Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму
Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
Ённі быў расчараваны, але не надта. Цяпср грошы ў яго былі, і ён сабраўся ехаць дадому, а перад гэтым усё ж вырашыў знайсці махлярскую хеўру, каб зарабіць яіпчэ дзесяць марак.
Між тым у Хямеенліне махляры трапілі ў паліцыю і без Ённі. Асобных камер ва ўчастку не знайшлося, і ўсіх затрыманых зачынілі ў адной. Аднак Ённі не ведаў пра гэта і працягваў пошукі.
XVII
Пошукі былі марныя, і Ённі канчаткова вырашыў вяртацца дахаты. На станцыі ён здаў крыж і труну ў багаж. Труна была ў яго самай каштоўнай маёмасцю, і адмовіцца ад яе ён не мог. Прыгарадны цягнік ішоў толькі да Хямеенліны. Да цягніка на Хельсінкі было яшчэ шмат часу, і Ённі, забраўшы з багажні сваё багацце, наважыў прагуляцца па горадзе.
Ііадчас гэтага шпацыру Ённі пазнаёміўся з тамтэйшымі басякамі. Яны змецілі, што дзівак з дамавінаю на карку мае грошы, і хуценька наладзілі выпіўку. Ённі бесклапотна прапіваў здабытыя пасля жудаснага з’яўлення ў лясной лазні грошы. Пад чаркаю ён, як зазвычай, пачаў хваліцца сваімі незвычайнымі прыгодамі. Самае цікавае пачалося, калі ён дайшоў да сваіх хаўтураў. У Хямеенліне ўжо чулі пра дзіўныя падзеі на тамперскіх могілках, і п’яныя басякі ўзяліся
пераконваць Ённі, што ён і праўда памёр, а потым уваскрэс. Спярша Ённі не надта даваў веры, што яму пашчасціла вярнуцца з царства ценяў, але кожная новая чарка рабіла яго болып даверлівым, балазе новыя сябры бажыліся і прысягалі, што яны сапраўды п'юць з былым нябожчыкам.
— Выходзіць, я пабыў і на гэтым свеце, і на тым? — сказаў Ённі.— Нішто сабе шанцунак! — Ён успомніў сёе-тое чутае ад пабожнага дырэктара могілак і не менш пабожнага сталяра Пірынена і высакамоўна дадаў: — Я спаеціг вечнаець!
Басякі пацвердзілі, што гэта святая праўда.
Тут Ённі ўзбеглі на памяць блюзнерскія словы пра смерць і ўваскрэсенне, якія ён калісьці сказаў свайму выратавальніку Ханку. Ённі адчуў згрызоты сумлення і, каб адагнацца ад іх, падзяліўся ўспамінам з сабутэльнікамі.
— Вось і пакараў цябе гасподзь. А потым падумаў і злітаваўся,— ледзьве варочаючы языком, растлумачыў адзін басяк.
Ённі пачаў умацоўвацца ў веры. Ён піў і шкадаваў, што некалі так абразіў свайго дабрадзея Ханку. Ённеву душу агарнула раскаянне і багавейлівасць. Цікава, што гэтыя пачуцці мацнелі ў адпаведнасці з колькасцю выпітага.
— Ну і як яно там, на тым свеце? — пакепліва пацікавіліся басякі.— Відаць, цёмна, як у срацы?
Ённі вырашыў, што ён абавязаны прасвяціць сваіх сабутэльнікаў.
— He так і доўга я там быў, але скажу вам, гэтак там чадна, што я ледзь не памёр. Ужо галава круцілася, і ў вачах шэрыя мятлікі лёталі.
Басякі сустрэлі гэтае паведамленне рогатам.
— Го! Дык і ад гарэлкі галава кружыцца!
П’янка працягвалася. На ўсцеху басякам Ённі аздобіў яе расказамі пра сваю вандроўку па пекле. Сабу-
тэльнікі былога нябожчыка даведаліся, як Ённі сутарыў на тым свсце са сваёй душой і не даў ёй замаркоціцца і заняпасці. Шалёнае захапленне слухачоў натхняла Ённі на ўсё новыя і новыя ўспаміны пра той свет.
Час бег непрыкметна, але гарэлка зрабіла сваё, і пасярэдзіне аднаго з расказаў Ённі захроп. Далей усё было як звычайна.
У паліцыі непрытомнага басяка зачынілі ў камеру, што была побач з той, дзе сядзелі ягоныя «забойцы». Махляры не ведалі, хто храпе за сцяной, і раніцаю, калі Ённі праспаўся, пастукалі да суседа, каб пазнаёміцца.
— За што сядзіш? — спыталіся яны.— Краў?
— Ды не. Сяджу без віны. Выпіў гарэлкі і заснуў проста на вуліцы, вось і ўся мая віна,— адказаў Ённі, нават не здагадваючыся, што гаворыць з тымі самымі махлярамі, якіх так старанна шукаў у Тамперэ.
— А мы дык і ўвогуле тут ні за што. Нават не п’яныя былі,— паведамілі шылахвосты свайму сябру па няшчасці.
Яны пачалі з Ённі дзелавыя перамовы і паабяцалі яму сто марак. Каб іх зарабіць, Ённі мусіў пасля свайго вызвалення здабыць адмычку і ноччу перадаць яе праз краты ў камеру. Басяк без ваганняў згадзіўся. Калі за нашым героем зачыніліся дзверы паліцыі, ён, замест таго каб рушыць на станцыю, на апошнія пені купіў адмычку і пачаў чакаць ночы, каб перадаць яе ў турму.
У гэты самы час прычынілася адна даволі забаўная гісторыя.
Пан Пунтуры, у якога пасля знаёмства з Ённі надышлі цяжкія часіны, вырашыў з’ездзіць у Хельсінкі да камерцыі саветніка Лундберга. Спадзеючьіся атрымаць грошы за маёнтак, Пунтуры ўжо нагледзеў сабе дом у горадзе і заплаціў задатак. Крэдыторы лезлі сля-
піцаю, а грошай не было, і пан Пунтуры вельмі спадзяваўся на дапамогу сапраўдпага камерцыі саветніка.
Ён сеў у цягнік у кепскім гуморы і доўгі час маўчаў ва ўладзе сваіх невясёлых думак. Поруч сеў нейкі Міка Пукары з Хямеенліны. Спачатку размова не вязалася, але спадарожнікі ўсё ж разгаварыліся, і Міка выслухаў блытаны расказ засмучанага Пунтуры пра тое, як той трапіў у нерат да махляроў, як збывалі ягоны лес і чужы вадаспад і як ён, прадаўшы маёнтак, не атрымаў ні пені.
— Вось цяпер і еду ў Хельсінкі, каб неяк ратавацца,— скопчыў Пунтуры.
У Хямеенліне Міка выйшаў з вагона, і толькі тады да яго дайшло, што побач з ім сядзеў той самы міжнародны аферыст, які гандляваў чужымі вадаспадамі і гэтак далей. Міка наракаў на сваю някемнасць, якая не дазволіла яму атрымаць вялікую ўзнагароду, а падзеі ішлі сваім парадкам.
Купіўшы адмычку і яшчэ маючы вольны час, Ённі вырашыў прысвяціць яго пошукам хеўры махляроў і забойцаў. Ён цягаўся па горадзе і старанна выглядаў іх у натоўпе, не забываючы, вядома, і пра буйнога міжнароднага аферыста. Нагадаем, што ён шукаў самога сябе.
Неўзабаве Ённі ўзяў на вока нейкага Хесу Руока. Гэты чалавек не меў сталага занятку, а жывіўся з розных дробных спраў. У прыватнасці, ён дапамагаў дактарам у трупярні і меў рэпутацыю неблагога асістэнта. Надоечы ён дапамагаў рабіць ускрыццё Ённі Лумперы. Ён, як і доктар разам з паліцыяй, не ведаў, што на стале ляжаў зусім не Ённі Лумперы, а Анці Піткянен. Атрымаўшы за работу свае дзесяць марак, Руока паехаў па справах у Хямеенліну — найперш каб выпіць, бо ў Тамнерэ з прычыны забастоўкі ўсё было зачынена.
Усе прыкметы Хесы Руокі і буйнога аферыста сы-
ходзіліся. Здабыча была побач, і Ённі апанаваў паляўнічы азарт. Шчаслівы басяк хадзіў за Хесам як цень. Грошы самі плылі ў рукі!
Хеса Руока і не падазраваў, што за ім віжуе той самы Ённі Лумперы, за чыё ўскрыццё ён толькі што атрымаў дзесяць марак, якія збіраўся пакінуць у шынку.
Пахадзіўшы за сваёй ахвярай, Ённі пачаў набівацца на знаёмства. Яно адбылося самым простым і надзейным спосабам — праз чарку, якую Руока, выпіўшы сваю, згадзіўся паднесці і свайму нядаўняму кліенту з тамперскай трупярні.
Ённі выпіў і вырашыў, што надышоў час закінуць вуду.
— Ты хто такі? — спытаўся ён дзеля пачатку.
Руока сказаў, як яго завуць. Зразумеўшы, што злачынца хітруе, Ённі надумаў збіць яго з панталыку душавыратавальнымі павучаннямі і запалохаць шматзначнымі намёкамі.
— Ад пакарання за грахі можа ўратаваць толькі раскаянне і прызнанне. Тады гасподзь будзе да цябе літасцівы.
Хеса Руока не пярэчыў. Ён быў ужо на падпітку і адно засмяяўся:
— Ага. Толькі нрызнанне...
Ённі зарадаваўся. Ён адчуў, што ягоныя здольнасці тайнага агента даюць плён.
— А яшчэ меншая кара таму, хто прызнаецца ў сваіх грахах сам. Напрыклад, табе свеціць год турмы, а калі пакаешся, дадуць толькі паўгода.
— Ага. Калі пакаешся...— прастадушна зарагатаў Руока.
Ённі зноў і зноў спрабаваў змякчыць сэрца гэтага страшнага грэшніка і ўратаваць яго словам боскім ад новых грахоў. Убачыўшы, што злачынца ўжо гатовы нрызнацца, ён найшоў на адкрытую.
— А гэта не ты, сябра, хацеў грабануць у Тамперэ пару мільёнчыкаў?
— Каб жа я,— са скрухаю адказаў Хеса Руока.— Я просты зубадзёр. Ну, бывае, яшчэ дапамагаю дактарам рэзаць у нашай трупярні жмурыкаў. На гэтым мільёнаў не заробіш. Вось дзесяць марак зарабіў і тыя зараз прап’ю.
Ённі агарнуў сумнеў.
— Дык навошта ты мне тут круціў мазгі? — расчаравана спытаўся ён.— Ну, што табе, маўляў, трэба спагада і літасць?
Руока не пачуў у Ённевых словах нічога падспуднага і растлумачыў, што хоча літасці і спагады, бо робіць у трупярні грэшную работу.
— Вось і ўчора прывозілі чалавека. Нейкі Ёссі Лунтперкі. Парэзалі мы яго з доктарам, і не ўваскрэсне ўжо ён у дзень страшнага суда. А гэта вялікі грэх.
П’яны асістэнт гэтак перакруціў ягонае імя, што Ённі і ўявіць сабе не мог, што гаворка ідзе пра яго самога. 3 кожным глытком гарэлкі душы новых знаёмых рабіліся раднейшымі, а размова — усё болей нязмушанай. Ённі канчаткова пераканаўся, што памыліўся: TaKi цудоўны чалавек, як Руока, не мог быць злачынцам.
— А што гэта за чалавек быў у вас там у трупярні? — спытаўся Ённі.
Хеса растлумачыў, што на ўскрыцці ён звычайна стаіць за плячыма ў доктара, а таму нябожчыкаў не бачыць. Аднак пра гэтага Лунтперкі ён усё ж сёе-тое ведаў.
— Паліцыя казала, што мела праз яго шмат клопату. Маўляў, даў дуба, і добра.
Ённі скарыўся з новай няўдачаю. Зрэшты, гэта была няўдача толькі напалову, бо, не злавіўшы аферыста, ён знайшоў дармавую выпіўку, а калі ў цябе кішэня з дзіркаю, дык і гэта — дар божы.
Сябры зноў загаварылі пра літасць боскую і Map-
насць зямнога жыцця. Блукаючы ў нетрах багаслоўя, яны ўзгадалі небараку з Тамперэ.
— Вядома, нядобра, калі на апошні суд давядзецца несці сваё цела ў торбе,— сказаў Хеса Руока.— А, крый божа, успомняць, што памагаў яго рэзаць на кавалкі я, грэшны зубадзёр. Тады ўжо мне ніякай боскай літасці не будзе.
Яны зусім пасябравалі. Ённі са шчырай душою распавёў пра сваю цяжкую, але высакародную працу тайнага агента, пра тое, каго і навошта ён шукае, і прапанаваў Хесу ўвайсці з ім у суполку.
— Мне тут абяцалі дзесяць марак за адну зладзейскую хеўру,— спакушаў прыяцеля Ённі.— А з другой хеўры можна стрэсці яшчэ сотню. Разам будзе сто дзесяць.
I ён падрабязна распавёў пра гэтую выгадную справу, а за адным разам і пра аферыста, за якога прызначана вялікая ўзнагарода. Ённі абмаляваў прыкметы гэтага нягодніка і выказаў упэўненасць, што яго восьвось зловяць, натуральна, не без іхняй дапамогі.
Адвячоркам яны выбраліся з шынка і на вуліцы сустрэлі Міку Пукары, што нядаўна ехаў у цягніку разам з панам Пунтуры. Руока ведаў Пукары і вырашыў пачаставаць яго. Пры новай пляшцы ачахлая гаворка зноў разгарэлася. Сябры запрасілі Пукары ў сваю арцель, каб разам займацца вышукам небяспечных злачынцаў. I тады Пукары ўспомніў, што ён чуў у цягніку ад суседа па купэ, і адразу ж скеміў, дзе трэба шукаць.