Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
X
Раніцаю ў гатэль з’явіўся агент Пекуры, каб прадаць Ённеў маёнтак Пунтуры камерцыі саветніку Лундбергу.
— Перапрашаю, што асмеліўся турбаваць пана саветніка,— павітаўшыся, пачаў агент.— Хацеў прапанаваць пану адзін маёнтак.
I Пекуры ўзяўся абмалёўваць усе выгоды сваёй прапановы.
— Спецыялісты кажуць, што маёнтак каштуе не
меней за дзвесце тысяч. Але гаспадару тэрмінова трэба грошы, і ён згодзен прадаць зямлю ўсяго за сто пяцьдзесят тысяч.
Агент пусціў у ход выпрабаваны прыём, і Ённі адразу навастрыў вушы. Дый не дзіва: хіба кожны дзень за бесцань прадаюцца добрыя маёнткі? А Пекуры бясконца кланяўся, і словы ягоныя ліліся, быццам мёд:
— Гэта, выбачайце, маёнтак Ісалохкі. Я толькі таму і асмеліўся турбаваць вас, што чуў, нібыта вы хочаце прыдбаць добры маёнтак...
I Ённі трапіўся на кручок, балазе агент Пекуры казаў пра нястачу грошай у гаспадара маёнтка так маляўніча, што сапраўды пераканаў Енні ў незвычайнай таннасці гэтай пакупкі. Апанаваны сквапнасцю, Ённі ўжо марыў, як нагрэе на гэтай справе рукі. Каб яшчэ болей збіць цану, ён пачаў смела бэсціць і маёнтак, і яго ўладальніка:
— Ведаю я ўсе тамтэйшыя маёнткі. Разумнаму чалавеку яны і за так непатрэбны. He думайце, што мяне можна абвесці вакол пальца.
— Выбачайце, выбачайце,— няспынна кланяўся Пекуры.
Чым болей «камерцыі саветнік» лаяўся, крычаў і хваліўся, тым болей спрактыкаваны ў такіх справах Пекуры пераконваўся, што тут яму пашанцуе. Пачаўся зацяты торг. Пекуры кланяўся і мармытаў:
— Выбачайце, выбачайце...
Аднак пільнаму і недаверліваму Ённі гэтыя бясконцыя паклоны і прабачэнні ўжо надакучылі і здаваліся даволі падазронымі. Ённі нюхам чуў, што Пекуры нахабна завышае цану, а таму раззлаваўся і закрычаў:
— Я не глуздануты, і не думайце мяне абдурыць! Mary і сам прадаць свой маёнтак!
Ённі лаяўся, Пекуры кланяўся, перапрашаў і тлумачыў, што толькі кепскае фінансавае становішча вы-
мушае гаспадара тэрмінова прадаваць такі шыкоўны маёнтак. Ённі злаваўся на гэтага жабрака і праклінаў яго. Ну, а з тае прычыны, што яму прадавалі яго маёнтак, Ённі, не здагадваючыся пра тое, праклінаў самога сябе.
— Калі чалавек не мае грошай,— крычаў ён,— дык няхай не лезе ў паны, а застаецца басяком!
— Выбачайце, выбачайце,— мармытаў Пекуры.
Нарэшце Ённі купіў у самога сябе маёнтак за сто дзесяць тысяч марак, заплаціўшы на дзесяць тысяч болей, чым раней. Ён не ведаў, што гэтыя дзесяць тысяч ішлі агенту як камісійныя.
Такім чынам, справа ўладзілася, і яны дамовіліся ў наступную пятніцу падпісаць купчую. Ённі быў дужа ўсцешаны, бо меркаваў, што акурат да таго часу атрымае грошы ад ляснога таварыства.
— Я чалавек акуратны. У мяне ўсё падлічана,— сказаў ён на развітанне агенту Пекуры, спадзеючыся ў пятніцу заплаціць гатоўкаю.
Калі аграном перад службоваю паездкай зайшоў у гатэль, каб развітацца з дзядзечкам, той пахваліўся сваёй новай пакупкаю і заўважьіў, што падступны агент спрабаваў увесці яго ў зман, але ён не папусціўся. Усю гэтую справу ён растлумачыў аграному ў двух словах:
— Прыходзіў тут Пекуры, хацеў мяне абуць у лапці, ды я яму сказаў: нічога ў цябе, даражэпькі, нс атрымаецца. Так я і сам у сябе магу маёнтак купіць.
Небарака і не ведаў, што кажа шчырую праўду. Аграном нізвання не зразумеў, аднак Ённі быў стомлены пасля ўчарапіняй балюшкі і, ляніва пазяхаючы, адно дадаў:
— Прыдбаў тут адзін маёнтачак, Чаму б і не купляць, калі само плыве ў рукі?
Ённі быў задаволены жыццём. Пекуры таксама. 3 дзесяці тысяч палова ішла яму, а палова — канторы.
Такога смачнага кавалка яму яшчэ ніколі не даставалася. Ён залажыў за сто марак свой ровар і запрасіў сяброў на банкет, дзе гучалі тосты ў гонар геніяльнага агента Пекуры.
— Толькі нацыянальны клас камерсантаў уратуе нашу любую бацькаўшчыну ад гібелі! — абвясціў адзін з прысутных.— Нас, камерсантаў, часам лаюць, але няхай гэтыя брахуны помняць, што каля багацця, якое мы збіраем, някепска пачуваюцца і іншыя, бо мы не толькі збіраем, але і трацім.
I яны хорам пракрычалі тост у гонар аднаго з буйнейшых камерсантаў у краіне, у гонар чалавека, які складваў маёнткі адзін да аднаго, быццам дровы,— у гонар Ённі.
Назаўтра Пекуры так і не выбраўся да Румпулійні, каб аформіць паперы на маёнтак Ала-Піткя, бо агентаў ровар быў у закладзе. Аднак Пекуры меркаваў выкупіць яго і закончыць усе справы з Румпулійні не пазней пятніцы, калі атрымае грошы ад Ённі.
Тым часам Ённі, зарабіўшы яшчэ сто тысяч, вырашыў, што мае права на некалькі хвілін адпачынку, і замовіў бутэльку шампанскага. Аграном падумаў, што ён злоўжывае дзядзькавай гасціннасцю, і таму запярэчыў:
— Дзядзечка траціць шмат грошай.
Аднак Ённі, які адчуваў сябе сапраўдным мільянерам, павучальна сказаў:
— Мільёны трэба не толькі збіраць, але часам і раскідваць, a то занадта высокая куча вырасце.
Яны пілі шампанскае і разважалі пра мільёны. Аграном лічыў, што растраціць мільён вельмі проста, але Ённі, успомніўшы пра сваё багацце, увачавідкі пажвавеў і з годнасцю прамовіў:
— Э не, браце. Развесці мільён — гэта табе, як той казаў, не чорта здумаць. Ты вось паспрабуй спачатку яго сабраць.
Аграном пачуў у гэтых словах глыбокую мудрасць і пранікся да дзядзечкі яшчэ большаю павагаю. Енні захмялеў і прыціх, але ненадоўга.
— Людзі заўсёды нешта шукаюць і губляюць. Толькі спярша трэба згубіць, бо іначай не будзе чаго шукаць.— I тонам біблейскага прарока басяк казаў далей: — Аднак той, хто згубіў сябе, той знаходзіць...
Тут Ённі збіўся, бо і сам не разумеў, хто і што павінен губляць і знаходзіць. Ён падбадзёрыў сябе чаркаю гарэлкі, настроіўся на паэтычны лад і ў тым самым біблейскім стылі працягваў будаваць вавілонскую вежу сваіх бязглуздых выказванняў:
— У зямлі Ханаанскай...
Але што прычынілася ў зямлі Ханаанскай, ён не дагаварыў, бо ягоныя разумовыя здольнасці сышлі на бзік. Усё ж ён здолеў неяк засяродзіцца і дадаў:
— Там было мора гарэлкі. Калі жаніх хацеў выпіць...
Ён кульнуў яшчэ адну чарку, і гарэлка панесла ягоныя думкі зусім у іншы бок.
— А я доўга думаць не прывык. Калі ўжо схаплю за хвост шанцунак, дык іду напралом.
Паэтычныя думкі пра зямлю Ханаанскую зрабілі новы паварот, і Ённі ўспомніў, што мае на продаж маёнтак Ісалохкі.
— Mary загнаць яго тысяч за дзвесце! — заявіў басяк.
Паслужлівы аграном адразу ж узахвоціўся дапамагчы. Ён не ведаў, што маёнтак Пунтуры і ёсць той самы Ісалохкі. Ён ведаў адно тое, хпто Румпулійні шукае маёнтак з такой самай цаною, а таму, не марудзячы, пазваніў яму. Румпулійні якраз меўся ехаць у Вііпуры, каб пазычыць там грошай, а ў пятніцу завітаць у гатэль і ўладкаваць усе справы з купляю. Даведаўшыся, што маёнтак належыць камерцыі саветніку Лундбергу, Румпулійні зразумеў, што яму спрьіяе
само неба, і нават адмовіўся ад папярэдняга агляду маёнтка. Адно імя камерцыі саветніка ўжо было добраю зарукаю, што Румпулійні не купіць абы-што. Ён толькі наняў чалавека, каб паслаць яго ў маёнтак, пакуль сам утрасе свае грашовыя справы.
Трэба яшчэ дадаць, што Румпулійні быў адзін з тых, хто сватаўся да ўдавы Коўру, якую Ённі ўжо лічыў сваёй нявестай. Праўда, ні аграном, ні Ённі пра гэтае сватанне не ведалі.
Удава Коўру не хацела выходзіць за Румпулійні, бо той меў толькі сто тысяч, а ёй хацелася стаць жонкаю чалавека, які мае, прынамсі, удвая болей. Таму Румпулійні вырашыў што б там ні было пазычыць гэтыя сто тысяч, набыць маёнтак і зрабіцца жаніхом, які акурат падыходзіў бы пані Марыі. Шукаючы грошы, ён пазваніў у кантору Турунена. Там якраз ашываўся Анці Піткянен — чакаў, ці не перападзе яму якая-небудзь дробная справа, каб крыху зарабіць.
Пагаварыўшы па тэлефоне, гаспадар канторы жартам сказаў да Піткянена:
— Ну што, Анці, хочаш салодка пажыць, дык расстарайся тут аднаму багацею дзве сотні тысяч.
Ён і падумаць не мог, што Анці на такое здольны. Але гэты жарт вельмі хутка спраўдзіўся. Анці сустрэў на вуліцы Ённі, і той, задаволены, што добра зарабіў на маёнтку Ісалохкі, даў сябру дзесяць марак. Потым ён, як зазвычай, пахваліўся сваім багаццем і паведаміў, што пазычыў кругленькую суму аднаму палкоўніку.
I тады Анці ўспомніў размову з гаспадаром канторы пра Румпулійні, які шукаў багатага чалавека, каб пазычыць грошай. Пачуўшы пра гэтую справу, Ённі пачаў таргавацца.
— Бедным не пазычаю,— сказаў ён.— Даю толькі багатым.
У канторы Анці чуў, што пазычыць грошы хоча
якраз нейкі багацей, а таму пачаў пераконваць Ённі, што той нічым не рызыкуе.
— Я ўпэўнены, што ён багаты.
Гэта ўсё мяняла, і Ённі сказаў:
— Багатаму можна і даць.
Ён вырашыў пазычыць Румпілійні частку тых грошай, якія атрымае за маёнтак Ісалохкі.
— Багатыя мусяць дапамагаць багатым,— абвясціў Ённі. Ёп сказаў Анці, што ягоны пратэжэ можа днямі зайсці ў гатэль і пра ўсё дамовіцца. Калі шчаслівы Анці распавёў у канторы пра сваю ўдачу, аніхто не даў яму веры. Аднак, пачуўшы пра сртні тыеяч, пазычаныя палкоўніку, канторскія перасталі смяяцца і пазванілі Румпулійні. Той зразумеў, што яму сапраўды ўсміхаецца Фартуна. Цяпер ён быў пэўны, што заваюе сэрца ўдавы Коўру. Такім чынам, Ённі атрымаў праз свае мільёны небяспечнага саперніка ў асобе Румпулійні.
Але Ённі пра тое не ведаў. Ён выпіў з Анці яшчэ і быў у самым добрым гуморы. Чарка развязала язык, і Ённі, узгадаўшы вучоныя прамовы агранома, сказаў:
— У мяне палітэканомія правільная. На небе мне грошы не патрэбныя. А вось на зямлі я вазьму з іх добры працэнт.
Анці асавеў і таксама зацікавіўся нябеснымі тэмамі, аднак гарэлка так ударыла яму ў галаву, што ён адно здолеў прамармытаць:
— Ага... Вядома, там грошы не трэба.
Ённі, расчулены ад пабожных думак, працягваў:
— Я кажу сваёй душы: калі ты круцішся, родненькая, каля мільёна, дык не забывай і пра сваё беднае цела.
I ён, дазвання растаўпіы ад праведнасці і ад гарэлкі, паглыбляў свае разважанні:
— Дык вось з мільёнам у мяне такая палітэканомія: бяру працэнты і вызваляю асноўны капітал. A fly-
шу да яго прывя.зваць нельга. Душа мусіць быць вольная. Мільён сам па сабе, а дуіпа няхай будзе вольная...
Нарэшце яны зусім упіліся. Галава Анці разам з даўгою шыяй схілілася на грудзі, і яго агарнуў сон. Як шчаслівы блазнюк, заснуў і Ённі. Сябры спалі, і кожны з іх абдымаў сваю шчаслівую мрою.