Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
— Давай будзем сябрамі, Нуўцінен. Мы ж заўсёды разам,— стараўся супакоіць яго Ённі.— Ну скажы, што б рабіла паліцыя, каб не было басякоў?
Аднак Нуўцінен, не зважаючы на Ённева красамоўства, схапіў яго за каўнер і пацягнуў у паліцыю.
Паслухаць пра дзівосныя і шматлікія смерці і ўваскрэсенні Ённі Лумперы народу сабралася багата. Калі басяк скончыў, паліцмайстар, які таксама прысутнічаў тут, уражана сказаў:
— Аднаму чалавеку перажыць усё гэта немагчыма. У табе, Ённі, нібыта сядзеў цэлы натоўп людзей.
— Так і ёсць,— глыбакадумна адказаў басяк.— Гэта толькі прашчур Адам быў у адным абліччы, ды і то, пакуль не з’явілася Ева. А ў кожным з нас сядзіць цэлы тузін розных людзей.
Потым прысутныя выслухалі Еннеў расказ пра яго-
ныя спробы зрабіцца мільянерам і канчаткова высветлілі, што ён сапраўды ўваскрэс з мёртвых. Паліцэйскія вырашылі аддзячыць Ённі за падараваныя ім вясёлыя хвіліны і паведамілі басяку, што ён праходзіць па спісе мёртвых, а значыць, прыцягнуць да адказнасці яго нельга. Зрэшты, так яно было і на самой справе.
Калі Ённі пайшоў, у паліцыі яшчэ доўга гаманілі пра ягоныя прыгоды і камерцыйны геній.
— Вось гэта сапраўдны дзялок,— сказаў нехта.— He чакаў царства нябеснага, а вырашыў урваць смачны кавалак тут, на зямлі. Мільянерская галава ў гэтага валацугі!
XX
Ённева жыццё пакацілася па старой каляіне.
Неўзабаве ён усё ж прадаў труну і, прапіўшы грошы, вярнуўся да сваіх ранейшых заняткаў. Праўда, час ад часу да ягонага ціхага берага дабягалі хвалі былых штормаў. Дзялкі з ляснога таварыства, напрыклад, падалі на Ённі ў суд за махлярства. Яны мелі на гэта ўсе падставы, аднак хутка высветлілася, што махляр значыцца ў спісе мёртвых.
— Мы не маем права судзіць нябожчыка,— адказалі юрысты.— Гэта пярэчыць закону.
Лясное таварыства звярнулася ў вышэйшыя судовыя інстанцыі, але скаргу адхілілі, і для Ённі ўсё скончылася добра.
Аднак з тае прычыны, што ён працягваў лічыцца мёртвым, басяк меў і сякія-такія непрыемнасці.
— Нябожчыкаў нельга трымаць на працы,— з самым сур’ёзным выглядам казалі сябры, калі Ённі прыходзіў на разгрузку.— За гэта даюць штраф.
Ённева юрыдычнае становішча сапраўды было даволі складанае. Але, каб суд аднавіў мёртвага ў правах, трэба было падаваць на царскае імя адпаведнае
прашэнне, за якое носьбіт мусіў заплаціць сто марак.
Тут зноў дапамог камерцыі саветнік Лундберг. Стары заплаціў гэтую суму, і цяпер басяк чакаў афіцыйнага дазволу яшчэ нейкі час пажыць на гэтым свеце.
Камерцыі саветнік шчыра захапляўся прыгодамі свайго аднайменніка.
— Ты, Ённі,— сказаў аднойчы Лундберг,— уратаваў сябе, а значыць, уратаваў жывую душу. За гэта Ta66 належыць медаль «За выратаванне чалавека».
Ён пусціў у ход свае сувязі, і Ённі неўзабаве сапраўды атрымаў гэты медаль. Зрэшты, узнагароджаны пачуваў сябе не надта ёмка.
— Лепей было б узнагародзіць Ханку,— сказаў басяк.— Ён жа выратаваў мяне цэлых два разы.
Саветнік расстараўся такі самы медаль і Ханку, і сябры з гонарам насілі свае сумленна заробленыя ўзнагароды на грудзях.
I тут Ённі зноў ублытаўся ў сумніцельную справу: аднаго разу ён прапіў самога сябе.
3 нагоды свайго ўзнагароджання басяк мусіў наладзіць сябрам пачостку, але, як зазвычай, не меў ні пені. На рынку ён пачуў, што універсітэт купляе ў жывых людзей целы, каб потым, калі гэтыя людзі памруць, студэнты-медыкі маглі практыкавацца на іх у анатамічнай лабараторыі. У сваім жыцці Ённі ўжо перанёс адно ўскрыццё і не мог сказаць пра гэтую працэдуру анічога дрэннага.
— Прапіў кароўку, прапівай і вяроўку,— бесклапотна заявіў ён, ставячы пад дамоваю з універсітэтам свой крыжык.
Енні атрымаў сто марак і ўсё да апошняга пені паклаў на шыкоўную вячэру. 3 смакам выпіваючы і закусваючы, ён з любасцю агледзеў самога сябе і сказаў:
— Ну вось. Прыйдзе пара, і паступлю ва універсітэт. Прайду там курс, каб на тым свеце мне было лепей, чым на гэтым.
На другі дзень прыйшла чаканая папера, у якой гасудар імператар літасціва дазваляў Ённі вярнуцца ў шэрагі жывых людзей. Даведаўшыся пра гэта, сябры сказалі:
— Позна, Ённі. Калі прадаў цела, дык табе ўжо ўсё роўна. Што жывы, што мёртвы — адна халера.
Гэтая думка падалася басяку разумнаю. Ён вырашыў, што ісці ў царкоўную канцылярыю, каб яго зноў адзначылі як жывога, няварта. Хопіць таго, што ён значыўся там як два разы памёрлы. Ённі нават усцешыўся, бо з яго і надалей не будуць браць падатак. Ён разважыў, што гэта цалкам законна, бо ён жа не меў цела, а меў адну вечную душу.
Калі ён узгадваў свае спробы зрабіцца мільянерам, дык зазвычай казаў:
— Мільёнамі я ўжо варочаў. Ды, калі разважыць, я і цяпер мільянер, бо што збіраць мільёны, што траціць — розніцы няма.
Такая глыбокая думка патрабавала тлумачэння, і басяк удакладняў:
— Марак можа плыць і на поўдзень, і на поўнач, але ён заўсёды марак.
Ённі ўжо не журыўся, што не здолеў атрымаць паўмільёна за буйнога аферыста, а значыць, за самога сябе.
— Усё ж аднаго прайдзісвета я сцапаў,— спакойна казаў ён.— I нават атрымаў за яго сто марак.
Ён меў на ўвазе сваю дамову з універсітэтам.
Сябры згаджаліся з ім і казалі, што такіх спрытных агентаў няма і ў тайнай паліцыі. Каб дагадзіць Ённі, яны назвалі яго мільянерам. Яны казалі, што ён прагуляў усё, што меў, і нават сваё цела і цяпер можа не плаціць падушнага падатку. Апошнія словы яны дадавалі не без зайздрасці, бо самі гэты падатак мусілі плаціць да самай смерці.
Адно, што не прапіў Ённі,— гэта крыж. Ён ашчаджаў яго для свайго сябра і выратавальніка Ханку, якога цяпер палюбіў яшчэ болей.
Калі Ханку памёр, Ённі паставіў на ягонай магіле крыж, на якім было напісана: «Тут спачывае ўрадзімец порта Хельсінкі Ённі Лумперы. Спі спакойна, пакуль не ўваскрэснеш».
Па хаўтурах Ённі нават схадзіў у царкву і прычасціўся, каб пасля сваёй смерці зноў уваскрэснуць. Потым ён задуменна карміў галубоў, з якімі апошнім часам дужа пасябраваў, і ўголас думаў:
— Нялёгкая гэта справа — выбіцца ў мільянеры. Калі ўжо не пачаў з маладосці, дык на шостым дзесятку рабіцца камерцыі саветнікам Лумперы позна.
— He лезьце ў мільянеры,— перасцерагаў ён галубоў.— Для такіх беднякоў, як мы з вамі, там занадта вялікі конкурс. Калі чалавек народжаны зрабіцца мільянерам, дык не ён гоніцца за мільёнам, а мільён за ім.
Потым адбыліся новыя падзеі, якія ўзнялі славу неўміручага хельсінкскага басяка яшчэ вышэй. Нейкі Янне Лімперы шмат начуўся пра Ённеў дзівосны лёс і вырашыў пазнаёміцца з гэтым цікавым чалавекам. Убачыўшы яго на свае вочы і даведаўшыся, што ўсе показкі, якія ходзяць пра Ённі,— чыстая праўда, Янне Лімперы так захапіўся Ённевай жыццёвай філасофіяй, што захацеў купіць ягонае імя, каб насіць яго пасля смерці ўладальніка. Фінскія законьі дазвалялі гэта зрабіць, і Янне, не валаводзячыся, заплаціў за імя тры маркі, якія Ённі імгненна прапіў.
Такім чынам, Ённева імя перайшло да новага ўладальніка. Трэба сказаць, што сябры басяка былі супраць гэтага продажу.
— Будзеш у царстве нябесным безыменным валацугам,— палохалі яны.
Аднак Ённі не спалохаўся і з годнасцю адказаў:
— У царстве нябесным я буду паліцэйскім агентам і знайду сабе такое імя, якое захачу.
Так ён забяспечыў сабе сталую працу ў замагільным жыцці. Але пазначаныя ў кнізе ягонага лёсу дзівосы яшчэ не скончыліся.
Згаданы вышэй Янне Лімперы займаўся ў сваім родным горадзе Котка дакладна тым самым, чым і Ённі ў Хельсінках. Тамтэйшыя паліцэйскія пягалі п’янага Янне на сабе гэтаксама, як некалі Нуўцінен цягаў Ённі. У дадатак да гэтага падабенства Янне, не дачакаўшыся Ённевай смерці, выступіў пад ягоным імем адразу.
He здагадваючыся, чым гэта можа скончыцца, 1 нават не ведаючы пра Яннева самавольства, Ённі па-ранейшаму бавіў час у выпіўках і філасофскіх размовах з галубамі і са старымі сябрамі.
Калі ў вясёлую хвіліну прыяцелі нагадвалі Ённі, што, працуючы на тайную паліцыю, ён лавіў самога сябе, басяк адказваў:
— Ну дык што? Я і тады гаварыў, што гэты прайдзісвет круціцца недзе побач.
— Дык значыць, ты знайшоў самога сябе?
Сябры рагаталі, але Ённі не крыўдаваў.
— Ніхто не знойдзе сябе, пакуль добра не пашукае,— павучальна казаў басяк.— Вось я знайшоў сябе і цяпер ведаю, што я — гэта я. Цяпер я бачу ўсяго сябе як быццам у люстэрку. Што чалавеку яшчэ трэба?
Ённевы сябры лагодна пасмейваліся з гэтай філасофіі.
— Пакуль шукаў самога сябе, усё згубіў: і душу, і цела, а ў дадатак і імя. Адзін медаль застаўся.
— Ну так,— пагаджаўся Ённі,— пакуль шукаў сябе ды мітусіўся вакол гэтых мільёнаў, усё і згубіў.
Аднак з гэтае прычыны наш герой не засмучаўся. Ён меў медаль за выратаванне жывой душы і заўсёды насіў яго на сваім прададзеным целе.
— Душа ўсё ж важней за цела,— любіў паўтараць ён.— Ежа заўсёды патрэбная болей за пусты жывот.
Часам які-небудзь жартаўнік пытаўся:
— Ну як, Ённі, знайшоў самога сябе?
— Знайшоў і прапіў разам з магілай,— незласліва адказваў басяк.— Цяпер таго махляра пасадзілі на ўсё жыццё пад замок, ды пад такі, што нікуды ён не ўцячэ.—-1 Ённі задаволена тлумачыў: — Таму што сядзіць гэты прайдзісвет ува мне.
Калі неўміручы басяк сустракаўся з Лійсай, тая таксама дакарала яго, што ўсё прагуляў.
— Ну які б мільянер атрымаўся з такога валацугі? Прапіў і сваё цела, і сваё імя.
— Хто згубіў сябе, няхай знойдзе зноў,— адказваў басяк біблейскімі словамі.— А мільёнаў у бацькі нашага нябеснага ніхто не злічыць.
I ён казаў, што ў яго, у Ённі, такая самая натура, як у самога госпада бога, бо ён ягоны сын і траціць сваё багацце гэтаксама шчодра.
Пра камерцыі саветніка Лундберга Ённі заўсёды казаў з вялікаю пашанаю і дужа ганарыўся, што мае з такім чалавекам аднолькавае імя. Асабліва старанна ён услаўляў старога камерсанта ў апошнія дні месяца, калі атрымліваў сваю пенсію, якую адразу ж нёс у шынок. Басяк добра памятаў умову, з якой гэтая пенсія была прызначана, і, прапіваючы яе, папярэджваў усіх, каб яго не блыталі з багатым аднайменнікам, хоць і розняцца яны толькі на нейкую пару літар.
Ённі любіў успамінаць сваё вяртанне з таго свету. Ён шчыра верыў, што мепавіта так і было, і гэтую веру яшчэ болей умацоўвала лекарскае пасведчанне, якое басяк заўсёды насіў пры сабе. Ён паказваў запаветную паперку тым, хто сумняваўся ў ягоным уваскрэсенні, і скептыкі чыталі, што Енні Лумперы «памёр і можа быць пахаваны...». Калі такога бясспрэчнага доказу ўсё ж не хапала, Енні раіў свайму недавсрліваму слу-