• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Пры Інстытуце бедарускай культуры (папярэднік Акадэміі навук БССР) працаваў польскі аддзел, які вывучаў склад, гісторыю, эканоміку, мову побыт польскага насельніцтва. Настаўнікаў для польскіх школ рэспублікі рыхтавала польскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (да 1935 г.).
    У 1920—1930я гг. на польскай мове выходзілі газеты «Mlot» («Молат»), «Gwiazda mlodziezy» («Зорка моладзі»), «Szturmowiec Dzierzynszczyzny» («Ударнік Дзяржыншчыны»). У 1929 г. з удзельнікаў тэатральнага гуртка польскай моладзі пры клубе імя Р. Люксембург быў створаны Польскі дзяржаўны вандроўны тэатр БССР. Яго асноўная база знаходзілася ўМінску ў будынку Чырвонага касцёла. У 1935 г. тэатр быў расфарміраваны.
    У 2й палавіне 1930х гг. польскія арганізацыі і нацыянальныя адміністрацыйныя адзінкі ўБССР былі скасаваны, многія іх кіраўнікі былі рэпрэсіраваны.
    Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 г. колькасць палякаў у рэспубліцы значна павялічылася, але ўжо ў 1940 г. з заходніх абласцей Беларусі, Украіны і раёна Вільнюса было выслана на Поўнач і Усход каля 600 тыс. палякаў. Паводле дамоўленасці паміж урадамі БССР і ПНР у 1944—1948 гг. у рамках абмену насельніцтвам паміж СССР і Польшчай з БССР у ПНР было пераселена 274,2 тыс. чалавек польскай нацыянальнасці. У 1955—1959 гг. адбыўся другі этап рэпатрыяцыі палякаў з заходніх абласцей Беларусі і Украіны.
    У наступныя дзесяцігоддзі колькасць палякаў працягвала скарачацца — з 6,7% у 1959 г. да 4,2% у 1979 г. ад усяго насельніцтва. Падчас перапісаў насельніцтва многія запісваліся рускімі або беларусамі. Часта ў змешаных беларускапольскіх сем’ях дзяцей паводле нацыянальнай прыналежнасці запісвалі беларусамі, што выклікала падвойную этнічную самаідэнтыфікацыю, гэта значыць усведамленне сябе і палякам, і беларусам.
    У 1990я гг. колькасць палякаў у Беларусі яшчэ больш скарацілася ў выніку рэпатрыяцыі ў Польшчу ці міграцый у іншыя краіны, а таксама па натуральных прычынах (павышэнне смяротнасці над нараджальнасцю). Па дадзеных перапісу 2009 г., палякі складалі каля 3% насельніцтва Рэспублікі Беларусь. У наш час больш
    за ўсё палякаў пражывае ў заходніх раёнах Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай і Біцебскай абласцей, у тым ліку ў шэрагу гарадоў (Гродна, Ліда, Шчучын, Масты, Паставы) і ў Мінску. Большая частка беларускіх палякаў — гэта вясковыя жыхары. Некаторыя вёскі ў заходніх абласцях амаль цалкам населены палякамі.
    Паводле перапісу 2009 г. на польскай мове дома размаўляюць толькі 1% палякаў (3837 чалавек). Большасць палякаў (51%) карыстаецца ў паўсядзённым жыцці рускай, 41% — беларускай мовай.
    і^^радстаўнікі маладой генерацыі палякаў пачалі больш актыўна вывучаць гісторыю і культуру свайго народа. 21 верасня 1996 г. у Гродне была адкрыта першая ў краіне сярэдняя школа №36 з польскай мовай навучання. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел прэм’ерміністры Польшчы і Рэспублікі Беларусь. Пазней такая школа была адкрыта ў Ваўкавыску. У некаторых сярэдніх школах былі створаны асобныя класы з польскай мовай навучання — у Брэсце, Мінску у Гродзенскай вобласці (больш за 30 класаў з 500 вучнямі).
    Пасяджэнне IX з'езда грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі». 2017 г.
    Палякі на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    54
    Цяпер у Беларусі на польскай мове выдаюцца чатыры газеты і два часопісы, сярод якіх і орган Саюза палякаў на Беларусі — газета «Glos znad Niemna» («ГоласзнадНёмана»).
    Жаданне захаваць сваю этнічную адметнасць, забяспечыць папулярызацыю сярод моладзі роднай мовы, ведаў аб польскай культуры, традыцыях, узмацнілася ў канцы 1980—1990х гг. і прывяло да стварэння нацыянальнакультурных аб'яднанняў палякаў.
    Цэнтрам фарміравання подьскага нацыянальнага руху стаў горад Гродна, бо ў Гродзенскай вобласці кампактна пражывае найбольшая колькасць палякаў у краіне. У1990 г. быў скліканы I зезд беларускіх палякаў і створаны Саюз палякаў на Беларусі, членамі якога з’яўляюцца каля 35 тыс. чалавек. Пры аддзелах Саюза палякаў на Беларусі былі створаны польскія бібліятэкі. У Гродне ў 1997 г. быў створаны польскі тэатр.
    Шэсце дэлегацыі палякаў Беларусі на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    На адкрыцці абласнога адкрытага фестывалю «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў».
    У час фестывалю «Паланэз» у горадзе Слонім Гродзенскай вобласці.
    На адкрыцці фестывалю польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст».
    Саюз стаў адным з ініцыятараў правядзення ў краіне Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які традыцыйна праводзіцца раз у два гады (у чэрвені 2016 г. адбыўся XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур).
    Культурнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца Саюзам палякаў на Беларусі, з’яўляюцца Дні польскай культуры ў Навагрудку (з 2001 г.), Маладзёжны фестываль польскай эстраднай песні ў Лідзе, Фестываль польскай песні (з 2000 г.) на Гродзеншчыне, міжнародны
    фестываль «Паланэз» у Слоніме, прысвечаны памяці вялікага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (з 2005 г.), міжнародны беларускапольскалітоўскі фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» (з 2000 г.), літаратурныя сустрэчы, прысвечаныя памяці вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Таксама штогод праводзяцца калядныя і велікодныя сустрэчы, конкурсы польскай паэзіі, польскай арфаграфіі і інш. Штогод (з 2000 г.) 4 сакавіка ў Гродне праводзіцца рэспубліканская выстаўкакірмаш майстроў народнай творчасці «Казюкі».
    Першае прычасце. Горад Шчучын, 2010я гады.
    і^іаводле канфесійнай прыналежнасці палякі з’яўляюцца католікамі. 3 часоў Сярэдневякоўя каталіцкая царква на землях Беларусі фарміравалася і знаходзілася пад уплывам Польскага касцёла. Як распавядаюць летапісы, Польшча зазнала хрысціянства ў X ст. Пачатак распаўсюджвання каталіцкай царквы з Польшчы на беларускія землі апісаны ў летапісах і адносіцца да XIII ст., да эпохі княжання Міндоўга. Да XIII ст., адносяцца першыя звесткі аб ушанаванні каталіцкіх святых, абразоў і свят.
    Далейшая гісторыя каталіцкай царквы адносіцца да перыду княжання Ягайлы, які з праваслаўнага перайшоў у каталіцкае веравызнанне, пабраўшы шлюб з польскай каралевай Ядвігай. На працягу наступных стагоддзяў каталіцкая царква замацавала сваё становішча дзякуючы таму што палякі, якія перасяляліся ў ВКЛ, атрымлівалі ад караля дзяржаўныя пасады і маёнткі, а шляхта і магнаты пераходзілі ў каталіцкае веравызнанне. Пачаў распаўсюджвацца культ польскіх святых, напрыклад, Святога Станіслава, цудатворных абразоў Маці Божай, напрыклад, Чанстахоўскай. У БКЛ фарміраваўся культ сваіх найбольш шануемых каталіцкіх святых — Андрэя Баболі і Святога Казіміра. Католікі ВКЛ найбольш шанавалі цудатворныя абразы Віленскай Вострабрамскай Маці Божай (з 1431 г.) і Будслаўскай Маці Божай (з 1413 г.) і інш.
    У наш час у Беларусі налічваецца каля 60% беларусаўкатолікаў і 40% палякаўкатолікаў.
    У перыяд уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы ў 1921—1939 гг. канцэпцыя атаясамлівання этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці: «католік — значыць паляк» атрымала далейшае развіццё. У сучаснасці падобнае атаясамліванне паляка і католіка захоўваецца на Захадзе Беларусі, асабліва ў вясковых жыхароў.
    Абраз Маці Божай Чанстахоўскай, які шануецца ў Польшчы і Беларусі. Спіс з вёскі Месцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
    58
    Гістарычна склалася сітуацыя, згодна з якой каталіцтва ў Беларусі мае прапольскую арыентацыю. Рэлігія, як і раней, аказвае моцнае ўздзеянне на паўсядзённае жыццё палякаў Беларусі.
    Сучасная каталіцкая моладзь таксама прытрымліваецца старых традыцый: амаль усе добра ведаюць і адзначаюць каталіцкія святы, прытрымліваюцца забароны на працу ў нядзельныя і святочныя дні. Характэрнай з’явай у змешаных сем’ях католікаў і праваслаўных з’яўляецца святкаванне вялікіх царкоўных свят і па юліянскім (праваслаўным), і па грыгарыянскім (каталіцкім) календары.
    Г^алякі заўсёды з вялікай пашанай адзначалі Нараджэнне Хрыстова і Вялікдзень. Да Каляд сям’я рыхтавалася загадзя: білі кабана, рабілі розныя мясныя вырабы, гаспадыня прыбіралахату. Напярэдадні Каляд, 24 снежня, святкавалі посную куццю. Пасля заходу сонца і з’яўлення на небе зорак усе члены сям’і садзіліся за стол, на які клалі сена і зверху пакрывалі белым настольнікам («абрусам»). Гаспадыня расстаўляла на
    Флякі.
    Бігас.
    ►
    Часлаў Немэн.
    Доммузей Часлава Немэна ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
    стол посныя стравы: груцу (каша з ячных круп), аўсяны кісель, селядцы, смажаную рыбу, грыбныя стравы, вушкі з макам, яблыкамі і грыбамі, галушкі і інш. Пачыналася сямейная вячэра з малітвы. Пасля вячэры спявалі калядныя песні, пачыналі ўпрыгожваць ёлку цацкамі. Дзеці на Каляды атрымлівалі святочныя падарункі «ад Святога Мікалая».
    На Вялікдзень фарбавалі вараныя яйкі, пяклі пірагі, гатавалі мясныя стравы: каўбасы, кумпяк, квашаніну (халадзец) і інш. У касцёлнасілі асвячаць («свенціць») яйкі, хлеб, соль і іншыя прадукты. Пасля службы ў касцёле вярталіся за стол і елі «свянцонае». Дзеці хадзілі па вёсцы, іх частавалі ласункамі, абавязкова давалі фарбаваныя яйкі. Хросныя бацькі сваім хрэснікам дарылі падарункі. На Вялікдзень дарослыя і дзеці гулялі фарбаванымі яйкамі «ў біткі». Вечарам па дварах хадзілі валачобнікі («алалоўнікі», «глыкальнікі»), якія спявалі песні рэлігійнага зместу («Святыя песні»).
    ^^^жыллі палякаў найбольш пашыраны быў варыянт: хата + сені + хата («хата на два канцы»). Асноўнымі элементамі інтэр’ера былі: печ, покуць, бабін кут, стол, лавы, палаці. На покуці на сцяне віселі абразы з выявамі каталіцкіх святых.
    У адзенні шляхты (расфарбоўцы, кроі, характары ўпрыгажэнняў у манеры нашэння) адбіўся польскашляхецкі ўплыў. М.В. ДоўнарЗапольскі адзначаў што «польскі ўплыў адбіўся на аддзенні і звычках шляхціца. Шляхціц збрывае бараду, адзяваецца ў чорны або шэры суконны кафтан, на галаве носіць картуз польскага крою. Шляхцянка носіць кофту і спадніцу з паркалю, апранаецца ў паліто старажытнага крою». Адзенне мяшчан — жыхароў мястэчак, асабліва верхняе, зазнала таксама значны ўплыў з Польшчы. У XIX ст. у мяшчан яшчэ шырока бытавалі кунтушы, жупаны, пашытыя на ўзор, блізкі да польскіх жупаноў.