Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
— Малайчына! Так падаіў гэтых тлустых буржуяў! Сапраўдны дзелавы чалавек!
Ённі таксама ахапіла зайздрасць да гэтага дзялка.
— Калі б гасподзь дазволіў мне схапіць багацце за чупрыну, я б тут грошы не кленчыў,— летуценна сказаў басяк.— Гэх, каб даў ён мне мільянерскі талент...
Да станцыі падышоў цягнік. На ім прыехаў з Вііпуры той самы Румпулійні, які меўся купіць у Ённі маёнтак. Яму не хапала яшчэ ста тысяч, і ён адбіў тэлеграму, што крыху затрымаецца, а тым часам спяіпаўся ўпарадкаваць свае грашовыя справы.
Трэба сказаць, што Ённева з’яўленне ў гэтым гарадку не прайшло незаўважаным і выклікала падазрэнні. Яны асабліва ўзмацніліся, калі Ённі занёс у лес сваю дамавіну. Нехта выказаў здагадку, што ў дамавіне быў схаваны ўкрадзены ў доктара Пуцілайнена каньяк, а таму з Ённі не спускалі вачэй.
Ну а басяк, не ведаючы пра гэта, па-ранейшаму спрабаваў здабыць грошай на дарогу. 3 гэтай просьбаю ён падышоў і да Румпулійні. Той паглядзеў на жабрака падазрона: калі ў цябе ў кішэні каля двух-
еот тысяч, міжволі зробішся асцярожны. Аднак жабрак выглядаў так дзіўпа, што Румпулійні не мог не зацікавіцца ягонай асобаю.
— Відаць, ты не сапраўдны жабрак. Нядаўна жабруеш?
Ённі павагаўся і шчыра адказаў:
— Ага, нядаўна. Раней спекуляваў зямлёй. Быў і на кані і пад канём, а цяпер вось зусім галяк.
Румпулійні адказ спадабаўся. Няшчасны лёс гэтага чалавека крануў яго, і ён нават спачувальна павохкаў.
— He трэба было займацца спекуляцыяй,— строга сказаў ён.— Калі ты ў ёй не разбіраешся, гэтая справа небяспечная. Прагарэць можна як піць даць.
Размова з незвычайным жабраком прыйшлася Румпулійні даспадобы, бо яна падымала яго ў сваіх вачах.
— Што да мяне, дык я ў такіх справах ве-ельмі асцярожны.
Ен зусім расчуліўся і пачаў распытваць жабрака, чым канкрэтна той займаўся.
— Калі прадаваў, калі купляў,— неакрэслена адказаў Ённі.— Каб атрымалася, што загадваў, жыў бы ўжо як у бога за пазухай. А так дайшоў вось да торбы.
— Ай-яй-яй,— спачувальна прамовіў Румпулійні. Ён ужо сапраўды ўпэўніўся, што перад ім былы камерсант, дый не з дробных.
— Пакуль шукаеш гэты мільён, дык як тая курыца — то там зярнятка дзюбнеш, то тут яйка знясеш,— наракаў на свой гаротны лёс Ённі.— Але ўсё кату пад хвост пайшло.
Румпулійні расчуліўся яшчэ больш. Перад ім стаяў жабрак у фраку і ў цыліндры. Гэты чалавек, безумоўна, ведаў лепшыя часіны. Румпулійні вырашыў дапамагчы бедаку, балазе падчас забастоўкі рабочую сілу знайсці было цяжка, а ў маёнтку яна магла спатрэбіцца. Ён паабяцаў Ённі дзесяць марак на дарогу,
калі той паслязаўтра прыедзе ў Тамперэ 1 знойдзе яго, Румпулійні, у гатэлі.
— Я купляю ў аднаго багацея вялікі маёнтак, і ты зможаш там сёе-тое зарабіць,— сказаў Ённеў дабрадзей і на ўсякі выпадак пацікавіўся: — Ты калі-небудзь займаўся землянымі работамі?
Енні вагаўся: схлусіць ці сказаць праўду? Але ён успомніў, што капаў магілы і гэта таксама называецца «земляныя работы».
— Займаўся,— адказаў ён.— Даводзілася мне мець справу з зямлёй. Быў і работнікам, і работадаўцам.
Асмялеўшы, Ённі вырашыў паразважаць на магільныя і замагільныя тэмы,
— Вось выжыльваемся мы, каб закласці падмурак, а потым ідзе ўсё дымам. Але ўсё адно падмурак мусіць быць добры, бо калі ён слабы, дык і дах трасецца.
Румпулійні не ведаў, што Ённі гаворыць пра свой магільны вопыт заказчыка і далакопа ўадначас. Разумныя меркаванні гэтага згалелага камерсанта былі яму па душы, і Румпулійні падумаў, што такога спрактыкаванага і дасведчанага чалавека варта ўзяць да сябе ў маёнтак за аканома. Ён даў Ённі дзесяць марак і, нібыта апраўдваючыся, сказаў:
— Даў бы і болей, дык жа купляю маёнтак, а з грашыма цяжкавата.
Ён згадаў сваю завочную дамову з «панам камерцыі саветнікам» наконт ста тысяч і дадаў:
— Я, ведаеш, і сам бяру тут у аднаго мільянера вялікую пазыку.
Ённі з разуменнем кіўнуў і, спачувальна ўздыхнуўшы, узгадаў свае прарочыя словы, сказаныя некалі Піткянену.
— Вось я і кажу аднойчы Піткянену, што багацеі павінны трымацца разам. Як кажуць, свой свайго пазнаў і на піва пазваў.
Ённі казаў шчырую праўду, бо багацей Румпулій-
ні меўся купіць маёнтак, атрымаўшы пазыку ад багацея Лумперы.
Разжыўшыся грашыма, паарлелы басяк заспяшаўся ў лес, дзе пакінуў свой страхотны багаж. Перад тым як развітацца з Румпулійні, ён успомніў, што на дадатак можа яшчэ атрымаць прэмію за аферыста.
— У мяне яшчэ ёсць надзея...— пачаў ён.
Крануты ледзь не да слёз Румпулійні зразумеў гэта па-свойму.
— Ну вядома,— падбадзёрыў ён няздатнага камерсанта.— Ніколі не позна паспрабаваць ухапіць шчасце за хвост яшчэ раз.
Ённі зноў захапіўся ідэяй злавіць міжнароднага аферыста, гэта значыць самога сябе, а гарадок быў захоплены сваімі падазрэннямі наконт схаванага ў дамавіне каньяку і рыхтаваўся злавіць Ённі.
Басяк купіў кілбасы, падхарчыўся і падаўся ў лес. Увесь гэты час за Ённі сачылі дзесяткі вачэй, а таму, як толькі ў гарадок прыбыў Нуўцінен, ён атрымаў пра злачынцу самыя дакладныя звесткі.
Доктар Пуцілайнен выйшаў па сваіх справах у Хямеенліне. Ён павесялеў, бо па тэлефоне яму паведамілі, што злодзея ўжо высачылі, што той пайшоў у лес і яго вось-вось схопяць. Доктару адно рупіла, каб злачынец не паспеў выпіць увесь каньяк.
Тым часам паліцэйскія на чале з Нуўціненам прачэсвалі густы ельнік ускрай гарадка. Неўзабаве вачам Нуўцінена адкрылася даволі дзіўнае і вусцішнае відовішча. На галявінцы стаяў прыхінуты да дрэва крыж, а пад ім сядзеў на дамавіне і лапіў боты нябожчык Ённі Лумперы, якога нядаўна ўскрыў доктар Пуцілайнен.
— Ённі, перкеле! — закрычаў Нуўцінен, на ўсякі раз трымаючыся воддаль.— Ты што, зноў уваскрэс?
— Ага! — радасна раўнуў Ённі.— А я ўжо быў засумаваў па табе. Дзе гэта, думаю, наш Нуўцінен.
Потым сн перайшоў на свой заўсёдны тон і як нічога ніякага паведаміў:
— Вось сяджу, лаплю боты.
Нуўцінен разважыў, што, калі б доктар Пуцілайнен папраўдзе зрабіў Ённі ўскрыццё, той не сядзеў бы пад крыжам верхам на труне і, прынамсі, не рапараваў бы свае падраныя боты. Паліцэйскаму ўжо абрыдла шкадаваць гэтага неўміручага нябожчыка, душа ў Нуўцінена ўзбунтавалася, і ён пачаў лаяць Ённі на чым свет стаіць.
Разгублены Ённі паспрабаваў неяк улагодзіць даўняга знаёмага.
— Ну, вядома, Нуўцінен, даўся я табе ў знакі,— лісліва сказаў басяк.
Але падлабуніцца да раз’юшанага паліцэйскага было немагчыма. Ён абзываў Ённі няўдзячным быдлам і крычаў, што з басяка ніколі не будзе чалавека, як бы той ні пнуўся з гразі ў князі.
— Цяпер і красці пачаў! — пагрозліва крыкнуў Нуўцінен.
Нарэшце з гэтых крыкаў і лаянкі Ённі сяк-так зразумеў, якую справу яму хочуць прышыць.
— Нуўцінен,— у роспачы ўзбажыўся ён,— ты ж мяне ведаеш як аблупленага. Я ж ніколі не краў! Ну чаго ты лаешся? Ты ж ведаеш, што чалавечае жыццё — гэта гульня і латарэя. Нехта выйграў, нехта прайграў. Адзін зрабіўся мільянерам, другі застаўся басяком. Вось і я хацеў падацца ў мільянеры, ды толькі аблізнуўся. Але ж я ніколі не краў.
Пакрысе высветлілася, што Ённі тут і праўда ні пры чым. Нуўцінен перапрасіў, паціснуў яму руку і, падвёўшы басяка да вакзала, пасадзіў яго на цягнік.
— А я ўсё ж не памру, пакуль не нажыву свайго мільёна,— сказаў на развітанне Ённі, які ўжо зноў трымаў хвост дудкай.
Адправіўшы басяка ў Хельсінкі, Нуўцінен урупіўся
ў расследаванне. У пограбе, дзе быў украдзены каньяк, ён знайшоў пакінутую злодзеямі адмычку, тую самую, якую Ённі прынёс ім апоўначы ў паліцыю і паклаў на падваконне, так і не атрымаўшы абяцаных ста марак. На адмычцы было выбіта прозвішча слесара, што рабіў яе. Гэта была надзейная нітачка.
Нуўцінен знайшоў слесара ў Хямеенліне. Ён запатрабаваў ад яго прыкметаў чалавека, які купіў адмычку. Майстар намаляваў дакладны партрэт Ённі Лумперы. Нуўцінен не вытрымаў і пачаў лаяцца і праклінаць басяка.
Ідучы на вакзал, ашалелы ад злосці паліцэйскі пагражаў Ённі самымі страшнымі карамі. 3 гатэльнага акна яго заўважыў доктар Пуцілайнен.
— Ну, ці злавілі вы ў тым лесе злодзея? — нецярпліва спытаўся ён, як толькі Нуўцінен падняўся ў нумар.
— А як жа, злавілі,— змрочна адказаў паліцэйскі.
— Ну і хто гэта такі?
— Той самы Ённі Лумперы, якога пан доктар учора ўскрываў у трупярні.
Пуцілайнен нічога не зразумеў і, падумаўшы, што паліцэйскі проста кпіць з яго, пакрыўдзіўся.
— He надта смешныя ў вас жарты, Нуўцінен.
Яны пачалі спрачацца, а потым і сварыцца. Пуцілайнен кінуў на стол свой празектарскі нож.
— Гэтым вось нажом я зрабіў ускрыццё партовага басяка Ённі Лумперы! Зразумела?
Тады Нуўцінен кінуў на стол адмычку.
— А вось гэтай адмычкай той самы Ённі Лумперы адчыніў ваш пограб і спёр каньяк! Зразумела?
Яны ніяк не маглі прыйсці да ладу. Пуцілайнен мераў нумар з кута ў кут і нешта разгублена мармытаў. Нуўцінен жа адразу вырашыў ехаць у Хельеінкі і арыштаваць Ённі.
У цягніку паліцэйскі сустрэў знаёмага і распавёў,
якую справу яму давялося расследаваць. Знаёмы падзяліўся навіною з сябрамі, і неўзабаве наваколле абляцела чутка, што Ённі Лумперы зноў уваскрэс. Такім чынам, гісторыя з Ённі і небаракам Анці Піткяненам так заблыталася, што ўжо амаль немагчыма было разабрацца, хто ж з іх памёр, а хто яшчэ жыве.
XIX
У хельсінкскіх газетах ужо з’явілася паведамленне пра Ённеву трагічную смерць ад атруты, і ягоныя сябры былі ў жалобе. Горка аплаквала Ённі і кілбасніца Лійса. Смерць жаніха дазвання зруйнавала ўсе яе разлікі і мары пра сямейнае шчасце.
— Добры ён быў усё ж чалавек,— выціраючы слёзы, казала Лійса свацці.
— Добры,— пагадзілася, пыхкаючы піпкаю, свацця і, каб суцешыць былую нявесту, дадала: — А калі добры, значыць, уваскрэсне, таму што душа ягоная цяпер радуецца на нябёсах. Там вы з ім і сустрэнецеся.
Такія суцяшэнні мала дапамагалі.
— Калі яшчэ гэта будзе,— бедавала гаротніца Лійса.— Пакуль той нябеснай радасці дачакаешся...
Яна сумавала па зямным каханні і зямной пяшчоце.
— Ты ж ведаепі, жанчына — што міркіль у градусніку: як пацяплее, так і падымецца,— усхліпваючы, казала яна свацці.
— Ну што тут, золатка, зробіш,— спагадліва азвалася тая.— Такая ўжо воля боская. Ніхто гэтай волі не міне.
А Лійса, успамінаючы сваё кароткае каханне з Ённі, плакала так няўцешна, як і належыць плакаць аўдавелай яшчэ да вяселля нявесце.