Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
— Чаго гэта ты сёння такая ласкавая?
А таўстуха Лійса заляцалася далей. Яна важка заварушылася за прылаўкам, твар расплыўся ў лісліваспакуслівай усмешцы.
— Бач ты... Чаго ты, кажа, Лійса...
Яна думала, што Ённі ўжо ўсё скумекаў, і буркавала далей:
— Ну і Ённі! Вось ужо скажа... Кідае другую тысячу... Можа, гэтая падыдзе? Ну і скажа...
Ённі, хоць і растаў ад гэтых заляцанняў, па-ранейшаму нічога не разумеў. Аднак адыходзячы, ён адказаў даволі прыязна:
— Ну што ты, Лійса, усё балбочаш?
Потым ён пачаў гадаць, чаму гэта раптам Лійса такая ветлівая і ласкавая. У порце ён сеў на нейкую скрынку і, думаючы пра незвычайную Лійсіну прыязнасць, узяўся карміць галубоў. Тут да яго падышоў Ханку.
— Што, галубоў корміш?
— Ды не, проста так,— адказаў Ённі на гэтае недарэчнае пытанне. Скончыўшы крышыць хлеб, ён дадаў: — Вось розуму не прыстаўлю, што гэта з Лійсай. Увесь час смяецца, і ўсмешка, як вароты.
Ханку таксама нічога не здолеў растлумачыць, адно сказаў:
— А бабы, яны заўсёды такія — рот да вушэй.
Яны маглі б гаварыць пра Лійсу аж да прыходу «Палукса», але сонца скварыла на ўсю шчырасць, і размаўляць не было аніякае ахвоты. У празрыстым паветры над портам кружлялі марскія птушкі. Ханку ленавата пазяхнуў і ўсё ж прадоўжыў:
— А яна нішто сабе баба... Тысяч дваццаць, халера, у яе будзе...
Тады і Ённі захацелася сказаць што-небудзь пра Лійсіна багацце, аднак ягоныя павольныя і нязграбныя думкі завялі зусім у другі бок, і ён пачаў плесці:
— А яна і сапраўды нішто сабе баба, гэтая Лійса... Цэлая дзяржава!
Справы між тым ішлі на поўны ход. Лійса мелася ажаніць Ённі на сабе, яго прыяцелям гэтая задума таксама была да душы. Яны давалі волю лятункам і ўжо бачылі сваё салодкае жыццё пад магутным крылом багацея Ённі.
Ённі хадзіў важны і надзьмуты, як індык. Пасля размовы са старым Лундбергам ён быццам нанова нарадзіўся на свет. Душа яго была ўкрай поўная мроямі пра мільён. У старога скнары мільён вырас з дзесяці пені, а ў яго, у Ённі, было аж дзве тысячы марак.
Ённі пачаў цурацца сваіх прыяцеляў. Ён баяўся, што тыя зноў будуць вымагаць піва і гарэлкі і, прапіўшы ягоныя грошы, загубяць зернейка, з якога павінен вырасці мільён. Асабліва старанна ён унікаў евайго выратавальніка Ханку. Ёпні баяўся, што Хан-
ку запатрабуе ўзнагароду за выратаванне, няхай сабе і не грашыма, дык півам, гарэлкай і кілбасой. Ен кожную хвіліну чакаў, што Ханку заявіцца да яго і завядзе гаворку пра ўзнагароду. Ён пачаў нават баяцца свайго выратавальніка. I сапраўды, аднойчы Ханку прыцягнуўся да Ённі. Калі гэты небяспечны выратавальнік уваліўся ў Ённеву хаціну, гаспадар акурат садзіўся есці салаку з бульбай. Спачатку ён прыкінуўся, што не заўважае госця і напхаў поўны рот бульбы. Маладая бульба з рыбаю была вельмі смачная, і Ённі зрабіў выгляд, што цалкам захапіўся сваім заняткам. Ханку сеў да стала і ўтаропіўся на Ённі. Той адчуў нешта пядобрае і пачаў паціху злавацца. Яму не хацелася паказваць сваю злосць, але светлыя вочы Ханку сачылі за кожным яго рухам, заглядвалі ў рот, і ўвесь выгляд Ханку сведчыў, што ён толькі і чакае зручнай хвіліны, каб распачаць гаворку. Пра што — Ённі выдатна ведаў. Ён адразу зразумеў, што трапіў у нявыкрутку. He было аніякіх сумненняў, што Ханку ўсёй сваёй істотай прагне ўзнагароды і выпіўкі. Ённі старанна ўмінаў бульбу з рыбаю, нібыта хацеў пракаўтнуць разам з ёю і сваё раздражненне, але ні бульба, ні злосць не лезлі ў горла. Ен заўважыў, што Ханку восьвось загаворыць, і зласліва чакаў.
*
Ённі так хутка праглынуў вялікую бульбіну, што яна палезла не ў тое горла. Ён закашляўся і сціснутым голасам, каб апярэдзіць гэтага п’яніцу Ханку, нечакана для самога сябе прахрыпеў:
— А ў турэцкага султана і праўда шмат жонак. Каля трох тысяч.
Ён паспешліва глытаў бульбу і салаку, чмякаў і змрочна бубніў:
— У султана няма часу ляжаць на баку ў турэц-
кай лазні... I ложак трэба мець не абы-які... калі хочаш усіх гэтых баб палажыць з сабою.
Такой нечаканаю заявай яму ўдалося адвесці небяспеку і скіраваць думкі Ханку з выпіўкі на іншае. Адчуўшы гэта, Ённі хуценька пражаваў і ўжо спакайнейшым тонам падкінуў прыяцелю яшчэ адну, больш падступную думку:
— Як бачыш, магаметанства — вера што трэба!
Тэма размовы нарэшце зацікавіла Ханку. Цяпер той падтакваў кожнаму Ённеваму слову. Здаецца, гаворка пайшла ў патрэбным кірунку, і Ённі не мог дазволіць, каб думкі ягонага выратавальніка зноў вярнуліся да выпіўкі. Ён таропка праглынуў рэшткі бульбы і казаў далей ужо болып упэўнена:
— А пра Ісмаіла, гэта такі прарок, мне яшчэ ў маладосці расказвала Саара Пакарынен, але яна ўжо гадоў дваццаць як памерла.
Ённі меркаваў, што гэты прарок Ісмаіл яўна не дазволіць Ханку памяняць тэму. Аднак Ённі схібіў. Ён не прадбачыў, што словы пра турэцкія лазні і султанава купанне могуць скіраваць думкі Ханку не на тры тысячы султанавых жонак, а на ягонае, Ённева, купанне ў моры, на тое самае небяспечнае купанне, калі Ханку выцягнуў яго на бераг. А здарылася менавіта так. Hoc Ханку ўжо заварушыўся, чуючы прывабны пах гарэлкі. Ханку быў гатовы асушыць сумленна заробленую бутэльку, а таму вырашыў зрабіць размову больш канкрэтнай.
— Вядома,— пачаў ён,— калі столькі баб на карку, султану і пакупацца няма калі.
Ханку ўзляцеў у сваіх марах так высока, што лічыў гарэлку ўжо выпітай. Яму мроілася, што бутэлька ўжо на стале, а таму да сваіх папярэдніх слоў ён нявінна дадаў:
— А вось у цябе тады быў час, каб папаласкацца ў моры.
Гэта была памылка. Ённі раззлаваўся так, што праглынуў цэлую бульбіну. Ягоны твар пацямнеў. А Ханку смактаў недакурак і гнуў сваё
— Усё ж выцягнуў я цябе та ы ў сухі док.
Тут ужо Ённі не стрымаўся.
— А хто цябе цягнуў у ваду? — са злосцю спытаўся ён, адразу перакрэсліваючы ўсе заслугі Ханку. Ён дажаваў і змрочна дадаў: — Калі ўжо басяк зваліўся ў мора, дык туды яму і дарога.
Ханку не заўважыў у гэтых словах нічога крыўднага і, каб падлабуніцца да багатгга Ённі, горача запярэчыў:
— А каб цябе чэрці, Ённі! Дь: скажы мне, хто б не кінуўся цябе ратаваць? Сама.а лепшага нашага хлопца!
Гэта толькі яшчэ больш раззлаь іла Ённі, бо цяпер ён ужо добра зразумеў, што Ханку хоча выпіць. Ённі даеў, засунуў фінку ў похвы, падня\ ?я з-за стала, падтужыў папругу і, адкідваючы ўсе м :гчымыя пярэчанні, фанабэрыста сказаў:
— Слухай, Ханку! Хопіць малоіть лухту! — I раней, чым Ханку паспеў што-небудзь адказаць, ён яшчэ больш фанабэрыста дадаў: — Калі ўжо басяк сунуўся з прыстані ў ваду, дык скажы яму наўздагон: «Туды табе і дарога...» I няхай ляжыць сабе < чакойна на дне...
Такія бязбожньтя словы глыбока ўразілі Ханку.
— Што ты пляцеш, Ённі? — папракнуў ён прыяцеля.— Хіба ў цябе душы няма?
Тут ужо Ённі сапраўды закіпеў. Ён вырашыў, што самая пара скончыць гэтую размову, схапіў шапку і борзда скіраваў да дзвярэй.
— He ратаваць трэба, калі басяк точіцца,— кпдіва прамовіў ён,— а сказаць: «Туды табе і дарога».
3 гэтымі словамі ён знік, пакінуўшы свайго выратавалыііка без чаканай выпіўкі.
Ённі выслізнуў за вароты на вуліцу, дзе яго шчасцю
нішто не пагражала, і зларадна прабурчаў сабе пад hoc:
— «Так табе і трэба», «Туды табе і дарога»,— вось што ты павінен сказаць, Ханку, калі басяк топіцца ў моры.
IV
Пакінуўшы свайго выратавальніка ні з чым, Ённі пайшоў да агента Наўкарынена даведацца, ці не мае той на прыкмеце якога-небудзь прыдатнага маёнтка.
Такі маёнтак быў. Аб’ява паведамляла, што паблізу Тамперэ прадаецца маёнтак пана Пунтуры, які каштуе пяцьдзесят тысяч марак, але з тае прычыны, што гаспадар аддаў яго на трыццаць тысяч у заклад, пакупнік можа заплаціць толькі розніцу — дваццаць тысяч марак.
На думку Наўкарынена, гэты маёнтак быў акурат для Ённі: агент ужо чуў, што басяк выйграў менавіта дваццаць тысяч. Ён пачаў расхвальваць перад Ённі ягоныя будучыя ўладанні, прычым у сваім гандлярскім запале лгаў болей за аб’яву. Асабліва ён распісваў тамтэйшы лес. У аб’яве гаварылася толькі, што «лес добры», аднак старанны і дасведчаны агент пусціў у ход усю сваю фантазію і красамоўства. Ён угаворваў Ённі прыкладна так:
— Калі ты прадасі гэты лес, дык перакрыеш выдаткі на ўвесь маёнтак, а палову грошай пакладзеш сабе ў кішэню. Ды тут сто тысяч чыстага прыбытку! Гэта табе не абы-што!
Агент, поымружыўшы вочы, назіраў за ўздзеяннем сваіх слоў. Ённі сядзеў з непранікальным тварам і напружана абмазгоўваў гэтую справу з лесам.
Усё ж Наўкарынен не згаджаўся назваць адрас гэтага цудоўнага маёнтка, пакуль Ённі не дасць яму пяцьдзесят марак задатку. Але Ённі марудзіў, і агент з самым нявінным выглядам сказаў:
— Дарэчы, камерцыі саветнік Лундберг таксама разбагацеў, гандлюючы лесам.
Агент адкусіў канец цыгары і закурыў, паказваючы, што гэтая размова яго болей не цікавіць. 3 хвіліну ён моўчкі смактаў цыгару, а потым зацягнуўся і як бы між іншым заўважыў:
— Твой цёзка купіў лес у Муала Пёлякялля, а пасля прадаў яго Рованіену. Вось так і нажыў свае мільёны.
Ённі моўчкі слухаў. Наўкарынен прытворна пакерхаў, яшчэ некалькі разоў зацягнуўся цыгараю і, перабіраючы пальцамі, абыякавым голасам, але з сапраўдным натхненнем маніў далей:
— Потым ён купіў маёнтак у Цыйпанайнена. Гэта каштавала яму трыццаць тысяч, але калі ён прадаў лес — вось тады Лундберг і сабраў свой першы мільён.
I тут Ённі пачаў здавацца. Яму даўно мроіліся бязмежныя лясы і незлічоныя мільёны.
— Ага! — прамовіў ён.— Калі пачну спекуляваць, мільён збярэцца хутка... Так мне казаў і камерцыі саветнік Лумперы, мой цёзка.
Нарэшце воз зрушыўся з месца. Ённі заплаціў задатак, і Наўкарынен даў яму адрас маёнтка. Атрымаўшы задатак, агент зрабіўся яшчэ болып красамоўным.
— Ты, Ённі, будзеш адно сядзець і даіць грошы,— сказаў ён.
Агент захапіўся і ледзь успомніў, што яшчэ не паведаміў пакупніку пра такую дробязь, як цана.
— I ўсяго толькі дваццаць тысяч! — гэтаксама захоплена абвясціў ён.
Ённі міжволі пачухаў патыліцу. Ён меў толькі дзве тысячы, ды і ў іх ужо была ладная дзірка. Мільёны пачалі расплывацца ў тумане. Басяк прыгаломшана прашаптаў:
— Што вы сказалі? Усяго дваццаць тысяч?
Агент кіўнуў, і Енні моўчкі апусціўся на крэсла,
нечым нагадаўшы стары мех. Ён пачуваўся так, быццам надоечы нехта адабраў у яго мільёны, якія ўжо звінелі ў вушах. Да таго ж казе пад хвост пайшлі і гэтыя пяцьдзесят марак задатку.