• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    *
    У гэты самы час паліцыя праводзіла аблаву на басякоў і прачэсвала лес. Ённевы сябры разбегліся, як мышы з-пад веніка, а Ённі, які спаў у абдымку са сваёй дамавінай, папаўся. Непрытомнага валацугу з цыліндрам на галаве паклалі ў труну, а труну пагрузілі на калёсы.
    — Адкуль гэты боўдзіла? — здзівіўся дзяжурны, калі труну занеслі ва ўчастак.
    — Кадук яго ведае! — задыхана адказаў адзін з паліцэйскіх, якія цягнулі цяжкую труну.
    Усе камеры былі занятыя, і месца заставалася толькі ў той, дзе спачываў даўгалыгі Анці Піткянен. Яго ўжо паклалі ў труну і неўзабаве меліся везці на могілкі. Дзе адна труна, там і другая — весялей будзе нябожчыку, вырашылі паліцэйскія. Яны адсунулі труну з Піткяненам да сцяны, а Ённеву ламачыну з яе п’яным гаспадаром паставілі пры дзвярах.
    — Прачнецца, тады разбяромся, што гэта за фрукт,— сказаў прыстаў і зачыніў дзверы.
    Неўзабаве ў камеру зайшоў цясляр, каб забіць труну Піткянена. У камеры было адно маленькае акенца, і калі чалавек трапляў у яе са светлага калідора, дык спачатку нічога не бачыў. Цясляр згледзеў толькі тую труну, якая стаяла пры дзвярах і ў якой дрыхнуў п’яны Ённі, накрыў яе векам і забіў з паўтузіна цвікоў. У калідоры чакалі рабочыя, што мусілі везці нябожчыка на клады.
    — Гатова! — сплюнуўшы, сказаў да іх цясляр.— Давайце аркестр!
    Падняўшы труну, рабочыя заўважылі каля сцяны яшчэ адну, і нехта з іх спытаўся:
    — А ці таго мы ўзялі?
    Яго напарнік добра ведаў Піткянена, а таму, змераўшы труну вокам, упэўнена сказаў:
    — Таго. Бачыш, якая даўгая дамавіна. А гэты Піткянен быў даўгі, як шост.
    Падняўшыся, яны пагрузілі труну на калёсы, і Ённі быў падрыхтаваны да апошняга падарожжа.
    Як толькі труну вынеслі, прыстаў загадаў:
    — Памыйце камеру, дзе ляжаў мярцвяк. Ды папырскайце вадой на другога п’янюгу, а то і ён не прачнецца.
    Адзін паліцэйскі прыбраў у камеры і выліў на галаву Піткянону чарпак сцюдзёнай вады.
    — Гэй, п’янтос, хопіць храпці!
    Гэтыя лекі не падзейнічалі. Вярнуўшыся з камеры, паліцэйскі далажыў прыставу:
    — Набраўся так, што і вада не бярэ.
    Прыставу гэта не спадабалася, і ён сказаў:
    — Ну і няхай. Жраць захоча — прачнецца.
    Дзверы камеры зачынілі і пакінулі «п’янтоса» спаць, пакуль яго не разбудзіць голад.
    Тамперская паліцыя наважыла распачаць сур’ёзную барацьбу са злачынцамі. Весці такую справу, натуральна, належала на навуковай аснове, а таму надумалі браць адбіткі пальцаў ва ўсіх затрыманых. Прыстаў вырашыў пачаць з Ённі, і дзяжурны атрымаў загад:
    — Як толькі басяк праспіцца, вазьміце ў яго адбіткі, а потым ганіце ў каршэнь. Няхай толькі трапіць да нас яшчэ раз!
    Потым прыстаў узяўся за тэлефон. Ён спрабаваў высветліць усе дэталі таго махлярства з лесам, але высветліў адно тое, што злачынца яшчэ на волі.
    — Далёка не ўцячэ! — упэўнена сказаў прыстаў і загадаў перакрыць усе дарогі, што вялі да мяжы.— Дайце тэлеграму ў Вііпуры і Торніа, а таксама ва ўсе памежныя гарады,— дадаў ён.— Дзе-небудзь зловім.
    Такім чынам, усе дарогі для Ённі былі перакрытыя, і заставалася адзіная — на могілкі, куды яго і везлі.
    XIV
    Як чытачу ўжо вядома, паліцэйскі Нуўцінен, што вечна цягаў Ённі на сваёй хрыбціне, атрымаў месца ў Тамперэ. Яму далі колькі дзён, каб уладкаваць асабістыя справы, і да службы ён прыступіў толькі ў той дзень, калі хавалі цыбатага бедака Анці Піткянена.
    Шткянен не меў ні родзічаў, ні сваякоў, а таму яго хавалі за кошт паліцыі. Нуўцінену было загадана прысутнічаць на хаўтурах як афіцыйнаму прадстаўніку закона. Трэба яшчэ дадаць, што Анці Піткянен і Нуўцінен у дзяцінстве сябравалі, але потым іхнія шляхі разышліся. Нуўцінен зрабіўся ахоўнікам парадку, а Піткянен — парушальнікам і, такім чынам, даваў колішняму сябру магчымасць зарабляць на пражытак.
    Дамавіну вынеслі з участка на двор. Там ужо чакала колькі басякоў — прыяцелі Піткянена, што прыйшлі правесці яго ў апошні шлях. Да іх далучыўся і афіцыйны прадстаўнік паліцыі — Нуўцінен. Ён надоечы заступіў на службу, а таму не бачыў, як прывезлі п’янага Ённі, і нават не ўяўляў, што той у Тамперэ. Тым болын ён не мог і думаць, што Ённі трапіў у паліцыю і цяпер знаходзіцца не дзе-небудзь, а ў труне, якую ён, Нуўцінен, суправаджае. Паліцэйскі шчыра верыў, што яго злы дух — Ённі Лумперы застаўся ў Хельсінках і што яму ўжо ніколі не прыйдзецца надрывацца, цягаючы на сабе гэтага бамбізу-басяка.
    Непадалёку ад паліцэйскага аддзялення жалобная працэсія сустрэлася з удавой Коўру. Пабожная ўдава прыехала ў Тамперэ, каб ускласці вянок на магілу мужа. Зрабіць гэта патрабавала яе праведная душа, і цяпер удава разам са сваёй сяброўкаю паннай Рыйпіа акурат кіравалася ў майстэрню, каб гэты вянок заказаць. Убачыўшы калёсы з целам свайго жаніха, яна пацікавілася ў Нуўцінена, каго гэта хаваюць.
    — Ат, аднаго басяка,— сказаў Нуўцінен пра сябра свайго дзяцінства.
    Шчаслівая нявеста не стала нічога ўдакладняць. Яна вельмі не любіла басякоў, якія часта назалялі ёй у маёнтку.
    — Гасподзь ведаў, каго прыбраць з улоння зямнога,— сказала яна пра свайго жаніха.— Прыстойнага
    чалавека ён не кране. He разумею я людзей, што забываюць бога ў сэрцы сваім і робяцца басякамі.
    Апошнім часам удава любіла весці размовы на TaKia ўзвышаныя тэмы. У яе чыстай і пабожнай душы нібыта вырасталі крылы. Дзіва што! Яна — нявеста камерцыі саветніка. Удава Коўру праніклася да сябе самой яшчэ большай павагаю.
    Пабожная ўдава рыхтавалася да шлюбу, а тым часам цела яе жаніха трэслася ў даўжэзнай дамавіне, набліжаючыся да гарадскіх могілак.
    *
    На дварэ быў пагодны жнівеньскі дзень. Вазак сядзеў на труне, а Нуўцінен у сваёй новай форме і з шабляю на баку ішоў побач. Замораны нядэшлы конік ледзьве перастаўляў ногі. Нуўцінен аддаўся ўспамінам пра былога сябра, і яго душа напоўнілася смуткам. Было так горача, што Нуўцінен узмакрэў.
    Вуліца скончылася, і працэсія павярнула на лясную дарогу. У галаве соннага фурмана ўзнікла жаданне пачасаць язык. Ён павярнуўся і, акінуўшы позіркам даўжэзную труну, сказаў:
    — Ну і ламіна. Сапраўдная лайба.
    Нуўцінен адарваўся ад сваіх журботных думак і адказаў:
    — Але. Ростам нябожчыка Анці бог не абдзяліў.
    Фурман ляніва выслухаў адказ і зразумеў, з якой прычыны труна такая доўгая.
    — Ён быў доўгі, але ўвогуле чалавек прыстойны,— казаў далей Нуўцінен.— Вядома,— дадаў ён дзеля аб’ектыўнасці,— былі ў небаракі і маленькія грахі, не без гэтага, але ў каго з нас іх няма?
    Але вазака гэтыя развагі не цікавілі. Ён быў уражаны памерамі труны, і гэтае здзіўленне моцна засела ў яго думках.
    — Ну, чыстая лайба... Паспрабуй яе закапаць...
    Яшчэ колькі хвілін ён здзіўляўся і скончыў такой мудраю думкай:
    — Але прыйшла і ягоная пара...
    Нуўцінен уздыхнуў па сябру і паўтарыў:
    — Прыйшла і ягоная пара... I не вернецца ён з гэтага падарожжа.
    I яны працягвалі гэтую глыбакадумную размову пра непазбежнасць смерці. Возчыку прыгадалася газетнае паведамленне пра смерць Ённі Лумперы, і ён падзяліўся сваімі ўражаннямі:
    — Але ж і здаровы быў гэты басяк. Выжлукціў пляшку сернай кіслаты і жыў яшчэ цэлую ноч.
    Успомніўшы сваю нялёгкую службу ў Хельсінках, Нуўцінен зазначыў, што Ённі быў п’яніца, якіх свет не бачыў. Гэтая згубная звычка і прывяла яго да смерці. Паліцэйскі сказаў, што не толькі добра ведаў небараку, але і безліч разоў мусіў цягаць яго на сваім rap66 ва ўчастак. У душы прачнулася злосць, але Нуўцінен усё-такі не даў ёй волі, і ў яго словах прагучала шчырае спачуванне:
    — Вось і Ённі пайшоў у дом наш вечны. Хоць і басяк, але чалавек усё ж прыстойны... Як і той, што ляжыць у гэтай труне...
    Паліцэйскі нібыта прасіў у Ённі прабачэння.
    Яны пад’ехалі да могілак і спыніліся. Насільшчыкі рыхтаваліся здымаць труну з калёсаў, а Нуўцінен апавядаў пра тое, колькі яму давялося цягаць Ённі па хельсінкскіх вуліцах. Паліцэйскі таксама ўзяўся за канец прасунутай пад дамавіну вяроўкі і скончыў свае ўспаміны такімі словамі:
    — Цяпер гэты Ённі ўжо ні на кім не паездзіць.
    Нуўцінен даў каманду насільшчыкам. Ён таксама нёс труну разам з усімі і ў гэтыя журботна-ўрачыстыя хвіліны думаў пра свайго сябра Піткянена і пра гарапашніка Ённі.
    Труну апусцілі ў магілу, і пастар пачаў пахавальную адправу. Калі ён прамовіў: «3 зямлі ты прыйшоў» і кінуў на века дамавіны першую рыдлёўку зямлі, Нуўцінен пачціва зняў шапку.
    Камякі зямлі загрукацелі па труне, і Ённі прачнуўся. Вакол панавала цемра. Басяк разважыў, што ён, як зазвычай пасля п’янкі, прачнуўся ў паліцыі. Было цёмна і задушліва, і яму падалося, што ў камеры чадна. Падняцца ён не здолеў і падумаў, што ўчадзеў, прычым так моцна, што вось-вось страціць прытомнасць.
    — Гэй, паліцыя! — спуджана залямантаваў ён.— Гэй, юшку адчыніце! Задыхаюся!
    Прысутныя скамянелі. Ённі абмацаў века труны і, прымаючы яго за дзверы, пачаў штосілы грукаць і яшчэ гучней крычаць:
    — Гэй, дзе вы там! Адчыніце юшку! Хутчэй, а то задушуся! He відаць нічога ад дыму! Цёмна, як на тым свеце! Гэй, паліцыя! Ратуйце!
    — Што за праява? — спалохана прамармытаў пастар.
    Нуўцінен разгублена маўчаў, а Ённі ўсё бушаваў.
    — Хутчэй, каб вас чэрці! — роў ён, як паранены звер.— Канчаюся!
    — Дык ён жывы! — дапяў пастар.
    Ён загадаў рабочым хутчэй лезці ў магілу і выцягваць труну назад. Ённі малаціў у «дзверы камеры» з астатніх сіл.
    — Ратуйце! Чортава паліцыя!
    — He раздзірайся! Паспееш! — раззлавана сказаў адзін рабочы, падсоўваючы пад дамавіну вяроўкі.
    — Дык я тут канаю,— жаласна азваўся Ённі,— Хутчэй, братка!
    Нарэшце вяроўкі прыладзілі, і труна, пагойдваючыся, пайшла ўгору. Ённі ашалеў ад жаху.
    — Ківаецца! Уся камера ківаецца! Ратуйце! Палі-
    цыя! Пекла гэта, а не паліцыя! — верашчаў Ённі.— Каб вас усіх чэрці насілі!
    Дамавіну выцягнулі і хуценька збілі века. Ённі падняўся. Ён сядзеў у труне і ашалела круціў галавою, на якой тырчаў ядвабны цыліндр. Самы першы ачомаўся Нуўцінен.
    — Перкеле! — закрычаў ён.— Ённі! Дык гэта цябе, нягодніка, я цягнуў!
    Убачыўшы Нуўцінена, Ённі адчуў прыліў сапраўднага шчасця.
    — Нуўцінен?! А каб цябе халера! — Басяк выскачыў з труны і кінуўся да старога знаёмага.— Значыць, ты зноў мяне нёс? — Ад такой радасці Ённі нават не заўважыў, дзе ён і што чыніцца навокал.
    — Падзаклаў крыху на пусты жывот,— усцешана тлумачыў ён паліцэйскаму,— а тут вашы і наляцелі.