• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    — Ты ўжо выбачай, Ённі, проста ў мяне быў на
    цябе зуб. Я столькі разоў цягаў цябе, нягодніка, на сваім карку...
    Гэта была шчырая споведзь былога злосніка. Ённі слухаў пакаянны голас Нуўцінена, і яго душу перапаўнялі самыя добрыя пачуцці. А калі Нуўцінен прапанаваў яму цыгарэту, у расчуленага басяка адняло мову.
    — Ты не ведаеш, Ённі, як я злаваўся кожны раз, калі валок цябе, п’янага бадзягу, у паліцыю,— апраўдваўся Нуўцінен.
    Ённі зусім растаў.
    — Ну так, Нуўцінен, я вінаваты,— сказаў ён.— Але ж чалавек можа і памыліцца.
    Прыкладна так яны гутарылі даволі доўга, і нарэшце Ённі насмеліўся:
    — Я вось усё думаю, навошта паліцмайстар загадаў мне тыцкаць пальцамі ў тую паперыну?
    — Ну, новая мятла па-новаму мяце,— супакоіў яго Нуўцінен і ўзнёсла дадаў: — А наогул паліцыя імкнецца развівацца і ісці ўпоравень з часам.
    Тут яны цёпла развіталіся. Асабліва расчуліўся Нуўцінен, перакананы, пгго цяпер цягаць на сабе п’янага Ённі будзе ўжо нехта іншы.
    Басякі, гэтыя даверлівыя дарослыя дзеці, слухалі расказ Ённі пра адбіткі пальцаў са шчырым захапленнем. Ённі паўтараў сваю гісторыю зноў і зноў і заўсёды спасылаўся на Нуўцінена. Пры гэтым ён кожны раз казаў:
    — Далібог, гэты Нуўцінен добры чалавек.
    II
    Апрача камерцыі саветніка Лундберга і паліцэйскага Нуўцінена Ённі меў яшчэ адну старую знаёмую. Яна гандлявала на рынку кілбасой, і партовыя басякі і грузчык, яе заўсёдныя купцы, называлі яе
    проста Лійсай Кілбасой. Гэта была пыіпная таўсманая кабеціна, з выгляду — сапраўдная пані, але ўсё ж гандлярка.
    Ужо шмат гадоў паміж Лійсай і Ённі цягнулася бясконцая звадка, што часам нагадвала свару заклятых ворагаў, а часам — буркатню закаханых. Ённі зазвычай пацвельваў Лійсу якімі-небудзь басяцкімі жарцікамі, а тая злавалася і чахвосціла свайго крыўдзіцеля так, што ў яго аж пот выступаў. Да таго ж валацугі почасту намякалі гандлярцы, што лепшага за Ённі мужа яна ніколі не знойдзе, і праз гэта Лійса аж зелянела ад злосці.
    Аднак Ённі, як вядома, быў чалавек памяркоўны і, каб не стамляць сваю памяць, не любіў трымаць у ёй розныя старыя крыўды. Вось і цяпер, калі яго выпусцілі з паліцыі, Ённі вырашыў купіць кілбасы і, трапіўшы на рынак, скіраваў да Лійсінай яткі. Лійса ніколі не бачыла яго ў фраку і ў цы'ліндры і, відаць, з гэтае прычыны адразу завялася.
    — Куды ты так выстраіўся, ёлуп? — гучна спыталася яна на пацеху аматарам кілбасы.
    Але Ённі не абразіўся і з усёй сваёй басяцкай галантнасцю аддзячыў Лійсе кампліментам:
    — Ты, Лійса, і праўда добрая пані. Зусім як пападдзя.— I яго рукі абрысавалі ў паветры Лійсіну постаць.
    У гэтым жарце не было ні каліва зласлівасці, аднак гандлярка імгненна закіпела. Яна адважыла Ённі цэлы фунт лаянкі, а потым дадала:
    — Падумай пра тое, як ты будзеш стаяць перад госпадам!
    Гэтыя кінутыя ў гневе біблейскія словы найперш усхвалявалі саму Лійсу, і яна злосна казала далей:
    — Валацуга ты, басяк, а не чалавек. Такія бадзякі і ў судны дзень не ўваскрэснуць, бо ў вас і душы няма.
    Тут ужо абразіўся і такі рахманы чалавек, як Ённі.
    Спярша ён думаў схаваць крыўду ў сэрцы, але потым усё ж запярэчыў:
    — Што ты чаўпеш, Лійса? Гасподзь надзяліў душой усе жывыя стварэнні.
    — Бык прыдуркаваты, во хто ты! Бык Самсон! — У шаленстве яна ўкалола свайго непрыяцеля нават ягонаю мянушкай.
    Карацей кажучы, гэтым разам яны развіталіся як ворагі і нават не здагадваліся, што лёс ужо пляце ім любоўны нерат.
    Ённі не надта падабалася забіваць сабе галаву думкамі, але назаўтра ён узгадаў учарашнюю свару са здзіўленнем. Ён сядзеў і карміў хлебам галубоў, і тут да яго падышоў яшчэ адзін партовы басяк Ханку.
    — Што, Ённі, галубоў корміш?
    Ённі пацвердзіў гэтую здагадку і задуменна прамовіў:
    — Чаму гэта ўчора Кілбаса так на мяне ўз’елася? Ну такое плявузгала, што і паўтарыць страшна. Нібыта і ў судны дзень я не ўваскрэсну, і душы ў мяне нібыта няма.
    Ханку быў у Ённі за лепшага сябра, бо два разы ратаваў яго ад немінучае смерці. Набраўшыся, Ённі звальваўся з прыстані, а Ханку, рызыкуючы ўтапіцца, выцягваў яго на бераг. Пасля гэтага ўдзячны Ённі палюбіў яго ўсім сваім шчырым сэрцам.
    — Ты, Ханку, два разы ставіў мяне ў сухі док,— казаў Ённі на велягурыстым партовым жаргоне і, калі ў яго звінела ў кішэні, ніколі не забываўся пачаставаць сябра чаркай гарэліцы.
    Пасля таго як стары Лундберг падараваў яму латарэйны білет, Ённі раззваніў пра сваю ўдачу па ўсім порце, і басякі толькі і гаварылі пра ягонае будучае багацце.
    Па-над портам раскашаваў летні дзень. Сябры сядзелі на скрынках з таварамі і гадалі, колькі. ^ыс^, >	17
    а мо i мільёнаў атрымае Ённі. Сам гаспадар латарэйнага білета не надта верыў у такое шчасце, але гаворка пра багацце захапіла і яго.
    — Весела жывуць тыя мільянеры,— уткнуў Ённі свае тры грошы.
    Усе пагадзіліся і пачалі ўжо нават зайздросціць багацею Ённі, які хутка выйграе не меней як дваццаць тысяч.
    — Свой першы мільён багацей Хяркман выйграў менавіта ў латарэю,— зазначыў нейкі абазнаны ў такіх справах валацуга, і гэтыя словы былі для Ённевай душы як чароўны бальсан.
    — Як бы я жыў з мільёнам...— летуценна сказаў ён.
    Увечары, калі пасля добрае чаркі Ханку і Ённі зноў загаварылі пра ягонае выратаванне, будучы мільянер паабяцаў:
    — Вось выйграю свае грошы, і ты, Ханку, болей не будзеш мучыцца, як захочаш наступіць на корак.
    Ханку здавалася, што дакляраваная выпіўка ўжо грэе яму нутро, але ён яшчэ наравіўся:
    — Чаго гэта ты будзеш мяне паіць?.. Лепей пакладзі грошы ў банк, няхай набягаюць працэнты.
    Аднак Ханку быў вельмі задаволены, калі Ённі паўтарыў сваё абяцанне і нават прысягнуў, што падзеліць усё сваё багацце напалам.
    — 3 гэтымі латарэйнымі грашыма такая штука: як прыйдуць, так і пойдуць,— цвёрда сказаў Ённі, і яны пасябравалі яшчэ мацней.
    *
    I вось прычынілася дзіва. Падараваны старым Лундбергам латарэйны білет выйграў дзве тысячы марак.
    Але тут Енні агарнуў сумнеў. Басяк не мог даць веры, што стаў чалавекам, які мае дзве тысячы марак.
    Ён пачаў падазраваць, што Лундберг вырашыў пасмяяцца з яго і ўся гэтая гісторыя з латарэяй — проста нейкі недарэчны жарт. Ённі доўга абдумваў гэты выпадак, і яго сумненні раслі, як грыбы пасля дажджу. He, не мог стары скнара Лундберг раскашэліцца на цэлыя дзве тысячы.
    Ённі аж схуднеў ад сваіх падазрэнняў. Ён ужо не мог трываць і, каб раскусіць праўду, пасунуўся да Лундберга ў кантору.
    Раней ён заходзіў туды не раўнуючы як дамоў, але гэтым разам збянтэжана спыніўся яшчэ на парозе. Керхануў у кулак, падазрона агледзеўся на бакі і падумаў, што болей яго ўжо не абдураць.
    Канторшчыкі, нізка схіліўшыся над сталамі, нешта старанна запісвалі ў свае кнігі. Нарэшце хтосьці заўважыў дзіўныя паводзіны Ённі.
    — Які гэта маладзік на цябе найшоў, Енні? — прывітаў басяка адзін з канторскіх.
    — Здаецца... ваш гаспадар... ну... абдурыў мяне, абвёў вакол пальца.
    Калі канторшчыкі даведаліся пра латарэйны білет, Енні растлумачыў:
    — I вось гэтая латарэйка выйграла. Ці няма тут якой ашукі?
    Канторскія супакоілі Ённі, што ніякага падману няма і што ён сапраўды можа пакласці ў кішэню дзве тысячы марак. Але на развітанне Ённі ўсё адно з недаверам сказаў:
    — He, нешта тут не тое. He мог пан камерцыі саветнік задарма адваліць басяку такі кавалак.
    Але калі гэтыя дзве тысячы марак яму без ніякай завалокі выдалі ў банку, Ённі паарлеў і падазрэнні развеяліся. Басяк сапраўды адчуў сябе багатым чалавекам.
    Спачатку ён вырашыў пайсці ў порт, каб як след пачаставаць сваю арцель, але, ідучы паўз рынак, успо-
    мніў нядаўнюю свару з кілбасніцай Лійсай і рашуча скіраваў да яе яткі. Каб паказаць, хто ён такі, Ённі моўчкі выбраў ніштаваты кавалак кілбасы, не зважаючы на Лійсіну варожасць, кінуў яго на шалі і загадным тонам спытаўся:
    — Колькі?
    Кавалак пацягнуў на марку і дзесяць пені. Ён без лішніх слоў узяў тавар і кінуў на прылавак паперку ў тысячу марак. Ён чакаў рэшты з такім выглядам, нібыта расплачваўся тысячнымі купюрамі кожны дзень.
    Лійса глядзела на яго круглымі вачыма. Спачатку яна зусім ашалела, але потым згадала размовы, што Ённі выйграў у латарэю, і зразумела, што гэты абадранец перамагае. Яна бездапаможна зірнула на буйную купюру і з бяссілай злосцю крыкнула:
    — Падумаеш, багацей! Крукам носа не дастаць!
    Яна разумела, што Ённі помсціцца за былыя абразы, і рыхтавалася пачуць нейкія зняважлівыя словы. Аднак Ённі з асалодаю маўчаў і спакойна смакаваў сваю перамогу. Раз’юшаная Лійса са злоснай насмепікаю крыкнула:
    — Што, у цябе іншых грошай няма?
    — Ёсць.— Ённі спакойна паклаў на прылавак яшчэ адну тысячную купюру і з’едліва спытаўся: — Гэтая пойдзе?
    Кілбасніцу аж скаланула.
    — Усё адно ў рай не пусцяць! — не магла скарыцца Лійса.— Бачыла я багацеяў, ды ніхто так носа не задзіраў. Толькі такія, як ты, валацугі адной тысячай выхваляюцца.
    Енні не хацеў праз такую драбніцу лезці ў новую свару. Грошы абаранялі і ўзвышалі яго, і ён пагардліва маўчаў. Пакуль Лійса размяняла тысячу, мінулася нямала часу. Кілбасніца то бялела, то чырванела ад злосці.
    — А каб цябе чэрці дрэнчылі!
    Шматгадовая звада паміж Лійсай і Ённі працягвалася.
    — Нічога, і багатыя дуба даюць! — з непрытоенай нянавісцю крыкнула яна і ўсёй сваёй паставаю паказала, што гэта яе апошняе слова.
    Але Ённі не пакрыўдзіўся, бо яго надзвычай зацікавіў такі паварот гаворкі. Ён спакойна вапіхнуў у кішэню кілбасу і наважыўся растлумачыць нахабнай гандлярцы свае філасофскія погляды на праблемы жыцця і смерці.
    — Смерць чалавека багатага — зусім іншая справа,— мякка пачаў ён, але не стрымаўся і закончыў, нібы той пастар у казані: — Кілбасны гандаль, сястра мая Лійса, гэта дробны гандаль. У такім гандлі буржуй не той, хто прадае, а той, хто купляе і есць.
    Ад такой абразы Лійса зусім выйшла з сябе:
    — Ты, доўбень, думаеш, твае тысячы памогуць табе ўваскрэснуць? А дулю з макам не хочаш?
    Яны зноў разышліся як вечныя ворагі.
    Лійса складвала ў кучу кілбасы і зласліва мармытала:
    — Мільянер знайшоўся, ліха твае матары...
    Але неяк неўпрыкмет яна задумалася і заціхла. Думкі яе ўвесь час круціліся вакол Ённевых грошай. На рынку балбаталі, што Ённі выйграў дваццаць тысяч марак. Няўжо праўда?
    Найперш Лійса вырашыла ўсё як след вызнаць і падалася да старой гандляркі, якая ведала ўсе партовыя навіны. Хітрая кілбасніца пачала гаворку з таго, што, пагардліва ўсміхаючыся, паведаміла: