Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
— Ага,— папярхнуўшыся, пацвердзіў дырэктар.
Ённевы словы ён прыняў за таямніцы дзелавога жыцця, якія пан саветнік адкрыў яму, Кахілайнену, у хвіліну шчырасці. Усё гэта варта было б як след абмазгаваць.
— У дзелавым жыцці,— глыбакадумна сказаў ён,— да кожнай справы і да кожнага чалавека трэба ставіцца аб’ектыўна. Гэтага правіла трэба трымацца заўсёды і ні ў якім разе не даваць волі суб’ектыўным пачуццям.
Пасля гэтага размова пачала нарэшце набліжацца да самой мэты Ённевага прыходу.
— Аграном Паапуры ласкава папярэдзіў нас па тэлефоне,— сказаў Кахілайнен, як толькі Ённі загаварыў пра вадаспад.
— Ну дык вось зараз я і хачу пазбыцца гэтага страшыдла Паўхукоскі,— заявіў басяк.
— Во як! — уразіўся Кахілайнен. Ён добра ведаў гэты вадаспад. Кантора ўжо не раз спрабавала купіць яго, але ўладальнік, замежнае таварыства «Гезельшафт», адмаўляўся ад усіх прапаноў.
Кахілайнен дапяў, што вадаспад перайшоў ужо да камерцыі саветніка, і спытаўся:
— Дык, значыць, вы яго нядаўна купілі?
Ённі адказаў:
— Купіў тут надоечы лес і маёнтак, а ў гэтай кучы і вадаспад трапіўся, дык вось хачу як збыць.
Кахілайнен быў у захапленні. Яму карцела даведацца пра цану, але Ённі апярэдзіў яго:
— Ну і колькі б вы за такую штуку далі?
— Ага...— задуменна працягнуў Кахілайнен.
Ён падумаў, што камерцыі саветнік Лундберг — чалавек у вадаспадных справах абазнаны і лепей з ім не цямніць, а ісці на адкрытую.
— Як вам вядома, кожная конская сіла вадаспада цэніцца ў сто марак. Такім чынам, Паўхукоскі каштаваў бы каля двух мільёнаў, а можа, і болей...
Ён крыху памаўчаў і дадаў:
— Але ж вы ведаеце, якія цяпер часіны. Пакуль мы гэты вадаспад рэалізуем, можа і дзесяць гадоў прайсці. А таму ў цане трэба ўлічваць і вялікія працэнты выдаткаў.
Мільённыя сумы лёталі і сутыкаліся ў Ённевай галаве, быццам більярдавыя шары. Аднак ён ніяк не мог адагнацца ад ранейшых падазрэнняў.
— Дрэнныя часіны! — сказаў ён і, спахмурнеўшы, працягваў: — Усё гэта балбатня. Адны менцяць языкамі пра дрэнныя часіны, другія толькі ў дрэнныя часіны і багацеюць, і для іх дрэнныя часіны лепей за добрыя!
Скарыстаўшыся з таго, што Кахілайнен адвёў вочы, Ённі страсянуў цыгарны попел проста на падлогу і як нічога ніякага казаў далей:
— Я на сваім вяку, як той казаў, і на кані і пад канём быў, усяго нагледзеўся, а вось дрэнных часін не бачыў. Hi дрэнных часін няма, ні добрых. Час, ён заўсёды аднолькавы.
Гэткая глыбіня і энергія думкі паджылага камерцыі саветніка так уразіла Кахілайнена, што ён толькі і здолеў сказаць:
— Але, але. Ваша рацыя.
Ён пачуў у словах камерцыі саветніка тую таямнічую сілу, што дазваляе дзялку любыя дрэнныя часіны ператвараць у спрыяльныя.
— Аднак тых, хто не мае такой, як у вас, энергіі,— дадаў ён,— цяжкія часіны могуць зламаць і ўтаптаць у зямлю, затое іншых робяць яшчэ мацнейшымі.
I тут ён не без круцельства сказаў вялікаму чалавеку, што таварыства даўно ведае пра вадаспад Паўхукоскі, што да іх ужо дайшлі чуткі пра яго продаж, і прапанаваў Ённі мільён. Ённі ўзрадаваўся, але азваўня даволі стрымана:
— Ну вось з гэтага і пачнём таргавацца.
Справа заладжвалася, але такая буйная гандлёвая аперацыя вымагала ўдзелу ўсіх акцыянераў. Кахілайнен паабяцаў сабраць усё таварыства ў пятніцу. Ённі гэта задавальняла. Продаж маёнтка мусіў адбыцца ў самыя бліжэйшыя дні. Прароцтвы яго цёзкі сапраўдпага камерцыі саветніка Лундберга пачыналі рабіцца яваю, і Ённі на самой справе адчуў сябе мільянерам. Яго праводзілі з паклонамі і прабачэннямі. Ён адчуваў сябе багатым і купаўся ў самых светлых марах.
IX
У канторы вадаспаднага таварыства панавала заклапочаная мітусня. На пятніцу быў прызначаны агульны сход акцыянераў, якія ўжо паціралі рукі, бо набыццё вадаспада Паўхукоскі было даўняй мараю ўсяго таварыства.
У няспынных клопатах была і Ённева нявеста Лійса. Яна ўжо дамовілася наконт скабяной крамы і адно чакала, калі Ённі вернецца са свайго падарожжа. Тым часам былы ўладальнік крамы знайшоў сабе новы камерцыйны занятак. Ён наважыўся адчыніць кінатэатр.
Ён ужо наняў памяшканне, купіў усё неабходнае і чакаў Ённі, каб атрымаць грошы і заплаціць прадаўцам.
Лійсіна сястра таксама пачала пакрысе адпускацца. Каб зусім схіліць сястру на свой бок, Лійса падаслала да яе сваццю Кайсу. I вось тая сядзела ў Лійсінай сястры, смактала сваю кароткую піпку і гаварыла:
— Ну і што з таго, што ён басяк? Чым ён горшы за іншых? — Яна выпусціла вялікае воблака дыму і казала далей: — He такая ўжо вялікая розніца паміж басякамі і панамі. Хіба што басяк есць дрэнна, затое гаворыць добра, а багацей смачна есць, ды кепска гаворыць. Вось так. Карапей, адзін аднаго варты.
Яна зноў пусціла дым і дзеля большай пераканаўчасці паківала галавой. Шчырыя Кайсіны словы супакоілі сястру. Яна скарылася перад боскай воляй і нават узялася пераконваць мужа, што калі Ённі басяк, дык у гэтым няма нічога благога.
— Урэшце, гасподзь стварыў усіх роўнымі, і нічога на свеце не дзеецца без ягонай волі.
Расчуліўшыся ад сваіх слоў, яна казала далей яшчэ больш імпэтна:
— Ага, праўда, калі б гэта было не так, дык ці мала б хто чаго нарабіў. Паслухаемся волі боскай.
Сёстры замірыліся, і Лійсіна жыццё заззяла, як нашараваны медны таз. Да таго ж сястрын муж, забыўшыся на свой высокі чын краўца, згадзіўся мець Ённі за швагра.
— Які ж гэта басяк,— сказаў ён,— калі ў яго вядуцца грошы.
Але пойдзем далей.
Ённі, як і абяцаў, з вадаспаднага таварыства адразу накіраваўся ў гатэль, дзе яго нецярпліва чакаў новы сябар і паплечнік — аграном Паапуры.
Аграмом выбег насустрач, і сябры, не бавячыся, распачалі вясёлую балюшку.
Ённі пачуваўся ўжо сапраўдным мільянерам і вырашыў, што сродкі дазваляюць яму жыць і піць у жадобу. Ён хваліўся сваёй пакупкай і сваім розумам, a потым, збіўшыся з думкі, сказаў:
— А ўвогуле, палітыка мяне не цікавіць.
Ён кульнуў яшчэ адну чарку і паспрабаваў удакладніць:
— Я кажу, што палітыкі строяць розныя падкопы, але я любога з іх бачу навылёт. Няхай ядуць адзін аднаго, а не мяне...
Пад цяжкім басяком жаласна трашчала крэсла, і праз гэта Ённевы словы як быццам рабіліся яшчэ больш важкімі. Для агранома аўтарытэт «камерцыі саветніка» быў непахісны, і ўсю пачутую лухту ён прымаў за вялікую мудрасць. Паспрабаваўшы ацаніць яе, ён выказаў Ённі сваю поўную падтрымку:
— А няхай яны сабе карак скруцяць.
Ад кожнай новай чаркі іх сяброўства мацнела, a языкі працавалі яшчэ весялей.
Ённі хваліўся сваімі мільёнамі.
— 3 такімі грашыма,— казаў ён,— я магу зрабіць усё, чаго душа зажадае.
Ён так залгаўся, што пачаў верыць самому сабе, a таму з яшчэ болыпым імпэтам працягваў:
— Калі я пачынаў, дык меў толькі дзве тысячы. А папраўдзе, быў голы як бізун. Затое цяпер кручу мільёнамі.
Аграном уляўся хваліць Ённевы розум і энергіто, але сябрук з п’янай раіпучасцю перапыніў ягоныя ўсхваленні:
— Стой, братка! Нічога тут такога не трэба! Hi розуму, ні... Калі ты сапраўды дзелавы чалавек, дык...
Ён зусім разышоўся і ўжо не гаварыў, а крычаў:
— Вось калі табе пашэнціць, дык не губляйся, еш смачпа, жлукці каньяк ды круці мільёнамі. Тады і будзеш сапраўдны камерцыі саветнік!
Канчаткова захмялеўшы, ён пачаў гаварыць розныя непрыстойнаеці. Паапуры ўзяў з яго прыклад. Аўтарытэт «камерцыі саветніка» дзейнічаў і тут, а таму аграном хутка забыўся на свае маральныя абавязкі сьіна нрыстойнай сям’і. Ад гэтай свабоды і разняволенасці ён адчуваў вялікую асалоду. Калі Ённі выдаў нейкую басяцкую показку, аграном быў у такім шалёным захапленні ад яго дэмакратызму, што, каб не адстаць ад сябра, пачаў гаварыць рэчы, якія прыстойныя людзі гавораць толькі зрэдку, ды і тое ў вузкім коле і за тоўстымі сценамі... Захоплены аграном гаварыў Ённі:
— Схіляюся перад вашым аўтарытэтам, дзядзечка. Веру кожнаму вашаму слову. Такіх разумных людзей — раз, два, і ўсё.
Незнаёмае слова «аўтарытэт» насцярожыла Ённі, але прывідныя мільёны надзейна абаранялі яго, і таму басяк упэўнена адказаў:
— Гга!.. Галоўнае — смачна пад’есці, пажыць у дарагім гатэлі, дзе добра кормяць і пояць, а не бегаць за рознымі дарагімі бразготкамі, як гэтыя бабы.
Зусім адурэўшы ад гарэлкі, ён яшчэ доўга малоў усякую лухту. Пачуўшы, што шаноўны пан саветнік дагэтуль нежанаты, аграном перапыніў яго:
— Дык, значыць, дзядзечка яшчэ кавалерствуе? Ённі пацвердзіў, але адразу ж дадаў:
— Але хутка жанюся.
У п’янай мешаніне думак мільганулася далёкая згадка пра Лійсіныя тысячы, ад якіх залежала ўся ягоная будучыня. А ў аграномавай галаве ўжо раіліся дзелавыя планы. Ён вырашыў дапамагчы свайму сябру ажаніцца і ад гэтай высакароднай задумы пачуў сябе зусім шчаслівым.
— Хачу прапанаваць дзядзечку добрую і багатую ўдаву! — абвясціў ён.— I сам буду за свата!
Гэтая ўдава мела дом і нешта з паўмільёна. У яе абліччы не было нічога паэтычнага — звычайная прыстойная кабета не першай маладосці, аднак ахвотнікаў ажаніцца з ёю было багата. Зрэшты, усе жаніхі атрымалі адстаўку. На думку ўдавы, усе яны былі легкадумныя маладзёньі. Яна баялася, што любы з гэтых выскачак пусціць яе багацце ветрам, а таму чакала жаніха больш еталага і багатага. Аграном меркаваў, што Ённі створаны акурат для яе.
— Гэта мая знаёмая Коўру,— паведаміў аграном.— У яе паўмільёна.
Спачатку Ённі слухаў зусім безуважна, але вестка пра паўмільёна ўразіла яго і моцна пахіснула ягоную вернасць Лійсе, хоць яны ўжо і былі заручаныя. Ённі наструніўся і рэзка перапыпіў агранома:
— Дык што гэта за баба?
— Выдатная баба,— казаў захмялелы аграном.— Такая пульхненькая, але не зусім ужо, а такая... Адным словам, тое, што трэба. Жаніхі вакол яе так і круцяцца. А гэта, дзядзечка, ужо пра нешта кажа.
Аднак на Ённі паведамленне не зрабіла аніякага ўражання, і ён, нібыта таргуючыся, запярэчыў:
— Нічога гэта не значыць, што на бабу шмат ахвотнікаў. Можа, яны толькі і думаюць, як яе грошыкі да рук прыбраць.— I ён пачаў плесці такое, пра што мы лепей прамаўчым.
Карацей, яшчэ не прабіла поўнач, а Ённі ўжо здаўся. Ён забыў сваю Лійсу і паабяцаў ажаніцца з удавою Марыяй Коўру. Раніцою працверазелы аграном па тэлефоне паведаміў пра гэта ўдаве.
Тая адразу ж згадзілася. Яна і не сніла, што ўпалюе такую здабычу, як вядомы на ўсе Хельсінкі камерцыі саветнік.