• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    — Сучасная навука толькі засмечвае рэлігію. Гэтыя вучоныя дадумаліся ўжо да таго, што саму сутнасць рэлігіі хочуць растлумачыць, зыходзячы з дадзеных гісторыі, натурфіласофіі, арыенталістыкі, астралогіі і іншых навук, пра якія можна сказаць толькі адно: Non erat hie locus
    Уражаны такой вучонасцю, царкоўны стараста слухаў пастара гэтаксама пашанотна, як і ўдава былога пробста. Пёндзінен ямчэй уладкаваўся ў фатэлі, пагушкаўся і працягваў:
    — Чым далей я заглыбляўся ў філасофію і іншыя зямныя навукі, тым болей пераконваўся, што non erat hie locus. Зямныя навукі ні-ко-лі не змогуць вытлумачыць сутнасць рэлігіі нават у негатыўным сэнсе.
    Царкоўны стараста далікатна керхануў у кулак.
    — I тады я звярнуўся да Бібліі. Я спасціг тыя мовы, на якіх яна напісана — старажытнаяўрэйскую і грэчаскую...
    — Во як! — уразіўся стараста.— Дык пастар чытае Біблію на гэтых святых мовах?
    — Пастар чытае на святых мовах так, што ад зубоў адскоквае,— адказала замест Пёндзінена яго нявеста.
    — Усё ад зямной мудрасці нашай,— сціпла зазначыў Пёндзінен.— Ад святых моваў няма аніякай карысці, калі вывучаць іх, як гэта часта бывае, толькі каб здаць іспыты. Я ж паглыбіўся ў іх па-сапраўднаму і толькі тады спасціг усю іхнюю веліч і каштоўнасць.
    — Вядома, калі Біблію чытаць на мове арыгінала, яна ўспрымаецца зусім іначай,— усхвалявана ўставіла свае тры грошы шчаслівая пані Амалія.
    Царкоўны стараста пакорліва ўздыхаў і папраўляў каўнер кашулі. Ён і не ўяўляў, як яшчэ можна трымацца сярод такіх вучоных людзей.
    — Вось і пробст-нябожчык таксама...— зажурыў-
    1 Тут ім не месца (лац.).
    шыся, прамовіла пані Амалія.— Ён не ведаў святых моў і вельмі шкадаваў, што не можа далучыць прыхаджан да ўсіх каштоўнасцяў Бібліі.
    У пакоі ўсталяваўся нейкі дзіўны настрой.
    — Але,— сказаў пастар Пёндзінен, нібыта згаджаючыся з нябожчыкам.— Аднак той, хто ўзначальвае прыход, павінен вышэй за ўсё ставіць не мовы і мудрасць зямную... Linguae cessabunt et sapientia abolebitur, 60 solum per Fidem intelligimus *. Bepa вышэй за ўсё. Per Fidem maenia lericho conciderunt2.
    Ён адкінуўся ў фатэлі i трохі перадыхнуў.
    — А што да навук, дык адны кажуць: Nam et ipsa scientia potentas est3, a другія: Nec scire fast est omnia 4.
    Задаволены сабою пастар замаўчаў і з выглядам пераможцы пачаў гушкацца.
    — Гэта вялікае шчасце, калі гасподзь даў такую добрую вучоную галаву,— пакорліва прамовіў царкоўны стараста і, зноў пакашляўшы ў кулак, развітаўся з гаспадарамі.
    Пасля гэтага ў пастаравым доме запанавалі цішыня і нябесны спакой. Пёндзінен пацалаваў нявесту і наважыўся сказаць ёй штосьці боскае, але ў той самы момант жаласна вяўкнуў кот, які дагэтуль спаў на KaHane. Прачнуўшыся, кот з асалодаю пацягнуўся, выгнуў спіну і пачаў мыцца.
    *
    Але вернемся да Сакары.
    Ён яшчэ не прапаведаваў публічна, але пімат хто з вернікаў ужо прыходзіў да яго пагутарыць. Сакары
    1 Мовы знікаюць, і мудрасць загіне, толькі вераю мы спасцігнем сутнасць рэчаў (лац.).
    2 Вера разбурыла сцены Ерыхонскія (лац.).
    3 Навука — гэта сіла (лац.).
    4 He трэба ведаць усяго (лац.).
    гаварыў з імі сам-насам і некалькімі словамі суцяшаў кожнага. Слава пра яго мудрасць пасля выпадку з ленсманам разнеслася па ўсім прыходзе. Некаторыя нават казалі, што Сакары Колістая — прапаведнік лепшы за самога Пёндзінена. Аднак Сакары, як і належыць вернаму вучню, заўсёды бараніў рэпутацыю духоўнага настаўніка.
    — He, мне да Пёндзінена япічэ далёка,— шчыра гаварыў ён.— Слава вялікаму прапаведніку Пёндзінену! Яго вера — гэта жалезная баба, што апускаецца на самае дно душы і вызнае гэтую душу даастачы.
    Такая хрысціянская пакора і адданасць таксама былі прыхаджанам даспадобы. Многія сталі паслядоўнікамі Сакары яшчэ раней, чым пачулі яго першую казань. Каласы паспелі. Трэба было пачынаць жніво.
    *
    Нарэшце Сакары ўспомніў, што ён загадчык вар’ятні і павінен як след выконваць свае абавязкі. Дзень, калі да яго прыйшла гэтая разумная думка, быў туманны і бязветраны. Усё навокал выглядала нейкім шэрым 1 лянівым. Насупраць вар’ятні стаяла на пагорку хаціна Коёнена, і высока над ёю тырчала жардзіна з ветраўнікам.
    Работнікі з вар’ятні пад кіраўніцтвам Сакары зграбалі сена. У лагчыне, што аддзяляла вар’ятню ад хаціны Коёнена, з’явіліся калёсы з бёрнамі, якія вёз малы сын Малінена. Стары каняка, які цягнуў два непамерна доўгія бервяны, выглядаў гэтаксама бездапаможна і жаласна, як і сам хлопчык у старой світцы. Але ва ўсім гэтым відовішчы Сакары зацікавілі толькі даўжэзныя бёрны. Калёсы загразлі, і каняка марна спрабаваў зрушьіць іх з месца. Бярвёны, гэткія ж незварушныя, як жардзіна з ветраўнікам над хацінаю Коёнена, звісалі да самага долу.
    Сакары зарагатаў. Ён паклікаў да сябе ўсіх сваіх людзей і загадаў:
    — Кідайце работу! Будзем глядзець, як гэты хлопец выцягне бярвенне!
    Людзі здзівіліся, аднак паслухаліся і пачалі глядзець.
    Сакары зноў засмяяўся і растлумачыў:
    — Доўга ж гэта трэба выцягваць такія бярвёны, у якіх і канцоў не відаць.
    Жанчыны недаўменна пазіралі на Сакары і на хлопчыка, які цягнуў каня за аброць і хвастаў яго лейцамі. Конь выжыльваўся, але воз нібы прырос да месца.
    — Гэй, хлопец! Цягнем-пацягнем, выцягнуць не можам! — гарлаў Сакары, і над наваколлем разлягаўся ягоны рогат.
    Нарэшце сыну Малінена ўсё гэта надакучыла. Ён кінуў вобзем рукавіцы і таксама закрычаў да Сакары:
    — А ты хто такі? Думаеш, акрамя цябе, ва ўсім прыходзе і разумнікаў няма?
    Ледзьве не заплакаўшы ад злосці, ён кінуў калёсы і падаўся прэч. Конік задрамаў. Бярвёны ляжалі, як вялізныя кілбасы. Сакары са сваімі падначаленымі да самага вечара ўжо нічога не рабіў — адно глядзеў на пакінутыя калёсы.
    Увечары адна з жанчын зашаптала другой на вуха:
    — Слухай, ці ў сваім наш загадчык розуме? У самую пільніцу загадвае цэлы дзень дзівіцца на нейкае бярвенне.
    Сёй-той з мужчын падтрымаў гэтае падазрэнне. Але падзёншчык Анці Хіпелайнен, якому выгадней было лайдачыць, рашуча запярэчыў:
    — He быў бы ён тады загадчыкам. Ну, калі б шрубкі ў галаве не хапала.
    На гэтым абмеркаванне скончылася. Для некаторых жанчын няўцямныя паводзіны Сакары так і за720*
    сталіся загадкаю. Але ці ж мала таямніц на белым свеце? Затое Анці Хіпелайнен вельмі ўпадабаў новага загадчыка і зрабіў усё дзеля таго, каб чутка пра дзівацтвы Сакары не дайшла да вушэй праўлення. Ён вельмі баяўся страціць добрага загадчыка, які дазваляў яму так прыемна бавіць час.
    *
    Па праўдзе кажучы, Сакары сумаваў па Эўлаліне. Ён нават напісаў ёй, што хутка прыедзе і возьме яе з сабою, каб паглядзець яго сялібу. Ён абяцаў Эўлаліне павянчацца, як толькі будзе абвешчана пра іх шлюб. А пакуль тое, Сакары займаўся сваімі справамі ў вар’ятні.
    Аднаго разу ён пачаў рабіць агляд хворых. Найбольш яго зацікавіў чалавек, які лічыў, што мае сем галоў.
    — А дзе астатнія шэсць? — запытаўся Сакары.
    — Схаваў,— адказаў хворы.
    Сакары ўзяўся спотайку назіраць за гэтым чалавекам, каб пабачыць, як той будзе даставаць свае схаваныя галовы. Так загадчык і хворы пасябравалі.
    — Ты вар’ят? — пацікавіўся Сакары.
    — He. А ты?
    — I я не,— адказаў загадчык вар’ятні.— Проста я занадта разумны.
    Сямігаловы хворы зарагатаў.
    — А што гэта такое — «занадта разумны»? — запытаўся ён, паказаўшы два радкі белых зубоў.
    — Занадта разумны — гэта той, каму нячысцік падкінуў у галаву лішніх мазгоў,— зажурыўшыся, растлумачыў Сакары.
    — Брэшаш! — засумняваўся сямігаловы.
    — He.— Сакары вельмі хацеў, каб новы сябра паверыў яму.— Ніхто не лічыць сябе занадта разумным, пакуль гасподзь не прасвятліць яго.
    Вар’ят зноў зарагатаў і смяяўся вельмі доўга.
    — А ты ведаеш, што бывае з тым, хто занадта разумны?
    Хворы не ведаў.
    — А з ім бывае тое, што і з быком, калі ён пойдзе за сваім хвастом. Хвост будзе цягнуць яго назад, пакуль бык не праваліцца да нячысціка ў апраметную.
    Сямігаловы быў у захапленні. Засунуўшы рукі ў кішэні падраных порткаў, ён пахаджаў па палаце і напяваў:
    Дрэва спаліла агонь.
    Вада выпіла чалавека.
    Стрэльба пальнула па чалавеку.
    Вада плавае ў рыбіне.
    Піпеліс, хіпеліс, тара-ра-пух!
    Хворы, спыніўшыся насупроць загадчыка, выгукнуў гэтае «пух!» так нечакана, што Сакары схамянуўся. Сямігаловы задаволена скрывіў твар і высалапіў язык. Сакары шчасна засмяяўся.
    — I я так умею! — пахваліўся ён.
    Прыязна развітаўшыся з вар’ятам і зачыніўшы за сабою дзверы, загадчык адкрыў глядзельнае вочка і паведаміў:
    — А ў мяне ў роце сем языкоў!
    3 таго дня ён і сам паверыў, што мае сем языкоў. Ён казаў пра гэта ўсім вернікам, і тыя пачалі яшчэ больш захапляцца розумам прапаведніка, бо зразумелі навіну так, што Сакары размаўляе на сямі мовах.
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Такім чынам глеба для прапаведніцкай дзейнасці Сакары была гатовая. Да таго ж казані пра жахлівую грахоўнасць зямной мудрасці чытаў тут некалі і пастар Пёндзінен. Яшчэ тады жыхары адной з глухіх вёсак крыху абудзіліся і зразумелі сваю грахоўнасць.
    Цяпер неафіты з нецярплівасцю чакалі сустрэчы з Сакары.
    He дачакаўшыся прапаведніка, яны адправілі па яго самага пабожнага аднавяскоўца — Пюкялайнена. Найперш гэтыя добрыя людзі хацелі параіцца з Сакары, каго ім выбіраць у сейм. Самі ж яны думалі вылучыць ленсмана, бо чутка, што ён з’ехаў з глузду, у той мядзведжы куток воласці яшчэ не дайшла.
    I вось аднойчы Пюкялайнен павёз Сакары да сябе ў вёску. Найболей прагнула ўбачыць новага прапаведніка пабожная ўдава Хайвенінена Ційна. Яна яшчэ не ведала, што Сакары заручыўся з Эўлалінай, і таксама лічыла яго ўдаўцом, маючы ў сувязі з гэтым сякія-такія спадзяванні. Карацей, жыццё ішло сваім парадкам: думаючы пра справы боскія, людзі не забывалі і зямных клопатаў.
    Спачатку нашы падарожнікі ехалі моўчкі, потым возчык узяўся апавядаць пра жыццё-быццё ў прыходзе і неўзабаве перайшоў да выбараў у сейм.
    — 3 боскай дапамогаю ў нас тут ужо сёе-тое намячаецца...— I Пюкялайнен кінуў падазроны позірк на каня, які меў благую звычку раз-пораз задзіраць хвост і чыніць розныя непрыстойнасці. Крый божа, калі гэтаму агідніку заманецца вычварыць нешта падобнае і зараз, перад такой важнаю персонай, як новы прапаведнік, якога Пюкялайнен меў амаль што за прарока.
    — Дык вось, кажу, з боскай дапамогаю ў нас ужо сёе-тое...— зноў пачаў возчык, але паводзіны каня яшчэ больш насцярожылі яго. Пюкялайнен з намёкам тузануў лейцы. Конь здагадаўся, аднак ад сваіх ганебных намераў не адмовіўся, відаць, проста вырашыў прычакаць зручнейшага моманту.