Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
— Кожны чалавек лічыць сябе разумным,— горка скардзілася яна.— Але такога, каб нехта абвясціў сябе занадта разумным, я яшчэ не чула.
— Бог няроўна дзеліць,— хмыкнуўшы, прамовіў фогт.— Аднаму поўныя прыгаршчы, другому — як кот
наплакаў. Розум — тое самае, што і вера. Колькі веры — столькі і розуму.
Калі фогт сабраўся ісці, абражаны певень яшчэ тупацеў па ночвах, лопаў крыламі і ганарыста задзіраў галаву. Ён праспяваў услед прадстаўніку ўлады сваё адвечнае пераможнае «кукарэку», якое далёка разлеглася ў светлым лёгкім паветры і заціхла дзесьці ў далёкім лесе.
I зноў зямлю агарнула вечаровая цішыня. Ісакайнен, неадчэпна думаючы пра свае любоўныя справы, прылёг на маладую траву і нечакана заснуў. Карова задуменна назірала, як па ночвах ганарліва пахаджае певень. Авечка карміла ягнят, але калі тыя пачалі штурхаць маці, яна забляяла і падалася ад няўдзячных дзяцей прэч. Пад плотам, ужо забыўшыся на сваё няшчасце, спалі парасяты. А вось кату ў празрыстым вечаровым святле не спалася. Ён сядзеў на слупе пасярод двара і гаротна варушыў доўгімі вусамі. Пасля сустрэчы са сваім ворагам Кікілайненам ён стаў нечым падобны да старога школьнага настаўніка.
Наваколле засынала, і яго спакой, седзячы на высокай жардзіне, вартаваў даўгалыгі певень-ветраўнік.
*
У доме пастара Пёндзінена надышлі нярадасныя дні. Пасля апошняй сустрэчы з Сакары заблыталіся адносіны не толькі паміж пастарам і пані Амаліяй, але і паміж прыслугай. Парабак Туомас недзе пачуў, што Сакары памёр. Хітры хлопец пакуль што пакінуў навіну пры сабе, але ў думках пачаў ужо прымервацца да багатай удавы Анны-Лійсы. 3 гэтае прычыны ён меў размову са сваёй нявестай пастарскай пакаёўкаю Ійдай.
— Хопіць мне кахаць адну і тую ж,— бязлітасна абвясціў Туомас, ахутаўшыся тытунёвым дымам.
Душа Ійды абурылася.
Пакаёўка злавалася, пані Амалія капрызіла.
Набліжаліся выбары. Пастарскі дом усё больш нагадваў асінае гняздо.
Зняважаная жаніхом Ійда часам дазваляла сабс недаравальньія для пакаёўкі ўчынкі. Вось і зараз яна зняла сухую бялізну, а пастаравы споднікі як быццам знарок пакінула на плоце. Калі гэта быў жарт, дык зусім недарэчны, бо споднікі яскрава сведчылі пра напружаную разумовую працу пана пастара: на самым цікавым месцы там была вялізная дзірка. Прычым споднікі віселі так, што дзірка сама лезла ў вочы.
Святы божа! Убачыўшы гэткае відовішча, пані Амалія залілася чырванню і накінулася на Ійду. Далікатная пастарава нявеста пра споднікі змаўчала, а чахвосціла парабчанку за тое, іпто куры перасталі несціся.
Ійда саступаць гаспадыні не збіралася. Спачатку ад злосці заплакала пані Амалія, а ўслед за ёю і парабчанка. I тут Ійда выкінула яшчэ аднаго коніка. Убачыўшы на падворку курэй, яна вырашыла адпомсціць за знявагу. Дзяўчына схапіла палена і пачала ганяць невінаватых птушак.
— Дзе вашы яйкі? — крычала яна, махаючы паленам.
Куры ўзнялі вэрхал. Гаспадыня пабегла іх бараніць, але Ійда не аддавала палена і пагражала ганяць курэй, пакуль тыя зноў не пачнуць несціся. Жанчыны змагаліся за палена, і Ійда нявінным голасам, але даволі з’едліва прыгаворвала:
— Вось я ім і памагу знесціся! Можа, і падкінуць лішняе яйка.
Пастар ледзьве здолеў разбараніць іх. Тым часам шчанюк, змеціўшы падштанікі, радасна забрахаў і, матляючы вялізнымі вушамі, падбег да плота. У гэтую хвіліну на двор заехалі госці — сям’я ленсмана. Пані Амалія ўспыхнула ад сораму, але здымаць споднікі было ўжо позна.
На шчасце, y акно выглянуў сам пастар. Ен адразу згледзеў штаны з дзіркаю на задніцы і зразумеў, у якое становішча трапіла яго нявеста. I тады са шчыраю пакораю хрысціяніна ён выткнуўся ў акно і гучна выракся сваіх споднікаў, якія так добра сведчылі пра яго напружаную разумовую працу.
— Гэй, Туомас! — закрычаў ён да парабка.— Што там за рыззё на плоце? Забяры сабаку, a то брэша на іх, не раўнуючы як на злодзея.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
Жыццё ў пастарскім доме рабілася ўсё больш невясёлым. Пра Сакары ніхто нічога не ведаў, а распытваць прыхаджан Пёндзінен баяўся, бо да іхніх вушэй магла дайсці пагалоска, што ён — дурань.
Каб неяк падтрымаць сваю рэпутацыю чалавека разумнага, пастар зноў узяўся вывучаць старажытнаяўрэйскую мову.
— Калі чытаеш Біблію на мове арыгінала, дык... ну, так бы мовіць, яна пахне зусім іначай,— сказаў ён пані Амаліі.— Нейкі іншы водар...
Нявеста ўсхвалявана вязала, а пастар яшчэ больш мудрагеліста працягваў:
— Старыя даследчыкі Бібліі выказвалі тыя ці іншыя думкі, але...
Ён хацеў здавацца спакойным і абыякавым, а таму адкінуўся на прыслон фатэля і ціха гушкаўся.
— Дык вось... Некаторыя славутыя вучоныя сцвярджаюць, што найглыбей спасцігнуць рэлігійныя пытанні дапамагае арыенталістыка, але мне нешта не верыцца.
Ён трохі пагойдаўся і зірнуў на жанчыну: ці падзейнічала?
— Гістарычную частку рэлігіі яшчэ можна вывучаць гэткім чынам, што ж да самой сутнасці веры,
дык яе можна спасцігнуць толькі праз сапраўднае вывучэнне Бібліі.
Аднак усе захады пастара Пёндзінена былі марныя. Пасля ягоных слоў у пакоі запанавала напятае маўчанне. Пруткі ў руках пані Амаліі скакалі і нервова абганялі адзін аднаго. 3 агідным рыпеннем пачаў біць гадзіннік. Гіра апусцілася зусім нізка і замерла. Удаве зрабілася душна, і яна нервова расшпіліла каўнер.
— Яшчэ і каўнер душыць...— прамовіла пані Амалія.
Пастар зажурыўся. Нейкі час ён моўчкі гушкаўся. Ну што тут рабіць? Засмучаная ўдава пайшла да сябе. На зямлю апускаўся вечар. Пёндзінен падышоў да акна. Мужчыны — хто ў адным споднім, хто без кашулі — няспешна вярталіся з лазні. Парабак Туомас, відаць, не хадзіў мыцца. Ссунуўшы на вуха капялюш, ён сядзеў на ганку і яўна чакаў пары, калі можна будзе выправіцца ў начную вандроўку. Паўз яго, часта перабіраючы босымі нагамі, прайшла парабчанка. Туомас плюнуў перад ёю на дол.
— Гэй ты! Плююцца тут розныя! — крыкнула дзяўчына, але Туомас нібыта і не пачуў. Ен у глыбокім одуме смактаў патухлую піпку і пазіраў некуды ў прастору.
Пёндзінен доўга стаяў каля акна. Нарэшце ён журботна ўшдыхнуў і пачаў ладзіцца нанач.
Сяліба патанула ў таемнай і цёплай цямрэчы.
*
А ў Сакары Колістая, наадварот, усё ладзілася. У гэты самы час Эўлаліна сядзела з ім у сваім пакойчыку. Яна і раней давала Сакары зразумець, што ён ёй па сэрцы, а сёння наважылася давесці справу да канца. Спачатку яна пагаварыла пра слова боскае, потым паведаміла, што прапаведнік Тупінен пабраўся з
нейкай удавою. Эўлаліна ўхваліла такое рашэнне: маўляў, калі прапаведнік не жэніцца, дык толькі злым языкам занятак.
— Ён жа мае справу і з жанчынамі,— растлумачыла яна, прыкінуўшыся засаромленай і нават паспрабаваўшы пачырванець.— I з вока на вока з імі застаецца, як на споведзі. Нічога дрэннага ў гэтым няма, але брудныя языкі і тут паласуюцца.
Карацей, Эўлаліна добра разумела, што нежанатыя гаспадары з чацвяртным надзелам трапляюцца не кожны дзень. Яна гаварыла ўсё ясней, і нарэшце Сакары ўцяміў, пно тут да чаго.
— Вядома, яно лепей, калі ёсць жонка,— пагадзіўся ён.— Вось і біблейскія патрыярхі ды іншыя мужыкі з Бібліі спрэс былі жанатыя.
Усё ішло ладам. Эўлаліна салодка буркавала, нясмела ўсміхалася і бясконца папраўляла на каленях фартух.
— Ну калі самі патрыярхі...— прамовіла яна і, закінуўшы нага за нагу, кінула на суразмоўніка спакуслівы позірк.
— Слухай,— сказаў Сакары.— Выходзь за мяне.
Эўлаліна ўспыхнула ад шчасця.
— Але я чалавек грэшны,— папярэдзіў жаніх.— He забаішся?
— Што мне да тваіх грахоў...— мармытала шчаслівая нявеста.
— Я занадта разумны! — абвясціў прапаведнік.
Эўлаліна адно ўсміхнулася. Як ён жартуе! Як цудоўна ён заляцаецца да яе!
— Дык чуеш, Эўлалін і, калі чалавек залішне разумны, гэта самы страшны гр.чх.
— Тае бяды! — бескла, отна адказала нявеста.— He было б чаго іншага!
— Іншых зямных грахоў не маю,— запэўніў Сакары.
Але тут іхнюю размову перарвала ўстурбаваная работніца. Адзін вар’ят, Таркілайнен, які ўжо з месяц быў у лякарні і выдаваў сябе за доктара прамудрасці, забраў у галаву нешта новае: пачаў казаць усім, што ў яго сем галоў, а на кожнай галаве — сем ратоў. Эўлаліна напалохалася, а Сакары, наадварот, зацікавіўся.
— Навошта яму гэтулькі галоў? — задуменна прамовіў ён.
Наступнага дня Эўлаліна паехала дахаты, у суседнюю воласць, каб падрыхтаваць пасаг і ўсё неабходнае да вяселля. Яны з Сакары дамовіліся, што згуляюць вяселле ў доме ў жаніха. А пакуль прапаведнік застаўся кіраваць вар’ятняй.
*
Усё ішло сваім парадкам. Новы загадчык яшчэ не браўся за працу, з вар’ятамі спраўляліся работнікі.
Аднаго разу, праязджаючы міма, у вар’ятню завітаў Юсі Пуніту. Убачыўшы, што цяпер тут кіруе Сакары, госць вельмі здзівіўся і збянтэжыўся. «Пэўна, гэты нягоднік усё ж не зусім дурны,— прамільгнула ў галаве ў Юсі.— 3 гэтым розумам зусім заблытаешся». Пуніту разгублена смактаў люльку.
Сакары адразу пазнаў госця і ўзгадаў, як той абразіў яго, абазваўшы дурнем. Надышоў час расплаты!
— Юсі Пуніту! — пагрозліва закрычаў прапаведнік.— Гэй, Юсі Пуніту!
Небарака моўчкі зацягнуўся.
— А як ты запяеш, калі табе давядзецца ехаць па розум аж да самага Іярдана, га? — зларадна спытаўся Сакары.
Такое трапнае біблейскае параўнанне канчаткова збіла Юсі з панталыку.
— Ну дык ці давязе адтуль твая каняка бочку розуму, га? — наступаў прапаведнік.
— Значыцца, поўную бочку розуму? — прамармытаў Юсі і толькі падцвяліў Сакары.
— Глядзі! Глядзі, Юсі Пуніту, якой меркаю вымяраецца чалавечы розум: сваёй ці той, што бог даў! — крычаў ашалены прапаведнік.— Ты ганарышся сваім розумам, але памятай, Юсі, што чалавек, якога распірае лішні розум, падобны на кашэчы хвост, настаўбураны ад злосці. Але падзьмеш на яго і ўбачыш адны косці. Дык будзеш яшчэ зваць мяне дурнем? Глядзі, адкажаш за свае словы па законе!
Крый божа, і сапраўды давядзецца адказваць. Загадчык вар’ятні лічыўся не абы-якім панам. Юсі Пуніту пачуваўся як расціснутая на сцяне блашчыца.
Тут, нібыта на выклік, з’явіўся судовы прыстаў. Прагнучы помсты, Сакары вырашыў адразу ж расквітацца за свае крыўды. Прыстаў неадкладна ўзяўся за гэтую справу, і тады Юсі зусім зажурыўся.
— Дык што тут такога? Нічога я і не казаў. Ну, запытаўся, ці не дурны наш новы прапаведнік... Вось і ўсё.