• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    Пакрысе справа пачала разблытвацца. Нуўцінен пазваніў у паліцыю і паведаміў пра памылку.
    — Ледзь цябе не закапалі замест Анці Піткянена,— растлумачыў ён басяку.— Памылачка атрымалася.
    — Нічога сабе памылачка! — абурыўся Ённі.
    Тады яму расказалі ўсё з самага пачатку. Ённі слухаў і ўражана вохкаў:
    — Ну і памылачкі ў вас... Каб вас чэрці насілі!..
    Ён уцяміў, якая страшная небяспека яму пагражала, падышоў да магілы і, зірнуўшы туды, здзіўлена спытаўся:
    — Дык, значыць, вы мяне сюды і ўпёрлі?
    — Ага,— пацвердзіў нехта.
    Ённі пачухаў патыліцу.
    — Ну а калі б закапалі?
    Яму зноў пачулася, як па дамавіне грукацелі камякі зямлі.
    — Калі ўжо раз вярнуўся адтуль, адкуль не вяртаюцца, трэба трымацца спасцярожліва,— глыбака-
    думна прамовіў Ённі.— Добра, што я ў час прачнуўся. Яшчэ б трохі, і заснуў бы ты, чалавеча, вечным сном...
    Ён гаварыў пра гэта як пра знаёмую і звычную для яго справу. Ды, зрэшты, так яно і было.
    — Ну, бывай, мая двухметровая ямка,— сказаў ён, яшчэ раз глянуўшы ў магілу, і, павярнуўшыся да далакопа, перайшоў да спраў зямных.— Колькі табе плацяць за такую работу?
    — Усяго пяць марак,— адказаў далакоп.
    —■ А што, някепскі заробак,— сказаў Ённі, але падумаўшы, дадаў: —Праўда, мільёна за дзень тут не заробіш.
    3 паліцыі паведамілі, што хутка прывязуць сапраўднага нябожчыка Піткянена. Нуўцінен, пастар і ўсе астатнія засталіся чакаць. Шчаслівы, што яго не закапалі, Ённі агледзеў сваю дамавіну і сказаў:
    — Купіў вось нядаўна будку. Можа, каму-небудзь трэба такая мэбля — магу прадаць.
    Нуўцінен выслухаў гэтае паведамленне і здзіўлена запытаўся:
    — Дык ты, Ённі, і праўда не памёр? А газеты пісалі, што ты ўжо на тым свеце.
    — Ды гэта доктар спудлаваў,— растлумачыў Ённі.— Бывае, што і паноў галава падводзіць.
    Ён распавёў пра свае прыгоды і, выхваляючыся, дадаў:
    — Галоўнае, каб душа перад гэтай скрынкай не трэслася. Калі ўжо чалавек зірнуў кашчавай у вочы, дык няма чаго баяцца, што нячысцік душу ўхопіць. Такому чалавеку, як я, ніякі д’ябал не страшны.
    Ённі паляпаў па сваёй дамавіне далоняй і зноў спытаўся, ці не хоча хто купіць яе.
    — Mary загнаць табе па знаёмству за паўцаны,— прапанаваў ён Нуўцінену.— Мне пакуль што гэтая мэбля не трэба. А ўсадзіў за яе цэлых сто марак.
    Нуўцінен ад пакупкі адмовіўся.
    Тым часам прывезлі сапраўднага нябожчыка. Калі труну здымалі з калёсаў, возчык сказаў:
    — Гэты ўжо не прачнецца. На яго вядро вады вылілі ў камеры, а яму хоць бы хны. He, гэты не прачнецца.
    — Ну вось ён мяне ў гэтым ложку і заменіць,— прамовіў Ённі.
    Ён дужа клапаціўся пра свайго наступніка: дапамагаў несці ягоную дамавіну, а потым засыпаць магілу. Калі ўсё было скончана, ён пацікавіўся:
    — Дык каго мы тут пахавалі? Хто мой намеснік?
    — Анці Піткянен,— адказаў Нуўцінен.
    Ённі вельмі засмуціўся, што на ягоным месцы на дне двухметровай ямы апынуўся той самы Піткянен, якому ён хацеў уступіць сваю нявесту кілбасніцу Лійсу.
    — Значыць, гэта Анці сышоў замест мяне на вечны спачын,— сказаў басяк.— Спі спакойна, Анці. Ты быў прыстойны чалавек.
    Аднак пільныя зямныя клопаты д;оўга бедаваць не дазвалялі. Ённі ўзваліў сваю дамавіну на плечы, і яны рушылі назад у паліцэйскі ўчастак. Нуўцінен атрымаў загад даставіць Ённі туды, каб ва ўсім разабрацца, a таксама каб узважыць і абмераць басяка. Нуўцінен ішоў побач, і паміж даўнімі знаёмымі пакрысе завязалася размова.
    Труна муляла Ённі спіну, і ён думаў, што калі б быў багаты, дык мог бы наняць каня.
    — Добра было б зрабіцца мільянерам,— сказаў ён да Нуўцінена.
    — Вядома,— азваўся той.
    — Ты сам падумай,— развіваў тэму Ённі,— калі б у мяне звінела ў кішэні, не трэба было б цягаць гэтую ламіну на сваім гарбе.
    Аднак тут Ённі ўспомніў, якую страшную небяспе-
    ку не раз давялося яму перажыць на шляху да мільёнаў, і заўважыў:
    — Сказаць па праўдзе, дык ледзь я на гэтай спра ве не пагарэў.
    XV
    Але пойдзем далей.
    Панам з паліцыі захацелася пазнаёміцца з Ённі бліжэй, даведацца, хто ён такі і па якіх справах падарожнічае.
    Тут Ённі пачаў хітраваць. He, ён не імкнуўся зрабіць са сваіх спробаў разбагацець нейкай таямніцы, яму проста было непрыемна прыгадваць усе гэтыя няўдачы, бо з яго ўжо смяяліся нават газеты.
    — Вось завяліся ў кішэні грошы, дык я і паспрабаваў пусціць іх у абарот, каб сума падрасла,— унікліва сказаў ён.
    Васяк прызнаўся, што выйграў у латарэю дзве тыеячы марак, паліцэйскі Нуўцінен пацвердзіў гэты факт, і асмялелы Ённі працягваў свае тлумачэнні:
    — Дык жа, халера на яе, не падрасла гэтая сума да мільёна. Думаў, будзе так, як прадказваў камерцыі саветнік, а выйшла наадварот.
    Святая Ённева вера ў свой талент фінансавага дзялка развесяліла паліцэйскіх, і яны пачалі абмяркоўваць гэты феномен, а Ённі тым часам разважаў, як нялёгка нажываць грошы. Тое, што на свеце шмат грошай, ён лічыў наогул з’яваю станоўчай, аднак яму было прыкра з тае прычыны, што іх шмат у іншых і выправіць гэтую несправядлівасць дужа цяжка.
    Hi ў кога з паліцэйскіх нават не варухнулася падазрэнне, што гэты наіўны басяк — той самы буйны махляр, якога яны шукаюць. Яны з задавальненнем слухалі Ённі, а той працягваў наракаць на свае няўдачы на ніве камерцыі.
    — Здаецца, вось ён, мільён... А між іншым, гэта
    вялікія грошы,— важна тлумачыў ён.— Як быццам пад самым носам гэты мільён, а паспрабуеш схапіць — круць-верць, і няма.
    Шчырыя разважанні басяка ды і сам Ённі надта спадабаліся паліцмайстру. Слухачы параілі Ённі кінуць марныя спробы разбагацець і заняцца чым-небудзь іншым.
    — На свеце патрэбны не толькі мільянеры, але і самы розны люд,— суцешыў валацугу Нуўцінен.— He мільёны ўзвышаюць чалавека ў вачах госпада нашага.
    Ённі скарыўся перад сваім лёсам, але ўсё ж з сумам прамовіў:
    — Дык я ж адно паспрабаваў. Сяму-таму, бывае, і пашанцуе.
    Усё было зразумела. Паліцмайстар задаволена ўсміхаўся. Яму асабліва было па сэрцы тое, што небарака Ённі і не думаў скардзіцца на іхнюю страшную памылку, за якую басяк ледзь не заплаціў жыццём. Гэты добры чалавек нават даў Ённі марку на выпіўку.
    Паліцэйскія пачалі раіцца, што рабіць далей. Выпадак быў складаны, бо памылковая спроба пахаваць жывога чалавека магла скончыцца вялікімі непрыемнасцямі. Справу вырашылі ціха замяць, а Ённі атрымаў параду як мага хутчэй вяртацца ў Хельсінкі.
    — He злуйся, Нуўцінен,— казаў, зноў прыстройваючы сваю дамавіну на плечы.— Я заўсёды меў цябе за чалавека прыстойнага. Я ведаў, што ты заўсёды дапаможаш чалавеку, які ляжыць сярод вуліцы і не можа ісці далей.
    — Ды кінь ты, Ённі,— прамовіў крануты Нуўцінен.— Нават грэшны паганец-самарыцянін падабраў абрабаванага і занёс яго дахаты, а мы ж з табою хрысціяне.
    Абодва расчуліліся так, што ў іх нават падазрона заблішчалі вочы. Старыя знаёмыя развіталіся, як найлепшыя прыяцелі.
    Тамперская паліцыя не адважылася даць паведамленне, што Ённі жывы, і пошукі ягоных забойцаў працягваліся. Паліцэйскія чыны вырашылі адтэрмінаваць паведамленне, бо за пахаванне жывога чалавека шмат хто мог паляцець з пасады. Такім чынам, афіцыйна Ённі лічыўся мёртвым, а тайная паліцыя, не шкадуючы намаганняў, шукала ягоных згубіцеляў і яго самога — буйнога аферыста. Сам аб’ект пошукаў пра ўсё гэта анічога не ведаў.
    *
    Тым часам у Тамперэ пачалася вялікая стачка. Адна за адной пазачыняліся ўсе крамы, у тым ліку і гарэлачныя. На чорным рынку за бутэльку гарэлкі здзіралі марак па дванаццаць, а то і болей.
    Але Ённі было не да гарэлкі, бо ён ужо згалеў дашчэнту і не меў грошай ні на дарогу, ні на хлеб. Марку, атрыманую ад паліцмайстра, ён адразу праеў і цяпер быў голы як бізун. Труну па-ранейшаму ніхто не купляў.
    Ённі апынуўся ў нявыкрутцы. Грошы на дарогу можна было б зарабіць, але ва ўмовах забастоўкі гэта значыла зрабіцца штрэйкбрэхерам.
    I ўсё ж Ённі адважыўся і пайшоў на біржу.
    Там высветлілася, што трэба памагаты сталяру Пірынену. Ённі атрымаў накіраванне, але тут на біржу заявіўся дырэктар гарадскіх могілак. Дырэктар, не ведаючы, што перад ім чалавек, які мае да могілак самае непасрэднае дачыненне, пачаў прасіць далакопаў. Ягоныя людзі таксама баставалі, і не было каму выкапаць магілу, што замовіў для Ённі Яска Рынні. Дырэктар узяўся ўгаворваць на гэтую справу Ённі. Той натурыўся, бо не хацеў рабіцца штрэйкбрэхерам для далакопаў. Басяк адгаворваўся тым, што ўжо накіраваны да сталяра Пірынена, аднак дырэктар настойваў:
    — Гэтая праца больш тзрміновая. Летам заўсёды трэба хаваць хутчэй, каб нябожчык не пачаў гнісці.
    Тады Ённі саступіў, паабяцаўшы, што да Пірынена зойдзе пазней.
    — Вядома, у такой справе грэх не дапамагчы,— сказаў ён як быццам і не надта ахвотна, але ў душы быў вельмі задаволены, што здолее выбіцца з нястачы.— Добра, калі памірае багацей,— дадаў ён.— Беднаму хоць нейкі заробак.
    Ённі быў удзячны багацею, які гэтак своечасова памёр.
    — Багатыя мусяць даваць беднякам працу,— паўтараў ён, заўзята кідаючы зямлёю.
    Потым ён павярнуў гаворку на тое, што цяпер забастоўка, што далакопаў няма, а значыць, яму павінны лепей заплаціць.
    Ённі махаў рыдлёўкаю і гаварыў:
    — Добра, што работадаўцы даюць такія выгадныя заказы... Ёсць надзея нешта зарабіць.
    Ён працягваў капаць і стараўся пераканаць дырэктара могілак, што яму, Ённі, трэба заплаціць болей, чым зазвычай. Дырэктар ківаў галавою, а басяк шчыраваў на ўсю поўніцу, не ведаючы, што работадаўца — гэта ён сам.
    — Той, што заказаў магілу, не павінен скнарыцца. Ён павінен добра заплаціць.
    Ённі гаварыў пра грошы з глыбокай пашанаю, як чалавек праведны і пабожны. Ён не ведаў, што капае магілу самому сабе, а таму спрабаваў расчуліць дырэктарава сэрца, думаючы, што тады дырэктар дамовіцца з багатым кліентам, каб той заплаціў больпі шчодра.
    — Навошта багатаму на тым свеце грошы? Было б справядліва падзяліцца з бедным чалавекам, які застаецца жыць тут.
    Ённі дамогся свайго: яго сэрца, сэрца таго самага
    багацея, якому ён капаў магілу, памякчэла ад пранікнёных слоў. Ён паглыбляў свае разважанні, гаворачы, што багатыя павінны спачуваць бедным і даваць ім работу, бо там, на тым свеце, чалавеку ўжо нічога не трэба, а тут бедняку хоць нешта перападзе.
    — Вядома, гасподзь прыме свайго блуднага сына, нават калі ён прагуляў цэлы мільён, хоць гэта і невялікая заслуга...— згадзіўся пабожны дырэктар.