Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
Вернікі пачалі падносіць Сакары дарункі. Абуджаныя казанню людзі неслі духоўнаму настаўніку шкарпэткі, рукавіцы і нават споднікі. Менавіта новыя споднікі перадаў сёння для Сакары ад яго другой нявесты, удавы Хайвенінен, ужо знаёмы нам пабожны селянін Пюкялайнен. Яны з Сакары прыселі на ганку і завялі няспешную размову, да якой неўзабаве далучыўся лайдак Хіпелайнен.
— Добра, што пабудавалі гэтую вар’ятню,— сказаў Пюкялайнен.— Карысная ўстанова.
— Ага,— ляніва пагадзіўся Хіпелайнен.— Прынамсі, адразу відаць, хто разумны, а ў каго тут не хапае.— Ён пакруціў пальцам каля скроні.— Адны на волі, другія за сцяной. А каб не вар’ятня, дык усе б перамяшаліся.
Вось так яны і гаманілі — пра мудрасць, пра вар’яцтва і пра іншыя не менш цікавыя рэчы. Пюкялайнен
шкадаваў бедакоў, якія трапілі за сцяну, і радаваўся за сябе і за ўсіх, хто вольна хадзіў па зямлі.
— Мы не павінны фанабэрыцца,— прамовіў ён,— што гасподзь даў нам у літасці сваёй столькі розуму, каб не трапіць за сцяну.
— Чаго ўжо тут фанабэрыцца,— пагадзіўся Хіпелайнен.
— Калі гасподзь дзяліў мудрасць, ён адмерваў нам большаю меркай,— развіваў думку Пюкялайнен.
Ён павярнуўся да Сакары і запытаўся:
— А што думае пан загадчык? Ці праўда, што на кожнага чалавека гасподзь мае адмысловую мерку, і на мудрасць нашую — таксама?
— Вядома, мае,— пацвердзіў Сакары і ўпэўнена дадаў: — А вось шалі ў яго адны.
Такім чынам высветлілася, што ніякага падману і круцельства з боку госпада тут няма.
— Калі адмерваюць розум, галоўнае, каб аднолькавыя шалі былі,— казаў далей заўсёды гатовы выступіць у падтрымку госпада Сакары.— Тады бацька нябесны нас не падмане. А шалі, шалі ніколі не падвядуць...
Бомкнуў звон, і яны падняліся. Неўзабаве Сакары змеціў, як у пустую пуню прабіраецца курыца. Загадчык вар’ятні адразу ж раскусіў яе намер знесці яйка і вырашыў прасачыць за гэтым цікавым відовішчам.
Ад дзвярэй пуні ён гукнуў спачатку Хіпелайнена, а потым, аднаго за адным, і ўсіх астатніх работнікаў.
— Паглядзім, як знясецца курыца,— растлумачыў ён.
Падзёншчык Хіпелайнен быў у захапленні.
Яны стаялі каля дзвярэй, глядзелі і, вядома, заміналі курыцы, якая не несла яйка, а, сярдзіта кудахтаючы, бегала па пуні.
— Пакуль не знясецца, нікуды не пойдзем,— папярэдзіў Сакары, які так расхваляваўся, што ажно дры-
жэў. Хіпелайнен уладкаваўся на траве і таксама чакаў. Курыца кудахтала ўсё гучней. Сакары смяяўся. Ён быў па-сапраўднаму шчаслівы.
Мінула гадзіна, за ёй другая і трэцяя. Надышоў адвячорак, і здавалася, што гэтае чаканне ніколі не скончыцца. Курыца ўжо зусім ашалела: злосна сакатала, драпала зямлю і намагалася ўзляцець. У дадатак з пачуцця салідарнасці страшэнны шум паднялі яе сяброўкі, да якіх далучыўся і певень, які, стараючыся перакрыць увесь гэты вэрхал, крычаў быццам недарэзаны. Над сялібаю разлягаўся такі жахлівы крык, што можна было з’ехаць з глузду. Сакары заходзіўся ад рогату.
Урэшце курыца знайшла паратунак: яна ў роспачы ўскочыла на нейкую жэрдку, адтуль — на гарышча і там, схаваўшыся за смеццем, хуценька зрабіла сваю справу. Пасля гэтага гаротніца закудахтала ціха і спакойна. Пакрысе ўгамаваліся і яе сяброўкі з пеўнем. На падворку запанавала цішыня.
— Падымайся, не паспееш на вячэру! Падымайся, кажу табе! — Гэта жонка Хіпелайнена спрабавала раскатурхаць свайго чалавека, які соладка спаў, расцягнуўшыся на мяккай траве.
I сапраўды пара было ачынацца: працоўны дзень акурат закончыўся.
— Падымайся! A то спознішся легчы спаць!
*
У роднай вёсцы прапаведніка лічылі, што Сакары бясследна прапаў, запаветраў і ніколі ўжо не вернецца. Звычайны чалавечы розум, які панаваў тут, не мог дайсці да думкі, што якраз гэтым часам Сакары Колістая зрабіўся неўміручым. Жонка, суседзі і службоўцы, што афармлялі апеку, гатовыя былі прызнаць яго не проста прыдуркам, але нават вар’ятам, у якога не засталося ні кроплі розуму, аднак Сакары зрабіўся
неўміручым менавіта праз сваю адмысловую мудрасць, што, як месяц да зямлі, заўсёды была павернута да людзей толькі адным бокам.
Тым часам надзелены звычайным чалавечым розумам парабак Ісакайнен спасціг усе перавагі, якія мае перад работнікам ягоны гаспадар. He дзіва, што ён працягваў заляцацца да Анны-Лійсы і ўсё болып настырна імкнуўся прысватацца.
Вось і цяпер ён чакаў вячэру, курыў і, нахіліўшы велізарную ўскудлачаную галаву, падобную да капы сена, спадылба віжаваў, як Анна-Лійса завіхаецца на падворку.
— Узяла б ты мяне за мужыка,— сказаў ён.— Пра Сакары і почуту няма.
Анна-Лійса схілялася да таго, каб прыняць парабкаву прапанову. У такой вялікай гаспадарцы без мужа сапраўды была нявыкрутка. Яна не мела нічога супраць кахання Ісакайнена, балазе той, апрача ўсяго, быў добры работнік.
— За мяне можаш не хвалявацца,— смокчучы люльку, пахваліўся ён.— Я занадта разумным не стану.
Ісакайнен казаў святую праўду.
Ён ляжаў на падлозе на кучы бярозавага вецця і, спакушаючы гаспадыню, спрабаваў нават жартаваць.
— Бывае, у чалавека мазгі выпіраць пачынаюць. Тут ужо трэба моцная галава. А ўвесь наш род акурат з такіх цвёрдагаловых. Таму пра занадта разумных у нашай радзіне ніколі і не чулі,— пахваліўся парабак.— Казалі, мой дзед меў галаву, быццам жалезны механізм — усё ў яго было разлічана да секунды.
Анна-Лійса паціху здавалася.
— He надта задзірай нос,— не адрываючыся ад працы, кінула яна, калі Ісакайнен задужа расхваліўся.— Нічога такога асаблівага ў мужыкоў няма. Хіба што штаны на нагах ды... га-га-га...
— Ну а вы, бабы, і такога козыра не маеце,— абараняўся закаханы парабак.
На зямлю апусцілася ноч. Анна-Лійса заснула. Кот, які ўжо дараваў гаспадыні ранейшыя крыўды і зноў аддана служыў ёй, сеў вартаваць яе жаніха.
Ісакайнен спаў на бярозавым вецці. Зусім побач з калматай парабкавай галавой была шчыліна, праз якую ў хату мерылася ўскочыць мышына. Кот пільнаваў яе ледзь не палову ночы. Як толькі мышыная галава вытыркалася са шчыліны, кіпці ўжо былі напагатове. Раз-пораз кот ваяўніча натапырваў вусы і наогул трымаўся як бывалец.
*
Чытач, магчыма, ужо заўважыў, што Сакары ў яго місіянерскай дзейнасці ўвогуле шанцавала. Ды гэта і не дзіва, бо прапаведнік быў шчыры, як дзіця, а такія людзі заўсёды маюць вялікі ўплыў на іншых. Няма нічога дзіўнага і ў тым, што неяк уначы яму пашанцавала і ў адной надзвычай далікатнай справе.
Тае начы Сакары, як зазвычай, выправіўся да сваёй другой нявесты, удавы Хайвенінен. Зразумела, ён хацеў суцешыць яе словам божым. Была і яшчэ адна нагода: прапаведнік збіраўся аддзячыць ёй за падарунак і дзеля гэтага прыхапіў з сабою ядвабную хустку Эўлаліны.
Такой цёплай парою ўдава Хайвенінен заўсёды спала ў адрыне, куды і прывяла Сакары знаёмая сцежка. Але як на тое напярэдадні ўдава з’ехала па выбарчых справах — агітаваць за кандыдата ў дэпутаты сейма Юсі Пуніту. За гаспадыню ў доме засталася дачка Лепялайнена Кайса, якая нанач таксама ўладкавалася ў адрыне.
Сакары падыіпоў да адрыны і пастукаў, як ён звычайна рабіў, каб разбудзіць адступнікаў і бесклапот-
ных грэшнікаў. Дзверы ў момант вока адчыніліся. Кайса сумавала, чакаючы начных гасцей, і гатова была абудзіцца ў любую хвіліну. Убачыўшы Сакары, яна здзівілася. Той таксама быў уражаны, але не разгубіўся.
— Я прыйшоў суцешыць цябе,— паведаміў прапаведнік.
Хоць Кайса і не належала да прыхільнікаў абвешчанай Сакары новай веры, але яна аднойчы слухала ягоную казань, а таму адразу ж зразумела сутнасць справы і прапусціла госця ў адрыну. Сакары сеў на край ложка, закурыў і задумаўся. Ён маўчаў, маўчала, лежучы за яго спіной, і Кайса. Нарэшце Сакары ацаніў становішча, выцягнуў з запазухі ядвабную хустку Эўлаліны, якую меўся падараваць удаве Хайвенінен, і сунуў яе Кайсе.
— На вось, прынёс табе падарунак.
Потым ён моўчкі прытуліў Кайсу да сябе.
— Ці любіш ты такое суцяшэнне? — запытаўся ён, мацней прыціскаючы жанчыну да грудзей. Кайса маўчала, і Сакары працягваў: — Калі ў маладосці чалавек не пагарджаў словам боскім, залішні розум не будзе мучыць яго цела і душу.
Неўзабаве Сакары зрабіў Кайсу сваёй трэцяй нявестай. Яна не здолела ўстаяць, бо, як вядома, жанчыны аднолькава слабыя і падатлівыя і перад банкірамі, і перад прапаведнікамі.
*
Але тут прычынілася маленькае няшчасце: да Кайсы прыйшлі вясковыя хлопцы. Пастукаўшы і не пачуўшы адказу, яны вырашылі, што Кайса адна, і смела ўламіліся ў дзверы. У ложку разам з Кайсаю ляжаў мужчына. Хлопцы пазналі прапаведніка, і гэта толькі прыспорыла іхнюю злаелівасць.
Пачалася сварка, якая хутка ператварылася ў бойку. Хлопцы пералічылі Сакары ўсе скабы, выкінулі яго на двор з адрыны і зачыніліся. Кайса збегла ад начных візітантаў у лазню, але Сакары вырашыў, што яна засталася ў адрыне, і пачаў грукаць у дзверы. У адказ пачуўся здзеклівы мужчынскі рогат.
Быдла! Ніякай павагі да прапаведніка слова божага!
Сакары не ведаў, што яго крыўдзіцелі — спартоўцы. Яны вызнавалі сваю веру, галоўным і адзіным дагматам якой была пракаветная мудрасць: у здаровым целе здаровы дух. Вядома, чакаць ад гэтых людзей павагі было марна.
Хлопцы, якія зачыніліся ў адрыне, лічылі, што найлепшы сродак змагання з падкопамі д’ябла і з усім іншым сусветным злом — гэта спорт. Хтосьці шукае жыццёвую сілу і мудрасць, даследуючы «Калевалу», хтосьці вывучае надмагільныя помнікі, старажытныя аб’едкі і іншую археалогію. Кайсіны знаёмыя шукалі паратунак ад усіх нягодаў у спорце. Яны нават не здагадваліся, што жыццядайны толькі розум, гэта вечназялёнае дрэва з пладамі шчырай веры. He дзіва, што хлопцы, заходзячыся ад рогату, параілі Сакары кінуць бескарыснае лячэнне чалавечых душ бязглуздымі казанямі, а таксама іншымі зёлкамі Сіёна і перайсці да такіх найноўшых сродкаў, як трайны скачок ці французская барацьба.
Блюзнеры! Сакары жахнуўся і загрукатаў у дзверы яшчэ мацней. Потым, ашалеўшы ад злосці, ён схапіў палена і пачаў утрапёна малаціць па сценах. Падняўся страшэнны шум, але дзверы ўсё адно не адчынялі.
I тады Сакары прыдумаў. На падворку вісеў пад паветкаю паміж двух слупоў вялікі звон, якім склікалі людзей на полудзень. Сакары схапіў вяроўку, і начную цішу скаланулі першыя ўдары. Цяпер ужо гэтыя нахабнікі вылезуць з адрыны!
Сакары званіў на ўсю шчырасць. Вяскоўцы папрачыналіся і вырашылі, што ва ўдавы Хайвенінен здарылася нешта благое. Хутка вакол дома вірьіўся вялікі збой устрывожаных людзей.