Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
Вось і цяпер ён зноў завёў гаворку пра тое самае. Засмучаная гаспадыня тупалася па хаце, збіраючы посуд пад вячэрняе малако. Ісакайнен спакойна курыў і, прымружыўшы вочы, назіраў за нявестаю.
— Ведама ж, прапаў ён навекі,— прамовіў парабак.— Гаспадар наш, значыцца...
Анна-Лійса не азвалася. Ісакайнен, трымаючы люльку ў левым кутку рота, выпусціў з правага дым.
— Ды і каб вярнуўся — што з таго? Такую хваробу не вылечыш,— падступна казаў ён далей, робячы выгляд, што размова яго зусім не цікавіць.
Гаспадыня моўчкі завіхалася. Ісакайнен выпусціў дым праз правую наздрыну.
— Калі ўжо такая хвароба да каго прыстане, яе і цэпам не выб’еш.
Парабак задаволена выцягнуўся на ложку. АннаЛійса выдавала ўсё болып занепакоенай. Хітры Ісакайнен смактаў прыгаслую люльку і прыкідваўся, што думае пра нешта надзвычай важлівае.
— Во дзіва! — пачуўся яго голас.— Гэтая мудрасць — такая драбніца, а столькі месца займае ў жыцці. А калі яшчэ галава слабая...
Набліжаўся самы адказны момант у яго сватанні.
— А вось мая галава які хочаш розум вытрымае,— нібыта жартам прамовіў ён.
Парабак не зманіў. Яго вялізная ўскудлачаная галава сапраўды была страхалюдная.
— Неяк на кірмашы,— ляніва працягваў Ісакай-
нен,— цыркачы так яе ўпадабалі, што клікалі мяне з сабой. Вось толькі не старгаваліся...
Гэта таксама была праўда. Парабак задаволена смактаў піпку і прыкідваў у сваёй аграмаднай галаве, колькі каштуе сядзіба Сакары. Потым ён надзеў шапку і падаўся да судовага засядацеля, каб даведацца, праз які час пасля разводу жанчына можа зноў выходзіць замуж.
*
— Вось гора! Хоць бы ўжо стары Кікілайнен прыйшоў! Дзе яго чэрці носяць? — Цяпер Анну-Лійсу злавала ўсё на свеце.
Яна працадзіла малако і наліла кату яго долю. Той ляніва выхлябтаў, аблізаўся і, прыжмурыўшыся, пачаў мыцца. Але неўзабаве яму здалося, што малака было мала. Анна-Лійса яшчэ тупалася з даёнкай, і кот вырашыў папрасіць дабаўкі. Ён падышоў да гаспадыні і, выгнуўшы спіну, мяўкнуў. Калі гэта не дапамагло, кот зноў мяўкнуў і пацёрся аб гаспадыніны ногі. Аднак Анна-Лійса адно раззлавана гыркнула:
— Досыць! Вантроба ненажэрная!
Мала бяды, дык яшчэ кот лезе! Анна-Лійса шпурнула ў яго лучынай. Спалоханы кот ускочыў на печ і зашыўся ў цёмны куток. Ён натапырыўся і пырхаў так злосна, што здавалася, ягоныя вусы зрабіліся даўжэйшымі.
— Чортава стварэнне! Будзеш там мне пырхаць!
Кот ашчэрыўся, наставіў вусы і падрыхтаваўся бараніць свой гонар.
— Ах ты, нячысцік! Вось зараз прыйдзе стары Кікілайнен з нажом! — прыгразіла Анна-Лійса.
Думкі ў гаротніцы зусім зблыталіся, і яна вырашыла адпомсціць не вінаватаму ні ў чым кату.
— Табе стары Кікілайнен трэба болей, чым парася-
там! Глядзі, дачакаешся,— паабяцала яна, канчаючы ўходжвацца.
I, калі Кікілайнен нарэшце прыйшоў, першым чынам, хоць у гэтым не было аніякай патрэбы, Анна-Лійса загадала злягчаць ката.
*
Скончыўшы сваю настрэшную казань, Сакары злез на дол і са спакойнай душой пайшоў далей. Пасля казані над зямлёю запанавала цішыня, у якой чуваць было, як б’юцца аб халявы п’ексаў 1 завязкі. I — дзіўная рэч! — цяпер прапаведніку здавалася, што ён сапраўды нежанаты хлопец, таму што «вьіракся жонкі і дзяцей, зямлі і жывёлы». Ен ішоў у самоце і спрабаваў зразумець, які нячысцік спакусіў яго ажаніцца. «Гэта ж ад вялікага розуму!» — даўмеўся нарэшце Сакары. Менавіта ён, розум, змушае мужчын глядзець куды не след. Праз гэта і цягне іх на баб, як ката на вяршкі. Вось і атрымліваецца, што нячысцік раскашуе ў галовах слабых людзей, як праведнік у раі. I Сакары вырашыў сабраць на змаганне з падступньім спакуснікам усю сваю веру. He, д’ябал не падмане яго так, як некалі цмок падмануў Еву.
Тым часам прапаведнік падышоў да вар’ятні, дзе, па словах пастара Пёндзінена, яму маглі дапамагчы і даць добрую параду.
Быў цёплы і ціхі дзень. Сонца пякло на ўсю змогу. Пасярод гасцінца, што ішоў паўз вар’ятню, спаў невялікі авечы статак. У недалёкім рэдкім бярэзніку мірна сушылася бялізна, драмалі светлыя цені дрэваў.
Гэтаксама ціха і супакойна было ў двары вар’ятні. Людзі пахаваліся ад спёкі, адно ў смецці капаліся дзве курыцы і нядэшлы певень. Сакары, як зазвычай, спыніўся, каб назіраць за імі.
1 Фінскі абутак з загнутымі ўгору наскамі.
Старэйшая і худзейшая курыца знайшла ячменнае зярнятка і збіралася ўрачыста праглынуць яго. Яна не зводзіла вачэй са здабычы, кудахтала і кружляла вакол зярнятка, быццам кот вакол прыдушанай мышыны. Нарэшце курыца выцягнула шыю і наважылася дзюбнуць. «Дзюбне ці не?» — думаў Сакары і чакаў. Але старая курыца чамусьці марудзіла. Нібыта рыхтуючы ўбор да святочнага полудня, яна залопала крыламі і, яшчэ больш выцягнуўшы шыю, зноў закудахтала. «Дзюбне ці не?»
Аднак тут у справу ўмяшаўся задрыпаны, але фанабэрысты певень. Ён падскочыў да курыцы і сам пагаспадарску дзюбнуў зярнятка. Курыца, жаласна наракаючы на сваё жыццё, пабегла прэч, каб супакоіцца дзе-небудзь у зацішку. Певень ганарыста прайшоўся па двары і ўладарна кукарэкнуў. Сакары ўсміхнуўся, зайшоў у вар’ятню і спытаўся пра загадчыцу Эўлаліну.
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Сакары Колістая прыйшоў у вар’ятню акурат тады, калі засядала яе праўленне. Новы прапаведнік зрабіў на сяброў праўлення добрае ўражанне: адразу было відаць, што чалавек гэты сціплы і неганарлівы. Нездарма яго рэкамендаваў сам пастар Пёндзінен.
Калі пасяджэнне скончылася, у тым самым пакоі засталіся старшыня праўлення Віхавайнен, Сакары і Эўлаліна. Гаворка пераскоквала з аднаго на другое.
— Усё ж такі патрэбна ваша ўстанова...— нібыта між іншым зазначыў прапаведнік.
— Але,— пагадзіўся старшыня, склейваючы асцой пашкоджаную цыгару.— На свеце заўсёды ёсць вар’яты, а ім трэба прытулак.
Эўлаліна збянтэжана маўчала і кідала на Сакары натаемныя позіркі.
— Мы ў нашай воласці,— казаў далсй старшы-
йя,— стараемся быць на ўзроўні часу, хоцЬ аД гэтага і растуць падаткі.
Эўлаліна, апусціўшы вочы, церабіла фартух.
— У воласці шмат вар’ятаў,— развіваў сваю думку Віхавайнен.— Шкода глядзець, як яны мадзеюць у сваякоў, асабліва калі тыя жывуць у нястачы.
— Але разумных усё ж болей,— сказаў Сакары, маючы на ўвазе грахоўнасць свету.
— Вядома,— пагадзіўся старшыня, зразумеўшы словы прапаведніка па-свойму.— Іначай што б гэта за жыццё было.
Тут ён перавёў гаворку на іншае і запытаўся:
— Ці ж мае гаспадар сваю сялібу?
— Маю чвэртку надзела,— абвясціў Сакары.
Эўлаліна сціпла кашлянула. Яны крыху пагаманілі пра земляробства, і старшыня запытаўся:
— А сам гаспадар... удавец ці жанаты?
— Калі паклаў ужо руку на плуг, дык ні на якіх жанчын не гляджу,— адказаў Сакары.— Дзеля справы боскай я адмовіўся ад усяго.
Значыцца, нежанаты. Сарамлівая Эўлаліна гладзіла на каленях фартух. Сам бог паслаў ёй гэтага новага прапаведніка. Яе сэрца поўнілася ўдзячнасцю да госпада і да пастара Пёндзінена.
Старшыня Віхавайнен загаварыў пра шлюбы сярод беднякоў.
— У нашы цяжкія часіны лепей было б, каб беднякі не жаніліся, пакуль не падумаюць, ці могуць яны пракарміць сям’ю. A то ад такіх шлюбаў толькі дзіцячых прытулкаў болей. I падаткі на іх у воласці растуць і растуць, хутка да шасцідзесяці тысяч дойдуць.
Сакары кіўнуў: жаніцца так легкадумна сапраўды няможна.
— Але гонар і мудрасць зямная каго хочаш зацягнуць у той нерат,— дадаў ён.— Розум і тут разбэсціў людзей.
Гамонка мірна ішла далей. Эўлаліна зварыла пшанічную каву. Свет быў утульны і сонечны. На ложку дрымотна варкатаў кот. На акне рдзелі кветкі бальзаміны. 3 лугавіны раз-пораз далятаў звон касы.
Наступнага дня праўленне прапанавала Сакары Колістая заняць месца наглядчыка вар’ятні. Прапаведнік згадзіўся і праз колькі дзён павінен быў ужо прыступіць да працы. Вольны час ён вырашыў аддаць сваёй галоўнай справе — чытанню казаняў супраць зямной мудрасці.
Асабліва ўпадабаў новага наглядчыка вар’ятні ленсман Каксінайнен. Ён пагутарыў з Сакары пра тое, як добра было б выбраць у сенат сваіх людзей, ужо крыху знаёмых з палітычнай дзейнасцю, а таксама юрыстаў. Прапаведнік з дзіцячай непасрэднасцю верыў усяму, што чуў. Ад сяброўства з такім выдатным чалавекам, як ленсман, Сакары зусім растаў. Што да Каксінайнена, дык таго ўжо апанавала светлая мара пра сенатарскае крэсла. У час выбараў прапаведнік, які мае над вернікамі, а значыць, і над выбаршчыкамі такую ж вялікую ўладу, як пастух над авечкамі, мог бы велымі паспрыяць кандыдату.
Эўлаліна ж была ў абладзе салодкіх лятункаў аб шлюбе. Яна не ведала, што Сакары ўжо прысягнуў сабе ніколі не жаніцца і цалкам аддацца богу.
*
А ў доме Сакары Колістая ўсё зусім заблыталася. Уцекача нідзе не знайшлі. Сакары быццам скрозь зямлю праваліўся. Анна-Лійса і суседзі ламалі над гэтай загадкаю галовы, а пастар і ягоная нявеста ўсё ведалі, але маўчалі. He дзіва, што ў Анны-Лійсы рукі зусім апусціліся. Усё, што яна чула і бачыла, толькі дадавала ёй зласлівасці.
Таго вечара ленсман абяцаў прыслаць да яе фогта, але гэта не надта суцяшала Анну-Лійсу, бо за пошукі
мужа-валацугі трэба было плаціць. Чакаючы фогта, яна надумала перагнаць бычка на выпас, каб трохі адкарміць перад продажам. Бычок надта ж худы, а за такую сухарэбрыну добрыя грошы не возьмеш.
I зноў на зямлю апусціўся цёплы летні вечар. На плот узляцеў певень. Ён з годнасцю пракукарэкаў і стаў віжаваць, як Анна-Лійса цягне на вяроўцы наравістага бычка. Той, думаючы, што гаспадыня хоча навязаць яго, натурыўся і брыкаўся. Воддаль стаяў пры плоце і ляніва смактаў піпку Ісакайнен.
Прыгнуўшыся, Анна-Лійса злосна тузала за вяроўку. Шыя ў бычка выцягвалася, здавалася, яна вось-вось лопне. Певень, нахіліўшы галаву, пазіраў на ўсё гэта і раз-пораз лопаў крыламі.
— Каб на цябе ваўкі! — крычала Анна-Лійса.
Певень быў у такім захапленні, што, калі гаспадыня з бычком падышла да яго, усцешана заспяваў. Гэта зусім раззлавала Анну-Лійсу, і, замахнуўшыся на пеюна вяроўкай, яна папярэдзіла:
— Глядзі, даспяваешся!
Певень імгненна зляцеў з плота і ўскочыў на ночвы, дзе, нібыта назло гаспадыні, зноў фанабэрліва закукарэкаў.
— Бачыш, як трэба ў гаспадарцы мужчына,— падаў голас Ісакайнен, які па-ранейшаму падпіраў плот.— Хіба паддасца на бабскія ўгаворы разумны здаровы бык?
На шчасце, тут прыйшоў фогт. Ён прапанаваў даць аб’яву пра знікненне Сакары ў газеты, а таксама паведаміць пра гэта ў цэрквы суседніх прыходаў. АннаЛійса мусіла згадзіцца.