Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
Даведаўшыся пра мільённую ўзнагароду, Ённі пачаў шукаць выкрутлівага махляра яшчэ больш старанна. На адной з тамперскіх вулак ён сустрэў басяка Рэка Копуры. Яны пазнаёміліся і хутка пасябравалі.
— Дапамагаю вось тайнай паліцыі лавіць небяспечнага зладзюгу,— з гонарам паведаміў Ённі пра свае заняткі.
Ён вырашыў далучыць новага сябра да сваіх рызыкоўных пошукаў і, абмаляваўшы пачутыя ад агента Хюцінена прыкметы аферыста, запытаўся:
— Ну што, не даводзілася такога сустракапь?
Паводле дзіўнага збегу абставін Пека Копуры быў таварышам басякоў, якія выпівалі з Ённі ў лесе на яго-
най труне і ўчынілі бойку, пасля якой паліцыя і забрала соннага Ённі. Пека ўспомніў, што сябры-валацугі апісвалі свайго сабутэльніка дакладна так, як цяпер Ённі апісваў самога сябе. Адно што імя яны называлі іншае.
— Сустракаць не сустракаў, а вось чуць даводзілася,— падумаўшы, адказаў Пека Копуры.— Ведаю нават, як яго завуць — Ёссі.
— 3 выгляду сапраўдны забойца, а галоўная прыкмета: жарэ як не ў сябе,— працягваў узрушаны Ённі.
— Ён,— пацвердзіў Пека. 3 размовы з прыяцелямі ён памятаў, што той бамбіза з труной хваліўся сваімі мільёнамі. Гаворка відавочна ішла пра таго самага небяспечнага злачынцу, якога шукала паліцыя.
— Ён,— паўтарыў Пека.— Ёссі.
Дазнаўшыся, якую ўзнагароду прызначыла за гэтага жуліка паліцыя, Копуры адразу ж згадзіўся дапамагаць Ённі, і цяпер буйнога міжнароднага аферыста выглядала на тамперскіх вуліцах яшчэ адна пільная пара вачэй.
— Гэта ён на п’яную галаву пра свае мільёны прагаварыўся,— сказаў Копуры пра Ёссі, а значыць, пра свайго напарніка па пошуках злачынца.
— Нічога, ягоная кар’ера ўжо ляснула,— упэўнена адгукнуўся Енні.
Уваскрэслы нябожчык увесь аддаўся крымінальнавышуковай дзейнасці. Узмакрэлыя ад летняй спякоты сябры сноўдаліся па вуліцах, і Ённі раз-пораз падбадзёрваў сябра:
— Ад нас не схаваецца!
Ягоная вера ў свой паліцэйскі талент расла як на дражджах.
— Кемлівы агент аблытае любога злачынцу. У спрактыкаванага агента ён не выслізне,— гаварыў Ённі, і па ўсім было відаць, што гэтым кемным і спрактыкаваным агентам быў не хто-небудзь іншы, а ён сам.
— Гэта толькі дурні шукаюць злачынцу недзе далёка,— працягваў ён паліцэйска-філасофскія развагі.— А рыбку трэба лавіць тут, побач. Ды яно так і лепей, бо паблізу і разгледзець і злавіць лягчэй.
Такімі мудрымі развагамі ён яшчэ болей падаграваў сваё старанне, а заадно і веру ў свае выключныя здольнасці на ніве таемнага супрацоўніка з паліцыяй.
— Я з паліцыяй знаюся столькі, колькі сябе памятаю,— казаў Енні.— Ніякі махляр мяне вакол пальца не абвядзе, нават калі б у яго галава была, як у самога цара.
Прытомлены і потны Ённі разам з сябрам зацята іпукаў на тамперскіх вуліцах і пляцах самога сябе. Міжнароднаму махляру з бандыцкім абліччам пакуль што ўдавалася хавацца. I ўсё ж лёс узнагародзіў добраахвотных памагатых доблеснай паліцыі. Ад нейкага старога яны пачулі пра ўдаву, што з прычыны стачкі далакопаў не можа заказаць магілу. Двое сяброў знайшлі гэтую ўдаву, і Ённі прадаў ёй сваю магілу за тры маркі.
*
Падчас сноўдання па горадзе Ённі спаткаўся з паліцэйскім Маліненам, які прыехаў з Хельсінках, каб вы капаць яго, Ённі, з магілы і правесці адпаведную медыцынскую экспертызу. Як мы ведаем, у Тамперэ была агульная забастоўка, а таму выканапь рашэнне пракурора было амаль немагчыма. Развар’яваны паліцэйскі шукаў на вуліцах якога-небудзь штрэйкбрэхера, але раскопваць магілу ніхто не хацеў. Нарэшце Малінену пашчасціла сустрэцца з самадзейным агентам, які лавіў міжнароднага аферыста.
— Не-не, я заняты,—■ пачуўшы, што ад яго патрабуецца нейкая дапамога, адказаў Ённі.— Ловім тут разам з тайнай паліцыяй аднаго злачынцу.
Аднак гэты клопат Малінена не абыходзіў. Ён меў свой і хацеў як мага хутчэй атрэсці ад яго рукі.
— Ёсць справа болып важная,— сказаў паліцэйскі.— Трэба тэрмінова раскапаць магілу.
Пачуўшы, што за гэта можна атрымаць дзесяць марак, Ённі згадзіўся, што справа і сапраўды больш тэрміновая, балазе нядаўна ён выкапаў сабе магілу ўсяго за чатыры маркі. Ённі мудра вырашыў, што аферыст ад яго нікуды не дзенецца, і смела рушыў на могілкі выкопваць самога сябе з магілы.
Па дарозе ён дзяліўся з Маліненам сваімі клопатамі.
— He можа быць, каб мы не сцапалі гэтага спрытнюгу. Няхай хаваецца, усё адно хутка возьмем за шчэлепы. Тут самае цяжкае — здагадацца, дзе ён затаіўся.
Малінен згадзіўся, што здагадацца сапраўды цяжка. Гэта была шчырая праўда. Няпроста здагадацца, дзе хаваецца злачынец, калі шукаеш самога сябе. Аднак упэўненасць не пакідала басяка, і ён працягваў:
— Знойдзем і абясшкодзім.
— Вядома, знойдзеце,— згадзіўся Малінен.
Нарэшце яны прыйшлі на могілкі. Далакопаў там не было — усе баставалі. He было і дырэктара. Замест сябе ён пакінуў намесніка, які Ённевага ўваскрэсення з мёртвых не бачыў.
— Дзе тут у вас басяк, якога пахавалі жыўцом,— строга спытаўся Малінен.
Намеснік дырэктара падвёў іх да магілы Анці Піткянена.
— Вось тут яго хацелі пахаваць.
Малінен зрабіў Ённі знак, што можна пачынаць, і той, папляваўшы на далоні, пачаў выкопваць самога сябе з магілы. Ённі меў кепскую памяць, але Анці Піткянена ён усё ж успомніў.
— Недзе тут паблізу ляжыць небарака Анці Піткянен,— паведаміў ён паліцэйскаму, не падазраючы, што магілу таго самага Піткянена ён зараз і раскопвае.
Еасяк капаў даволі доўга, і яму заманулася пагаманіць з Маліненам, што чакаў побач. Неспадзявана на памяць Ённі ўсплыла Лійса, з якой яго разлучьілі пошукі мільёнаў, і ён загаварыў да Малінена:
— Вось я і кажу Лійсе, што буду шукаць доўга і ўпарта.
Малінен не разумеў, пра што ідзе гаворка, не ведаў, хто такая Лійса, і маўчаў.
— Вось так, калі з сілы не выб’юся, дакапаюся, да ўсяго дакапаюся,— казаў далей Ённі і глыбей укопваўся ў зямлю.
— Ну, хутка ты ўжо там дакапаешся? — незадаволена спытаўся Малінен, маючы на ўвазе труну, дзе ляжаў пахаваны жыўцом басяк, а не тыя скарбы, якія яшчэ меўся знайсці ў сваім жыцці Ённі.
Неўзабаве рыдлёўка стукнула аб века труны, і Enni абвясціў:
— Дакапаліся!
Хутка паказалася ўся труна. Ённі абчысціў яе, нахіліўся і, падняўшы адзін канец на плячо, высунуў труну на край магілы. Потым вылез і дастаў дамавіну цалкам.
— Бывае, дасі пудла і знойдзеш не тое, што трэба,— глыбакадумна сказаў ён.— Але калі шукаеш, дык знойдзеш і тое. Здаецца, мы выкапалі акурат тое, што шукалі.
Ённі прытомлена прысеў на века труны.
— А ўсё ж грэх трывожыць чалавека, калі ён заснуў вечным сном. Дый навошта мы яго выцягнулі з таго свету, га? — зацікавіўся ён.
— Тут справа цёмная,— адказаў паліцэйскі.— Трэба яшчэ даказаць, што ён сам гэтым вечным сном заснуў. Ускрыццё патрэбна.
— Во яно што. Цяпер зразумела.
Тым часам пад’ехалі калёсы, і Ённі пагрузіў на іх труну, каб везці невядомага яму небараку-басяка на
ўскрыццё ў трупярню. Такім чынам Ённі атрымаў рэдкую магчымасць прысутнічаць на сваім ускрыцці.
Усё было гатова. Прыйшоў доктар. Шчыра кажучы, Малінен дамаўляўся не з ім, а з іншым медыкам, але той быў у ад’ездзе, і за гэтую справу ўзяўся доктар Пуцілайнен, прычым узяўся з вялікай ахвотаю, бо за такую работу яму плацілі сто марак. А трэба зазначыць, што Пуцілайнен быў ладны жлукта і адразу ж падлічыў, што за сто марак ён можа купіць 12 літраў каньяку. Праўда, з прычыны забастоўкі ўсе гарэлачныя крамы пазачыняліся, але выкрутлівы доктар ужо дамовіўся пра ўсё са знаёмым гандляром. Таму ён згадзіўся зрабіць ускрыццё без усякіх пярэчанняў.
Чакаючы, калі прыйдзе асістэнт, доктар паслаў Ённі па каньяк.
— Ты толькі скажы, што ты ад Пуцілайнена, і забяры пакет.
Пакуль жывы Ённі выконваў гэтае даручэнне, доктар паспеў ускрыць труп і не знайшоў аніякіх прыкмет злачынства. Басяк яўна памёр ад разрыву capita, што Пуцілайнен і напісаў у адпаведнай паперы:
«Пад прысягаю сведчу, што партовы басяк Ёнс Лундберг, або Ённі Лумперы, з горада Хельсінкі памёр ад разрыву сэрца. Няхай засведчыць гэта і ўратуе маю душу і цела сам Гасподзь». (Подпіс, дата і месца.)
Пасведчанне адправілі ў пракуратуру.
He ведаючы аб прыездзе Малінена ў Тамперэ, начальства мясцовай паліцыі радзілася наконт таго, што адказаць пракурору. Усе сыходзіліся на тым, што найлепей было б, каб памылка засталася таямніцай. Можна сабе ўявіць радасць паліцэйскіх чыноў, калі яны даведаліся, чым скончылася місія Малінена. Усцешаны паліцмайстар адразу ж прапанаваў Малінену перавод у Тамперэ з падвышэннем звання, і Малінен даў сваю згоду.
*
Аднак не будзем выпускаць з вачэй нашага галоўнага героя.
Атрымаўшы ад Малінена грошы, Ённі зайшоў у карчму, каб забраць сваё багацце — дамавіну і крыж, і рушыў купляць гарэлку. Ён з радасцю пакінуў бы гэты цяжар у горадзе, але карчмар баяўся, што такі адмысловы багаж адпудзіць наведнікаў, і быў супраць.
Ённі лёгка знайшоў сцежку да лазні.
Закінутая лазня ўжо даўно давала прытулак тамперскім махлярам, дапамагаючы ім у іхніх цёмных справах. Вось і цяпер гэтыя прайдзісветы чакалі там сваю даверлівую ахвяру. Начны змрок і лясная вусціш настройвалі на ўспаміны і на розныя страхотныя гісторыі. Нехта ўзгадаў забітага Ённі. Махляры ўстрывожыліся, у іхніх душах зноў прачнуўся страх, што паліцыя дакапаецца да праўды. Да таго ж успаміны пра Ённі мучылі іхняе сумленне. Так, яны былі злодзеі, але мокрымі справамі ніколі не займаліся.
— Ды ну яго! — сказаў нарэшце адзін махляр.— Сюды ён усё адно не прыцягнецца.
— Што так, то так,— дадаў Танака.— Адтуль не вернешся.
Каб разагнаць нуду і боязь, яны селі гуляць у карты.
— Краля!
— Ніжнік!
— Звонкі!
— Весялей!
— На плячо!
У гэты момант дзверы лазні адчыніліся. На парозе стаяла постаць забітага Ённі ў ядвабным цыліндры і з крыжам і труной на плячах. Жулікі скамянелі ад жаху, а ачомаўшыся, павыскоквалі ў акно і кінуліся наўцёкі. Яны беглі на злом галавы, бо ім здавалася, што Ённі са сваім страшным грузам гоніцца за імі.
каб адпомсціць за сваю смерць. Мінуўшы лес, яны пабеглі па дарозе па Хямеенліну.
Прыгаломшаны Ённі пастаяў у дзвярах і, сагнуўшыся, палез у лазню. Ён пазнаў тую самую хеўру, што выцягнула з яго не адну сотню марак. На стале побач з картамі ён знайшоў сорак дзевяць марак і дзевяноста пяць пені. Ённі са спакойнай душой паклаў іх у кішэню і ўзяўся шукаць гарэлку, але яна была схаваная ў лесе, і ён нічога не знайшоў.