Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Пастар распрануўся і зняў свае ваўняныя шкарпэткі. На зэдліку, што стаяў пры ложку, ён змеціў яшчэ адну пару шкарпэтак, якія раней належалі пробсту і якія падаравала яму, Пёндзінену, нявеста. Яна заўважыла на іх дзіркі і адклала шкарпэткі, каб зацы-
раваць. Пастар уважліва агледзеў падарунак з усіх бакоў і зрабіў выснову, што гэта — сапраўды дар боскі. Затым ён, не спяшаючыся, зрабіў усё, што належыць рабіць перад сном, лёг тварам да сцяны і аддаўся волі гасподняй, заснуўіпы моцна і цяжка, як калода.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
У тым прыходзе, дзе збіраўся прапаведаваць Сакары Колістая, была даволі сучасная вар’ятня. Раней ёю кіравала адна жанчына, якую звалі Эўлаліна, але цяпер хворых стала так шмат, што ёй вырашылі даць памагатага — мужчыну. Менавіта Эўлаліне пастар Пёндзінен і даручыў сустрэць Сакары Колістая і паклапаціцца пра яго.
Загадчыца вар’ятні сур’ёзна рыхтавалася да сустрэчы з новым прапаведнікам. Па-першае, яна была адданай паслядоўніцай вучэння пастара Пёндзінена. Па-другое, Эўлаліна заўсёды ставілася да яго вельмі прыязна, настолькі прыязна, што, маючы сякія-такія грошы, почасту дапамагала Пёндзінену разлічыцца з пазыкамі тады, калі ён яшчэ не быў пастарам.
Са сваёй духоўнай вучаніцай пастар паводзіў сябе вельмі прыстойна. Ен не маніў і не сватаўся да яе. Вядома, ён гаварыў пра шлюб, але толькі ўвогуле. Ён тлумачыў, што ў такой важнай справе, як шлюб, трэба скарыцца волі боскай і, калі надыдзе час, гасподзь сам знойдзе табе абранніцу. Пёндзінен спадзяваўся, што Эўлаліна зразумее: усе ягоныя гутаркі на такія тэмы — гэта абавязак духоўнага настаўніка і суцяшальніка.
Гэтую палітыку ён праводзіў і пазней, калі выплочваў Эўлаліне даволі вялікія працэнты. Ён казаў пра апостала Паўла, які цалкам аддаўся царкве і давеку застаўся нежанаты, пра тое, што дзеля госпада трэба
адрачыся ад усяго: ад жонкі і дзяцей, ад зямлі і ад жывёлы.
Скарыўшыся са сваім лёсам, Эўлаліна чакала працэнтаў і новага прапаведніка. Яна дзейнічала рашуча і ўжо рыхтавала Сакары адпаведную пасаду, пераконваючы дырэкцыю, што наглядчыкам у вар’ятні трэба зрабіць не першага-лепшага мужыка, а Сакары Колістая, якому даў найлепшыя рэкамендацыі сам пастар Пёндзінен.
Апрача таго, Эўлаліна мела тут і свой інтэрас. Яна даўно ўжо хацела выйсці замуж, але дагэтуль у яе нічога не атрымлівалася. Вінаватая ва ўсім была, відаць, вялізная дзічка, што сядзела ў Эўлаліны на носе. Мужчынам гэтага краю не вельмі падабаліся жанчыны з дзічкамі на носе. Да таго ж на падбароддзі ў яе раслі валасы.
Эўлаліна чамусьці вырашыла, што Сакары — чалавек нежанаты. Сапраўды, прапаведнікі зазвычай былі нежанатыя. Яны часта суцяшалі пабожных старых дзеў і ўдавіц і часам — так ужо вялося ў тым прыходзе — менавіта сярод іх знаходзілі сабе сябровак жыцця.
Дырэкцыя вар’ятні давярала рэкамендацыям пастара Пёндзінена, і пасада наглядчыка ўжо чакала Сакары.
Сакары Колістая набліжаўся да межаў свайго прыхода ў спякотны і парны дзень. Каб скараціць дарогу, новы прапаведнік ішоў па лясной сцежцы, бліз якой пятляў маленькі ручай. Праўда, гэта быў ручай толькі па назве: вады ў ім засталося так мала, што сям-там ужо выступіла дно.
Наваколле дыхала блізкай навальніцай. У сухой леташняй лістоце прашамацела яшчарка. Сакары спыніўся паглядзець на яе. Яшчарка таксама замерла і ўтаропіла вялізныя вочы на чалавека. Гэта вельмі за-
цікавіла прапаведніка. Ён доўга глядзеў на маленькую лясную істоту, а потым загаварыў да яе:
— Давай пагуляем з табой у глядзелкі. Ну, хто каго перагледзіць.— I ён упіўся позіркам у яе вочы.
Нейкі час доўжылася маўклівае змаганне. Сакары не мог папусціцца і аддаць перамогу.
Міма праходзіў сын Тыпурынена, ужо амаль дарослы мужчына ў вялікай бацькавай світцы на тоўстым і нейкім вялым целе. Ён запытаўся, што гэта там Сакары выцікоўвае. Завязалася размова. Прапаведнік загаварыў пра біблейскіх цмокаў, якіх ён успомніў, гледзячы на яшчарку.
— Ты баішся цмокаў? — спытаўся ў хлопца Сакары.
— He, цмокаў не баюся,— выхваляючыся, адказаў бамбіза.— А вось быка Хортанайнена хто хочаш забаіцца, такі ён аграмадны і злосны.
Сакары не пагадзіўся. Як чалавек, дасведчаны ў святым пісанні, ён адразу ж пачаў даводзіць, што той, хто спадзяецца на госпада, не збаіцца нават ільва. Пачалася сварка, якая магла ператварыцца ў бойку.
— Што леў! — пагардліва кінуў хлопец, дастаючы з кішэні тытунь.— Быка Хортанайнена ты спалохаешся, нават калі схаваешся за самога госпада бога!
— Гэй, хлопец! — закіпеў ад гэткага блюзнерства Сакары. Ён мусіў растлумачыць, якая гэта надзейная абарона — гасподзь бог.
— Боская абарона,— сказаў Сакары,— гэта як велічэзная хвоя. Залезеш на яе — і ніякі бык не страшны.
— Хвоя! Гаўно ўсё гэта! — расхадзіўся хлопец.
Сакары таксама ўпёрся і вырашыў бараніць божую справу да канца, але бамбіза не даў яму і рот разявіць.
— He еўшы ты на той хвоі і тыдзень не выседзіш! Толькі з тваім трыбухом там і сядзець.
— Слухай, хлопец, а ці не зашмат верацёнаў круціцца ў тваёй галаве? — закрычаў Сакары.
— Што?!
— А тое, што занадта ўжо ты разумны! — адрэзаў прапаведнік.
— А ты доўбня з чортавай хвоі,— імгненна адказаў хлопец.
На адвітанне ён яшчэ раз вылаяўся і пайшоў некуды па сваіх справах, зацягнуўшы, каб пазлаваць Bo­para, непрыстойную песню.
*
Лясная сцежка вяла Сакары далей. Перад яго вачыма няспешна, быццам дзяўчаты ў вальсе, праплывалі летнія пералескі. За хвойнікам адкрывалася воку сонечная галявіна, за ёю — урачысты бярозавы гай з белымі як снег стаўбурамі. Заяц жаваў траву, а вавёрка, распушыўшы хвост, цікавала зверху і нібыта мералася папусціць у чалавека шышкаю.
Нарэшце падарожнік выбраўся на балыпак. На неба выпаўзала чорная навальнічная хмара. Усё змоўкла.
Пры самай дарозе, нібыта пакліканы сынам Тыпурынена, стаяў за плотам аграмадны і злы бык Хортанайнена. Ён стаяў нерухома і пагрозліва казеліўся на Сакары. Каб падзівіцца на жывёліну, той спыніўся акурат насупраць. Позірк быка ён упадабаў болей за позірк яшчаркі. Тым часам навальнічная хмара рабілася страшнейшаю, а разам з ёю ўсё страшнейшы рабіўся і бык Хортанайнена. Сакары радасна засмяяўся.
У прыродзе нешта зыначылася. Аднекуль з-пад чэрава хмары падзьмуў ціхі вецер. Жаночыя кашулі, што сушыліся на вяроўцы, затрапяталіся і памкнуліся ўзляцець у неба. Хмара разбухала, запаўняла нябесную прастору, і ўадначас з гэтым бычыныя вочы наліваліся шалам. Сакары зноў засмяяўся.
I раптам неба раскалоў пярун. Бык выдыхнуў паветра, падняўся на заднія ногі і, сцебануўшы сябе хвастом, рынуўся наперад. Плот затрашчаў, і абломкі жэрдзя павіслі на страшных бычыных рагах. Сакары нема закрычаў і на злом галавы панёсся прэч. Бык імчаў следам. Здавалася, ён вось-вось дагоніць Сакары і выпусціць з яго дух.
Па дарозе Сакары трапілася чарада свіней, якія перапалохаліся і таксама кінуліся бегчы. Вялікая, ашалелая ад страху свіння схапіла Ў рот жмуток саломы і паляцела яшчэ хутчэй. Салома матлялася, быццам доўгія жоўтыя вусы.
Божа! Сакары праклінаў свіней, што заміналі яму бегчы на ўсю змогу. Ён наддаваў і наддаваў, але ніяк не мог апярэдзіць гэты авангард. Грымеў гром, але дажджу яшчэ не было.
I зноў на дарозе трапілася салома. Яшчэ адна свіння паспрабавала на хаду ўхапіць сабе жмуток, але не ўтрымалася на нагах і з віскатам пакацілася ў канаву. Сяброўкі гэтай бядачкі беглі далей. Яна вылезла з канавы і прыпусціла следам.
Гром грымеў усё мацней. Сакары, бегучы разам са свіннямі, наблізіўся да хаціны Тыйлікайнена, што стаяла на паваротцы. Свінні зніклі ў хлеўчуку, а прапаведнік кінуўся да драбіны і са спрытам, якім бог надзяляе толькі геніяў і вар’ятаў, умомант вока ўскараскаўся на страху. Ён схаваўся за комін і толькі тады насмеліўся агледзецца. Быка не было, і ўцякач вырашыў, што яго вораг стаіць унізе пад страхою.
Тым часам бык, скінуўшы з рагоў абломкі жардзін, хадзіў па лясной галявіне і злосна рыкаў. Ён злаваўся на навальніцу, рыў зямлю, раздзьмуваў ноздры і мераўся перавярнуць рагамі пень.
Гэты выпадак моцна ўразіў жыхароў хаціны. Калі дождж скончыўся, яны ніяк не маглі пераканаць Сакары, што быка паблізу няма. Прапаведнік не даваў
веры і па-ранейшаму хаваўся за комінам. Урэшце ён, прамокшы да ніткі, пад спачувальнае вохканне ўсё ж злез са страхі і расказаў людзям пра свае пакуты.
— Дзіўны чалавек,— хітаючы галовамі, казалі яны, калі Сакары рушыў у дарогу.
Неўзабаве ён праходзіў паўз царкву, дзе пастар акурат чытаў казань. Прыслухаўшыся, Сакары пачуў, што чалавек павінен вырачыся ніваў і жывёлы, жонкі і дзяцей і ахвяраваць жыццё богу. «А хто пакладзе руку сваю на плуг і азірнецца назад, той яшчэ не дагодны госпаду нашаму».
Гэтыя словы настолькі кранулі Сакары, што ён адразу вырашыў адмовіцца ад жонкі і прысвяціць жыццё справе гасподняй. Ён забыўся на жонку, нібыта той ніколі і не было на свеце. Сакары пачуваўся так, як у тыя блаславёныя часы, калі ён быў яшчэ малады і нежанаты. Ён успомніў апостала Паўла. Калісьці нежанаты апостал выправіўся ў свет прапаведаваць слова боскае. Сакары прысягнуў ніколі не глядзець на жанчыну, каб не апаганіць сябе грахом пажадлівасці.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
Нарэшце Сакары дабраўся да свайго прыхода. Перайшоўшы яго мяжу, новы прапаведнік неадкладна распачаў барацьбу з розумам. Праўда, Сакары яшчэ не прапаведаваў перад натоўпам, а толькі размаўляў з людзьмі сам-насам.
Аднаго разу ён наважыў зайсці да Юсі Пуніту, каб суцешыць гэтага чалавека і прынесці яму слова боскае. Каля хаціны на Сакары наляцеў ашалелы пасля нядаўняй бойкі з катом сабака. Аднак прапаведнік ні на каліва не спалохаўся, а, наадварот, пачаў у захапленні клікаць сабаку да сябе. Уражаны сабака яшчэ крыху пабрахаў, а потым усё ж саступіў і патрухаў прэч. Сакары рушыў наперад. Па дарозе яму заманулася за-
зірнуць у дзірку, дзе схаваўся кот. Злосна натапырыўшыся, той пырхаў і яўна мераўся выдраць чалавеку вочы. Сакары старанна прыцэліўся, плюнуў на ката, а потым вылаяўся і падаўся да хаціны, каб выканаць свой абавязак прапаведніка.
*
Гаспадары, муж і жонка Пуніту, былі дома. Між іншым, Юсі лічылі адным з самых дурных мужыкоў у прыходзе. Яго так і звалі — дурань Юсі.
Сакары загаварыў да гаспадароў, але Юсі, не зважаючы на гэта, займаўся сваёй справай. Ён папраўляў плуг, дыміў піпкаю і нешта мармытаў. Сакары быў для яго проста невядомым прахожым. Тым часам прапаведнік старанна выконваў свой абавязак. Надышла хвіліна, калі ён адкрыта спытаўся: