• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    Ённевы прыгоды ўжо нарабілі Ёнсу Лундбергу шмат клопату. Калі да яго з’явіўся пан Пунтуры наконт продажу маёнтка, камерцыі саветнік выпытаў у яго прыкметы махляра і западозрыў, што гэта ягоны знаёмы і цёзка Ённі. Неўзабаве стары цалкам пераканаўся ў гэтым і пачаў бушаваць, зрываючы злосць на канторшчыках, а найбольш на сваёй ахмістрыні. Гэтая
    жанчына праслужыла ў Лундберга ўсё сваё жыццё і ведала яго не горай за саму сябе. Калі ўсе астатнія хадзілі на пальчыках, яна смела заходзіла да гаспадара і нават не баялася спрачацца з ім. Тады стары шалеў і пачынаў праклінаць усіх баб на свеце.
    — Усе жанчыны гэткія ж прыдуркаватыя, як і ты! — крычаў ён ахмістрыні.
    Магчыма, у гэтых словах і таіўся адказ на пытанне, чаму пан камерцыі саветнік так і застаўся старым кавалерам.
    Канторскія таксама някепска ведалі свайго гаспадара. Пачуўшы адрасаваныя Ённі страшныя праклёны, яны апускалі насы ў свае гросбухі і пісалі так ліхаманкава, што ў цішыні пачыналі жаласна рыпець пёры. Тады стары зноў спаганяў злосць на ахмістрыні. Ен страшэнна лаяўся, аднак кабета не змоўчвала і давала яму годны адпор. Старонняму чалавеку магло нават падацца, што гэта сварацца не гаспадар і ахмістрыня, а муж і жонка.
    — Гэта ты ва ўсім вінавата, толькі ты,— адрэзаў незадаволены полуднем стары і дадаў: — Толькі праз цябе ўсё ў маім доме дагары нагамі.
    Ахмістрыня пачырванела ад злосці і, не задумваючыся, адбрыла:
    — Гэта яшчэ невядома, хто вінаваты.
    Яна прыгразіла, вядома, не зусім сур’ёзна, што запатрабуе разліку, і, бразнуўшы дзвярыма, пайшла на кухню.
    — Во даў бог гаспадара,— паскардзілася яна кухарцы і пакаёўцы.— Праз нейкага басяка на сцены лезе.
    Акурат тут адзін з канторскіх прынёс газеты. Ён штосьці таямніча шапянуў ахмістрыні на вуха, і тая расквітнела. Прабегшы вачыма паведамленне пра Ённеву смерць, яна з пераможным выглядам зайшла ў сталовую і кінула газеты перад камерцыі саветнікам.
    — Чытай! Падаўся твой басяк на той свет!
    Пасля гэтых з’едлівых слоў яна з годнасцю вярнулася на кухню.
    Застаўшыся сам-насам, камерцыі саветнік прагледзеў газеты, уважліва прачытаў пра смерць Ённі Лумперы і задумаўся. Гэтая навіна засмуціла старога. Да таго ж Ённі сканаў так трагічна — ад атруты і ў страшэнных пакутах. Наваліўшыся грудзямі на стол, стары Лундберг чытаў і перачытваў газетнае паведамленне.
    — Ай-яй-яй,— ціха прамовіў ён і выцер слязу.
    Яму захацелася памірыцца з ахмістрыняю, і ён паклікаў:
    — Гэй, Сусана!
    Але ганарлівая ахмістрыня абразілася і не пачула. Яна зайшла ў сталовую нібыта зусім па іншай справе.
    — Недарэчная смерць. Недарэчная і жахлівая,— журботна прамовіў стары, аднак ахмістрыня з жаночаю ўпартасцю моўчкі састаўляла посуд у буфет.
    — Жаніцца вам трэба, камерцыі саветнік,— нарэшце сказала яна, нібыта не чуўшы ранейшых слоў гаспадара.— Тады не будзеце па дробязях зелянець ад злосці.
    Стары ўжо адпусціўся і зычліва адказаў:
    — Ага, Сусана. Як рак на гары свісне, так і ажанюся.
    Ён падсунуў да сябе талерку, але тут увайшла пакаёўка.
    — Пана камерцыі саветніка хоча бачыць нейкая пані Коўру.
    — Што ёй трэба? — незадаволена спытаўся стары.
    — Кажа, што яна даводзіцца пану саветніку нявестай,— растлумачыла пакаёўка.
    — Што? Нявестай?! — ашалела зароў стары Лундберг. Ён вырашыў, што нехта хоча пасмяяцца з яго, і,
    нават не зняўшы сурвэткі, кінуўся да дзвярэй, каб расквітацца з жартаўніцай.
    Аднак на парозе стары міжволі спыніўся. Перад ім стаяла прыстойная жанчына, лаяць якую не паварочваўся язык. Камерцыі саветнік моўчкі глядзеў на яе і не ведаў, што рабіць.
    — Я хацела б пабачыць свайго жаніха камерцыі саветніка Лундберга,— ветліва сказала ўдава Коўру.
    Старому заняло. Ахмістрыня з цікавасцю назірала за ўсёй гэтай сцэнай.
    — Што ты тут робіш? — па-шведску гыркнуў на яе саветнік.
    Калі Сусана пайшла, ён, зніякавеўшы, выціснуў:
    — Камерцыі саветнік Лундберг — гэта я.
    Цяпер зарвала ўдаве. «Жаніх» і «нявеста» моўчкі глядзелі адно на аднаго.
    — Вы гаворыце па-шведску? — нарэшце спытаўся стары. Ён баяўся, каб гэтая прыстойная жанчына не прыняла ягоную шведскую фразу за лаянку.
    Удаву ўкалола кепскае прадчуванне. Яна пачала здагадвацца, што тут нейкае непаразуменне. Яна перапрасілася і хацела ісці, але ў гэтую хвіліну пачуўся ўсцешаны голас канторскага хлопчыка-пасыльнага:
    — Енні! Басяк Ённі ідзе!
    Раней, чым хто-небудзь уцяміў, што здарылася, на парозе з’явілася каларытная Ённева постаць.
    — Што?! — разгублена крыкнуў камерцыі саветнік, пазіраючы, як нябожчык заходзіць у пакой.
    Ённі згледзеў удаву і хацеў ужо падмазаць пяты, але голас старога Лундберга спыніў яго.
    — Каб цябе кадук! — вылаяўся саветнік, не саромеючыся ўдавы. Але той ужо не было. Убачыўшы Ённі, яна знікла, як здань.
    Старыя кавалеры засталіся з вока на вока, і між імі пачалася доўгая размова. На вялікі жаль, мы не маем магчымасці апісаць яе, бо прыход «нявесты»
    страшэнна раз’ятрыў камерцыі саветніка і ён не шкадаваў адмысловых слоўцаў і выразаў. Можна сабе ўявіць, што было б, калі б Лундберг даведаўся, што Ённі прычыніўся і да візіту ўдавы.
    Дасхочу накрычаўшыся і налаяўшыся, стары пакрысе пачаў разблытваць клубок гэтых неверагодных падзей. У прыватнасці, ён пацікавіўся Ённевай дзейнасцю на ніве камерцыі. Выслухаўшы шчыры расказ басяка пра ягоныя спробы зарабіць мільён, камерцыі саветнік расчуліўся і вырашыў дараваць небараку. Ённевы прыгоды нагадалі старому часы яго маладосці, калі ён толькі пачынаў свой шлях да багацця і таксама ішоў на розныя хітрыкі. Замілаваны саветнік адчуў у Ённі прысутнасць таго няўрымслівага блаславёнага духу, што некалі перапаўняў яго самога.
    — Ты занадта спяшаўся,— сказаў стары, частуючы Ённі.— Бег наперадзе цягніка, во і застаўся з носам.
    I ён зрабіў свой прысуд:
    — He выйдзе з цябе мільянера.
    — Вядома, пан саветнік лепей ведае,— пагадзіўся басяк.— Такіх разумных людзей, як пан саветнік, ва ўсіх Хельсінках, можа, не болей за тры члавекі набярэцца.
    Вусны старога расплыліся ў лагоднай усмешцы, a чуйны Ённеў нос адразу пачуў магчымасць атрымаць грошы на выпіўку. Натхнёны гэтым хвалюючым прадчуваннем, басяк пачаў апавядаць пра свае хаўтуры і ўваскрэсенні.
    — Такім чынам, я пабыў на тым свеце,— з усмешкаю бязгрэшнага дзіцяці скончыў ён.— Так бы мовіць, у царстве цемры.
    Новы паварот размовы яшчэ болей зацікавіў старога, і Ённі, прагнучы хутчэй атрымаць на гарэлку, маляўніча і падрабязна распавёў пра тое, што адчувае нябожчык, якога гасподзь вырашыў уваскрэсіць і вярнуць з магілы на гэты свет.
    Расчулены і пацешаны камерцыі саветнік паляпаў яго па плячы.
    — Дадуцца табе, Ённі, гэтыя мільёны ў знакі.
    — Мяне пераблыталі з Анці Піткяненам,— растлумачыў Ённі.— Але гасподзь разгледзеў памылку.
    — Ай-яй-яй,— спачувальна прамармытаў стары і дадаў: — Увогуле людзей лёгка пераблытаць, бо яны мала чым розняцца.
    Каб Ённі больш ні з кім не блыталі і каб ён заўсёды заставаўся самім сабой, камерцыі саветнік паабяцаў штомесяц выплачваць яму пенсію ў дзесяць марак. Па праўдзе кажучы, стары найперш рупіўся не пра Ённі, а пра самога сябе, бо не хацеў, каб яго блыталі з нейкім валацугам.
    — Паміж табой і мной усё ж ёсць розніца,— сказаў саветнік.— Лундберг і Лумперы — не адно і тое ж.
    Ённі слухаў і маўчаў як пень. Настроены па-сяброўску стары загаварыў пра сваё жыццё, а потым і пра нечаканы візіт удавы Коўру.
    — Бегае тут адна баба... відаць, без клёпкі ў галаве. У нявесты набіваецца.
    Камерцыі саветнік не ведаў, што і ў гэтай справе не абышлося без Ённі, ну а басяку хапіла розуму перамаўчаць. Ён адчуваў нешта накшталт кавалерскай салідарнасці і да таго ж добра памятаў нядаўні гнеў старога.
    — Закаханая баба — як сляпая,— сказаў басяк, каб з корнем вырваць магчымыя падазрэнні. Яму прыйшло ў галаву ўдалае параўнанне, і ён дадаў: — Яна цвіце ад мужчынскай дабрыні, быццам бэз на плошчы ад вясновага цяпла.
    Стары задуменна кіўнуў, і Ённі адчуў, што небяспека мінула.
    На гэтым яны і развіталіся. Васяк вярнуўся дахаты, забраў труну і пайшоў яе прадаваць.
    Нуўцінен, які з’явіўся, каб арыштаваць Ённі, уба-
    чыў на дзвярах ягонай хаціны замок. Паліцэйскі спытаўся ў дворніка, дзе басяк, але дворнік пра Ённсва вяртанне з таго свету не ведаў і таму адказаў:
    — На небе ён ужо, на небе.
    Тады Нуўцінен пайшоў у паліцэйскі ўчастак. Туды нядаўна прынеслі з пракуратуры паведамленне пра Ённеву смерць. Пачуўшы пытанне пра Ённі, прыстаў абвясціў:
    — Лумперы ўжо бадзяецца па тым свеце.
    Нуўцінен не даў веры. Тады яму паказалі афіцыйнае паведамленне з пячаткаю пракурора. Нуўцінен прачытаў гэтую паперыну і пачаў спрачацца.
    — Ды я пазаўчора бачыў яго ў Рыйхімякі!
    Прыстаў вырашыў, што просты паліцэйскі зашмат сабе дазваляе, і гыркнуў:
    — Маўчаць! Знайшоўся разумны!
    Адзін з прысутных старшых чыноў паспрабаваў прымірыць іх.
    — Канстэблю Нуўцінену з’яўлялася ў Рыйхімякі здань таго басяка.
    Нуўцінен маўчаў, і міратворца скончыў зусім лагодна:
    — Так што давядзецца паверыць пракуратуры і згадзіцца, што Ённі памёр.
    Збянтэжаны Нуўцінен выйшаў. У калідоры ён сустрэўся з панам Пунтуры, і той, думаючы, што Нуўцінен служыць у Хельсінках, пачаў скардзіцца яму на Ённевы штукарствы.
    — Ённі Лумперы памёр,— лаканічна адказаў паліцэйскі.
    Пунтуры зажурыўся.
    — Шкада, што там яго паліцыя не дастане,— прамовіў ён, аднак падумаўшы пра вечныя пакуты, якія Ённі зарабіў шматлікімі грахамі, крыху супакоіўся і зласліва ўсміхнуўся.
    Нуўцінен здзіўлена зірнуў на яго і пайшоў на ры-
    нак. У рыначнай куламесе ён адразу згледзеў Енні, які прадаваў сваю труну.
    — Ённі! — крыкнуў паліцэйскі.— Гэта ж зямны рынак! Тут нябожчыкам гандляваць забаронена!
    — А, Нуўцінен! — радасна загарлаў Ённі.— Чаго ты тут ходзіш?
    Паліцэйскі пачаў лаяць яго за ўсю гэтую блытаніну з жыццём, смерцю і ўваскрэсеннямі.
    — Дык ты сам паглядзі,— запярэчыў Ённі.— Я ж і сапраўды ўваскрэс!
    Відаць, каб яшчэ больш пераканаць Нуўцінена ў сваім існаванні, ён павярнуў размову на зусім зямныя справы.
    — Цяпер мне гэтыя начоўкі не трэба,— паказаў ён на дамавіну.— Вось і хачу іх збыць з наварам.
    Але Нуўцінен успомніў сваю спрэчку з начальствам, а потым размову з Пунтуры і страціў усялякае цярпенне.
    — Каб я скрозь зямлю праваліўся, калі захачу цябе ўбачыць яшчэ раз! — крыкнуў паліцэйскі.