• Газеты, часопісы і г.д.
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

    Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

    Маю Ласіла

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 341с.
    Мінск 1990
    XI
    Пакуль тое, палкоўнік Порхала дамовіўся са сваімі крэдыторамі. Даведаўшыся, што тут дапамагае сам камерцыі саветнік, тыя, вядома, супакоіліся і згадзіліся пачакаць.
    I вось Порхала разам з Ённі ехаў у шыкоўным экіпажы. Палкоўнік кіраваўся на свой завод і падвозіў Ённі да нявесты. Выратаваны банкрут імкнуўся ўсяляк дагадзіць Ённі і ўвесь час займаў яго рознымі расказамі са свайго вайсковага жыцця. Маладым лейтэнантам ён браў удзел у турэцкай кампаніі. Гэтыя ўспаміны нагадалі басяку любоўныя справы турэцкага султана і ягоныя, Ённевы, спрэчкі з Ханку. Ён зразумеў, што мае добрую мажлівасць задаволіць сваю цікаўнасць і канчаткова высветліць хвалюючае пытанне наконт султанскіх жонак.
    — Праз гэтага турка мы і пасварыліся з Ханку,— паведаміў Ённі.
    Ён заўсёды лічыў размовы пра султанава мнагажэнства хлуснёю і цяпер асцярожна выказаў свае сумненні:
    — Але я сказаў Ханку: адкуль ты ведаеш пра султанскае жыццё?
    — Каму вы, дзядзечка, сказалі? — страпянуўся палкоўнік.
    Ённі растлумачыў.
    — Вось праз гэтыя султанскія любошчы я і па-
    сварыўся з сябрамі,— сказаў Ённі.— Яны вераць, што ў султана шмат жонак.
    — Сапраўды шмат,— расчараваўшы Ённі, пацвердзіў палкоўнік.— Султан можа мець ажно тры тысячы жонак.
    — А каб яго чэрці! — захоплена ўсклікнуў Ённі. He даць веры такому аўтарытэту, як палкоўнік, ён, натуральна, не мог.
    — I што ён робіць з гэткаю процьмаю баб?
    — Ну... гэта... урэшце, іхнія веры і, напэўна, скажам так, прыдворны этыкет,— стамлёна скончыў палкоўнік, бо гэтае тлумачэнне патрабавала ад яго шмат ведаў і душэўнай сілы.
    — Этыкет? — перапытаў Ённі, збянтэжаны гэтым незнаёмым словам, але палкоўнік, перапыніўшы магчымыя роспыты, сам узяўся апавядаць пра неверагодную раскошу і аквітнасць султанскага побыту.
    — А на сценах, на сценах,—■ з захапленнем казаў палкоўнік,— спрэс габелены і венецыянскія люстэркі... Увогуле... Адным словам... Люксус... Прахт... Ну, карацей, бляск і раскоша.
    Гэтыя дзіўныя, ніколі раней не чутыя словы заварожвалі Ённі, і ён, разявіўшы рот, слухаў палкоўніка, хоць не разумеў нізвання. А палкоўнік, не ведаючы, што дарэмна траціць свой запал, працягваў:
    — Дзяржава праз гэта толькі бяднее. Ці мала чаго там этыкет запатрабуе. Можна было б і навучыцца размяркоўваць свае жыццёвыя рэсурсы.— У ягоным голасе было асуджэнне.
    I тут Ённі нібыта прачнуўся, бо нарэшце пачуў нешта зразумелае.
    — Дык вось я і думаю,— усцешна падхапіў ён,— што шумнае жыццё ў гэтага старога. 3 такім этыкетам ды з такой процьмаю баб...
    Ён і сам не ведаў, што там чыніцца з такой процьмаю баб, але зацята казаў далей:
    — Гэта ж колькі хлеба трэба, каб такую прорву накарміць! А яны ж, мусіць, патрабуюць, каб іх кармілі кожны дзень.
    — Але,— пацвердзіў палкоўнік.
    Ённеву душу апанавала чорная зайздрасць. Ён пакутліва зайздросціў султанскаму жыццю, поўнаму шчасця і нечуванае асалоды.
    — Шанцуе ж гэтаму дзеду!
    I ён, быццам пакрыўджанае малое, доўга наракаў на лёс, які не даў яму такога раскошнага жыцця, як у турэцкага султана.
    — Пэўна, у султана не адзін мільён на рахунку!
    Палкоўнік пацвердзіў, што гэта сапраўды так. Паранейшаму ахоплены зайздрасцю, Ённі перавёў гаворку на сябе:
    — О, каб тое ў мяне. Я б не жыў, як пабожныя мільянеры, у беднасці, а шчодра раскрываў бы свой гаманец, бо сказана: хто шчодра не пасее, той нічога і не сажне.
    — Але, але,— падхапіў палкоўнік.— Трэба, каб грошы заўсёды былі ў справе.
    Бавячыся такімі размовамі, яны пеўпрыкмет даехалі да маёнтка ўдавы Коўру. Прыяцелі дамовіліся, што ў прызначаны дзень Ённі сам занясе грошы палкоўніку дадому і возьме вэксаль.
    Удава Марыя Коўру нецярпліва чакала багатага жаніха з Хельсінкаў. Увесь маёнтак памылі, вышаравэлі і падрыхтавалі да ўрачыстай сустрэчы.
    Удава была кабета вельмі прыстойная, а таму, каб ніхто не мог яе ні ў чым западозрыць, яна запрасіла да сябе сваю знаёмую панну Рыйпіа. Ад агранома і ад сябровак яна іпмат чула пра дзіваптвы жаніха, і цяпер ёй карцела хутчэй убачыпь усё гэта на свае вочы.
    Нарэшце да маёнтка пад’ехала запрэжка з шыкоўнай карэтай. Марыя пазнала палкоўніка і здагадалася, што пан у цыліндры поруч з ім і ёсць яе жаніх. Няве-
    ста страшэнна расхвалявалася, і, каб не турбаваць яе, уся прыслуга пачала хадзіць на пальчыках.
    Экінаж паехаў далей, а Ённі рушыў да дзвярэй. Нявеста паслала насустрач яму пакаёўку. Ённі пераступіў парог гасцёўні, і туды ж, крыху саромеючыся, зайшла гаспадыня. Як зазвычаена ў нрыстойных дамах, Ённі ветліва папытаўся:
    — Ці тут жыве ўдава Коўру?
    — Гэта я,— сарамліва апускаючы вочы, прызналася гаспадыня.
    Тады Енні пакерхаў і абвясціў:
    — Тут мы з аграномам Паапуры надоечы замочвалі адну мільённую пакупку, дык ён і сказаў, што мне варта было б наведаць вас.
    — Калі ласка, пан камерцыі саветнік,— сціпла запрасіла ўдава.
    Панна Рыйпіа моўчкі пакланілася. Яна выйшла ўслед за ўдавою нібыта па гаспадарскіх справах і толькі тады ўсклікнула:
    — Божачка, які ён сціплы! Мільянер, а ходзіць у лапленых штанах з такой грубай тканіны. Ну чысты басяк!
    Аднак гаспадыня ўжо ведала пра ўсё гэта ад агранома.
    — Затое ён мільянер,— абараніла яна Ённі і дадала: — Як кажуць у народзе: хто ў шаўках, той у даўгах. А ў каго штаны з сярмяжкі, у таго і кашэль важкі.
    Удава Коўру добра разумела, якія нялёгкія цяпер часіны. Ёй не раз даводзілася бачыць, як людзі, што жылі ў раскошы, раптам апускаліся на самае дно.
    — Жыццё — гэта не толькі танцы і гулі,— строга сказала яна да сяброўкі.— Так можна распусціць самае вялікае багацце. Нездарма ён прыехаў разам з палкоўнікам. Усё гэта — ашчаднасць.
    Тым часам Ённі пільным вокам аі^лядаў гаспадар-
    ку. Ён спрабаваў завесці з гаспадыняю размову, але тая сарамліва маўчала. Нарэшце згатавалі абед. Госця пасадзілі за стол аднаго, нявеста і іншыя толькі прьіслугоўвалі.
    Ённі еў так, што за вушамі пішчала. Апошнімі днямі ён піў болей, чым закусваў, а таму аплятаў удовіныя прысмакі з апетытам, якому мог бы пазайздросціць і сам Геркулес. Марыя Коўру і іншыя прысутныя ажно напалохаліся, але Ённі, не заўважаючы гэтага, імгненна ўмалаціў талерку наскрылянай вяндліны і падсунуў да сябе яшчэ адну. Сарамяжная нявеста моўчкі сачыла, каб на стале ўсяго хапала, а Ённі жаваў і думаў, як распачаць патрэбную яму размову. Аднак ён так захапіўся ядою, што ледзь не сапсаваў усю справу. Трымаючы на воку талерку з кілбасой, ён нечакана абвясціў:
    — О-о! Гэты Мухамед быў сапраўдны прарок! Такую веру заснаваў!
    Збянтэжаная сваёй недасведчанасцю гаспадыня ціха прамовіла:
    — Ага... Але, на жаль, не кожны мае час, каб глыбока вывучаць гісторыю.
    Яна завіхалася каля буфета, а Ённі, мяняючы талеркі, жаваў і з набітым прысмакамі ротам казаў далей:
    — Ну, з гісторыяй мне ўсё зразумела. Калі гэты Ханку аднойчы пачаў брахаць, што вера дазваляе турэцкаму султану мець шмат жонак, я яму так і адрэзаў: не вера яму дазваляе, а ягоныя мільёны.
    — Калі б ён трымаўся на адной веры,— падавіўшыся, працягваў Ённі,— дык гэтага султана хутка забралі б куды належыць.
    — Гасподзь не дазваляе нам здзекавацца з сябе,— збянтэжана прамармытала гаспадыня. He зважаючы на яе, Ённі глытаў кавалак за кавалкам і гэтаксама нястомна мянціў языком.
    — Я так Ханку і сказаў: не будзе з цябе гісторыка.
    Тут яму на памяць узбеглі два нядаўна чутыя словы, і, прагна пазіраючы на ежу, Ённі вырашыў бліснуць адукацыяй.
    — У султана этыкет. Этыкет і культура, а не рэлігія.
    Нявеста слухала з накорлівым захапленнем. Яна не разумела замежных слоў, якія з такой лёгкасцю зрываліся з вуснаў асвечанага жаніха, а таму адчувала сябе зусім нікчэмнаю.
    Паміраючы ад цікаўнасці, у пакой на хвіліну зайшла панна Рыйпіа. Ённі перавёў дых і, як толькі яна выйшла, зноў узяўся за сваё. Каб хутчэй перайсці да справы, ён сказаў:
    — Колькі людзей у Хельсінках на рынку. Сапраўдны мурашнік! Сноўдаюцца сюды-туды, ажно ў вачах мітусіцца.
    Ён пракаўтнуў ніштаваты кавалак мяса і зрабіў яшчэ адзін крок да мэты:
    — Вось клопату мелі бабы, каб гэтулькі людзей на свет пусціць.
    — Вядома, у Хельсінках шмат народу. Усе з’язджаюць у сталіцу, а тут нават добрай пакаёўкі не знойдзеш.
    Але гэтая тэма не дужа цікавіла госця. Ённі рашуча ішоў да сваёй мэты.
    — 3 самага пачатку бог сказаў, што людзям трэба размнажацца і засяляць зямлю. A то цару, напрыклад, бракавала б рабочых і салдат.
    Ённева прыхільнасць да боскіх запаветаў спадабалася ўдаве, і тая нясмела прамовіла:
    — Усё ў руках госпада нашага.
    Ённева душа прагнула кахання, і ён загаварыў узнёсла і паэтычна:
    — Калі багаты мужчына ніводнага разу не паспытаў, што такое каханне, калі ён не звіў сабе гнязда,
    дык гэта не мужчына, а стары атопак.— Ён пражаваў і гэтаксама ўзнёсла працягваў: — Мы не ведаем, калі да нас у дзверьі пастукае смерць. А калі яна прыйдзе, усе жаданні нашага сэрца таксаыа трапяць у магілу. Трэба спяшацца, а то і праўда застанешся старым атопкам.
    Удава расчулілася і ледзь не пусціла слязу. Але яна ўсё ж змагла сваё хваляванне і знайшла патрэбныя словы:
    — Так, так. Нельга чакаць, пакуль сякера госпада ўдарыць па каранях дрэва нашага.
    Тут Ённі заўважыў, піто ўвесь посуд на стале пусты. Ён падняўся, выцер рот і, чуючы ў сабе новую сілу, адкрыта абвясціў:
    — Дьік вось таму я і прыехаў. Аграном вам ужо казаў.
    Гаспадыня сціпла перамаўчала, а Ённі казаў далей:
    — Вось давай і зладзім гэтую справу.— I без лішняга валаводжання ён запытаўся: — Дык гэта праўда, што ў цябе паўмільёна?
    — Праўда,— пацвердзіла ўдава.— 3 боскага блаславення набеглі яшчэ і ладныя працэнты.
    Такі адказ быў Ённі даспадобы.
    — Гасподзь сапраўды часцяком зазірае ў банкаўскія кнігі. У каго болей грошай, таму і налічвае большыя працэнты. Разумны дзед! — Потым загаварыў пра сваё багацце: — На лесе я зарабіў дзвесце тысяч, а за вадаспад адарваў цэлы мільён.— Ён верыў, што кажа шчырую праўду, а таму прастадушна хваліўся далей: — А пачынаў жа я з пустымі рукамі. Пакуль не выйграў у латарэю, быў голы як бізун.— Ён прызнаваў, што яму проста пашчасціла.— Калі ўжо гасподзь каго прыкмеціў, дык надоўга. Балазе не са сваёй кішэні дае, а з адной у другую перакладвае. Так што ў боскага блаславення, як у той палкі, два канцы.
    Нявеста ўжо страціла надзею зразумець гэтыя глыбакадумныя разважанні і адно пакорліва прамовіла.