Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
Пра ўсё гэта арцыбіскуп даведаўся ад сваёй жонкі. Ён падумаў, што цень падазрэння цяпер будзе ляжаць не толькі на ім, але і на яго нашчадках, і, вельмі засмуціўшыся, вырашыў сур’ёзна пагутарыць пра веравучэнне Пёндзінена і Сакары з сакратаром капітула.
— Я мяркую,—сказаў ён,— што, адмаўляючы чалавечую мудрасць, Пёндзінен і яго вучань адмаўляюць самае дасканалае з таго, што стварыў гасподзь.
Яны задумаліся.
— Маючы розум,— працягваў арцыбіскуп,— мы прыпадабняемся да ўсемагутнага госпада і павінны пакорліва дзякаваць яму за мудрасць, за гэтую зорку, якую ён даў нам, каб паказаць дарогу.
Карацей, тут пахла вельмі небяспечнай ерассю, і багасловы ўзяліся вывучаць законы, якія дазволілі б прыцягнуць Пёндзінена і Сакары да суровай адказнасці.
Але — дзіўная рэч! — пасля вывучэння законаў усё
яшчэ больш заблыталася. Выявілася, што можна адмаўляць усё на свеце: і розум, і ўсё тое, што існуе і што мы бачым на свае вочы. Нельга было адмаўляць толькі бога, якога ніхто і ніколі не бачыў. Некалі розум стварыў законы, якія абаранялі бога, а цяпер гэты абаронца божы апынуўся ў доме, пабудаваным на пяску: за яго не мог заступіцца ніводны пункт закону.
Але што будзе, тое няхай будзе! Капітул даручыў двум святарам праверыць новае вучэнне, і над ім навісла пагроза гібелі. Пёндзінена і Сакары чакаў цярновы вянок пакутнікаў.
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
Пастар Пёндзінен быў няўпэўнены ў сваёй светлай будучыні, а таму вырашыў схадзіць у суседні прыход да варажбіткі. Людзей, абазнаных у гэтым рамястве, можна было знайсці ў сваім прыходзе, аднак пастар мусіў дбаць не толькі пра будучыню, але і пра рэпутацыю сярод паствы.
Найбольш яго турбавала пагроза парабка Туомаса. Пёндзінен паспрабаваў неяк падлабуніцца да гэтага небяспечнага чалавека. Ён падараваў парабку ўсе падраныя споднікі, пакінутыя нябожчыкам пробстам, і яшчэ даў цэлую марку на лапікі. Уадначас ён спрабаваў абудзіць душу Туомаса і павярнуць яе ад бесклапотнага існавання да веры. Вось і цяпер, застаўшыся з парабкам сам-насам, пастар пачаў тлумачыць яму неабходнасць веры і ўгаворваць вярнуцца да яе,
Туомас ляніва слухаў і з пагардлівым выглядам курыў. Атрымаўшы ад Пёндзінена падарунак, ён усё адно раўнаваў Херту. Недзе ў душы ён верыў, што падступны пастар у тую ноч шукаў на кухні зусім не Bafly. У начной спрэчцы ён удала выкарыстаў перавагу свайго становішча, зазначыўшы, што ў пытаннях маралі парабак — гэта зусім не тое, што пастар. Аднак
цяпер, па часе, Туомас зразумеў, што жанчына на гэтую справу можа зірнуць зусім іначаіі: маўляў, пастар і сапраўды не тое самае, што нейкі там парабак. Яго мучыла падазрэнне, што сваім падарункам Пёндзінен хацеў проста неяк замяць гэтую справу.
He дзіва, што, паслухаўшы пастаравы настаўленні, Туомас зацягнуўся, пагардліва плюнуў і абыякава сказаў:
— А што, можна паспрабаваць і веру.
Пёндзінен адразу адчуў, што гэтыя словы ідуць не ад сэрца. Ён паспрабаваў растлумачыць парабку, што лекаваць душы падапечных — гэта пастарскі абавязак, аднак апанаваны рэўнасцю Туомас глыбока зацягнуўся і недаверліва адказаў:
— Невядома яшчэ, ці варта яе лекаваць, маю душу. Як у ейных хваробах разабрацца, калі яе самую ніхто ніколі не бачыў. Шмат ужо такіх было, што лекавалі яе за грошы. I ўсё кату пад хвост.
Парабак плюнуў і даволі з’едліва дадаў:
— Дый хто ведае, ці трапяць туды, у душу, значыцца, вашыя лекі...
Гэта была насмешка, і пастар Пёндзінен засмуціўся. Яму праглася неяк неўпрыкмет вызнаць, што думаюць і кажуць пра яго іншыя прыхаджане, і дзеля гэтага ён, крыху захварэўшы, загадаў паклікаць масажыстку.
Але пастарава спадзяванне нешта даведацца не спраўдзілася, бо масажыстка была жанчынаю негаваркою і абачлівай. Пёндзінен казаў ёй пра бога, пра тое, як па-іншаму можна ўбачыць чалавека, калі глядзець на яго з вераю ў сэрцы і не зважаць на грахоўныя плёткі.
— Га! Дык і праўда бывае з двайным дном! — адказала масажыстка.— Невядома, якой і верыць.
— Калі веруеш па-сапраўднаму, не зблытаешся,— паспрабаваў пераканаць яе Пёндзінен,— Трэба заўсёды
верьіць тым, хто елужыць слову боскаму, а не слухаць розных парабкаў накпіталт Юсі або Туомаса, якіх хлебам не кармі, адно дай выліць на чалавека балею бруду.
Масажыстка зусім збянтэжылася.
— Дык адкуль расціраць? 3 пахвіны? — запыталася яна.
— Можна і з пахвіны,— пагадзіўся расчараваны Пёндзінен. Ён ужо зразумеў, што нічога болей з гэтай кабеты не выцягне.
Аднак тая была добраю масажысткай, і ўвечары пастар пачуваўся выдатна. Да таго ж пані Амалія згатавала смачнейшую, чым зазвычай, вячэру. Задаволены і амаль шчаслівы Пёндзінен успомніў і аб здароўі бліжніх. Найбольш яго цікавіла, натуральна, здароўе старога пробста з прыхода Іса-Тулас.
Пастар сеў за стол і напісаў старому ліст. Спачатку ў ім ішлі разважанні аб справах веры, а заканчваўся ліст так:
«Дарагі мой дзядзечка ў Хрысце, я заўсёды турбаваўся пра тваё духоўнае і плоцкае здароўе. Напішы мне, як ты пачуваешся, ці не прыціскаюць цябе твой раматус і тваё хворае сэрца. Усё ў руцэ боскай, але не пагарджай тымі сродкамі, якія гасподзь паслаў хворым дзеля іхняе палёгкі, і часцей рабі сабе ачышчальныя ванны.
Няхай пашле табе гасподзь літасць сваю, супакой і доўгі век.
Твой у Хрысце Ёган Рудрльф Пёндзінен».
Пастараву сялібу і ўсё наваколле ахінула ціхая, як дзявочы сон, цёплая ноч. Пёндзінен ляжаў на спіне ў ложку і гладзіў сябе па жываце. Пасля масажу ён быў повен незвычайнага спакою і ўпэўненасці. Усе яго клопаты да часу зніклі. Ён гладзіў сябе па жываце, пакуль не заснуў пад абаронаю боскаю, і спачываў гэтаксама ціхамірна, як вялікі цяжкі мех са збожжам, што ляжаў на падлозе пастаравага свірна.
*
Але вернемся ў вар’ятню, якой мудра кіруе Сакары Колістая.
Наш герой вырашыў днямі выправіцца да сваёй нявесты Эўлаліны, а пакуль тое, рабіў абходы і чула гаварыў з хворымі. Як мы ўжо казалі, Сакары асабліва ўпадабаў чалавека з сямю галовамі, які зрабіўся яго сапраўдным сябрам.
Вось і цяпер прапаведнік зайшоў пераведаць і суцешыць яго.
— Давай сядзем і парагочам! — прапанаваў узрадаваны хворы.
— Давай.
Яны селі адзін насупраць аднаго і зарагаталі.
— Давай, хто каго перасмяе,— сказаў хворы.
— Давай! — пагадзіўся Сакары.
Спаборніцтва пачалося. Сябры прысядалі, ірвалі смехам бакі і ўвогуле стараліся на ўсю шчырасць.
Раптам Сакары пакінуў смяяцца і пахваліўся:
— А я жанюся з загадчыцай гэтай вар’ятні.
— Праўда?! — Сямігаловы быў у захапленні.— Я падарую табе на вяселле сваю сёмую галаву.
Сакары ледзь не самлеў ад шчасця і пачаў натхнёна разважаць пра чалавечую мудрасць.
— Розум — гэта чортавьі яйкі. Чорт знёс іх у галаве ў людзей, і цяпер яны сядзяць на гэтых яйках і фанабэрыста кудахчуць, хоць з іх ніколі не выйдуць кураняты, дый наогул, каб сапраўдныя куры і пеўні не займаліся сваёй справай, на ўсім свеце не было б ніводнай курыцы.
— А чаму з гэтых яек не выходзяць кураняты? — зацікавіўся вар’ят.
— Ды таму, што яйкі — каменныя!
Пачуўшы такі зразумелы адказ, хворы радасна, як дзіця, засмяяўся.
Надышла ноч. Работнікі і ўся вар’ятня ўжо спалі.
*
Сталася так, што ў начной цішыні прапаведніка зноў апанаваў прарочы імпэт, і ён пачаў казаць сябру казань. Спачатку Сакары казаў, як шмат ён зрабіў у Веліяле, і ўвогуле пра сваю місіянерскую дзейнасць.
— За гэта гасподзь узнагародзіць мяне багаццем, славаю і вялікім сямейным шчасцем,— пахваліўся ён сямігаловаму.— Ён ужо даў мне адразу тры нявесты за тое, што я выкрыў жыхароў Веліяла і сказаў, што фінскі народ саграшыў перад небам, адрынуў веру і, выбраўшы розум, заўсёды падыходзіць да прыгожай жанчыны з падступнай і грахоўнаю мэтай, як падпаўзаў да Евы цмок або як крадзецца да смятаны памаўзлівы кот.
— А як ён падыходзіць да гэтай прыгожай бабы? — вар’ят разявіў рот ад цікаўнасці.
— А так, што ў галаве ў яго розная лухта, а ў сэрцы каханне і пяшчота. Але я ўжо выратаваў гэты няшчасны народ.
— Як жа гэта табе ўдалося?
— Мая доўгая казань паўзла, не раўнуючы як поўз у рай сам д’ябал у абліччы цмока. Спакусіўшы Еву, ён усталяваў сваю ўладу, што трымаецца на розуме і на жаночай падатлівасці. Але мая казань дапаўзла да чортавай улады. Мая казань падкралася да чалавечых душ, як цмок да Евы, і пачала шаптаць мужчынам: «Ратуй свае штаны, о фінскі народзе, бо жанчына не дасць табе ні шчасця, ні асалоды, і ты будзеш разумнейшы, калі замест чаплі выгадуеш курыцу». I народ пачуў, паверыў мне і выракся розуму і жанчын. Мужчына выракся чаплі і збярог сваю курыцу, і цяпер у дамах шчырых вернікаў у Веліяле ўжо не чуваць ні плачу, ні скрыгату зубоўнага. За гэта гасподзь узнагародзіў мяне трыма нявестамі, як некалі Лаван аддаў Іакаву дзвюх дачок, каб яго дабрабыт і
іпчасце падвоіліся. Іакаў меў дзве нявесты, а мне гаСподзь даў ажно тры.
— За што ж ён даў табе адразу тры? — пацікавіўся сямігаловы.
— За тое, што разам з мудрасцю я перамог у Веліяле і жахлівую ўладу плоці,— ахвотна растлумачыў Сакары.— Плоць фінскага народа, якая раней была такой ганарыстаю, ходзіць цяпер галодная і пакорлівая і стукае ў дзверы да жанчыны ўкрадня, як начны бадзяга. Гэта таму, што я адабраў у бадзягі пашпарт і метрыку і паклаў у яго торбу Біблію і вагі — каб ён запабягаў перад жанчынаю, старанна слугаваў ёй і спакушаў яе.
Сямігаловы, засунуўшы рукі ў кішэні падраных портак, слухаў як зачараваны, а прарочы імпэт Сакары мацнеў, быццам вецер перад бураю.
— Калі я, Сакары Колістая, пачну стукаць і грукаць, падымуцца нават мёртвыя. Я абвясціў фінскаму народу: утаймуй плоць, як абжора ўтаймоўвае смак да ежы, а жлукта — неспатольную смагу. А калі гасподзь здзіўлена паглядзеў, паслухаў і запытаўся, хто гэта зрабіў свой народ такім праведным і пабожным, я сказаў яму: «Ідзі адпачывай, божа, і няхай нічога. табе не рупіць, бо слова маё як доўбня, і я навяду гэтаю доўбняю спакой і парадак у тваім доме, я зберагу вяршкі ад коткі, а жанчыну ад грахоўнае спакусы».
Сакары натхняўся ўсё болей.
— I тады гасподзь умілаваў мяне і сказаў: «Ты сапраўдны прарок і будзіцель, і, як Іакаву, трэба табе забагацець і зрабіцца гаспадаром, і род твой будзе адзначаны маёй міласцю, бо словам сваім ты знішчыў злыбеду, грахі і хваробы і выгнаў з Веліяла розум. Аман!»