Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
Ужо адслужылі паніхіду за ўпакой Ённевай душы.
— Трэба ж такое, толькі сабраўся чалавек новае
жыццё пачаць, а гасподзь яго і паклікаў,— наракала на лёс Лійса.
Яе швагер-кравец таксама расчуліўся.
— Неспасцігальныя шляхі боскія,— глыбакадумна заўважыў ён, памянуўшы нябожчыка Ённі, які толысі крыху не дажыў да таго, каб зрабіцца ягоным сваяком.
Яны, як і мае быць, справілі хаўтуры, дзе елі, гаварылі пра тое, якая гэта сур’ёзная справа — смерць, і спявалі жалобныя пеалмы.
*
У гэты час нябожчык набліжаўся да Хельсінкаў. У цягніку Ённі прыйшло на памяць пасведчанне, што пакінуў доктар, які ратаваў яго ад атруты. Ённі знайшоў паперку ў кішэні і з тае прычыны, што не ўмеў чытаць, падаў яе суседу.
— Паслухай, што гэта тут напісана?
Сусед моўчкі прачытаў. Паперка сведчыла, што Ённі атруціўся і памёр. Сусед не ведаў, што пасведчанне паказаў яму сам атручаны, а таму падумаў, што Ённі хоча замовіць памерламу небараку магілу. Ён аддаў паперку і без лішніх тлумачэнняў сказаў:
— Занясі яе ў канцылярыю да пастара.
Цягнік спыніўся, Ённеў сусед паспешліва выйшаў, і прызначэнне гэтай паперкі так і засталося нявысветленым. Басяк усё ж вырашыў занесці яе ў царкоўную канцылярыю, каб даказаць, што ён уваскрэс і жыве на гэтым свеце.
У Хельсінках Ённі, спяшаючыся зацвердзіць сваё права на жыццё, падаўся ў канцылярыю проста з вакзала. Пастар моўчкі прачытаў пасведчанне і зрабіў адпаведны запіс пра смерць. Аддаўшы паперку Ённі, божы служка коратка сказаў:
— Пакажаш яе на могілках.
Ён таксама падумаў, што наведнік хоча заказаць
магілу. Басяк пасунуўся да дзвярэй, але пастар запыніў яго.
— Пачакай хвілінку!
Пастар зусім лагічна разважаў, што калі ёсць нябожчык, дык спатрэбіцца і дамавіна. Трунар Конціайнен абяцаў пастару невялікі працэнт ад кожнай прададзенай з яго рэкамендацыі труны, а таму божы служка ўручыў Ённі картку з рэкламай пахавальнай канторы Конціайнена, дзе гандлявалі дамавінамі і іншым рыштункам для тых, хто адышоў у лепшы свет. Басяк засунуў картку ў кішэню і пайшоў прадаваць сваю труну. Што даў яму пастар, ён так і не ўцяміў.
Як толькі за Ённі зачыніліся дзверы, у канцылярыю прынеслі з пракуратуры яшчэ адно пасведчанне пра ягоную смерць, гэтым разам ужо ад разрыву сэрца.
— Някепска памёр гэты чалавек,— філасафічна зазначыў пастар.— Спачатку ад атруты, а потым яшчэ і ад разрыву сэрца.
Ён запісаў у царкоўную кнігу і другую прычыну Ённевай смерці. Калі пастар пайшоў, яго запіс прачытаў справавод, які быў таемным бязбожнікам.
— Гэты Лумперы ў судны дзень ужо ніяк не ўваскрэсне, таму што памёр сур’ёзна і грунтоўна — ажно два разы запар,— сказаў справавод.
А Ённі ў гэты час ішоў у багажню, каб атрымаць сваю труну. Аднак на дарозе ён сустрэўся з невядомай басяцкаю сябрынай і разам з ёю падаўся ў лес. За чаркаю і шчырымі размовамі неўпрыкмет прамінуў цэлы дзень.
Ённі з дзіцячым захапленнем апавядаў пра няўлоўнага тамперскага махляра, які нажыў мільёны ў Швецыі і ў горадзе Оўлу. Гэтая гісторыя гучала як чароўная казка не толькі для басякоў, але і для самога апавядальніка, зноў абуджаючы ў яго душы зайздрасць і тугу па страчаных мільёнах.
— Гэта быў вялікі махляр,— казаў Ённі.— Ён і
ў Тамперэ хацеў нахапаць мільёнаў, але нарваўся на такога самага спрытнюгу. Як той казаў, чорт на нячысціка наскочыў.
Ённі зайздросціў гэтаму махляру, а таму помсліва дадаў:
— Але доўга ён на волі гуляць не будзе. Хутка сцапаюць.
У лесе сутунялася. Калі зусім сцямнела, Ённі ўзваліў на хрыбет сваю труну і пацягнуўся дадому. 3 дамавінаю на плячах і з прывязаным да яе крыжам ён выглядаў так страхотна, што рэдкія прахожыя з жахам прыціскаліся да сцен.
Пракуратура афіцыйна залічыла Ённі ў памерлыя і абвясціла пра яго смерць. Усе прызначаныя для жывых законы яго ўжо не датычыліся.
*
Ённевы сябрукі ўсё яшчэ шчыра бедавалі па ім. Ханку атрымаў ліст і запавет, паводле якога ён зрабіўся законным гаспадаром у нябожчыкавай хаціне.
Уступіўшы ў свае правы, Ханку першым чынам прадаў усе Ённевы рэчы, у тым ліку і стомаркавы шлюбны ложак. У хаціне засталіся толькі скрынка замест стала і некалькі цурбакоў, якія замянялі крэслы. На гэтых цурбаках цяпер і сядзела басяцкая сябрына, што сабралася памянуць нябожчыка, а за адным разам і ягоныя рэчы.
Над зямлёю панавала ноч. Акенцы Ённевай каморкі былі забітыя фанераю і заторкнутыя розным рыззём. Тут і ўдзень зазвычай было прыцемна, а цяпер па кутах стаяў густы непраглядны змрок. На скрынцы хліпала дымная газніца. Ад тытунёвага дыму морак рабіўся яшчэ гусцейшы, а сенцы, якія былі без акон, увогуле патаналі ў цемры. Адным словам, у хаціне было даволі вусцішна, і басякі, хоць і паспелі ўжо захмялець, усё адно пачувалі сябе не надта ўтульна.
Каб неяк змагчы сваю ніякаватасць, яны ўзяліся расхвальваць нябожчыка.
— Ённі быў сапраўдны мужык! He які-небудзь там буржуй, хоць і забагацеў,— сказаў нехта, і бязладны хор галасоў пацвердзіў, што гэта — святая праўда.
— Ужо не вернецца ён да нас,— журботна прамовіў Ханку, і ўсе пагадзіліся з гэтай слушнаю заўвагай.
— Адтуль ніхто не вяртаўся,— дадаў хтосьці.
Яны выпілі яшчэ па чарцы. Захмялелыя галовы гатовыя былі абмеркаваць праблему жыцця і смерці гэтаксама грунтоўна, як і любую іншую.
— Кажуць, што ўваскрэсенне...— пачаў Ханку, але выпусціў нітку сваёй думкі і крыху збянтэжана запытаўся: — Ну дык што? Ці ўваскрасаюць мёртвыя?
Думкі падзяліліся. Адны басякі меркавалі, што ўваскрасаюць, другія былі настроены менш аптымістычна. Страсці распаліліся, і пачалася сварка.
— Hi халеры ты адтуль не вернешся! — крыкнуў нехта.
Калі ўсе стаміліся ад сваркі, пачала перамагаць думка, што ўваскрэсенне ўсё ж немагчыма.
— He, ужо калі хто туды трапіў, дык гамон. Стаў крыж,— даводзіў найбольш зацяты спрэчнік.
Ханку схіляўся да такой самай высновы.
— Ага,— сказаў ён.— А то б толькі і цягаліся сюды-туды. Каму гэта трэба?
Такія мудрыя словы дазвання пагасілі спрэчку, і сябрына паставіла на Ённі крыж.
Ханку ўспомніў, як калісьці спрачаўся на гэтую тэму з самім Ённі і як той раззлавана крычаў, што калі гасподзь захоча пакараць грэшніка, дык падыме яго і з магілы.
На дварэ была глыбокая ноч. To адзін, то другі з басякоў спотайку кідаў позірк на дзверы, за якімі знікалі ў мораку сенцы. Але гарэлка пакрысе брала сваё, і страх слабеў.
— Вось каб Ённі зараз прыйшоў, га? Каб даведаўся, што старыя сябры тут яго памінаюць, дый прыйшоў гбы кульнуць чарачку,— смела сказаў нехта.
— А іпто, і кульнуў бы,— у тым самым тоне працягваў Ханку.— За ўпакой сваёй душы.
3 цёмных сенцаў пачуўся нейкі тупат і грукат. Усе змоўклі і ўтаропіліся на дзверы. На парозе паўстала даўгалыгая постаць Ённі ў цыліндры і з страшнаю Honiara на плячах.
Басякі залямантавалі ад жаху і, не чуючы пад сабою ног, рынулі паўз аслупянелага Енні на вуліцу. У іх уваччу стаяў жудлівы прывід з крыжам і з труною, які яны выклікалі з таго свету.
Адбегшыся ад страшнай хаціны, басякі крыху ачомаліся і кінуліся да патрульнага паліцэйскага. Той ужо быў начуты пра Ённеву смерць, бо ў паліцыі толькі пра яе і гаварылі. Нядаўна Малінен прывёз пратакол ускрыцця і іншыя паперы, якія неабвержна сведчылі, што басяк Ённі Лумперы перасяліўся на той свет. Патрульны Мацікайнен добра ведаў нябожчыка.
— Ну ўсё, угамаваўся,— сказаў ён пра гэтую справу Малінену, заступаючы на дзяжурства.— Болей нам кроў псаваць не будзе.
I вось да гэтага самага Мацікайнена прыбеглі перапалоханыя п’яныя басякі. У Ённевай хаціне нібыта з’явіўся прывід. Становішча абавязвала Мацікайнена спраўдзіць гэтае дзіўнае паведамленне. Ён не надта верыў у прывіды і ў замагільны свет наогул, аднак вырашыў не рызыкаваць і на ўсякі выпадак паклікаў з сабою яшчэ аднаго паліцэйскага. Справа была сапраўды дзіўная і заблытаная. Мацікайнен на свае вочы бачыў пратакол аб Ённевым ускрыцці, але партовыя валацугі бажыліся, што гэты самы ўскрыты і двойчы пахаваны Ённі бадзяецца па Хельсінках.
Хаваючы адзін ад аднаго страх, паліцэйскія падкраліся да Ённевага жытла. У цёмных сенцах яны пе-
равялі дых, потым ціха, як мышы, наблізіліся да ўвахода ў пакой і, агаліўшы шаблі, рэзка адчынілі дзверы.
Пасярод пакоя, даядаючы і дапіваючы тое, што засталося ад ягоных памінак, ціхамірна сядзеў на веку труны Ённі ў ядвабным цыліндры.
— Што за нячысцікі тут завяліся? — загаварыў ён да паліцэйскіх.— Усё майно збэйсалі. Нават ложка няма!
Паліцэйскія ашалела маўчалі. Нарэшце адзін з іх вылаяўся і спытаў:
— А ты што, яшчэ не памёр?
Ённі дастаў з кішэні атрыманую ў свой час ад доктара паперку. Басяк у сваёй прастаце меркаваў, што гэта даведка аб ягоным паправунку.
— На, чытай,— падаў ён паперку паліцэйскаму.
Той разгарнуў яе і ўголас прачытаў:
— «Партовы басяк Ённі Лумперы, ён жа Ёнс Лундберг з горада Хельсінкі, памёр ад атруты і можа быць пахаваны. Няхай засведчыць гэта і ўратуе маю душу і цела сам Гасподзь. Дата і месца. Доктар Нільс Ансельм Хюнен».
— Што?! — вырачыўся Ённі.
— Тут напісана, што ты памёр і гатовы да пахавання,— растлумачыў паліцэйскі.
Усе былі збітыя з панталыку. Дайсці да толку было цяжка, і, пакуль тое, Ённі запрасіў паліцэйскіх выпіць.
— Крыху паездзіў па гандлёвых справах,— сказаў ён і, кіўнуўшы на труну, дадаў: — Купіў вось рухомую маёмасць, каб збыць з наварам. Такая рэч у кожнай гаспадарцы прыдасца.
Паліцэйскія канчаткова паверылі, што перад імі жывы чалавек, і супакоіліся. Праўда, яны ніяк не маглі дапяць, за якімі справамі Ённі падарожнічаў.
— Камерцыі саветнік Лундберг параіў мне паспрабаваць шчасця ў спекуляцыі,— без хітрыкаў адказаў басяк.— Вось я і паехаў. Ды толькі не пашэнціла. З’еў,
як той казаў, дулю з макам. Адно што на тым свеце трохі пабыў ды вярнуўся.
Паліцэйскія развіталіся і пайшлі. Па дарозе яны вырашылі паведаміць пра падзеі гэтай ночы начальству. Аднак назаўтра ў іх выпадаў выхадны, і рапарт адкладваўся на цэлы дзень. 3 гэтае прычыны непаразуменні працягваліся.
*
Прыкладна ў той самы час друтая Ённева нявеста, удава Коўру, прыехала ў Хельсінкі, каб набыць у сталічных крамах усё неабходнае для заручынаў і вяселля. Апрача таго, яна мела сякія-такія клопаты ў банку.
Трэба сказаць, што гэтая надзвычай прыстойная і пабожная кабета трапіла ў даволі складанае становішча. Ёй карцела пабачыцца са сваім славутым жаніхом, але яна баялася, ці не будзе ў такім візіце чагосьці грахоўнага. Пасля доўгіх і пакутлівых развагаў перамагло каханне. Да таго ж апрача ўзнёслых пачуццяў удава мела яшчэ адну важкую прычыну, каб сустрэцца з жаніхом. Адзін з хельсінкскіх банкаў падвысіў прыбыткі з укладаў на паўпрацэнта супроць Taro банка, дзе ляжалі ўдовіны грошы. Такі дасведчаны чалавек, як камерцыі саветнік Ёнс Лундберг, мог даць у гэтай сітуацыі найлепшую параду, балазе ў самым хуткім часе іхнія капіталы мусілі зліцца ў адзін. Удава Коўру апранулася, як належыць багатай нявесце, і са святочнымі пачуццямі ў душы выправілася да камерцыі саветніка.