Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму  Маю Ласіла

Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму

Маю Ласіла
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 341с.
Мінск 1990
80.23 МБ
Перад Ённі заблішчаў яшчэ адзін мільён. Басяк
адчуваў, што яго падхапіла і закружыла ва ўсіх гэтых справах нейкая магутная плынь, з якой ён ужо не мог ды і не хацеў вырывацца.
*
А часіны сапраўды былі цяжкія, і шмат хто з камерсантаў трапляў у нявыкрутку і апускаўся на дно.
Тут, у гатэлі, да Ённі з аграномам, якія весяліліся на ўсе застаўкі, прыбілася адна ахвяра гэтых цяжкіх часін — былы палкоўнік Порхала. Калісьці ён выгадна ажаніўся, купіў вялікія маёнткі і заводы, але потым пачаў жыць не па грошах. Ён піў, прайграваўся ў карты, завёў коней, і яго багацце сплыло, як пясок скрозь пальцы. Цяпер ён быў поўны банкрут, аднак крэдыторы абяцалі пачакаць, калі ён заплаціць дваццаць пяць працэнтаў. Гэта было дзвесце пяцьдзесят тысяч марак, і палкоўнік марна спрабаваў дзе-небудзь знайсці іх. I раней быў почут, што ў ягонай галаве не стае клёпкі, а цяпер ад запою стары зусім ачмурэў і здзяцінеў. Сёй-той меркаваў, што ў яго пачынаецца белая гарачка, аднак гэты маленькі стары па-рапейшаму меў шыкоўны выгляд, а яго форма заўсёды была ў такім парадку, нібыта ён ішоў на парад. Увесь свой век ён служыў у Расіі, вышэйшы свет Хельсінкаў ведаў слаба, і таму не дзіва, што пра камерцыі саветніка Лундберга ён толькі чуў.
I вось ён, ужо пасля чаркі, далучыўся да двух нашых сяброў, якія да таго часу паспелі дзюбнуць як след. Аграном адразу ж узяўся іх знаёміць:
— Гэта дзядзечка Лундберг з Хсльсінкаў.
Ён ганарыўся блізкім знаёмствам з такой важнай персонай, як «пан камерцыі саветнік». I паспеіпліва дадаў:
— Дзядзечка не любіць тытулаў. Ён зазвычай кажа: «Далоў тытулы!»
— Далоў тытулы! — адгукнуўся Ённі.
Такім чынам, палкоўнік Порхала займеў новага «дзядзьку», і яны працягвалі баляваць. Уся сябрына была на добрым падпітку.
— Кепска... Вельмі кепска цяпер з грашыма ў банках,— пачаў наракаць палкоўнік.— Нідзе няма грошай.
П’яны Ённі адчуў гонар за свае мільёны і пахваліўся:
— Гэта для бедакоў і няўдачнікаў няма. Асабіста я хутка займею мільён, не ведаю вось толькі, куды яго ўкласці.
3 гэтага і пачалося. Палкоўнік усцешыўся і кінуўся прасіць «пана камерцыі саветніка» пазычыць яму грошай.
— Я хачу папрасіць у дзядзечкі невялікую пазыку,— сказаў палкоўнік.— Працэнты заплачу болыпыя, чым у банку.
Аграном таксама ўзяўся ўгаворваць дзядзьку. Вядома, палкоўнік быў не такі славуты камерсант, як «пан саветнік», але і ён у свой час меў мільёны.
П’яны і сквапны Ённі адразу клюнуў на вялікія працэнты і даў палкоўніку згоду. У душы ён нават ганарыўся, што можа пазычыць грошай афіцэру.
— Дык колькі табе трэба? — спытаўся Ённі і, пачуўшы, што толькі чвэрць мільёна, пахваліўся: — Ды можна і мільён... Пачакай пару дзён, няхай пад маімі паперамі крыжыкі паставяць.
Палкоўнік быў уратаваны. Ашалелы ад шчасця, ён замовіў шампанскага і чорнай ікры, і балюшка яшчэ больш павесялела. Сябры пілі і спрачаліся за працэнты.
— Я заплачу вам шэсць працэнтаў, дзядзечка,— паабяцаў палкоўнік, але нечакана Ённі занатурыўся і запатрабаваў сем.
— Плаці сем або ідзі да д’ябла,— стаяў на сваім Ённі.
Палкоўнік спрабаваў пераканаць яго, што пра TaKia высокія працэнты ніхто ніколі і не чуў. Ён нават рабіў на сурвэтцы нейкія падлікі, соваў іх Ённі пад нос і мармытаў:
— Няхай дзядзечка зробіць ласку... Ну гэтага ж занадта... Вельмі ўжо вялікія працэнты... Ну проста жахлівыя... Хаця б чатыры... Ну добра, шэсць. На шэсць я згодзен. Чуеш, дзядзечка?
Ённі дзеля прыліку яшчэ трохі паламаўся і згадзіўся, балазе адразу выкладаць грошы было не трэба. Яны паціснулі адзін аднаму рукі і зноў узяліся за чаркі.
Напалоханы маштабам гэтага загулу, аграном прапанаваў:
— To, можа, будзем канчаць?
Аднак Ённі пачуваўся сапраўдным мільянерам, і ніякія выдаткі яго не палохалі. Ён сказаў:
— Мільянер павінен мець не гаманец, а грошы, іначай і не відаць, што гэта мільянер.
Цяпер жа гэта сапраўды было відаць.
Па праўдзе кажучы, аграному вельмі хацелася па ехаць з Ённі ў сваты да ўдавы Коўру, але яе маёнтак быў за сто кіламетраў адсюль, а аграном не мог пакінуць службу. Таму яны дамовіліся, што Ённі, каб трохі абзнаёміцца, пакуль што паедзе адзін.
— Гэта простая і сціплая жанчына, так што няхай дзядзечка не саромеецца,— раіў і падбадзёрваў аграном.
А Ённі і не быў занадта сарамлівы. Ён заўважыў, як пачціва да яго ставяцца ў гатэлі, і адчуваў сябе сапраўдным мільянерам. Вось і зараз, калі ён выходзіў, швейцар пакланіўся і адчыніў перад ім дзверы. Гэта падалося Ённі дзіўным і незвычайным, аднак ён не падаў выгляду і спакойна сказаў аграному:
— Багацея пазнаюць па тым, з кім ён п’е.
Ён вырашыў развіць сваю думку.
— Я кажу, што ў жыцці заўсёды так: толькі зазвініць у кішэні, дык і заўважаць адразу, у каго поўсць блішчыць.
— Вядома ж, грошы — аснова ўсяго,— пагадзіўся аграном.— Грошы — аснова спажывання, а эканоміка трымаецца на грашовых адносінах.— I ён захапіўся навуковымі развагамі.
Тут падышоў палкоўнік Порхала. Ён баяўся і на хвіліну пакінуць свайго збаўцу — камерцыі саветніка. Палкоўнік ужо ведаў, што Ённі едзе знаёміцца да ўдавьі Коўру, а ён акурат меў інтарэс на фабрыцы непадалёку ад яе маёнтка. Палкоўнік прапанаваў «дзядзечку камерцыі саветніку» ехаць разам на сваім экіпажы з шыкоўнай запрэжкай. Ённі, вядома, быў згодны, і яны ўмовіліся пра час ад’езду.
Басяк не ведаў, што, пакінуўшы гатэль, ён ступіў на новы шлях, які набліжаў яго да магілы і да дзівоснага ўваскрэсення. Перш чым выпраўляцца да ўдавы Коўру, ён меўся набыць новую кашулю, бо тая, што была на ім, выбрудзілася, а памыць не было калі. Старая звычка пацягнула басяка на рынак, дзе любьі тавар прадаваўся танней.
Магчыма, вам вядома, што рынак Тамперэ выславіўся на ўвесь свет сваімі махлярамі. Спачатку жулікі не зважалі на Ённі, бо чуццё падказвала, што каля гэтага чалавека нічым не разжывешся. I ўсё ж разам з іншаю кірмашоваю публікай яньт не маглі яго не заўважыць, бо Ённі быў тут з’яваю новай і надта ж незвычайнаю.
Тым часам Ённі вытаргаваў у нейкай сялянкі кашулю з саматканага палатна і, каб заплапіпь, выняў купіору ў сто марак — апошнюю з першай тысячы. Махляры адразу ж узялі яе на вока і зразумелі, што Ённі яны яўна недаацанілі. Адзін з гэтых чмутоў імгненна падскочыў да яго і завёў размову:
— Адкуль прыехаў, гаспадар?
Ённі адказаў, што з Хельсіпкаў, а сялянка, пачуўшы пра гэта, адразу спыталася:
— А што там робіць Мілка, сын Анці Туюры? Тры гады таму падаўся ў Хельсінкі шукаць работу і як скрозь зямлю праваліўся.
Ённі сказаў, што ўпершыню пра такога чуе, і растлумачыў:
— Я займаюся пераважна марскімі і партовымі справамі.
Але рыначныя шэльмы ўжо адціснулі сялянку сваімі дужымі плячьіма. Яны віліся вакол Ённі, як авадні, і з прасцецкім выглядам загаворвалі яму зубы. Апошні падышоў Анці Танака, невысокі і таўсты, бы калода, басяк з вечна прымружанымі маленькімі вочкамі. Ён упэўнена наблізіўся ўсутыч да Ённі і на адкрытую запытаўся:
— Ты хто, басяк ці злодзей?
— Усё жыццё быў баеяком. Цяпер вось толькі пачаў прывыкаць да грошай,— прастадушна сказаў Ённі.
Анці Танака выбіў на далонь попел з піпкі.
— Так я і думаў,— зазначыў ён, ацаніўшы адказ.
Анці пачуў гэта вострым нюхам рыначнага заўсёдніка. А ў Ённі прачнуліся старыя басяцкія звычкі. Ён далучыўся да хеўры рыначных махляроў так лёгка, быццам усе яны былі ягоныя даўнія знаёмыя. Ён балабоніў з імі, як вялікае дзіця.
— Жаніцца збіраюся, дык во купіў чыстую кашулю,— наіўна паведаміў ён.
Праз нейкі час Ённі і махляры ўжо былі сапраўднымі сябрамі. Новыя дружбакі спярша падпаілі Ённі, а потым пачалі частавацца за яго кошт, прычым адзін з іх і прадаваў Ённі гарэлку. Хутка захмялелая сябрына зашумела, і пад гэтыя звычныя гукі ў Ённевай душы зноў абудзіўся басяк.
— Значыць, думаеш жаніцца,— сказаў Танака.—
Тут у нас адзін таксама сабраўся займець бабу. Можа, ведаеш якую багатую нявесту?
Тут пачаліся размовы пра багатых нявест, і Ённі канчаткова трапіў у раскінуты махлярамі нерат. Наш валацуга пачуў, што ў паветры зноў запахла грашыма, бо за добрую параду яму маглі заплаціць ніштаватыя грошы. Ён успомніў пра сваю былую нявесту Лійсу, якая цяпер была яму непатрэбная, і загаварыў да Танакі:
— Я ведаю адну багатую, але такія звесткі «за дзякуй» не даюць.
Нахвальваючы свой «тавар», Ённі пачаў вымагаць «камісійныя».
— У гэтай цёткі тысяч дваццаць гатоўкі,— сказаў ён і пачаў таргавацца.
Аднак ён быў чалавек сумленны і прадаваць сваю Лійсу абы-каму не збіраўся.
— Дык хто тут у вас хоча жаніцца? — спытаўся Ённі, каб прыкінуць, ці будзе гэты жаніх варты ягонай Лійсы.
Махляры ўспомнілі, што пра жаніцьбу часцяком гаварыў Анці Піткянен.
— Ды Анці. Толькі пра баб і думае.— Яньі абвясцілі Піткянена жаніхом і пачалі выступаць як яго пасрэднікі, балазе самога Анці побач не было. Ну a калі б ён тут апынуўся, дык мог бы пачуць пра сябе шмат цікавага і невядомага нават яму самому. Напрыклад, тое, што грошай у яго дай божа кожнаму, адно што ён іх хавае ад чужых вачэй і дужа хваліцца. Шэльмы так стараліся, што Ённі паверыў і ў гэтае фантастычнае багацце, і ў добрыя «камісійныя». Ён вырашыў аддзячыць Піткянену за каштоўныя парады ў продажы лесу і меркаваў, што мае поўнае права ўступіць Лійсу свайму сябру. Торг быў у самым разгары. Махляры меліся як мага даўжэй затрымліваць Ённі, каб вытрасці з яго паболей грошай. Танака прапана-
ваў Ённі заплаціць дзве тысячы марак, але той запатрабаваў за нявесту ўсе пяць.
Дзень канчаўся, Ённева сотня таксама, але да Ta­ro, каб «сваты» сышліся ў цане, было яшчэ далёка. Праўда, Ённі папусціўся і збавіў цану да чатырох тысяч, аднак абураныя ягонай сквапнасцю махляры ўсё адно не згаджаліся, і яны траха не пабіліся.
Таго дня яньі так і не старгаваліся, але жулікі з гэтае прычыны толькі радаваліся, бо ведалі, што назаўтра Ённі мусіў ехаць да ўдавы Коўру. Такім чынам, у іх з’явілася магчымасць затрымаць яго, ну a калі з гэтага нічога не атрымаецца, яны наважылі ехаць следам і ў якой-небудзь вёсцы абабраць яго да ніткі, балазе нехта з прайдзісветаў запрыкмеціў у Ённі купюру ў цэлую тысячу марак.
Аднак урэшце яны сышліся на тым, што, вярнуўшыся ад удавы, Ённі абавязкова сустрэнецца з імі ў прызначаны дзень, каб уладзіць гэтую справу з нявестай для Шткянена. Танака дакляраваў Ённі заплаціць чатыры тысячы гатоўкаю, і той быў шчаслівы, што так удала саеватаў Лійсу і што яго абавязкі перад ёю цяпер будзе выконваць такі прыстойны чалавек, як Анці Піткянен. 3 гэтымі ўзнёслымі пачуццямі басяк пацягнуўся ў гатэль спаць.