Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Мы пачынаем нашу аповесць трохі раней, чым Ённі Лумперы здзейсніў свае подзвігі і праславіўся на ўсё блізкае і далёкае наваколле хельсінкскага порта. Сябры меркавалі, што ў той час Ённі было гадоў пяцьдзесят, а моі піэсцьдзесят пяць, і ён сам не вадаў, за каго сябе мрпь — за мужчыну ў росквіце сілы пі за старога, якому неўзабаве трэба збірацпа да Абрама на піва. Калі ж прыяцелі спрабавалі вызначыць яго ўзрост больш пэўна, ён сціпла тлумачыў, што падчас свайго з’яўлення на свет забыўся зірнуць на каляндар, і дадаваў, што наогул гэта справа канторскіх пісарчукоў.
Увесь свой век ён дыхаў партовым паветрам. Што да астатняга горада і ўсяго свету, дык яны здаваліся Ённі нечым накшталт закінутай дзялянкі, да якой далёка і цяжка дабірацца. Але ўсё ж з той далёкай дзялянкі да яго раз-пораз далятаў шум нейкага іншага жыцця. Калі казаць па шчырасці, дык з тым жыццём і з тым далёкім і зусім не вабным светам Ённі сутыкаўся адно праз паліцыю.
А цяпер пагаворым пра паліцыю.
У гэтай паважнай установе Лумперы не надта ганаравалі, а дакладней, паліцыя кляла яго на чым свет стаіць. Праўда, абвінаваціць Ённі ў якіх-небудзь злачынствах Сыло нельга. Ён быў чалавек сумленны, толькі раз на тыдзень перабіраў гарэлкі, і тады яго забіралі ва ўчастак.
Адзін раз на тыдзень — гэта пяцьдзесят два разы на год. Такім чынам няцяжка падлічыць, колькі разоў Ённі цягалі ў паліцыю за ўсе доўгія гады яго жыцця. Няцяжка зразумець і няласку доблеснай паліцыі. А найбольш гэтага жлукту бэсціў паліцэйскі Нуўцінен. Яго пост быў паблізу тых мясцін, дзе зазвычай бадзяўся Ённі. Нуўцінен дзяжурыў там больш за дзесяць гадоў, а значыць, мусіў разоў пяцьсот з гакам падбіраць і цягнуць на сабе непрытомнага Лумперы. Хто б вытрымаў такое са спакойнай душой?
— Кадук на цябе! — змрочна лаяўся паліцэйскі, і гэта вельмі забаўляла партовых басякоў.
Калі Ённі напіваўся да божай моцы і зарываў носам, яны ніколі не казалі, што Лумперы набраўся, a казалі:
— Зірніце, зноў Ённі шукае рамізніка.
Урэшце Нуўцінену надакучыла штотыдзень цягаць па сабе п’янага валацугу, і ён вырашыў перавесціся ў Тамперэ. Тамтэйшы паліцэйскі камісар Непанен паабяцаў гарапашніку дапамагчы, і цяпер Нуўцінен не-
цярпліва чакаў, калі камісар прыедзе ў Хельсінкі, каб паглядзець, каго ён бярэ да сябе на службу.
Кожны раз пасля начлегу ва ўчастку Ённі паводле паліцэйскіх правілаў фатаграфавалі, узважвалі, старанна абмяралі ўпоперак і ўдоўжкі і толькі потым выпускалі на волю. Потым усе гэтыя прыкметы і дадзеныя запісвалі ў кнігу, каб лягчэй было выявіць і знайсці злачынцу, хоць Ённі ніколі не быў злачынцам, нікуды не збіраўся ўцякаць, а, наадварот, кожнае суботы сам лез на вочы паліцыі. Між іншым, Ённі меў да тых паліцэйскіх працэдураў вялікую цікавасць і, калі яго мералі і важылі, заўсёды з дзіцячай непасрэднасцю пытаўся:
— Ну і колькі там сёння?
Такія вось дачыненні былі ў яго з паліцыяй.
Ённі меў знаёмага і сярод буйной буржуазіі — камерцыі саветніка Ёнса Лундберга. У вуснах такога зацятага фіна, як Ённі, гэтае шведскае імя гучала: «Ённі Лумперы», а таму няма нічога дзіўнага, што Ённі лічыў камерцыі саветніка сваім цёзкам.
Гэта і было галоўнаю прычынай іхняга даўняга знаёмства. Камерцыі саветнік Лундберг быў кашчавы злыязыкі стары і да таго ж вялікі скнара. Адзенне ён заношваў да дзірак і скупасцю праславіўся на ўсю краіну. Аднак ён любіў валацугу Ённі. Той здаваўся яму сапраўдным жыхаром Хельсінкаў. Апрача таго, абодва яны былі старыя кавалеры,
Сяды-тады ён моцна лаяў басяка, але камерцыі саветніку падабалася, што Ённі слухаў яго лаянку спакойна. Падабалася яму і тое, як шчыраваў Ённі, выгружаючы з караблёў тавары, і тое, што ён заўсёды ў час прыбягаў папярэдзіць аб прыбыцці грузаў, вядома, маючы пры гэтым надзею атрымаць на выпіўку. Асабліва старому было даспадобы, што Ённі пачаў называць яго камерцыі саветнікам раней, чым ён атрымаў гэты тытул.
— Але ж і вялікі ты прайдзісвет, каб цябе чэрці даілі,— часцяком казаў Лундберг, калі быў не ў гуморы. Аднак Ённі спакойна глытаў гэтую горкую пігулку і, робячы збянтэжаны выгляд, адказваў:
— Як пажадае пан камерцыі саветнік.
I тады расчулены стары скнара абавязкова даваў Ённі крыху грошай на гарэлку, і праз гэтыя грошы паліцыя і найперш паліцэйскі Нуўцінен мелі немалы клопат.
I вось аднаго разу Ённі выпала вялікае шчасце: камерцыі саветнік святкаваў сваё шасцідзесяцігоддзе, і з гэтае нагоды Ённі яшчэ ўранні прыбег паведаміць, што ноччу ў порт прыйшоў параход «Палярыс».
— Можа, на ім ёсць тавары пана камерцыі саветніка, карабель жа прыйшоў без аб’явы,— хітраваў Ённі, апраўдваючы свой ранні візіт.
Аднак стары адразу пра ўсё здагадаўся і ў такое свята вырашыў быць па-каралеўску шчодрым. Ён падараваў Ённі стары чорны фрак, камізэльку і высокі ядвабны цыліндр, падобны да вежы сярэднявечнага замка. Гэтым разам ён не лаяўся, а ўсхвалявана і прачула сказаў:
— Глядзі, Ённі, не занясі ўсё гэта ў шынок.
Валацуга быў так узрушаны, што толькі прамармытаў:
— Вось гэта... Гэта камерцыі саветнік... Далібог, такіх людзей болей няма...
Стары яшчэ больш расчуліўся і пачаў калупацца ў кішэнях. Ён хацеў даць Ённі адну марку, але раптам перадумаў і замест грошай даў валапугу адзін з двух латарэйных білетаў, якія ўчора ледзь не сілком уткнуў у рукі Лундбергу агент. Камерцыі саветнік вырашыў, што так будзе лепей, бо латарэйны білет не пабяжыш прапіваць адразу, а значыць, і не трапіш у якую-небудзь п’яную гісторыю.
— На яго можна выйграць аж дваццаць тысяч Ma­
рак,— урачыста абвясціў стары. Ён думаў асцерагчы Ённі ад п’яных грахоў, але нездарма кажуць, што добрымі намерамі забрукавана дарога ў пекла.
3 гэтага латарэйнага білета ў жыцці басяка пачалася страшэнная бура, якая ўцягнула Ённі Лумперы і старога Лундберга ў вусцішныя замагільныя прыгоды.
Але што б там ні прычынілася потым, гэты дзень быў для Ённі повен шчасця і весялосці. Ён радаваўся, як малое дзіця, і, вядома, не гэтаму недарэчнаму білету, а новай цудоўнай вопратцы, чорнаму фраку, камізэльцы і падобнаму да вежы ядвабнаму цыліндру.
He дзіва, што такую падзею Ённі наважыўся крыху адзначыць. Ён надзеў шыкоўны фрак і камізэльку, кульнуў пару чарак, а потым адчуў такое незямное шчасце, што налыкаўся да непрытомнасці, хоць да суботы было яшчэ далёка. У фраку і з цыліндрам на галаве ён улукаткі ішоў па вуліцы, і мора яму было сёння па калені.
На рагу, як звычайна, стаяў паліцэйскі Нуўцінен. Ён нарэшце дачакаўся камісара з Тамперэ і апрануў новы мундзір, бо ўвечары павінен быў сустрэцца з новым начальствам.
П’яны як бот, Ённі ледзь перастаўляў ногі, аднак знаёмую постаць паліцэйскага змеціў яшчэ здаля.
— Нуўцінен! Гэй, Нуўцінен! — загукаў ён.
Нуўцінен пачаў злавацца. «Толькі ў парадным мундзіры і цягаць гэтага бруднага бамбізу»,— падумаў ён.
А Ённі ківаўся ўсё бліжэй і бліжэй. Ён нават распачаў нейкую дурную гаворку, але ўгне>ваны Нуўцінен упарта не заўважаў яго, бо, па-першае, баяўся запэцкаць мундзір, а па-другое, вырашыў увогуле не зважаць на валацугу,
— Нуўцінен, а Нуўцінен! Ну чаму ты не хочаш зірнуць на мяне? — пакрыўджана гарлаў Енні.
— Ідзі да д’ябла!
Нуўцінен зусім ашалеў, аднак усё ж здолеў утаймаваць сябе і з годнасцю адвярнуўся ад жлукты. У Ённі ўваччу мітусіліся чорныя хохлікі. Ён пачаў вярзці нейкую несусвеціцу.
— He будзь такі фанабэрысты, Нуўцінен... Нуўці...
I тут цемра канчаткова акрыла ўсю зямлю. Зняможаны Ённі заснуў проста пасярод вуліцы. Яго ядвабны цыліндр адкаціўся да плота і стаў на донца.
На раніцу Ённі прачнуўся ад мудрагелістай лаянкі і вельмі прафесійных выспяткаў. Гэта быў Нуўцінен, які ўсё ж запэцкаў свой парадны мундзір. Енні расплюшчыў вочы і бесклапотна спытаўся:
— Гэта ты, Нуўцінен?
Нуўцінен зноў пачаў лаяць Енні. Паліцэйскі дачакаўся новага месца ў Тамперэ, але загад дазваляў яму пакінуць Хельсінкі толькі заўтра, і ягоны гнеў можна было зразумець.
— Ну, латрыга, болей ты на мне ездзіць не будзеш!
Гэта быў праведны гнеў. Нуўцінен нарэшце даў веры, што дачакаўся заслужанага спакою. А Енні рыхтаваўся да заўсёдных паліцэйскіх працэдураў. Камісар і Нуўцінен, якія меліся ўзважваць і абмерваць яго, былі ў кепскім настроі. Калі яны паставілі Енні на вагу, той па сваёй завядзёнцы пацікавіўся:
— Ну, колькі там сёння?
Паліцэйскія пагардліва маўчалі. Потым Нуўцінен коратка сказаў камісару:
— Запішы, як і раней.
Нуўцінен вымавіў гэта, гледзячы на Енні як на пустое месца. Тым часам у пакой зайшоў паліпмайстар. Ён толькі сёння заняў гэтую пасаду і браў ва ўсіх затрыманых адбіткі пальцаў, каб потым лягчэй было знаходзіць злачынцаў. Паліпмайстар зірнуў на дзіўна апранутага Ённі і загадаў узяць адбіткі пальцаў і ў яго.
Калі Нуўцінен сказаў яму прыціснуць пальцы да паперы, Ённі раптам спалохаўся: вельмі ўжо нязвыч-
ная была гэтая працэдура. Раней такога не рабілі, і Ённі, падазраючы нешта нядобрае, вырашыў не спяшацца, а на ўсякі выпадак пацягнуць час.
— Давай сюды пальцы! — гыркнуў раззлаваны Нуўцінен і тузануў яго за рукаў.
Ённі глядзеў на паперу, як баран на новыя вароты.
— Што гэта за паперка? — разгублена спытаўся ён.
Нуўцінен ледзь стрымліваў злосць.
— Ды не адкусіць яна табе нічога!
Выйсця не было. Паліцэйскі пагрозліва насядаў, але Ённі, падазрона касавурачыся на паперу, цягнуў ката за хвост. Тады ашалелы Нуўцінен схапіў басяка за руку і з нянавісцю прыціснуў ягоныя пальцы да паперыны.
— А зараз чашы адсюль! — злосна сказаў ён.
Ённі паслухмяна выйшаў. Аднак у калідоры яго зноў апанаваў страх. Басяк вырашыў вярнуцца і ўсё ж высветліць, што гэта была за паперчына. Павінен жа ён ведаць, пад чым паставіў свой крывы крыжык. Але яго развагі перапыніла з’яўленне паліцмайстра. Убачыўшы, што Ённі яшчэ стаіць у калідоры, той пагрозліва сказаў:
— Бачу, табе ў нас спадабалася...
Ённева сэрца яшчэ мацней сціснулі падазрэнні.
Паліцэйскі Нуўцінен у глыбіні душы ўжо дараваў абадранцу, бо па натуры быў чалавек зычлівы. У паліцыі пра Ённі хадзілі тысячы вясёлых показак, і Нуўцінен злаваў толькі на тое, што яму ўвесь час выпадала цягаць п’янага валацугу на сваім гарбе. Калі Ённі пайшоў, Нуўцінен пашкадаваў, што развітаўся са старым знаёмым так груба. Сустрэўшы Ённі каля варот участка, паліцэйскі завёў з ім зусім мірную гаворку. Адчувалася, што хвіліна расстання сапраўды надышла.