Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
— Паслухай, а як у цябе наконт мазгоў?
Юсі так улёг у працу, што не падняў галавы.
— Ці не зашмат у цябе розуму? Чуеш? — не адступаўся Сакары.
— Адкуль у такой беднасці лішні розум? — адказала замест мужа гаспадыня, што пякла хлеб.
Тут прачнуўся і сам Юсі.
— Гэта ты пра розум? — спытаўся ён і, скончыўшы курыць, казаў далей: — Тут усё цікава закручана. Вось глядзі: багацце і грошы. Кожнаму здаецца, што грошай у яго мала, і кожны наракае на бога.— Ён уважліва агледзеў плуг.— А што да розуму... Розуму ў кожнага хапае. Ніхто яшчэ не жаліўся.
Юсі ўзяўся раўняць у плузе нейкі цвік. Нарэшце Сакары дапяў, што перад ім бесклапотныя грэшнікі. Такія адносіны да яго слоў абразілі прапаведніка, і ён нечакана накінуўся на жонку гаспадара Майю:
— Слухай ты, баба, не хваліся!
Прыгаломшаная Майя не магла ўцяміць, пра што Сакары гаворыць, а той гнеўна працягваў:
— Тьі, баба, хвалішся, што занадта вялікага розуму ні ў кога няма. Сама не ведаеш, што вярзеш!
— Ды што гэта зрабілася з госцем? — здзівілася Майя.
— Рана ты зафанабэрылася, рана! Чуеш? Рана пачала нос задзіраць! — лаяўся Сакары.
— Крый божа,— сумеўшыся, прамармытала Майя.— Што гэта госць кажа? Ніхто тут нос і не задзірае.
— Гэта ў цябе ад грахоўнай бесклапотнасці! Кажаш, няма занадта разумных? Калатоўка чортава ў тваёй душы, вось што!
Майя да таго разгубілася, што перастала садзіць хлеб у печ.
— Занадта разумных тут няма...
— He зазнавайся! — настойваў Сакары.— He брашы, кажу табе!
Цяпер ужо зазлавала і сама Майя.
— Сярод нас ёсць адзін занадта разумны! — узвысіў голас Сакары, але яму ўдалося ўтаймаваць гнеў, і ён пакорліва дадаў: — Я не саромеюся прызнаць сваю бяду. Няспраўная ў мяне галава: зашмат у ёй розуму, вось што.
— Ага, значыць, ты і ёсць занадта разумны, a папросту кажучы — дурны? — умяшаўся ў размову Юсі.
Сакары падскочыў як уджалены. Ён — дурны?! Так яго абражалі ўпершыню ў жыцці. Дурны! He, дараваць такога ён не мог.
— He плявузгай! — крыкнуў прапаведнік, але Юсі яго словы былі што сцяне гарох.
— He мялі языком! — яшчэ гучней гаркнуў Сакары.
— Значыць, не малоць языком? — спакойна запытаўся Юсі Пуніту і ўзяўся распыхкваць люльку.
Сакары зусім ашалеў.
— Калі ў Іакава высахла студня, ён цягаў ваду ажно з Іардана!
Дзіўны чалавек! Раззлаваная і заўсёды гатовая да сваркі Майя Пуніту з’едліва пацікавілася:
— Адкуль ты ведаеш усе гэтыя біблейскія справы?
Яна мясіла цеста так рашуча, што яе задніца хадзіла ходырам.
— Занадта разумны! А ў самога ў галаве гэтага тавару і напарстак не набярэш! Ану давай лахі пад пахі і прэч адсюль! — скончыла Майя.
Прапаведнік мусіў пайсці. Ён пакрыўджана нацубіў шапку, закінуў на плячо кайстру і з парога прыгразіў гаспадыні:
— Пачакай! Пачакай, баба, давядзецца і табе вады пацягаць! Тады не так запяеш.
У дарозе ён крыху супакоіўся, але забыць абразу ўсё ж не мог.
*
Перш чым працягваць аповесць, трэба сказаць пра сякія-такія справы прыхода, куды заявіўся новы прапаведнік.
Ленсман 1 гэтага прыхода Рэйнхольд Каксінайнен прагнуў трапіць у дэпутаты сейма. Гэтае жаданне падагравалі яго дзядзькі — арцыбіскуп і сенатар, якім было не даспадобы, што іхні сваяк — усяго толькі ленсман. Дзядзькі нястомна дзяўблі нябожу, што, калі той даб’ецца абрання ў сейм і зробіцца дэпутатам, яго заўважаць, а потым сваякі, не зважаючы на ягоны дрэнны атэстат, ператвораць ленсмана ў фогта 2, а зрабіцца з фогта сенатарам гэтаксама проста, як пеўню ўско-
1 Прадстаўнік паліцэйскай і падатковай улады ў прыгарадах і ў сельскай мясцовасці.
2 Службовая асоба, якая загадвала адміністрацыйнай акругай.
чыць на плот. Жонка ленсмана чакала мужавага шчасця з хваравітай нецярплівасцю. Яна паходзіла з арыстакратычнага роду і меркавала, што ёй не пасуе паміраць жонкаю простага ленсмана. У сваю апошнюю дарогу яна хацела б выправіцца, прынамсі, сенатарыхай.
Выбары ў сейм набліжаліся. Ленсман быў сябрам праўлення вар’ятні. Дачуўшыся, што ў прыходзе з’явіўся новы прапаведнік, ленсман вырашыў пазнаёміцца з ім. Як вядома, у такіх важных справах, як выбары, прапаведнікі могуць моцна паўплываць на выбаршчыкаў. Маючы гэта на ўвазе, ленсман адразу ж падтрымаў прапанову Эўлаліны запрасіць Сакары на месца наглядчыка вар’ятні. Пасада дапамагала Каксінайнену давесці іншым сябрам праўлення, што лепшага наглядчыка яны ніколі не знойдуць. Ленсман вельмі спадзяваўся на Сакары.
Апрача таго, ленсман паслаў селяніна Піецілайнена ў суседні прыход праводзіць перадвыбарчую кампанію. Піецілайнен быў адтуль родам і мог забяспечыць ленсману галасы сваіх знаёмых і сваякоў. Па дарозе гэты чалавек сустрэўся з Сакары.
— Адкуль родам будзеш, гаспадар? — запытаўся Піецілайнен і, пачуўшы адказ, працягваў: — А ў нашым прыходзе чакаюць адтуль аднаго вялікага і мудрага прапаведніка. Былы наш пастар Пёндзінен абяцаў прыслаць.
Сакары ўзрадавана абвясціў, што ён і ёсць той самы чаканы прапаведнік.
— Тут у вас людзі зусім патанулі ў грахах,— пераканана сказаў ён.— Як мухі ў мёдзе.
— Ага,— пагадзіўся Піецілайнен.— А каяцца ніхто і не думае. Кожны прагне зямных уцехаў.
Яны памаўчалі, і ленсманаў пасланец дадаў:
— Праўда, ёсць і вернікі. Пастар Пёндзінен тут нас крыху разварушыў.
Потым Сакары пачуў, што ў яго суразмоўніка вялікая сям’я і гэткія ж вялікія падаткі, да таго ж гандаль на рынку ідзе кепска. Карацей, часу на боскае слова няшмат.
Узрушаны Сакары пачаў выкрываць жыхароў прыхода ў іхніх грахах, прычым асабліва перапала Юсі Пуніту.
— Гэта ад розуму,— кіпеў прапаведнік,— усе грахі ў той хаціне ад розуму. Але я выкіну яго адтуль!
Піецілайнен зрабіўся яшчэ больш сур’ёзны.
— Ага...— прамовіў ён.— Калі нявыкрутка, дык і грахоўны розум не вытрымае.
Як бачым, Сакары ўдалося хутка давесці, якая гэта ненадзейная рэч — чалавечы розум.
Ахоплены жаданнем адпомсціць Юсі Пуніту, Сакары прыгразіў:
— Калі слова боскае не дапаможа, я залезу на страху і праз комін пачну грукаць так, што гэтыя грэшнікі ўсё ж прачнуцца.
Піецілайнен падумаў, што тут хаваецца намёк на нейкую біблейскую прыпавесць, але Сакары меў на ўвазе менавіта комін Юсіевай хаціны.
— Вазьму рондаль ды калатушку,— усё больш захапляючыся сваёй ідэяй, казаў прапаведнік,— залезу на страху і пачну малаціць у самую нечаканую хвіліну. Пачну крычаць: «Прачніцеся, прачніцеся!», і сыдзе на іх літасць боская.
Піецілайнен слухаў надзвычай сур’ёзна. Гэта гучала так сурова і па-біблейску! Развітаўшыся з Сакары, ён паведамляў усім сустрэчным, што Пёндзінен прыслаў у прыход вялікага прапаведніка.
*
Сустрэча з Піецілайненам умацавала прапаведніцкі дух Сакары Колістая і абудзіла ў яго неадольнае жаданне дзейнічаць.
Было горача і бязлюдна. Людзі працавалі на сенажацях або рабілі іншую пільную работу. Сакары не мог больш трываць. Непадалёку ад дарогі ён убачыў хату з развешаным каля яе нератам. Побач валяўся кінуты рыбакамі дзіркаты саган. Натхнёны Сакары хапіў саган, залез на дах і, шалёна замалаціўшы па сагане паленам, пачаў сваю першую казань, якая ўвайшла ў гісторыю пад найменнем настрэшнай.
— Прачніцеся! Прачніцеся! Я грукаю не ў гэтую жалезіну, а ў вашыя душы! Прачніцеся і пакайцеся ў грахах вашых!
Грукат разлягаўся ў цішыні летняга дня, як звон нябесны. Ён ляцеў над зямлёю, а ўслед яму нёсся са страхі грамавы голас Сакары:
— Выракайцеся розуму, бо гэта ваш самы цяжкі грэх. Абудзіцеся! Пачуйце голас мой!
I шмат хто сапраўды пачуў яго. Людзі на сенажацях кінулі касіць і грэбці і прыслухаліся. Яны ніяк не маглі даўмецца, хто і адкуль крычыць.
А Сакары ляпаў паленам па сагане і гарлаў:
— Выракайцеся розуму, бо ён забаўляецца з чалавекам, як вецер з кашуляй, якую павесілі сушыць! Адрачыцеся ад яго і вы ўбачыце, як адна рука творыць тое, чаго не ведае другая! Гэта розум зацягвае нас у вір вусцішных грахоў!
Для слухачоў гэта было ў навіну. Яны ніяк не маглі ўзяць у сэнс, што тут да чаго. А голас натхнёнага прапаведніка грымеў і грымеў:
— Як брудны цыган-шылахвост, як галодны абадранец, розум няспынна строіць у нашай галаве свае падкопы і круціць там д’яблавы жорны. Быццам доўгі чортаў нос, розум вытыркаецца з душы нашай!
— Ён што, сапраўды прыдурак ці прыкідваецца? — пыталіся адно ў аднаго людзі.
— Іаан быў першы, а я толькі працягваю грукат ягоны! — абвяшчаў Сакары.— Бо нам, фінам, не трэ-
ба розуму! Мы мацуемся толькі верай і словам! Святым словам і хлебам мацуемся мы здаўна, а не розумам! Слова — наша зброя, а хлеб — жыццё наша! Словам і хлебам пракладваем мы дарогу! Дык будзем нястомна каваць сваё слова дзеля госпада нашага, будзем каваць яго без задняй і без пярэдняй думкі! Прыпадобнімся да ціхмяных кратоў і будзем выкопваць новыя і новыя словы, каб гучалі яны з цемры і абвяшчалі ўсяму свету, што мы — народ слова, а не народ справы, і сіла нашая — слова веры! Мы, фіны, славім госпада словам сваім, мы грэем ім бліжняга свайго і абуджаем свет, бо мы — народ-грукатун, народ-будзіцель! У імя госпада і светлага слова ягонага, аман!
Незвычайная казань ляцела над зямлёю і водамі. I нарэшце першая душа абудзілася: у зацішным кутку, куды дапяў грукат і лямант, прачнуўся парабак, які дрыхнуў, схаваўшыся ад работы.
— Во мярзотнік! — злосна вылаяўся лайдак на Сакары.— Схапіў саган, быццам арфу нябесную, і малоціць як шалёны. He, каб людзі паспалі!
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
У жыцці жонкі Сакары Колістая надышлі цяжкія дні. Анна-Лійса была ў роспачы. Яна так добра жыла за Сакары, і вось шчасце скончылася.
А тут яшчэ і парасятаў не палягчалі. Дзеля гэтага яна запрасіла старога Кікілайнена і, чакаючы яго, збірала свіней. Быў цудоўны летні вечар. Каровы ціхамірна жавалі жвайку. Каля ног Анні-Лійсы церлася вясёлая чародка парасятак, якіх яна прывучыла ў гэты час карміцца. Аднак мужава знікненне настолькі збіла Анну-Лійсу з тропу, што яна раптам злосма крыкнула на сваіх ружовых пестуноў, палохаючы іх старым Кікілайненам. Парасяты разбегліся. Без мужа ўсё жыццё ішло наперакасяк.
Задаволены такім паваротам справы быў толькі парабак Ісакайнен. Ад знаёмага судовага засядацеля ён неяк чуў, што закон дазваляе разводзіцца з такімі занадта разумнымі мужамі нават без доказаў іхняй нявернасці. Акрамя таго, ён меркаваў, што ў гэтым доме выгадней быць не за парабка, а за гаспадара, а таму пакрысе начаў рыхтаваць Анну-Лійсу да свайго прызнання ў каханні.