Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
— Гэта і называецца абразай,— спакойна зазначыў прыстаў.
Сакары пакінуў іх з Юсі з вока на вока, і прыстаў працягваў тлумачыць:
— 3 такімі рэчамі, як розум, трэба быць абачлівым. Розум — гэта дарунак божы, ён быццам свечка ў нашых руках. Тут жартаваць нельга.
— Гы! — выдыхнуў Пуніту і, спалохаўшыся пакарання, узяўся апраўдвацца: — Ды я і ні пры чым. Гэта жонка неяк балбатнула загадчыку, што ён таго... без клёпкі ў галаве. Ды і яна незнарок.
I тут усталявалася такая ж гнятлівая цішыня, як і ў доме пастара. Каб не засмучаць Юсі Пуніту яшчэ больш, судовы прыстаў перавёў гаворку на іншае: спытаўся пра ўраджай, а потым увогуле пачаў збіраць з дубу вецце.
*
Так Сакары адпомсціў крыўдзіцелю. Пагроза штрафу атруціла Юсі ўсё жыццё. Неяк дацягнуўшыся на лядачых калёсах дадому, ён абвінаваціў ва ўсім жонку.
— Баба заўсёды ўсё сапсуе! — лаяў ён Майю, як некалі спаганяў сваю злосць на Еве Адам.
У Юсіевай хаціне жыць стала гэтаксама няўтульна, як у доме пастара і ва ўсіх дамах, дзе прапаведаваў Сакары Колістая. Майя затужыла. Увесь набытак сям’і мог пайсці на штраф.
Вечаровая цішыня, што панавала ў хаце, пагражала вось-вось выбухнуць сваркай.
Скруціўшыся пасярод хаты ў клубок, гаўкнуў сабака. Кот, ягоны заўсёдны спадужнік па бойках, драмаў на прыпечку. Юсі, змрочна нахіліўшы галаву, пускаў клубы густога дыму.
Яны з жонкаю ўжо вярнуліся з лазні. Раней яны заўсёды парыліся разам, але сёння хадзілі ў парыльню паасобку.
— Хто цябе цягнуў за язык называць яго прыдуркам? — пачала Майя.— Апошнюю карову давядзецца на штраф пусціць!
— Сама на сваю галаву і наплявузгала! — гыркнуў Юсі.
— «Сама, сама»! — перакрывіла яго Майя і дала сабаку выспятка.
Сабака завішчаў, а потым, уладкаваўшыся на парозе, пазяхнуў і зноў знерухомеў. Тут яго ўтнула ў нос муха. Спрабуючы злавіць яе, сабака, не прачынаючыся, ляснуў зубамі. Нічога не атрымалася. Ён ляснуў зубамі яшчэ раз і супакоіўся. Муха апусцілася на лоб Юсі Пуніту і балюча ўкусіла яго. Каб пацвяліць жонку, раззлаваны Юсі не варушыўся, і нахабная жамярыца калола яго сваім хабатком-іголкаю і прагна смактала ягоную кроў.
Стаяла цяжкая цішыня. Нарэшце Майя, лаючыся, распранулася і легла ў ложак. Змрочны Юсі яшчэ колькі часу курыў, а потым выбіў попел і таксама лёг. Але ён лёг не побач з Майяй, як звычайна, a — на лаўцы, падклаўшы пад галаву світку. Муж і жонка ўпершыню спалі паасобку.
Сабака так і сядзеў на парозе, бо ленаваўся прачнуцца і пашукаць лепшае мясціны.
Недзе блізка паўночы ён усё ж адолеў ляноту, змеціў вольнае месца на ложку і, ускочыўшы туды, заснуў за спіною гаспадыні, там, дзе зазвычай спаў Пуніту.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
У вар’ятні ішло надзвычайнае пасяджэнне праўлення: трэба было тэрмінова вырашаць справу аб прыёме новага пацыента. Ленсман выступіў супраць. Расходы вар’ятні ўвесь час павялічваліся, і ён прапанаваў прымаць новых хворых, толькі добра ўзважыўшы ўсе акалічнасці.
— Будзем прымаць толькі буйных і асабліва небяспечных,— казаў ён, выціраючы насоўкаю пот.— Таму што ўсе ціхія — гэта тыя ж разумныя.
Старшыня праўлення павярнуўся да доктара, але той пасля выпіўкі быў не ў гуморы і падтрымаць ленсманаву прапанову не захацеў.
— Калі ў каго мазгі не ў той бок перакруціліся, дык тут трэба дактары філасофіі, а не эскулапы,— нахабна і з’едліва зазначьіў лекар.
Пасяджэннс працягвалася. Каб не памыліцца, ленсман загадаў прывесці самога хворага. Перад сябрамі праўлення стаяў і моўчкі грыз шапку звычайны з выгляду мужык.
— Ну, дык ці праўда, што ты звар’яцеў? — далікатна спытаўся старшыня.
— Ды не, паночку. Ніякі я не глуздануты,— борздзенька адказаў мужык.
— He слухайце вы яго! — умяшаўся ў размову сваяк, які і прывёў яго сюды.— Няўжо не памятаеш, што ў лазні было,— тузаў ён небараку за рукаў.— Як на палкў духу паддаваў, а парыцца ў прымыльнік бегаў?
Праўленне абмеркавала гэты выпадак. Ленсман, які перад выбарамі хацеў паказаць сябе ашчадным гаспадаром, па-ранейшаму стаяў на сваім:
— Калі так і далей пойдзе, дык у нас у прыходзе ніводнага разумнага не застанецца. Усе сюды плішчыцца будуць, на добры догляд ды на дармовы наедак. He знойдзем, каго ў праўленне выбраць.
Становішча сапраўды было складанае, і сябры праўлення захацелі пачуць, што скажа пра хворага новы загадчык.
— Калі ўзважым усё на шалях, што даў нам гасподзь,— велягурыста сказаў Сакары,— дык убачым, што мазгоў гэтаму чалавеку не бракуе. Ёсць на свеце і больш цяжкія грахі,— дадаў ён, маючы на ўвазе свой занадта вялікі розум.
Думку Сакары прынялі да ведама, і праўленне адмовілася ўзяць хворага на ўтрыманне, параіўшы сваякам лекаваць яго дома.
*
Пасля пасяджэння прысутныя не разыходзіліся. Праўленне абмяркоўвала сякія-такія навіны, а галоўны герой гэтай кнігі гаварыў пра розум, сабака Пудэ, які выславіўся сваім розумам і добрымі манерамі, паклаўшы галаву на пярэднія лапы, ляжаў каля парога і з надзвычайнаю ўвагай слухаў людзей. Гэты Пудэ быў красою і годным прадстаўніком усяго сабачага роду.
Спачатку, вядома, пагаварылі пра вар’ятаў, але неўзабаве ленсман павярнуў гамонку да выбараў у сейм.
— Ну, як вам на новай пасадзе? — пацікавіўся ён, патрактаваўшы Сакары цыгарай.
— Ды нішто сабе...— адказаў улешчаны такой увагаю прапаведнік.— А як маецца сам пан ленсман?
— Калі ўмееш гаварыць з вар’ятамі...— падбадзёрваючы Сакары, пачаў ленсман. Ён абрэзаў сцізорчыкам канец цыгары і, раскурыўшы яе, казаў далей: — Калі ўмееш гаварыць з імі, дык тады ўсё ў парадку. Тады яны не горшыя за разумных людзей. Тут усё залежыць ад таго, хто з імі гаворыць — дурань ці чалавек разумны.
Ленсман шпарка хадзіў сюды-туды па пакоі. Ён падышоў да каміна і выкінуў туды тытунёвы ліст, які адарваўся ад цыгары. Штаны на ім былі такія вялікія, што Сакары, убачыўшы, як яны матляюцца на ленсманавай задніцы, вельмі зацікавіўся.
Нарэшце загаварылі пра перадвыбарчую кампанію. Ленсман быў вельмі заклапочаны, каб яго вылучылі кандыдатам у дэпутаты сейма.
— Трэба, каб у сенат выбіралі людзей сапраўды здольных,— сказаў ён,— такіх, якія даб’юцца, каб урад дапамагаў лекаваць нашых вар’ятаў, а не звальваў усе выдаткі на воласць.
Ён крануў самую важную праблему, бо кожны з сяброў праўлення даўно ўжо сніў шчаслівыя сны пра павелічэнне дзяржаўных выдаткаў на іхнюю ўстанову. Такая перадвыбарчая праграма забяспечыла ленсману поўную падтрымку.
— Мяркуем выставіць на выбары ў сейм кандыдатуру нашага ленсмана,— выказаў агульную думку старшыня праўлення.
Будучы кандыдат з важнецкім выглядам гушкаўся ў фатэлі.
— А што скажа на гэта новы загадчык? — спытаўся старшыня.— Ці падабаецца яму наша кандыдатура?
Сакары рваўся хутчэй аддзячыць свайму дабрачынніку за цыгару і зрабіў гэта найлепшым чынам:
— Калі ўжо пасылаць у сейм чалавека, які не грэшыць лішнім розумам, дык нікога лепшага за пана ленсмана не знойдзем.
У пакоі павісла разгубленае маўчанне. Ленсманавы вочы акругліліся і бяздумна застылі. Загадчык вар’ятні зрабіў замах на яго запаветную мару зрабіцца сенатарам.
— Я чалавек шчыры,— лісліва ўсміхаючыся, казаў далей Сакары,— і чуццё мяне не падводзіць. Я нават у цемры чалавека разгадаю і ўсю праўду яму выкладу.— Ён хацеў яшчэ раз падлабуніцца да ленсмана.
У пакоі было так ціха, іпто ўсе пачулі, як праляцела муха. Пудэ падняў галаву, і муха ўкусіла яго за нос. Сабака паспрабаваў злавіць яе, але муха не далася, і Пудэ, трымаючы лапу на носе, пачаў уважліва сачыць за ёю.
Ленсман гойдаўся ў фатэлі, але такога важнага выгляду, як раней, ужо не меў. Раз-пораз ён злосна бліскаў вачыма на Сакары.
Калі б яго абазвалі здзіршчыкам і рабаўніком, самым горшым на свеце ленсманам, ён бы, відаць, пакрыўдзіўся меней, чым пасля слоў гэтага нахабніка Сакары, які сказаў, што ён, ленсман, не надта разумны, а значыць, проста абазваў яго дурнем. А гэта ў Фінляндьіі азначала моцны ўдар не толькі па самалюбстве, але і па нацыянальнай годнасці. Хто ва ўсёй краіне не абразіўся б, каб пачуў, што яму бракуе таго, чаго ў Сакары Колістая ажно зашмат,— розуму?
I собіла ж гэтаму выхаванцу пастара Пёндзінена выткнуцца акурат цяпер, перад самымі выбарамі! Няўдатны кандыдат у дэпутаты сейма задыхаўся ад
злосці. Сам жа дапамог Сакары занЯць пасадў загадчыка! Пот бег па тоўстай ленсмапавай шыі цэлай ручаінаю. Бядак вырашыў спагнаць злосць на не вінаватым ні ў чым сабаку.
— Пудэ, нягоднік! Пайшоў прэч!
Пудэ, сапраўдны разумнік, палічыў за лепшае нрызнаць права гаспадара і дзяржаўнага чыноўніка аддаваць яму загады, а таму спакойна падняўся, штурхнуў лапаю дзверы і з годнасцю выйшаў. Пасля гэтага ён праверыў на кухні запасы мяса, абнюхаў усё, што ўвогуле можпа абнюхаць, і пачаў забаўляцца з мясцовым сабакам.
— Гэта шчанюк ад сучкі былога фогта,— лаяў свайго Пудэ ўзмакрэлы і расстроены ленсман.— Ад яе ён і пераняў брыдкія звычкі.
Сябры праўлення пачуваліся зусім ніякавата. Старшыня паспрабаваў выправіць становішча і замірыць ленсмана з Сакары.
— Відаць, мы не зусім зразумелі, што меў на ўвазе наш паважаны загадчык,— сказаў старшыня.
Але яго словы толькі заблыталі справу, бо Сакары з яшчэ болып сур’ёзным і нават крыху пакрыўджаным выглядам працягваў хваласпеў у гонар ленсмана.
— Я, дзякаваць богу, спазнаў сваю грахоўнасць, a таму ніколі не нагаворваю ні на сябра, ні на ворага. Рэжу праўду-матку, і ўсё тут.
Гэта было ўжо сапраўдным здзекам, аднак божьт чалавек Сакары, упэўнены, што робіць ленсману прыемнасць, ніяк не мог угамавацца.
— Нават калі б давялося пайсці да госпада і ўскласці рукі на святое пісанне, я і тады сказаў бы, што лішніх шрубак у галаве ў пана ленсмана няма.
Праўленцы збянтэжана пераглядаліся, пакерхвалі І маўчалі. Ленсман выглядаў так, быццам кагадзе выскачыў з парыльні. Ён глянуў у акно і крыкнуў:
— Куды, Пудэ? Каб на табе шэрсць курэла!
Сябры праўлення на радасць ленсману пачалі разыходзіцца. Той наважыўся што б там ні было адпомсціць Сакары.
*
Нарэшце яны засталіся сам-насам. Ленсман патузаў зачыненыя дзверы і з нянавісцю паглядзеў на Сакары.
— Ну што, чортаў латрыга? — з усёй ленсманаўскай уладнасцю прахрыпеў ён.— Зараз мы з табой пагаворым!
Сакары здзівіўся і ўжо разявіў быў рот, каб нешта адказаць.
— Заткніся! — апярэдзіў яго ленсман.— Як ты пасмеў назваць мяне ненармальным?!