Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
1 Паводле «Калевалы» першае кантэле Вяйнямёйнен зрабіў са сківіцы вялізнага шчупака.
фах і пагардліва глядзець на таго, хто разам са сваёй саматканаю вераю сядзіць над дзіцячым гаршком і надзьмуваецца ад вялікага розуму. Аман!
Пазнай сябе праз гатовую веру, о фінскі народзе, бо саматужная вера, якая крычыць пра сябе на фінскай зямлі, гэта не чыстае віно, а брыдкая брага, якую ты прыдумаў ад мудрасці сваёй, каб голас твой не згубіўся сярод галасоў іншых народаў свету.
Ты стварыў сабе гэтае падманнае віно, гэтую самаробную веру, якая толькі ганьбіць цябе і робіць табе балюча. Яна падымаецца хутчэй за самае лепшае цеста, вылазіць з дзяжы, ірве абручы... Твая вера зробіць з цябе, о фінскі народзе, тое, што ляжыць пасярод дарогі вялізным брыдкім блінам і нагадвае прахожым, што тут прайшла неахайная карова або прабег юрлівы бык. Вось куды прывядзе цябе твая вера, калі ты не захочаш адпрэчыць яе.
Ты толькі злуешся на таго, хто знаходзіць горкія плады тваёй разумнай працы ў Веліяле і раіць табе ўзяць за прыклад абжору Віпунена з яго чэравам, таму што твая вера — гэта бык, якога ты нястомна корміш, а ён, не азіраючыся назад, адно па-царску надзьмувае пысу. А таму, о фінскі народзе, ты можаш есці толькі свой хлеб, а веру мусіпі купляць гатовую, каб твая пыса не надзьмувалася, быццам у зласлівага быка, і каб усюды быў справядлівы падзел працы. Аман!
Аман, бо толькі жанчына можа нарадзіць, а ты не можаш. Толькі шавец можа пашыць добрыя боты, і толькі стваральнік веры можа даць табе добрае духоўнае адзенне, а ты — майстра толькі ў полі, дзе са сваімі дужымі рамёнамі ты падобны да прарока сярод народа Ізраілевага.
Ты, о фінскі народзе, прарок там, дзе трэба магутныя плечы, а не там, дзе трэба гаварыць і абвяшчаць слова боскае. Плечы ж твае ніколі не зганьбілі цябе ні на роднай зямлі, ні ў слаўнай зямлі Алімпа, ні ў
пакрытым шэранню новым Ерусаліме, дзе пасвяцца быкі, плечы твае прымушалі дрыжаць рымскага папу і сыноў Вельзевула. Плечы твае пакуль што не пабіла моль, і яны яшчэ не абнядужылі ад вялікага розуму і ніколі не даводзілі цябе да бяды. Толькі дужымі плячыма ты можаш нечага дасягнуць, а калі ты бярэшся ствараць новую веру, дык у цябе атрымліваецца тое самае, што ў гусака, які бярэцца рабіць сабе кубло. Дык пакінь ствараць веру і не спадзявайся на розум! Толькі рамёны разам з гатоваю верай зробяць цябе прарокам, бо як казаў святы Самсон: «Рамёньт — мая сіла і мой розум, і нікуды не пайду я з поля свайго, не буду я прагнуць славы і не заблытаюся ў зямных грахах, і не пахіснецца вера мая».
Дык няхай жа і табе будзе наканавана зрабіцца паймагутнейшым прарокам палёў і рамёнаў. Пакінь мудрагеліць, і няхай займаецца гэтым той, хто забіў галаву грахоўнымі імкнепнямі, якія не прызнаюць там, дзе не прызпаюць розуму і адчыпяюць райскую браму перад сілаю плячэй. Але ж вера патрэбна табе, а таму дазволь ствараць яе рахманым майстрам, чыстым, як слязінка немаўляці. Дазволь стварыць яе гэтым людзям, о фінскі народзе, о наймагутнейшы бык веры ў Сіёне. Аман!
Аман, бо бык жарэ салому або нарыхтаваную загадзя сечку. Дык няўжо ты, о фінскі народзе, не захочаш прыняць ужо гатовую веру, якую з любасцю падрыхтавалі табе самыя лепшыя дзеці твае, няўжо ты хочаш узваліць на плечы цяжар розуму і зламаць зубы аб каляную салому, няўжо хочаш пайсці са свайго палетка і, забыўшыся на раздзяленне працы, пакінуць нястомных служак слова боскага без кавалка хлеба? He! Рыбе не трэба мыцца, і табе не трэба ні розуму, ні сваёй веры, бо цябе сьхтна кормяць слугі боскія. Вось у чым сэнс святой веры, якую стварыў твой сын Сакары Колістая, адзінай веры, якая прынясе табе дабро.
Няхай загіне спакуслівы розум, няхай застанецца толькі слова і ўмацуецца нашая вера! Аман!
Няхай «аман» будзе тваім адзіным словам, бо калі ты, о фінскі народзе, дадасі да яго яшчэ нешта, дык абавязкова атрымаецца якая-небудзь бязглуздзіца, як бывае з тым, хто, узляцеўшы на высокую курасадню, крыкам сваім помсціць суседзям за сваю нікчэмнасць. Аман!
Аман, бо рогі гасподзь стварыў для быка, а для галавы фінскага народа створана вера, гэтаксама як для вуснаў ягоных створана слова «аман». Дык пакінь марныя пошукі розуму, пакіпь іх, таму што ў пошуках гэтых ты не знойдзеш нічога, апрача дзіркі ў іптанах. Няхай разумнікі разумнічаюць, а ты з усёй велізарнай сілаю свае веры кажы тое, што толькі мацуе яе: «аман!»
— Аман! — натхнёна зараўла хеўра вар’ятаў, і аддапыя паслядоўнікі Сакары пабеглі далей, да дома яго нявесты Эўлаліны.
Калі Эўлаліна ўбачыла жаніха на чале натоўпу вар’ятаў, у яе ў галаве ўсё змяшалася, і яна ледзь не самлела. Але Сакарьі спакойна расказаў ёй, што ленсман Каксінайнен раіў лекаваць вар’ятаў разумнымі словамі, і Эўлаліна пакрысе ачомалася. Яна даведалася, што Сакары ўзяў іхніх пацыентаў у падарожжа на неба, і зусім супакоілася.
— Божа літасцівы! — паўтарала закаханая жанчына, захапляючыся розумам і арганізатарскімі здольнасцямі жаніха. Якое шчасце, што па яе пратэкцыі вар’ятня атрымала такога выдатнага кіраўніка!
Супакоеная і шчаслівая, яна пачала збірацца ў дарогу і хутка склала ўсё патрэбнае. Тым часам запрэглі каня. Эўлаліна з жаніхом селі на калёсы, астатнія пайшлі пешшу.
Цяпер лаперадзе была сяліба Сакары, ад якой, як вядома, пачынаўся шлях непасрэдна на неба.
РАЗДЗЕЛ ПІАСНАЦЦАТЫ
У гэтай не першай, але ўсё ж самай таленавітай і самай мудрай фінскай кнізе — а мудрую кнігу нельга напісаць нідзе, апрача Фінляндыі,— у гэтай выдатнай кнізе мудрасці, на вялікі жаль, няма апошняга раздзела. Але ў прышласці, калі створаць вялікую гісторыю мудрасці, дзе будзе тысяча тамоў па тысячы старонак у кожным, як у напісаных ужо гісторыях навукі, шлюбу, развядзення бульбы, у гісторыях мастацтва, дзяржавы, стварэння гною і ў гісторыях іншых такіх самых нікчэмных рэчаў, калі створаць гэтую вялікую гісторыю, тады можна будзе напісаць і заключны раздзел нашай кнігі. Напэўна, тады ўвесь цывілізаваны свет і прызнае, нарэшце, велізарныя заслугі выбітнага барацьбіта з розумам Сакары Колістая. Дый хіба не заслужыў прызнання чалавек, які, стараючыся для ўсяго чалавецтва, узняў такі смелы стукат і грукат?
*
Як мы ўжо казалі, падарожнікі шумна рухаліся да сялібы Сакары і былі ўжо зусім блізка ад яе. Вар’яты не адставалі ад каня, а сёй-той нават абганяў калёсы, дзе сядзелі шчаслівыя Сакары і Эўлаліна.
Заснавальнік новай веры не спыняў дзейнасці ні на хвіліну. Найчасцей ён заводзіў размову з сямігаловым.
— Гэй, паслухай! — крычаў ён да сябра.— He забывай, што твая сёмая галава ў мяне. Заблудзіш ці адстанеш — застанешся без галавы.
— He адстану! — упэўнена адгукаўся вар’ят.
«Божа, які ён мудры! Якімі разумнымі словамі ён змушае вар’ятаў слухацца!» — здзіўлялася закаханая Эўлаліна. Яна не прыдумала б нічога такога, нават калі б вельмі старалася.
Падарожжа працягвалася. На плоце каля нейкага дома сушыліся кадушкі з-пад малака. Хтосьці з ванд-
роўнікаў успомніў, што Сакары абяцаў ім на небе кожнаму па кароне. Раз-два — і кадушкі ператварыліся ў кароны. Вар’яты, якім яны дасталіся, ажно вішчэлі ад захаплення.
Пад гару пабеглі яшчэ хутчэй. Насустрач гэтаму кагалу ехаў, вяртаючыся ад варажбіткі, пастар Пёндзінен. Пастараў конь з перапуду памчаў, і фурману ледзьве ўдалося спыніць яго на ўзбочыне. Амаль непрытомны пастар праводзіў няўцямнымі вачыма Сакары з яго хеўраю. Пралятаючы міма свайго духоўнага настаўніка, Сакары памахаў рукою і закрычаў:
— Дастукаўся! Дастукаўся і абудзіў!.. Адпрэчылі розум і абудзіліся да веры!..
Але зразумець гэтыя словы і ўсё гэтае відовішча не дапамагла прыгаломшанаму пастару нават шчырая вера, якая жыла ў яго сэрцы. Пані Амаліі ён вырашыў на ўсякі выпадак нічога не казаць.
Пёндзінен зусім збіўся з панталыку. Праўда, варажбітка прадказала, што ўсё скончыцца добра, але дзіўнае і зусім неспадзяванае вяртанне Сакары міжволі насцярожыла пастара. Ён у одуме пахаджаў па пакоі. «А ці не божы гэта знак?» Незвычайныя паводзіны пастара вельмі здзівілі пані Амалію, але штонебудзь запытацца яна не насмелілася.
Увечары, калі яна прыйшла аддаць пастару дабранач, ён надзвычай сур’ёзна загаварыў:
— Любая Амалія, нам не варта грэбаваць тым багаццем, якое літасціва паслаў нам гасподзь. У нашым падарожжы па гэтым грэшным свеце мы павінны заўсёды памятаць, што...
Ніколі раней пані Амалія не чула, каб пастар гаварыў так сур’ёзна.
— ...у нашым падарожжы па гэтым грэшным свеце,— з цяжкасцю падбіраў словы пастар,— мы не павінны забываць, што розум чалавечы — гэта нішто, бо...
Амалія здзіўлялася ўсё больш, а пастар казаў далей:
— ...бо сапраўдная мудрасць — як сцвярджаў прарок, ніколі не ператворыцца ў вар’яцтва.
Яны развіталіся так дзіўна, што, кладучыся спаць, пані Амалія крыху паплакала, а потым на ўсякі выпадак паклала пад падушку здымак нябожчыка пробста.
Пастар хадзіў па пакоі і думаў да глыбокае ночы. Толькі калі гадзіннік адлічыў дванаццаць удараў, ён зусім супакоіўся, разуўся і, застаўшыся ў адных шкарпэтках, асцярожна прабраўся ў сталовую. Там ён узяў з буфета ніштаваты кавалак пірага і, вярнуўшыся ў спальню, з’еў яго, дажаваўшы рэшту ўжо ў ложку.
л
Аднак надзвычайная важнасць праблемы розуму прымушае нас зноў, насуперак усім правілам і нормам эстэтыкі, перапыніць аповесць і высветліць некаторыя цёмныя моманты.
Па часе гэтая заблытаная гісторыя пачала з дапамогаю веры разблытвацца. Пастар Пёндзінен не надта любіў узгадваць Сакары, а калі рабіў гэта, дык казаў прыкладна так:
— Ага, справу Сакары Колістая сапраўды цяжка зразумець і растлумачыць, бо стыхійныя бедствы здараюцца і ў блаславёныя часіны.
Перадвыбарная казань дапамагла Пёндзінену. Ён так удала распрацаваў тэму бруднага пяску, што прыхаджане зноў паверылі яму і абралі на пасаду пастара. Ад абвінавачання ў ерасі ён уратаваўся вялікай прамоваю, з якой выступіў у капітуле.
— Уважаючы на асаблівую сур’ёзнасць справы і на вострую патрэбу неўміручасці душы, я праверыў сваё веравучэнне ў адпаведнасці з зямным розумам і
цяпер прызнаю, што часам розум бывае і карысны — у пытаннях абуджэння да веры і кіравання вернікамі, а таксама ў пытаннях мастацтва. Але вера павінна ўмець растлумачыць і тое, што не можа спасцігнуць чалавечы розум. На гэтым я стаю і буду стаяць. Няхай дапаможа нам гасподзь наш! Аман!