Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
— Чалавак, хоць і захоча, не можа зусім пазбыцца розуму,— запярэчыў Сакары,— бо розум і галава гэта адно і тое ж, і раздзяліць іх нельга.
— Няўжо і сякерай не раздзеліш? — зацікавіўся нехта з бегуноў.
— I сякерай,— пацвердзіў Сакары.— Чалавечы розум — быццам крыж, які трэба несці ўсё жыццё, але ўзяць у рукі няможна.
— А чаму?
— Ды таму, што ён сядзіць у галаве ціха, як курыца на яйках, і ніяк ты яго не знойдзеш.
— Чаму ж ён сядзіць так ціха?
— Бо баіцца, што нічога добрага не выседзіць, баіцца, што людзі будуць глядзець на яго і здзекавацца, Таму чалавек і не ведае, ёсць у яго розум ці няма. Шукалі яго, шукалі — усё адно не знайшлі,— растлумачыў Сакары.
Раптам сямігаловы сябра Сакары спасціг сутнасць розуму і ўзрадавана пачаў апавядаць пра сваю барацьбу з гэтым д’яблавым насланнём. Ён паведаміў, што, доўгі час даследуючы вытокі розуму, зарабіў адно дзірку ў кішэні ды яшчэ дзірку ў галаве. 3 расказу сямігаловага вынікала, што той з’ехаў з глузду на дваццатым годзе працы. Ідучы па добра ўбітай нацыянальнай сцяжыне, ён дайшоў ужо не толькі да Вяйнямёйнена, але нават да вядомага фінскага абжоры і гурмана Антэра Віпунена. Дзесьці там ён канчаткова збіўся з тропу, дасягнуўшы не болей за ўвесь фінскі народ, які пад кіраўніцтвам мудрага Вяйнямёйнена прыйшоў да высновы, што мудрасць трэба шукаць якраз у чэраве старога праглота Віпунена.
Усё гэта, вядома, варта жалю, бо глыбінны корань розуму прыдаўся б, каб усё-ткі высветліць, што такое Сампа гэтая адзіная сапраўдная каштоўнасць, створаная фінскім народам з дапамогаю розуму, гэтая вяршыня інжынернага генія, якая мае толькі адну загану: ніхто не ведае, што гэта такое. Ніхто не ведае, што гэта за надзвычай каштоўная і практычная прылада, бо яна развалілася на кавалкі яшчэ да першага
1 Назва чароўных жорнаў у «Калевало».
выпрабавання. Як сцвярджаў гарапашны доктар мудрасці Таркілайнен, Сампа загінула ў бітве са злоснай і няўдзячнаю бабай Лоўхі. Гэтая подлая жанчына выкупіла ў мужыкоў жорны, каб быць іхняй адзінаю гаспадыняй. Праз тое і пачалася бойка — адзіная вайна, у якую дазволіў уцягнуць сябе мудры фінскі народ. Але высветліць, што такое Сампа, так і не ўдалося.
Што да Таркілайнена, дык той здабыў сабе з чэрава, адтуль, дзе ўгнездаваўся розум фінскага народа, толькі сом наладаваных розумам галоў, значыцца, яму засталося адно сабраць ураджай таго насення, якое кінуў у свой трыбух фінскі народ, што кладзе туды мудрасць, быццам грошы ў ашчадную касу.
Як мы ўжо казалі, рупнасцю нястомнага прапаведніка і носьбіта веры Сакары Колістая сямігаловы спасціг сапраўдную сутнасць мудрасці.
— Розум — гэта тое, што жыве ў стукаце і грукаце, а на шалях анічога не важыць! — урачыста абвясціў Таркілайнен.
*
I тады да Сакары прыйшло вялікае натхненне, у абладзе якога ён прачытаў сваю апошнюю казань, вядомую ў гісторыі пад назваю «развітальная». Ен спыніў грамаду, залез на камень і, аточаны натоўпам паплечнікаў, пачаў:
— Той, хто ўратаваўся ад граху, называе сябе ўратаваным, значыцца, той, хто абудзіўся ад стукату, мусіць называць сябе прыстукнутым. Гэта адпавядае майму прозвішчу і будзе спрыяць пашырэнню новай веры, якую я заснаваў. Аман!
Вар’яты слухалі разявіўшы раты. Сакары адчуў, што неба паслала яму магутны прарочы дух. Напачатку дух загадаў яму ўтлумачыць гэтым людзям вялікую значнасць сваёй персоны.
— Аман! Ува мне слова фінскага народа зрабілася плоццю, розум ператварыўся ў цякучую ваду, а вера зрабілася цвёрдаю, як костка.
Дык будзь жа смелы!
Будзь смелы, о фінскі народзе, бо калі ты дапяў, што розум — гэта сутнасць тваёй душы, ты адразу ж ператварыў мудрага Вяйнямёйнена ў прадстаўніка сваёй мудрай сутнасці і сказаў: няхай так і будзе!
Але ці спасціг ты, о фінскі народзе, сапраўдную сутнасць розуму, калі напхаў ім сваю галаву? Бо мудры Вяйнямёйнен, як і ты ў сваёй сівой мудрасці, о фінскі народзе, выракся розуму і прысягнуў служыць слову, гэтаму цудоўнаму дарунку боскаму. Паверыўшы ў сілу слова, ты пачаў выціскаць з патаемных куткоў душы толькі слова, чыстае і нічым не заплямленае. Так ты сабраў вялікую скарбніцу слоў дзеля наіпчадкаў — каб тым было чым напоўніць свірны і засеяць палеткі божыя. О фінскі народзе, цяпер ты, як і мудры Вяйнямёйнен, будзеш прамаўляць маім голасам і маім голасам тлумачыць усю падступнасць розуму. Праз мяне ты спазнаў усю падступнасць розуму і цяпер будзеш паўсюль выкрываць яго, каб, узважваючы твае грахі і твой розум, людзі сказалі б, што ўсё гэта — тло.
Гэта тло, бо я, о фінскі народзе, я — твая сутнасць паўсюль і заўсёды: у грахах, і ў радасцях, і ў ачышчэнні ад грахоў, я не пакіну цябе і заўсёды буду дражджамі ў тваім цесце. Дык не бойся! He бойся, о фінскі народзе, я не пакіну цябе, я заўсёды буду шукаць самога сябе і паказваць на сябе пальцам, як на вялікага грэшніка, бо мой залішні розум — гэта самае жахлівае на свеце, гэта атрутны язык цмока і рогі на лбе нячысціка. На курасадні Веліяла я сяджу вышэй ад усіх і таму самы вялікі нават у грахах сваіх. Дык ганарыся, іпто я — твой!
Ганарыся, бо хоць я слабы і грэшны, але няма нікога, хто быў бы больш велічны, чым я, Сакары Ko-
лістая, які сілаю слова здолеў разбурыць твой святы град Веліял, здолеў скарыць і выратаваць яго ад пагібелі. Нават сам мудры Саламон не мог прапаведаваць так пранікнёна, як я, бо я — адзіны, хто паказаў розум у яго сапраўдным абліччы, я адзіны, хто прымусіў зіхцець веру, хто ачысціў слова так, што яно зрабілася чысцейшае за курапатку, я адзіны, хто ўзняў слова на вяршыню народнай славы, узняў так высока, што яно прыпадабнілася да хваста, які пыхліва задраў жарабок, што пасвіцца на лугавіне каля сцен Веліяла і радасна гігоча. Аман!
Ацаніўшы сябе і сваю ролю ў гісторыі фінскага народа, Сакары перайшоў да самой казані. Гэтым разам ён выступіў не толькі супраць розуму, але і супраць пыхлівай саматканай веры фінскага народа, што падобная да крывога люстра, у якім чалавек з вялікім чэравам выдае худым як трэска. Сцежка гэтай веры вядзе да няправільнага разумення мудрасці і далей, у бездань грахоўнай, занадта вялікай разумнасці. Пазбегнуць гэтага граху можна, толькі адкінуўшы сваю саматканую веру і далучыўшыся да веры, створанай ім, Сакары Колістая.
Слухачы лавілі гэтыя мудрыя словы вушамі, сэрцамі і разяўленымі ратамі. Казань абмьівала іхнія душы, быццам магутная рачная плынь.
— Аман, о фінскі народзе, о вячысты дуб у фінскім Сіёне, о векавечная хвоя на яго старажытнай зямлі! Аман, бо не будзе вялікай бяды, калі фінскі народ застанецца без розуму, а вось калі ён страціць чэрава або калі яму не хопіць хлеба, вось тады гамон, таму што ў дзень Страшнага суда фінаў уратуе не напханая розумам галава, а наеты трыбух і вера. Толькі трыбух і вера дапамогуць нам свойчас дабегчы да нябеснае брамы, а розум можа адно падставіць нам падножку. О фінскі народзе, калі ў цябе забаліць жывот і вера пакіне месца сваё, калі ты стомішся па дарозе на неба,
не давярай розуму, бо ён не дапаможа табе трапіць у засень райскіх садоў. Аман!
Аман, бо ніякае віно, а хмельны розум і пагатоў, не паспрыяюць табе. Бойся іх, бо, калі даверышся гэтаму д’яблаваму насланню, перад людзьмі ты будзеш дзівам, а перад госпадам нашым — страшыдлам. I тады ж пазбавішся сілы, і жанчына спакусіць цябе. Ты будзеш магутны, як злягчаны бык, і непахісны перад спакусамі плоці толькі тады, калі галава твая не будзе напханая розумам, а ў ложку тваім не будзе бабы. I калі б у галаве тваёй было паменей розуму, а на палетках паболей збажыны і гародніны, калі б ты меў веру і прыстойна пастрыжаную галаву, а ў руках трымаў кантэле, каб спяваць псалмы, ты быў бы шчаслівы, о фінскі народзе, і жыццё тваё было б таннае, як у раі. Аман!
Аман, бо калі кіндзюк вытрымлівае ціск свайго змесціва, дык галава твая, о фінскі народзе, не вытрымае, бо гасподзь стварыў яе для веры і сказаў ёй: «Будзь моцнай!»
Праўду кажу вам! I калі паганцы напоўняць галовы розумам, а лбы ўвянчаюць мудрасцю, дык ты, о фінскі народзе, пакліч на дапамогу сабе веру і скажы: «Прэч, прэч ад мяне, д’яблава спакуса! Прэч ад мяне, бо лепей з поўным страўнікам і з пустой галавою трапіць у рай, чым з пустым страўнікам і з поўнаю галавой праваліцца ў пекла!» Аман!
Аман, бо розум, гэтае злое і сквапнае стварэнне Люцыпара, наладаваў бы голаў фінскага народа рознай лухтой, а сэрца напоўніў бы цягаю да вечна маладых чароўных істот, як некалі любамудры і праведны Саламон ад вялікага розуму пасяліў у сваіх гарэмах дзве тысячы пышных дачок паганскіх народаў, хоць вера, як вядома, жанчына вельмі прыстойная і можа задаволіцца дзвюма словамі «аман», нібы галубка двума яйкамі. Дык пазбягай, о фінскі народзе, posy-
му, які напаўняе галаву тваю хмяльным зеллем, і яна пачынае гудзець, абвяшчаючы па ўсёй краіне канец свету, а ты, стукаючы і грукаючы разумнымі словамі, як гарошынамі ў бразготцы, пырхаеш, нібыта задаволены пыхлівы бык на пашы. Ты не граеш на кантэле, на гэтай ціхай шчупаковай сківіцы а равеш на ўсю глотку. Аман!
Аман, бо лямант твой — гэта марны лямант у пустэльні, бо прарок тут не з’явіцца і Саламон тут не народзіцца, і калі ты сам прыйшоў на свет у нашым фінскім мядзведжым кутку, дык няма чаго вынаходзіць веру і абвяшчаць сябе грэкам. Усё адно агонь у тваім храме ледзьве кволіцца, бо сапраўднае сонца ніколі не скажа пра сябе: «Глядзі, я свячу!» А ты, напханы сваёй саматканаю верай, ідзеш няправедным шляхам і падымаеш веру сваю, як вулічны гандляр падымае над галавой бурдзюк з поліўкай. Будзь задаволены, о фінскі народзе, будзь задаволены гатовай вераю і пакорліва жуй бацькоўскую спадчыну. Тады скончыцца гвалт, і з гатоваю вераю ў сэрцы ты знойдзеш сабе правільны шлях і спазнаеш самога сябе. Аман!
Аман, бо ніколі бык не напіша Бібліі, асёл — Евангелля, а фінскі народ не створыць сапраўднае веры. Марна імкнецца ён прасвятліць душу і сэрца сваё чужой вераю і дарэмна думае, што ўзбагаціў сабою свет. Фінскі народ паварочвае не на тую сцяжыну, але тут яму дапамогуць творцы праўдзівае веры, якія пакажуць яму шлях да смлапазнання. Яны даводзяць, што там, дзе прарочаць сапраўдныя прарокі і сапраўдныя цары Давіды граюць на арфах, там пыхлівы псалом гучыць, як піскат немаўляці, і яго, як гэтага неразумнага дзіцёнка, пасадзяць на крэсла з дзіркаю, а сапраўдныя цары будуць сядзець на троне, граць на ар-