• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    Ённі быў не супраць, але, працягваючы сваю блаславёную працу, усё ж вырашыў заступіцца за блуднага сына:
    — Затое ён не ўзяў грэх багацця на душу. Лепей пусты жывот, чым загубленая душа.
    Ён капаў далей, рупячыся скончыць справу як найхутчэй, каб небарака-нябожчык не пачаў гнісці. Ённі быў мокры ад поту, але не спыняўся. «Паміраючы», ён заплаціў за сваю магілу дзесяць марак і цяпер марыў вярнуць хоць бы чатыры, якія паабяцаў яму заплаціць дырэктар.
    — Мы зробім гэтую справу без усякіх там забастовак,— сказаў басяк.— Магіла будзе прасторная і глыбокая — тое што трэба.
    Потым ён зноў аддаўся разважанням пра беднякоў і багатых работадаўцаў, пра тое, як трэба здабываць грошы, і гэтак далей.
    — Калі б работадаўцьі і работнікі вялі разумную палітэканомію, усё было б добра. Каб адны не падманвалі другіх і не прыгняталі...
    Дырэктар могілак пагадзіўся з гэтай мудраю думкай, бо забастоўка прынесла яму шмат непамыслотаў.
    — Я тут ні пры чым,— працягваў Ённі.— Як той казаў, з боку прыпёку. Я не работадавец і не работнік, а проста басяк.
    Магіла была гатовая, і Ённі вылез з ямы.
    — Ну вось,— сказаў ён дырэктару,— цяпер не згніе. Усё зроблена тэрмінова і чын чынам.
    Тут яму заманулася даведацца, дзеля каго ён так стараўся.
    — А каго ж сюды пакладуць?
    — А-а! — махнуў рукой дырэктар.— Памёр там адзін басяк. Піў усё жыццё, вось і нарваўся. Выжлукціў у карчме бутэльку атруты. Сам сябе загубіў.
    Ённі яшчэ ні пра што не здагадваўся і працягваў распытваць, што гэта за басяк.
    — Ды, кажуць, нейкі бамбіза. Адным словам, басяк.
    Ённі па-ранейшаму не здагадваўся, што гэты бамбіза — ён сам.
    — Ённі Лумперы таго басяка завуць,— паведаміў дырэктар могілак.
    — Што?! — вырачыўся на яго Ённі.— Лумперы?
    — Ага,— пацвердзіў дырэктар.— А магілу яму Яска Рынні заказваць прыязджаў.
    Толькі цяпер Ённі даўмеўся, што ўсё пачутае — шчырая праўда.
    — Значыць, я і ёсць той самы басяк, які памёр! — абвясціў Ённі.
    Збіты з панталыку дырэктар не даў веры і падазрона запытаўся:
    — Так памёр, што і магілы яшчэ капаеш?
    — Тут памылачка атрымалася,— растлумачыў Ённі.— Мяне замест Анці Піткянена пахаваць хацелі, а я крычаць пачаў, каб века адчынілі. Так вось ад вечнага жыцця і ўратаваўся...
    Дырэктар падумаў, што перад ім або вар’ят, або прыдуркаватьі блазан, і злосна перапыніў:
    — Ты што вярзеш, боўдзіла! Смерць трэба паважаць!
    У гэты час да іх падышоў адзін з далакопаў, які нядаўна хаваў Ённі.
    — Дык гэта ж той самы Ённі,— пазнаў ён бася-
    ка.— Ну, што хацеў на той свет замест Анці Піткянена падацца, а тады перадумаў.
    Дырэктар нарэшце ўсё зразумеў. Ён атрымаў цудоўную запасную магілу і шчыра дзякаваў госпаду за гэтую неспадзяваную міласць.
    Дырэктар агледзеў жывога і здаровага Ённі і ўпэўніўся, што той яшчэ не гніе.
    — Ну, у такім разе ніякая халера цябе яшчэ доўга не возьме. Бачу, няхутка ты сюды вернешся.
    Ённі сядзеў каля сваёй магілы на цурбане і пра нешта засяроджана думаў. Ён так аддаўся думкам, што нават не пачуў дырэктаравых слоў. Басяк не слухаў, пра што дырэктар гаворыць з далакопам, і ачуўся толькі тады, калі яго піхнулі.
    — Гэй, ты што?
    — Я вось тут думаю,— сур’ёзна прамовіў Ённі,— што калі хто-небудзь трапіць у гэтую яму, дык наўрад ці ён потым будзе буркаваць, як галубок.
    Пабожны дырэктар могілак расчуліўся і сказаў:
    — Гэта гасподзь паслаў табе міласць сваю. Ён раскрыў магілу, і ты ўваскрэс з мёртвых.
    Ённі слухаў гэтаксама сур’ёзна, як некалі ў Хельсінках слухаў цяжкі гул хаўтурных званоў. Ён прыгадваў сваё падарожжа і няўдалыя спробы набыць мільён, якія ледзь не пагубілі яго. Успаміны настроілі яго на філасофскі лад, і ён сумна сказаў:
    — Гэтыя мільёны — палка з двума канцамі. Добра, калі шанцуе, а калі чалавек даходзіць да таго, што мусіць зарабляць, капаючы самому сабе магілу, тады ён хто? Банкрут. Чысты банкрут.
    У такім вось гуморы Ённі і рушыў да сталяра Пірынена. Праз нейкі час пасля таго, як басяк пакінуў могілкі, туды разам са сваёй сяброўкаю паннай Рыйпіа заявілася ягоная нявеста ўдава Коўру. Магіла яе першага мужа была зусім побач з магілаю, якую нядаўна
    выкапаў яе новы жаніх. Усклаўшы вянок, сяброўкі спыніліся каля свежай ямы.
    — Можа, бацька нябесны ўзяў да сябе таго, хто мог стаць нечым мужам,— уздыхнуўшы, прамовіла ўдава.— Магілу толькі што выкапалі.
    Яна не ведала, што шлюб яе разладжваецца, і са спакойнай душой рыхтавалася да вяселля.
    — I зрабіў яго гасподзь вечным жаніхом,— сказала пабожная нявеста пра чалавека, якога чакала свежая магіла, і, сказаўшы так, пайшла рыхтавацца да вяселля з гэтым самым чалавекам.
    *
    Сталяр Пірынен ужо чакаў Ённі. Усунуўшыся ў дзверы майстэрні, басяк растлумачыў прычыну спазнення:
    — Давялося тут крыху папрацаваць рыдлёўкай.
    Пра тое, што капаў магілу самому сабе, ён вырашыў прамаўчаць. Заняты работаю Пірынен змераў басяка падазроным позіркам і незадаволена спытаўся:
    — Зможаш зрабіць гэтую штуку? Паспрабуй. Нешта мне здаецца, што сталяр з цябе ніякі.
    Ённі вырашыў не хітраваць і сумленна прызнаўся, што трымаць у руках стружок ніколі дагэтуль яму не даводзілася. Ённева шчырасць спадабалася майстру, і той дазволіў памагатаму праверыць свае здольнасці. Сталяр нават не спытаўся, як завуць новага работніка.
    — Будзеш рабіць крыж,— сказаў Пірынен.— Пойдзе на магілу аднаго басяка, так што няма чаго на пуп браць. Як атрымаецца, так і добра.
    Ённі таксама не пацікавіўся, пра якога басяка ідзе гаворка. Ён узяўся за працу і пачаў рабіць крыж на сваю магілу. Пірынен абяцаў заплаціць яму пяць марак.
    Хоць Ённі і праўда ніколі не займаўся сталяркай,
    нешта ў яго ўсё ж атрымалася. Майстар прыдзірліва агледзеў крыж і пагардліва прамовіў:
    — Ну во! Я ж казаў, што нічога талковага не выйдзе.
    Ённі адразу западозрыў тут жаданне патаргавацца і збіць прызначаную цану, а таму паспешліва запярэчыў:
    — Нічога. Акурат на басяка!
    Пірынен пачуў у гэтых словах легкадумныя адносіны да смерці і сурова адчытаў Ённі:
    — He забывай, што басякі — таксама людзі.
    — Ну так,— крыху збянтэжана сказаў Ённі.— Але ж гэты басяк ужо не можа падабраць сабе тавар пад густ.
    Ённі апраўдваўся дарэмна, бо сталяр і не думаў збіваць цану. Ён пафарбаваў крыж і пачаў рабіць надпіс:
    «Тут спачывае ўрадзімец порта Хельсінкі Ённі Лумперы» і гэтак далей.
    Калі ўсё было гатова, ён загадаў Ённі занесці крыж на могілкі і запытацца ў дырэктара, на якую магілу яго ставіць.
    — Пакажаш надпіс і спытаеш, дзе магіла таго басяка,— параіў сталяр.
    Ён не называў нябожчыкавага імя, бо думаў, што Ённі ўсё адно не запомніць яго. Ённі ж адно безуважна слізгануў па надпісу вачыма, бо, як мы ведаем, чытаць ён ніколі не вучыўся.
    Наш герой зноў падаўся на могілкі. На плячах ён цягнуў зроблены сваімі рукамі крыж, каб паставіць яго на сваёй магіле. Зусім нядаўна ён сцвярджаў, што гэты басяк-нябожчык ужо не можа падабраць сабе тавар пад густ, але атрымалася наадварот.
    Дырэктара не было, на могілках застаўся адзін далакоп. Ённі паказаў яму надпіс і спытаўся:
    — Дзе тут гэтага закапалі?
    Рабочы не ведаў, а таму пайшоў у кантору, каб пазваніць па тэлефоне і высветліць, дзе пахаваны Ённі Лумперы. Праз колькі хвілін далакоп выйшаў і лаканічна абвясціў:
    — Ён ужо ўваскрэс.
    Ённі яшчэ не раскусіў, што да чаго, і ачмурэла спытаўся:
    — Як уваскрэс? Во дае! He паспелі яму крыж на магілу паставіць, а ён ужо ўваскрэс! I хто гэта такі нецярплівы?
    Далакоп, які сам быў такі пісьменны, што ледзьве слібізаваў, ганарліва сказаў:
    — Ты што, чытаць не ўмееш? Ясна напісана: «Тут спачывае ўрадзімец порта Хельсінкі Ённі Лумперы...»
    Задаволены сабою, ён дадаў:
    — Гэта той самы басяк, што па п’янцы ўжо трапляў на той свет.
    Ённі здагадаўся, што гаворка зноў пра яго, і збянтэжана прамармытаў:
    — Колькі гэта яшчэ будзе цягнуцца... Выходзіць, Пірынен паслаў мяне ставіць крыж на маю ж магілу...
    — А, дык ты і ёсць той самы Ённі Лумперы. Сваімі рукамі на сваю магілу крыж ставіш,— абыякава прамовіў далакоп.
    I Ённі зноў узваліў сабе на плечы свой крыж і пацягнуў яго цераз увесь горад назад у майстэрню. Такое відовішча можна ўбачыць нячаста, а таму ўслед за Ённі бег цэлы кагал хлапчукоў, якія гучна выкрыквалі тое, што было напісана на крыжы: «Тут спачывае ўрадзімец порта Хельсінкі Ённі Лумперы. Спі спакойна да дня ўваскрэсення».
    Дабраўшыся да майстэрні, Ённі прыхінуў сваю Ho­my да сцяны.
    — Дык гэта ж на маю магілу быў крыж,— паведаміў ён.
    Пірынен глядзеў на яго здзіўлена. Потым успомніў, ійто чуў, нібыта паліцыя памылкова ледзь не пахавала жывога чалавека. Сталяр пра ўсё здагадаўся і ўражана спытаў:
    — Значыць, ты і ёсць той самы Лумперы? Той самы, што спачывае да дня ўваскрэсення?
    Ённі пацвердзіў гэты неверагодны факт і палічыў патрэбным дадаць:
    — Аднак наш літасцівы гасподзь уратаваў мяне. Так што я яшчэ пагуляю.
    Пірынен не стаў забіраць крыж.
    — Бяры яго сабе,— сказаў ён басяку.— I глядзіне грашы болей.
    Як і было дамоўлена, ён заплаціў Ённі пяць марак і працягваў настаўляць яго на праведны шлях:
    — Гэта гасподзь уваскрэсіў цябе. He грашы, a то другі раз ён можа і не злітавацца.
    Ённі быў вельмі крануты такім клопатам, асабліва тым, што атрымаў абяцаныя пяць марак, і слухаў казань Пірынена ў добрым гуморы.
    — Гасподзь турбуецца пра наша жыццё, і нашу смерць, і пра набыткі нашы...— казаў сталяр.
    — Ага,— не надта прыслухоўваючыся, прамовіў Ённі.— Добра, калі б ён яшчэ патурбаваўся, каб за работу плацілі болей. Калі там магілу выкапаеш ці крыж зробіш...
    Так яны гаманілі яшчэ нейкі час, а калі развіталіся, іхнія душы былі поўныя павагі да госпада бога і адзін да аднаго, бо кожны сумленна выканаў свой абавязак: Ённі — папрацаваў, майстра — заплаціў.
    3 майстэрні Пірынена Ённі панёс свой крыж далей. Спачатку яму трэба было зайсці ў карчму, дзе была яго труна, а потым ён мерыўся разам са сваім майном выправіцца дадому, у Хельсінкі. Па дарозе Ённі суетрэў знаёмага вазака, і той згадзіўся яго падвезці.
    — Вось нясу крыж...— завёў гаворку Ённі.— Тут
    надоечы з-пад яго адзін басяк выскачыў.— Пра тое, які гэта быў басяк, ён вырашыў перамаўчаць.
    Вазак ужо чуў пра дзівоснае ўваскрэсенне нейкага Ённі Лумперы, але з твару яго не ведаў, а таму, падтрымаўшы размову, паведаміў:
    — Тут нядаўна яшчэ адзін басяк проста цудам нейкім з магілы вылез. Ужо дамавіну закопвалі.