Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
БЕЛАРУСЬ
СУЧАСНАЯ
БЕЛАРУСЬ
ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ
БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ
БЕЛАРУСЬ
ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛБНАСЦІ
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2017
УДК 39(476)
ББК 63.5(4Бен)
Б43
Серыя заснавана ў 2017 годзе
Аўтары:
А.В. Гурко, Н.С. Бункевіч, А.У Верашчагіна, Ю.І. Внуковіч, С.У Грунтоў І.В. Раманенка, Г.І. Цяпкова, В.В. Шэйбак
Пад навуковай рэдакцыяй доктара гістарычных навук А.В. Гурко
У кнізе выкарыстаны інфармацыя і фотаматэрыялы з архіваў выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, нацыянальнакультурных таварыстваў фота С.У Грунтова, З.С. Дзербышавай, А.П. Дрыбаса, А.І. Ласмінскага, І.В. Раманенка, А.Р. Шаблюка
Беларусь. Этнічныя супольнасці / А.В. Гурко [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Б43 Броўкі, 2017. —164 с.: іл. — (Беларусь сучасная).
ISBN 9789851110199.
Кніга, напісаная беларускімі этнолагамі, прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў рускіх, палякаў украінцаў яўрэяў татар, цыганоў немцаў латышоў літоўцаў якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызначаны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальнакультурнага развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стварылі свае дыяспары ў Беларусі ў XX ст.: азербайджанцаў армян, грузін, казахаў і інш. Кніга багата ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі здымкамі.
Выданне будзе карысным у практычнай дзейнасці дзяржаўных структур усіх узроўняў выкладчыкаў і студэнтаў настаўнікаў і навучэнцаў. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці.
УДК 39(476) ББК 63.5(4 Бен)
ISBN 9789851110199
© Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, 2017
© РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2017
3
г
I еларуская дзяржава ўдзяляе шмат увагі пытанням развіцця нацыянальных супольнасцей. Умацаванне традыцый талерантнасці з’яўляецца важнейшым вектарам дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусьуміжнацыянальнай сферы.
Беларускі народ на працягу стагоддзяў з’яўляецца шматнацыянальным. Па апошнім перапісе насельніцтва 2009 года ў нашай краіне пражываюць грамадзяне, якія прадстаўляюць больш за 140 нацыянальнасцей. За ўвесь час сумеснага пражывання на беларускай зямлі не было канфліктаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць аб адсутнасці ў беларускім грамадстве дыскрымінацыі па моўнай, рэлігійнай і нацыянальнай прыкметах.
У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 21 красавіка 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў: «Гістарычна склал.ася так, што Беларусь стала гасцінным домам, дзе можна пазнаёміцца з культурай, звычаямі многіх народаў. У нас дружна жывуць беларусы, рускія, украінцы, палякі, яўрэі, татары, эстонцы, літоўцьі; узбекі, казахі і прадстаўнікі многіхмногіх другіхнацыянальнасцей. Такая культурная, рэлігійная разнастайнасць з’яўляецца не яблыкам разладу, як у другіх пунктах планеты, а служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Гэтага ўдаецца дасягнуць дзякуючы ўзважанай палітыцы дзяржавы. I ў гэтым плане нам многія зайздросцяць. Для ўсіх Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці, міжнацыянальнага брацтва. I тут мы павінны выказаць шчырую ўдзячнасць усім рэлігійным канфесіям, прадстаўнікам нацыянальных дыяспар, якія сваёй канструктыўнай, гуманістычнай пазіцыяй кансалідуюць беларускае грамадства».
Дзяржаўную палітыку ў сферы міжнацыянальных адносін, якая замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, розных заканадаўчых актах, даручэннях Кіраўніка дзяржавы і Урада, ажыццяўляюць рэспубліканскія і мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання.
У 2016 годзе прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якая зацвердзіла Дзяржаўную праграму «Культура Беларусі» на 2016 2020 гады. У гэтай праграме значнае месца займае падпраграма
«Спадчына», дзе замацаваны шэраг мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні органаў дзяржаўнага кіравання, у тым ліку і Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, з нацыянальнымі супольнасцямі краіны.
У Беларусі стварылі і зарэгістравалі свае арганізацыі прадстаўнікі 26 нацыянальнасцей. Сёння ў краіне налічваецца больш за 200 нацыянальнакультурных грамадскіх аб’яднанняў. 3 боку дзяржавы гэтым структурам на пастаяннай аснове аказваецца арганізацыйная, метадычная і фінансавая дапамога.
Пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей працуе Кансультатыўны міжэтнічны савет, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі ўсіх зарэгістраваных нацыянальнакультурных аб’яднанняў 26 нацыянальнасцей. Гэта садзейнічае захаванню і ўмацаванню міжнацыянальнай згоды ў Беларусі, інтэграванню грамадзян розных нацыянальнасцей у беларускае грамадства, папулярызацыі каштоўнасці яго этнакультурнай разнастайнасці.
Кіраўнікі, творчыя калектывы і выканаўцы нацыянальнакультурных грамадскіх аб’яднанняў краіны годна прадстаўляюць Беларусь за мяжой. Іх шматнацыянальны калектыў наведваў неаднаразова Польшчу, Украіну Аўстрыю, а таксама Літву Латвію, Эстонію, Малдову Італію, Славенію. Такія мерапрыемствы актывізуюць узаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа, знаёмяць грамадзян замежных краін с жыццём і творчасцю шматнацыянальнага беларускага народа, а таксама садзейнічаюць далейшай кансалідацыі грамадзян Беларусі розных нацыянальнасцей у беларускім грамадстве.
Упэўнены, што кніга, якая прадстаўлена ўвазе чытачоў, пашырыць веды аб этнічных супольнасцях Беларусі, будзе спрыяць міжнацыянальнай згодзе і ўзаемаразуменню паміж грамадзянамі нашай Беларусі.
Л.П. Гуляка
аі
БЕЛАРУСЬ МАЯ
■JLэтыя словы сёння можа прамовіць кожны жыхар нашай краіны. Беларусь валодае дзівоснай сілай прыцягнення, яна заўсёды жыве ў сэрцах сваіх дзяцей незалежна ад таго, да якога этнасу яны належаць. Беларусь заўсёды ў іх снах і памяці, прыналежнасць да яе — у іх думках і характары. Мудрая разважлівасць, адданасць абранай справе, працавітасць і талерантнасць — спрадвечныя рысы народа Беларусі — дапамаглі ёй заняць вартае месца ў пасагу народаў свету заслужыць іх павагу.
I вел ьмі добра, калі да ўсіх гэтых дасягненняў можна дадаць вельмі важнае чалавечае разуменне: быць прадстаўніком народа Беларусі —не толькі гонар, але і адказнасць, л юбіць Беларусь—значыць не толькі жыць на гэтай зямлі, але і прыносіць ёй карысць. Працаваць дзеля яе дабрабыту.
Усіх сваіх сыноў і дачок Беларусь прывячае і надае ім сілы і духоўнай моцы. I гэта ўзаемна.
6
V вет цудоўны ў сваёй шматлікасці. Кожная з’ява, кожная рэч надае нашаму жыццю непаўторнасць, своеасаблівасць. Як кожны чалавек прыносіць грамадству свае таленты, праяўляе ўласцівую толькі яму індывідуальнасць, так і кожны народ (этнас), які жыве ў краіне, робіць свой непаўторны ўклад у агульную культуру, эканоміку і палітыку ўсёй дзяржавы. Бадай, нельга знайсці такую краіну ў свеце, у якой жылі б прадстаўнікі выключна аднаго народа. У кожнай краіне прысутнасць розных народаў стварае сваю непаўторную палітру што надае культуры нацыянальную адметнасць.
У навуковых працах паняцце «народ» нярэдка замяняецца словамі «этнас», «этнічная група», «этнічная супольнасць». Што такое этнас? Этнас — гэта ўстойлівая міжпакаленная група людзей, аб’яднаная працяглым сумесным пражываннем на пэўнай тэрыторыі, агульнымі мовай, культурай, жыццёвым укладам, самасвядомасцю і саманазвай.
Беларусы, чыім імем названа наша краіна, заўсёды прыязна прымалі ў сваю сям’ю тыя народы, што шукалі ў нас добрасуседства, сяброўства і дапамогі. 3 лагодным стаўленнем да іншых народаў звязана і фарміраванне знакамітай беларускай талерантнасці, якая стварае аснову для дыялогу розных культур.
Культура, звычаі і традыцыі іншых народаў на землях Беларусі былі вядомы з глыбіні стагоддзяў. Гэта абумоўлена і геаграфічным палажэннем нашай краіны, дзе знаходзяцца скрыжаванні гандлёвых шляхоў і тым, што беларусы нярэдка вандравалі за межы сваёй радзімы — гандлявалі, вучыліся, служылі ў войску працавалі.
Тэрыторыя Беларусі на працягу сваёй гісторыі ўваходзіла ў склад розных дзяржаўных утварэнняў. Тут кіравалі розныя па сваім паходжанні і этнічным складзе дынастыі і палітычныя эліты.
Геапалітычнае становішча Беларусі вызначыла ўнікальны характар этнакультурнага ўзаемадзеяння на яе тэрыторыі розных народаў на ўсім працягу этнічнай гісторыі беларусаў — аж да здабыцця беларускім народам дзяржаўнасці. Культурныя традыцыі беларусаўі суседніх этнічных супольнасцей увесь час знаходзіліся ў цесным узаемадзеянні і падвяргаліся ўзаемнаму ўплыву. За стагоддзі сумеснага пражывання з карэнным этнасам прадстаўнікі шэрага этнічных груп Беларусі перанялі элементы духоўнай і матэрыяльнай культуры, абраднасці, характэрныя для беларусаў. Напрыклад, спосабы апрацоўкі зямлі, вырошчвання сельскагаспадарчых культур, гадоўлі жывёлы, тыпы землеапрацоўчай тэхнікі, характэрныя для беларусаў былі ўспрыняты прадстаўнікамі большасці этнічных груп. Міжэтнічнае ўзаемадзеянне ў сваю чаргу ўзбагаціла вытворчагаспадарчую, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа. У вытворчарамесную дзейнасць насельніцтва беларускіх зямель былі ўключаны тэхналогіі, запазычаныя ад прадстаўнікоў этнічных групімігрантаў. Гэта стала станоўчым фактарам развіцця беларускай культуры і спрыяла складанню своеасаблівасці культуры вытворчасці і гаспадарання.
Гандлёвыя і палітычныя сувязі стварылі ўмовы для з’яўлення на беларускіх землях у сярэдневяковыя часы прадстаўнікоў такіх буйных этнічных груп, як палякі (XIV — пач. XX ст.), яўрэі (XV—XVIII стст.), татары (XIV—XVII стст.), рускія стараверы (XVII—XVIII стст.), цыганы (XV—XX стст.), немцы (XVI — пач. XX ст.) і інш. Сучасны свет стаў яшчэ больш адкрытым, і таму за апошнія дзесяцігоддзі сярод жыхароў нашай краіны можна бачыць прадстаўнікоў культур Паволжа і Каўказа, Блізкага і Далёкага Усходу краін Сярэдняй Азіі і Афрыкі.
Важным фактарам беларускай рэчаіснасці са старадаўніх часоў было суіснаванне адразу некалькіх рэлігій, да якіх заўсёды з павагаю ставіліся беларусы. 3 традыцыяй усходняга хрысціянства звязана з’яўленне на беларускіх землях прадстаўнікоў роднасных усходнеславянскіх народаў — рускіх, украінцаў, а таксама паўднёваславянскіх народаў — балгараў, сербаў чарнагорцаў і інш. 3 распаўсюджваннем традыцый заходняй галіны хрысціянства звязана з’яўленне на тэрыторыі Беларусі этнічных груп палякаў чэхаў харватаў немцаў прадстаўнікоў народаў Скандынавіі. 3 прыходам татар, пазней — народаў Каўказа на тэрыторыі Беларусі з’явіліся розныя кірункі мусульманскай рэлігіі. Яўрэі прынеслі іўдаізм. Дзяржавы, якія знаходзіліся ў розныя гістарычныя перыяды на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заўсёды характарызаваліся поліканфесійнасцю. Складанне поліканфесійнай структуры беларускага грамадства аказала ўплыў на працэс фарміравання этнічнай самасвядомасці беларусаў