• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    80.23 МБ
    Нарэшце ўзяліся распытваць Ённі. У ягонай кішэні ляжала метрычнае паеведчанне, з якога вынікала, што паміраючы — басяк.
    — Га! Дык гэта проста басяк,— усклікнуў доктар, прачытаўшы пасведчанне.— Добра, што атруту выпіў ён, а не нрыстойны чалавек,— сурова скончыў медык.
    Зноў пачаліся размовы пра тое, хто будзе шіаціць. — Грошы маеш? — спытаўся ў хворага доктар.
    У Ённі яшчэ заставалася болей за пяцьсот марак. Убачыўшы грошы, гаспадар хутара адразу згадзіўся ўзяць хворага на сваё ўтрыманне.
    — Зрабіце яму труну,— параіў доктар на развітанне.— I спяшайцеся, бо атручаныя вельмі хутка гніюць, асабліва ў такую спёку.
    Пінтуры даў свайму парабку Копанену дзесяць марак і паслаў яго ў Тамперэ, каб той заказаў усё патрэбнае на хаўтуры. Ённі пра падрыхтоўку да пахавання, як і пра тое, што ён у безнадзейным стане, нічога не ведаў.
    Копанен не надта рваўся ў Тамперэ, а таму, сустрэўшы на дарозе суседавага сына Яску Рынні і пачуўшы, што той паслязаўтра збіраецца ў горад, даў хлопцу пяць марак і папрасіў абцяпаць за адным разам і пахавальныя справы. Такім чынам, Яска і парабак Копанен паспелі ўжо зарабіць на Ённевых хаўтурах па пяць марак.
    У гэты час доктар, вярнуўшыся дахаты, успомніў, што для пахавання патрэбна пасведчанне аб смерці з указаннем яе прычыны. Ён выпісаў на імя Ённі адпаведную паперку і паслаў яе на хутар Пінтуры па пошце. Паперка дзесьці затрымалася, але наняты гаспадаром хутара далакоп гатовы быў выкапаць магілу і без пасведчання. Шчыра кажучы, ён пра такія паперкі і не чуў.
    *
    Пры доктары Ённі супакоіўся, але калі той з’ехаў, зноў захваляваўся і пачаў распытваць, што сказаў вучоны лекар. Перш чым адказаць на гэтыя пытанні, Пінтуры параіўся з жонкай. Ён не ведаў, ці варта казаць хвораму праўду, бо гэта магло толькі пагоршыць яго стан.
    Аднак гаспадыня была жанчына вельмі пабожная і меркавала, што трэба сказаць чыстую праўду, каб у хворага быў час падрыхтавацца да тае хвіліны, калі душа разлучыцца з целам. Пінтуры пагадзіўся з жонкаю і спакойна паведаміў Ённі:
    — Дык вось, доктар сказаў, што доўга ты не працягнеш.
    Ённі ашалеў ад жаху. Ён вылупіў вочы, зароў, як загнаны звер, і намогся выскачыць з ложка.
    — Д’ябал пацягне мяне ў пекла! — лямантаваў ён.
    Усе суцяшэнні былі марныя. Гаспадыня дарэмна спрабавала тлумачыць хвораму біблейскія тэксты. Той не слухаў, адно няўцешна паўтараў:
    — Да д’ябла ўсё, да д’ябла!
    Ад такой непачцівасці да госпада бога гаспадыня зусім змаглася,
    — Дык ёсць жа яшчэ ўсшэсце...— прывяла яна свой апошні довад,
    — Якое там усшэсце! — не даслухаўшы, залямантаваў Ённі.— Калі зачыняць труну, дык з магілы ўжо не вылезеш!
    Яго паспрабавалі напаіць малаком, але ён адмовіўся і працягваў буяніць. Нарэшце хворы знясілеў і нават згадзіўся выпіць кубак малака.
    — Лекар казаў, што малако яшчэ можа ўратаваць вас,— угаворвала гаспадыня.
    Гэтыя словы міласэрнай жанчыны дапялі да Ённевай свядомасці. Ён паверыў у выратаванне і ўзяўся хлябтаць малако, не раўнуючы як малады бычок. Асу-
    шыўшы два глякі, басяк асмакаваўся і запатрабаваў яшчэ. Немалыя запасы малака, што былі на хутары, увачавідкі знікалі.
    Соваючыся па пакоі, які ператварыўся ў бальнічную палату, стомленая гаспадыня зусім не пабожна бурчала:
    — Выкінулі б цябе лепей на сметнік, ды і ўсё.
    Гаспадар паспрабаваў угамаваць жонку, звяртаючыся да яе сумлення.
    — Трэба мець у сэрцы спагаду да бліжняга,— сказаў ён.— За гэта гасподзь узнагародзіць цябе. Балазе ў гэтага басяка ёсць грошы.
    Між тым падзеі зусім заблыталіся. Станавому прыставу паведамілі, што на хутары Пінтуры памірае чалавек, якога атруцілі ў карчме Роўвары. У гэтай карчме почасту чыніліся розныя цёмныя справы, і прыстаў вырашыў разабрацца ва ўсім на месцы. У карчме ён заспеў Сіпіля, які прывозіў да Ённі доктара і яшчэ не паспеў з’ехаць дадому. На допыце небарака калаціўся ад страху. Ён баяўся абвінавачання ў забойстве і, абачліва змаўчаўшы пра сваю бутэльку з кіслатой, расказаў толькі тое, што Ёпні п’янстваваў з тамперскімі жулікамі. Каб канчаткова адвесці ад сябе падазрэнні, ён дадаў:
    — Без гэтых шэльмаў тут не абышлося.
    Сіпіля назваў іхнія прозвішчы, і паліцэйскі паверыў, што ўсё было менавіта так. Тым болып зладзюгі, якіх прыстаў добра ведаў па ранейшых штучках, адразу ж збеглі, і гэта быў найважнейшы доказ іхняе віны. Апрача таго, Ённі меў грошы — вось і прычына забойства. Станавы прыстаў вырашыў не дапытваць паміраючага. Трэба было як мага хутчэй злавіць забойцаў, а таму ён пазваніў у Тамперэ і ў паліцыю суседняга горада, дзе таксама маглі хавацца злачынцы. Усе паліцэйскія сілы былі падняты на ногі і пачалі аблаву на душагубцаў.
    Сіпіля па-ранейшаму тросся ад страху і намагаўся прыдумаць яшчэ нешта. Ён не верыў, што ўжо ўратаваўся ад турмы. Бядак сядзеў на падворку, курыў цыгарэту за цыгарэтай і гараваў. Нічога не прыдумаўшы, ён махнуў на свой лёс рукой і пачаў запрагаць.
    — Няхай забіраюць,— бурчаў ён у роспачы.— He баюся.
    Ускочыўшы на воз, ён злосна крыкнуў:
    — Но, воўчае мяса! Пайшла! Няхай толькі забяруць!
    Тым часам зладзюгі разгарнуліся. Назаўтра пасля «забойства» Ённі яны абрабавалі дом надворнага саветніка Пёксюлійні. Па праўдзе кажучы, тамперскія прайдзісветы былі зусім не вінаватыя, але ж хто мог паверыць, што гэта не яны, калі ў надворнага саветніка зніклі грошы і аж на пятнаццаць тысяч срэбра.
    Саветнік Пёксюлійні дакляраваў трыста марак таму, хто зловіць злачынцаў, і на другі дзень у газетах з’явілася аб’ява:
    «Трыста марак узнагароды таму, хто затрымае вядомую групу злачынцаў, якая атруціла ў карчме Роўвары невядомага жыхара Хельсінкаў, а потым дзёрзка абрабавала дом надворнага саветніка Пёксюлійні».
    Паліцыя шчыравала, але найболын стараўся тайны агент Хюцінен. Грашовыя справы агента дазвання заблыталіся: нядаўна ён прайграўся ў карты і праз два тыдні мусіў плаціць па вэксалі. Хюцінен спадзяваўся, што трыста марак выратуюць яго.
    Але ўсё гэта мы паведамляем вам між іншым, бо трэба спяшацца на хутар Пінтуры, дзе канае Ённі.
    Там якраз быў самы напружаны момант. Зняможаны Ённі скарыўся перад непазбежнай смерцю і рыхтаваўся сустрэць яе з годнасцю. Пабожная гаспадыня чытала яму Біблію, а потым паспявала некалькі псалмоў. Перад боскім судом Ённі востра адчуў сваю недасканаласць і грахоўнасць. Ён сур’ёзна і строга сказаў:
    — У сваім жыцці я ішоў дарогаю граху і пыхі.
    Чым бліжэй падыходзіла смерць, тым больш шчыра ён раскайваўся. Гаспадар хутара сядзеў поруч і моўчкі курыў. Ён думаў пра тое, якая гэта вялікая падзея — смерць. Такія самыя думкі былі і ў Ённі.
    — Смерць стукае ў мае дзверы,— абвясціў ён.
    Гаспадыніна сэрца было поўнае спагады. Яна направіла пад галавою ў Ённі падушку і паспрабавала суцешыць яго:
    — Гасподзь наш усемагутны. Калі будзе на тое воля ягоная...
    Аднак Ённі ўжо адчуваў халодныя абдымкі кашчавай госці.
    — Што такое нашы зямныя пакуты на парозе смерці? — працягваў ён.
    — Гэта як мурашка перад сланом,— падтрымаў Ённевы думкі пра веліч смерці гаспадар.
    Больш за ўсё Ённі пакутаваў праз тое, што так несправядліва і фанабэрыста абышоўся з Ханку, які два разы збавіў яго ад смерці. Ённі раскайваўся, што не напаіў свайго выратавальніка гарэлкай.
    — Сустрэнецца мне на тым свеце Ханку і пачне папракаць: «Гэх ты, Ённі...»—падзяліўся ён сваім горам з гаспадарамі.
    Гаротнік зусім знябыўся і дрыготкім голасам запатрабаваў пастара. Хворы і гаспадары рыхтаваліся да непазбежнага.
    Чакаючы пастара, Ённі зводзіў з жыццём апошнія падрахункі. I зноў ён найболей раскайваўся за Ханку. Згрызоты сумлення крыху адпусцілі толькі тады, калі ў пакоі загаварылі пра труну. Тэма зацікавіла Ённі, і яму нават палепшала.
    Майстар, што рабіў дамавіны, жыў у вёсцы непадалёку. Гэты запаслівы чалавек заўсёды меў труну або дзве пад рукой. Так было і цяпер. Некалі майстар рабіў труну, заказаную па пошце, але памыліўся ў вымя-
    рэннях. Почырк у лісце быў нечытэльны, і трунар зладзіў дамавіну не на сто дзевяноста сантыметраў, а на ўсе дзвесце сорак. За гэткую даўжыню тавар ніхто пе браў, а таму, пачуўшы пра Ённі, майстар падумаў, што гэтага атручанага яму паслаў сам бог. Усцешаны трунар запатрабаваў з Ённі ажно пяцьдзесят марак, і той заплаціў, нават не глянуўшы на свой апошні набытак. Такім чынам, догляд і труна каштавалі яму сто марак.
    Цяпер на гэтым свеце ў яго было зусім мала спраў. Нязбыўная віна перад Ханку прьівяла Ённі да думкі скласці запавет і адпісаць пакрыўджанаму сябру ўсе гропіы, якія застануцца пасля пахавання, а таксама ўсе рэчы ў яго хельсінкскай халупе і нават ложак за сто марак. Запавет адразу занеслі на пошту, каб Ханку атрымаў яго яшчэ да хаўтураў і болей не мучыў нябожчыкава сумленне. Апрача таго, Ённі меркаваў, што людзі павінны даведацца пра яго смерць, і таму быў напісаны і неадкладна занесены на пошту ліст, дзе тлумачылася, чаму ён памёр, і паведамляўся дзень пахавання. Ённі пвёрда верыў доктару, а той сказаў, што доўга ён не працягне.
    Нарэшце ўсё было гатова, адно чакалі святара.
    — Дык што там сказаў лекар,— слабым голасам пацікавіўся Ённі.— Калі ўсё гэта скончыцца?
    Хворы ўжо зусім супакоіўся, і гаспадары сказалі яму ўсю праўду.
    — Ноч не перажывеш,— паведаміў Пінтуры,— Нават малако не дапаможа.
    Ённі прыняў гэтыя словы з поўнай абыякавасцю. Галоўнае, што яго сябар і выратавальнік Ханку атрымаў заслужаную ўзнагароду. Ённі саслабеў і расчуліўся, як дзіця. Ён жаласна прамовіў:
    — I тады ў цішыні я загаварыў да душы маёй. Я сказаў: душа мая, ты жыла пад уладаю непамер нага гонару і пыхі. Аднак усё гэта пустая марнасць.
    Усе слухалі, як на божай пасцелі хворы аблягчае сваю грэшную душу, а Ённі гэтаксама жаласна казаў:
    — I я сказаў: душа мая, як бы ні жыў чалавек — ці як турэцкі султан, ці як стары бабыль,— усё роўна яго закапаюць у скрынцы з аполкаў. Канец ва ўсіх аднолькавы. Вось што галоўнае, а ўсё астатняе — марнасць.
    Гаспадар зразумеў Ённевы пачуцці і пабожна дадаў:
    — Лепей нам у такіх справах даверыцца святому Паўлу.
    Яны працягвалі гэтую любамудрую размову, пакуль не прыйшоў пастар. Ённі зноў пакаяўся ў сваім падзенні, у грахах пыхі, сквапнасці і фанабэрыі.
    — Мяне апанавала прага багацця і страсць да пустой балбатні. Я хацеў зрабіцца багацеем, але смерць спыніла мяне і сказала: Ённі, паварочвай аглоблі.