Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Нагаварыўшыся, Ённі супакоіўся. Пастар ціхенька выйшаў. Працэдура адпушчэння грахоў стаміла хворага, і ён пачаў засынаць.
— Здаецца, апошні спачын ужо блізка,— сказаў ён і, выпіўшы яшчэ адзін гляк малака, салодка заснуў.
А гаспадары не спалі. Яны думалі, што Ённі ўжо не прачнецца. Да гаспадыні прыйшлі дзве яе сястры. Гэтыя пабожныя жанчыны ноч навылёт спявалі над Ённевым ложкам псалмы, каб нябожчыкава душа зазнала вечную благадаць. Пінтуры сядзеў і моўчкі курыў.
Над лесам устала сонца, а Ённі па-ранейшаму спаў.
— Дзіўна,— сказала адна з жанок.— He памірае. А доктар жа казаў.
— Ды гэта ж басяк,— растлумачыў Пінтуры.— Яны, ведаеш, якія здаровыя. Басяка ніякая атрута адразу не возьме.
У гэты момант адчыніліся дзверы. На парозе стаяў
Сіпіля, які знайшоў дома бутэльку з кіслатой і зразумеў, што ён гэтаксама, як і Ённі, уратаваны.
— Усё добра! Будзіце яго! Будзе жыць! — радасна крычаў ён.
Ённі раскатурхалі, і ён няўцямна азіраўся.
— Ты выпіў не кіслату, а гарэлку!
Спачатку Ённі не даў веры, выслухаўшы Сіпілю, падняўся з ложка і абвясціў:
— Мне таксама здавалася, што на смак гэта гарэлка, а не атрута.
Усе ўразіліся, а Сіпіля спачувальна прамовіў:
— Цяжка б табе давялося, каб загавеў душой.
— Гасподзь уратаваў яго,— сказала гаспадыня.
Але Ённі ўжо забыў на бога. Нібыта нічога і не здарылася, ён пахаджаў па хаце, ляпаў сябе па баках і нешта бурчаў. Найперш яго ўвагу забрала труна незвычайнай даўжыні. Зразумеўшы, што гэта тая самая труна, у якой яго збіраліся хаваць, Ённі страшэнна абурыўся.
— Гэта не дамавіна, а ламіна нейкая,— сказаў ён, а ўспомніўшы пра яе цану, зусім раззлаваўся: — Хапіла б яму за гэтыя начоўкі і сорак марак.— Асабліва злавала Ённі даўжыня труны.— Гэта ж трэба, памыліўся на цэлых паўметра,— абураўся ён.— Туды ж можна двух такіх, як я, засадзіць. He дамавіна, а зала для скокаў. Два з паловай метры!
Ённі злосна кружляў вакол дамавіны і бэсціў гэты выраб вясковага майстра на чым свет стаіць.
— У ім жа нават бегаць можна! Асабліва ў замагільным жыцці.
Ён запатрабаваў у трунара свае грошы, але майстра не паддаўся націску, бо добра разумеў, што ўжо не здолее збыць гэтую дамавіну да скону дзён сваіх.
— Што прададзена, тое прададзена,— адрэзаў майстра.
Пачуўшы гэта, Ённі ашалеў ад злосці. Лаючы май-
стра, ён паварочваў труну з боку на бок і так націскаў на дошкі, што тыя прагіналіся і жаласна трашчалі.
— А тут чаму гнецца? — крычаў уратаваны ад смерці басяк.— Гэта ж не дошкі, а лаза! Гэта не дамавіна, а нейкая кашолка!
Трунар абразіўся і з’едліва сказаў:
— Можа, загадаеш склеп табе мураваць? Табе, басяку, акурат такая кашолка і трэба. He золата ў ёй ляжаць будзе, а...— Ён пагардліва агледзеў Ённі і дадаў:
— Акурат па табе хата. Згніеш і ў такой.
Пачыналася сапраўдная сварка, і гаспадар паспрабаваў замірыць ворагаў.
— Тут, на зямлі, няма нічога вечнага,— сказаў ён.— Толькі на небе мы знойдзем свой вечны прыстанак...
Але і Ённі, і трунар пусцілі яго словы міма вушэй. У басяка бліснула выдатная думка: забраць труну з сабою і ў Тамперэ прадаць яе. Ённі разлічыўся з гаспадаром, узваліў труну на калёсы, і яны рушылі да Тамперэ. Усе непамыслоты адступілі, і Ённі мроілася жыццё, поўнае мільёнаў, усцех і шчасця.
Басяк не ведаў, іпто наперадзе яго чакае зусім іншае — яшчэ адна смерць і новае выратаванне. Нацубіўшы свой ядвабны цыліндр, Ённі сядзеў на труне, падскокваў на выбоінах і думаў пра сваю смерць і цудоўнае збаўленне ад яе.
— Праўду казаў Сіпіля,— прамовіў Ённі.— Кепска мне было б, каб я памёр.
Фурман пыхнуў люлькаю, плюнуў і паснрабаваў нешта адказаць, але, пакуль сабраўся з думкамі, Ённі ўжо працягваў:
— Ты падумай, якая гэта страшэнпа важная іптука — смерць.
Вазак нарэшце падрыхтаваўся да размовы і сказаў: — Вядома, лепей сядзець на труне верхам і ехаць
у Тамперэ, чым ляжаць у ёй і ехаць на могілкі.— Выказаўшы гэтую мудрую думку, фурман зноў плюнуў і ўзяўся яе развіваць: — Тут і не разбярэш, калі твой час надыдзе... Во яно як.
Аднак Ённі ўжо надакучыла думаць пра смерць, і ён самаўпэўнена заявіў:
— Раней часу мяне і сам д’ябал не ўхопіць! — Яго зноў апанавала прага жыцця і вера ў сваю шчаслівую будучыню.— Гэта таму, што сам камерцыі саветнік Лумперы (ён вымавіў прозвішча Лундберга на фінскі лад) прадказаў мне, што я не памру, пакуль не нажыву мільён.— Тут Енні ўспомніў свае дарэмныя страхі перад смерцю, і размова набыла новы кірунак: — I тады сказаў я: душа мая! He кідайся з боку ў бок, як цялё ад сляпня, а стой на сваім і бяры прыклад з гаспадара свайго Енні Лумперы! — Енні цвёрда верыў, што яму свеціць шчаслівая зорка.— Ніхто не можа памерці раней, чым запісана ў кнізе лёсу, і раней, чым бацька наш нябесны пакліча чалавека да сябе, каб падбіць рахункі ягоных спраў зямных. Вось таму я і вярнуўся назад. Я піў сваё малако, як цялё, а нутро гарэла пякельным агнём. Дый не дзіва.
— Ага,— адказаў вазак і ляніва дадаў: — Увогуле, у нас у корчмах адны паскудствы.
Так яны і ехалі. Па дарозе сустрэлі Яску Рынні, што кіраваўся ў Тамперэ заказваць Ённі магілу. Яго ўзялі з сабою, і цяпер на веку Ённевай дамавіны сядзелі той, хто ехаў дамаўляцца наконт магілы, і той, каму гэтая магіла прызначалася. Яска не ведаў, хто сядзіць з ім побач, а таму, паказаўшы на труну, сказаў:
— Гэта не дамавіна, а цэлы Ноеў каўчэг.
Яны разгаварыліся, і Яска прызнаўся:
— Я вось тут еду па адной пахавальнай справе. Магілу трэба заказаць.
— Вядома, у гэтым вялікім свеце кожны дзень нехта памірае,— абыякава падтрымаў размову Енпі, не
ведаючы, што хлопец клапоціцца не пра каго-небудзь, а менавіта пра яго.
— Вось я і спяшаюся,— казаў далей Яска,— бо той нябожчык ужо смярдзець пачаў.
— Ага, надвор’е якраз такое,— дыпламатычна сказаў вазак.
— Дык вось,— працягваў Яска.— Той, што даў дуба, быў злодзей са злодзеяў і памёр з чаркаю ў руцэ.
— I ў пшаніцы бывае куколь,— павучальна зазначыў Ённі.
Бавячы час у размовах пра зямное і нябеснае, яны неўпрыкмет прыехалі ў Тамперэ і разышліся ў розныя бакі. Ённі падаўся заграбаць мільёны, а Яска — заказваць яму магілу. Труну Ённі вырашыў прадаць ужо пасля таго, як збярэ ўраджай сваіх мільёнаў.
Перад ад’ездам з хутара гаспадар аддаў басяку яго пасведчанне аб смерці, якое доктар даслаў з Тамперэ.
— Можа, гэтая паперка табе і прыдасца,— сказаў гаспадар.— А раптам хто не паверьіць, што ты жывы, дык пакажаш.
Ённі слухаў яго безуважна і, нават не пацікавіўшыся, што гэта за паперка, засунуў яе ў кішэню і цяпер вандраваў з пасведчаннем аб сваёй смерці.
*
Ённевы прыяцелі ўжо атрымалі яго апошні ліст, a разам з лістом і запавет. Басякі зажурыліся. Цяпер ім здавалася, што нябожчык быў найлепшы сябра і таварыш. Даведаўшыся, што пахаванне адбудзецца ў Тамперэ, басякі сабралі дзесяць марак і паслалі іх туды знаёмаму сталяру, каб той зрабіў і паставіў на Ённевай магіле крыж. Акрамя таго, сталяр мусіў зрабіць на крыжы надпіс: «Тут спачывае ўрадзімец порта Хельсінкі Ённі Лумперы. Спі спакойна да дня ўваскрэсення».
XIII
У канторах, якія за пару дзён да гэтага наведаў Ённі, панавала мітусня і беганіна. Акцыянеры вадаспаднага таварыства тэрмінова сабраліся на агульны сход, некаторыя нават прыехалі раней, каб аформіць у банку свае грашовыя справы: гаворка ішла пра цэлы мільён! Да пятніцы грошы сабралі.
Аднак праўленню таварыства спатрэбілася ўдакладніць у прадаўца, камерцыі саветніка Ёнса Лундберга, нейкую драбніцу. Хтосьці пазваніў у Хельсінкі, але стары Лундберг нічога не зразумеў і паслаў усё праўленне да д’ябла.
Пакупнікі паспрабавалі нешта тлумачыць, але стары зусім раззлаваўся і шалёна зароў у трубку:
— Ну гэта я, саветнік Ёнс Лундберг, але ніякіх вадаспадаў я не прадаю!
Ён сапраўды не меў вадаспадаў, а таму і не мог прадаваць іх. Прыгаломшаныя акцыянеры перапрасілі і пазванілі ў замежную фірму, якой вадаспад Паўхукоскі належаў раней. Паны з замежнага таварыства адказалі, што гэты вадаспад яны нікому не прадавалі і не збіраюцца.
У вадаспадным таварыстве ўсчалася сварка. Кахілайнен спалохаўся за сваё дырэктарскае крэсла, бо план куплі Паўхукоскі прапанаваў менавіта ён. Пазванілі аграному. Той запэўніў акцыянераў, што казаў шчырую праўду, і сам не можа ўзяць у розум, што адбываецца. Аграном набраў нумар камерцыі саветніка і пачуў у трубцы:
— Саветнік Лундберг.
Аграном крыху здзівіўся, што не пазнаў «дзядзечкавага» голасу, але смела пачаў:
— Ало! Гэта аграном Паапуры. Добры дзень, дзядзечка!
— Які я табе дзядзечка, каб цябе чэрці даілі! — закрычаў у трубку раз’ятраны етары.
Аграном паспрабаваў растлумачыць:
— Няўжо дзядзечка не памятае? Ну, тут, у Тамперэ, мы выпівалі... я яшчэ нявесту вам знайшоў...
— Што?! — азвярэла зароў стары.— Хто знайшоў?
Аграном яшчэ спадзяваўся нешта дапяць.
— Ну я знайшоў, аграном Паапуры...
— Які яшчэ Паапуры, каб цябе трасца?!
Стары пачаў клясці розных жартаўнікоў і чмутоў і паабяцаў, што, калі гэткія штукі будуць паўтарацца, ён звернецца ў паліцыю.
У галаве ў Паапуры ўсё перамяшалася. Каб упэўніцца, што ён не звар’яцеў, аграном паехаў да памешчыка Пунтуры.
Але ў маёнтку панавала поўнае бязладдзе. Пунтуры быў упэўнены, што прадаў сваю сялібу, а таму ўжо купіў даволі прыстойны дом у Хямеенліне. Па маёнтку шнырылі агенты ляснога таварыства, што прыехалі лічыць лес. Яны з першага позірку вызначылі, што лесу тут не болей, чым на дзвесце тысяч марак. Лічыць дрэвы не было ніякай рахубы, і агенты паведамілі пра гэта ў сваю кантору. Тады забегалі і там. Кантора ўжо выдаткавала на справу сотні марак, a цяпер высветлілася, што ўсе грошы пайшлі кату пад хвост. Каб нешта зразумець, Пунтуры кінуўся ў суседнюю вёску, дзе на той час знаходзіўся адзін агент камерцыі саветніка Лундберга. Гэты чалавек запэўніў разгубленага памешчыка, што саветнік Ёнс Лундберг усе гэтыя дні невылазна сядзеў у Хельсінках і ні пра якія куплі-продажві анічога не ведае. Параіўшыся, яны зрабілі выснову, што пад імем камерцыі саветніка дзейнічае нейкі махляр, і тэрмінова паведамілі ў паліцыю. Ніхто не мог нават уявіць, што гэты небяспечны махляр — просты басяк з хельсінкскага порта.
Пунтуры пачаў наракаць на свой лёс:
— Быццам чэрці галаву задурылі,— злосна мармытаў ён.— I вочы мне засляпілі, і розум адабралі.