.
Гэта была праўда. Грандыёзная місіянерская дзейнасць Сакары сведчыла, што розум мае двайную сутнасць, дзе сіла непарыўна знітавалася са слабасцю. Чалавек, які пашкадаваў Эўлаліну, пасмактаў піпку і сур’ёзна закончыў:
— У гэтага розуму такая мяжа, што не кожны і заўважыць. Пераступіць прасцей простага.
Тым часам апанаваны гаспадарчымі клопатамі Сакары вярнуўся ў хату і пачаў шукаць ваксу, каб пачысціць боты.
*
У тым прыходзе, дзе прапаведаваў Сакары, пакрысе пачалі разумець, што праблема розуму — гэта сапраўды галоўная праблема чалавецтва і што яна, як той медаль, мае два бакі.
Адной толькі мудрасцю немагчыма было спасцігнуць сутнасць розуму і растлумачыць, як ад вялікага розуму адзін вар’ят здолеў ачмурыць гэтулькі разумных людзей.
Усё гэта — вялікая загадка. Незразумелым застаецца і тое, якім чынам заблытаны сотнямі пытанняў і адказаў катэхізіса шлях да райскае асалоды, вывучэнню якога дактары багаслоўя прысвячаюць таўшчэзныя тамы, зрабіўся раптам такім простым, што вар’ят ад вялікага розуму Сакары Колістая здолеў растлумачыць, як трапіць на неба, любому дурню.
Аднак тут ёсць і нейкае суцяшэнне. Цяпер на шчаелівы шлях да райскае брамы мог ступіць і чалавек, якому нават не пашчасціла здаць іспыты на ступень доктара багаслоўя ці на пасаду пастара. Такім чынам, шмат у каго з’явілася спадзяванне ўсё-такі дапясці да райскае брамы, і ў гэтым — неацэнная каштоўнасць місіянерскай дзейнасці Сакары. Ён зрабіў нябесныя радасці даступнымі ўсім: заможным і бедным, дзецям і немаўлятам. Ён даказаў, што гэты шлях можна знайсці без багаслоўскай вучонасці пастараў, без усякага лішняга розуму, наадварот — без розуму і без пастараў яго знойдзеш значна хутчэй.
3 цьмяных адчуванняў, якія кволіліся ў душах прыхаджан, нараджалася прызнанне таго, што Пёндзінен і Сакары маюць рацыю. Яны прапаведавалі, што ро-
зум не здатны вытлумачыць глыбокую сутнасць таго, што чыніцца на свеце, бо адзіная ісціна, якую давёў розум,— тое, што ўсё на свеце, у тым ліку і сам розум, можна спасцігнуць толькі сляпой вераю.
Вось як хітрамудра ўладкаваны гэты самы розум.
Трэба згадаць тут яшчз адну падзею: пакуль адбываўся анісаны намі паход на неба, той самы чалавек, якога калісьці не прынялі на догляд у вар’ятню, спаліў яе дазвання. На шчасце, гэтая ўстанова была застрахованая ў мясцовым страхавым таварыстве. Апрача страхоўкі дэпутат сейма Пуніту выбіў на будаўніцтва новай вар’ятні дзяржаўную дапамогу.
*
Аднак мы канчаем.
Вось вярнуўся з ботамі і з гарэлкаю Ісакайнен.
— Га...— толькі і здолеў выціснуць ён, убачыўшы гаспадара.
Ён скарыўся перад лёсам і вырашыў, што ў такой гаспадарцы няблага быць і за парабка.
— Ну і нічога... Будзем жыць, як раней...— прамовіў ён і, закурыўшы піпку, сеў побач з гаспадарскім катом. У гэтым выдатным спектаклі чалавечай мудрасці ім абодвум выпалі сіроцкія ролі, прычым парабку — не таму, што ён меў вялізную ўскудлачаную галаву, а таму, што гэтая галава не здолела ацаніць вялікую мудрасць Сакары Колістая, таленавітага вучня пастара Пёндзінена.