• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    60
    Палякі ў Беларусі маюць свае асаблівасці ў пабудове жылля, элементах яго інтэр’ера, у расфарбоўцы, кроі, характары ўпрыгожання адзення. Польская кухня мае шмат агульнага з беларускай.
    Палякі, як і беларусы, лічаць сваімі нацыянальнымі стравамі крупнік і жур. Польскай кухні ўласціва вялікая разнастайнасць першых страў: супы празрыстыя і загушчаныя, без запраўкі і запраўленыя мукой, смятанай, вяршкамі, малаком, жаўткамі, супы з агуркоў і піва, лімонаў і памідораў малочныя і фруктовыя. Палякі любяць кашы, стравы з яек, тварагу. Іх кухня славіцца мучнымі вырабамі — блінцамі, лазанкамі, аладкамі, пірагамі, мазуркамі. Мясныя стравы гатуюцца з цяляціны, свініны, ялавічыны, хатняй птушкі. Шырока выкарыстоўваюцца субпрадукты. Славутыя флякі гатуюць з рубца, чарніну — з гусіных вантроб і крыві. Сярод напояў найбольш пашыраны хлебны квас, бярозавы сок і піва. Сярод польскага насельніцтва Беларусі атрымала большае распаўсюджанне кава, чым чай.
    У палякаў Беларусі склаліся ўстойлівыя погляды на сям’ю і сямейнабытавыя традыцыі. Стабільнасць сям’і залежала ад узроставых асаблівасцей розных сацыяльных груп. Калі ў XIX—XX стст. у вёсцы жаніліся ў 25—30 гадоў, а замуж выходзілі да 20 гадоў то ў міжваенныя часы — 25—29 і 20—24 гады адпаведна. Позняя жаніцьба хлопца ў Беларусі атрымала крылаты выраз «польскі кавалер».
    Знаёмства моладзі ў польскіх вёсках адбывалася на вячорках (posiedy). Дзяўчаты на іх займаліся вышываннем, прадзеннем, ткацтвам, спявалі песні, слухалі розныя паданні. У хаты дзяўчатнявест, дзе адбываліся вячоркі, прыходзілі хлопцы. Да такога вечара часта рыхтавалася вячэра, ладзіліся танцы.
    Адам Міцкевіч.
    Пётр Ярашэвіч.
    Эліза Ажэшка.
    Доммузей Элізы Ажэшка ў Гродне.
     61
    Важнымі былі традыцыі, звязаныя з нараджэннем дзіцяці. Нованароджанае дзіця клалі каля печы, каб яно было дамавітым і гаспадарлівым. Для мыцця бралі драўлянае карыта, у якім звычайна замешвалася цеста, каб дзіця хутка расло. 3 вады «бабка» тройчы падымала дзіця ўверх, прыгаворваючы: «Сынок (дачка) — уверх, святая вада ў зямлю». Бацькі цалавалі дзіця, а «бабку» частавалі мядовай настойкай з гваздзікай.
    Звычай наведвання парадзіхі пасля нараджэння дзіцяці захаваўся і цяпер. У адведкі прыходзілі жанчыны (суседкі, сяброўкі), прыносілі ежу для дзіцяці і парадзіхі. Важным момантам у радзіннай абраднасці палякаў было хрышчэнне дзіцяці. Хрысцілі звычайна ў першыя некалькі дзён або тыдняў пасля нараджэння. Пасля хрышчэння дзіцяці ў касцёле наладжвалася трапеза, на якой самае ганаровае месца займалі бабкапавітуха і кумы.
    Традыцыйнымі засталіся ўяўленні сённяшняй польскай моладзі аб тым; якой павінна быць маці, жонка, якім павінен быць бацька, муж. Важнай якасцю сучасных маладых дзяўчат з’яўляецца ўменне арганізаваць быт сям’і, дагледзець дзяцей, быць надзейнай, добра выхаванай і адукаванай. У хлопцаў вельмі ўхваляюцца такія якасці, як уменне клапаціцца аб дзяўчыне, якую пакахаў а таксама выказваць знакі ўвагі яе сваякам. Пры гэтым пэўную ролю адыгрываюць і асабістыя якасці маладых людзей, іх знешні выгляд, добрыя манеры, паводзіны.
    Пахавальнапамінальныя абрады беларускіх палякаў таксама мелі свае адметныя рысы. Паміналі памерлых сваякоў і родных ў так званы Задушны дзень, або Дзень усіх святых, які адзначаецца 2 лістапада. Уся сям’я ішла на могілкі, на якіх напярэдадні наводзілі парадак, запальвалі свечкі, маліліся.
    Кампазітар і арганіст Браніслаў Руткоўскі (сядзіць 2і справа) сярод удзельнікаў касцельнага хору.
    Магіла Яна і Цэцыліі — першых польскіх пасяленцаў XVI cm. —у вёсцы Багатырэвічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Апісана ў рамане Э. Ажэшка «Над Нёманам». Драўляны помнік замяняецца праз кожныя некалькі дзесяцігоддзяў.
    62
    г
    Az еларуская зямля з’яўляецца радзімай для шэрага вядомых польскіх грамадскіх і культурных дзеячаў многія з якіх мелі беларускія радаводы: Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746— 1817) — польскі, беларускі і амерыканскі нацыянальны герой, кіраўнік паўстання 1794 г.; Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798), апошні кароль Рэчы Паспалітай; Юліян Урсын Нямцэвіч (1758— 1841), польскі паэт, драматург і дзяржаўны дзеяч; знакаміты кампазітар Міхал Клеафас Агінскі (1765— 1833), аўтар паланэза «Развітанне з Радзімай»; самы вядомы польскі паэтрамантык Адам Міцкевіч (1798—1855); Ігнацій Дамейка (1802—1889), вядомы вучоныгеолаг і мінералог; польскі пісьменнік, гісторык Юзаф Ігнацій Крашэўскі (1812—1887); кампазітар, класік польскай і беларускай вакальнай лірыкі Станіслаў Манюшка (1819—1872); Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862), польскі і беларускі паэт, публіцыст і этнограф; Эліза Ажэшка (1841—1910), вядомая польская пісьменніца, яе раман «Над Нёманам» — энцыклапедыя жыцця польскай шляхты Гродзеншчыны 2й палавіны XIX ст.; этнографы і краязнаўцы Канстанцін (1806—1868) іЯўстафій (1814—1873) Тышкевічы; этнографы і фалькларысты Міхал Федароўскі (1853—1923) і Часлаў Пяткевіч; старшыня Урада Польскай Народнай Рэспублікі ў 1970—1980 гг. Пётр Ярашэвіч (1909—1992); мастак Ул.адзіслаў Страмінскі (Стшамінскі; 1893—1952), музыканты Браніслаў Руткоўскі (1898—1964) і Чэслаў Немэн (1939—2004) і інш. Дзейнасць усіх, іх творчасць стала здабыткам і спадчынай не толькі польскай, але і беларускай культуры.
    DOM POLSK1
    Сёння палякі ў Беларусі ўспрынялі многія элементы традыцыйнай беларускай культуры і ў сваю чаргу аказалі моцны ўплыў на беларускую народную культуру. Разам з тым, нягледзячы на працяглыя гістарычныя сувязі, узаемаўплыў, міжэтнічныя стасункі, палякі захавалі многія адметныя рысы сваёй нацыянальнасці.
    Самадзейныя артысты з Дома польскага ў горадзе Ліда.
    Выступленне аматарскага калектыву ў час правядзення свята польскай культуры. Мінск, 2016 г.
    УКРАІНЦЫ
    ^^^<раінцы — адна з традыцыйных этнічных груп, якія насяляюць тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь. У Беларусі вылучаюць 2 групы ўкраінцаў: выхадцы з Украіны і аўтахтонныя жыхары Беларускага Палесся, дляякіххарактэрнаўкраінская самасвядомасць. Доўгі час у гістарычных дакументах беларусы і ўкраінцы пазначаліся пад агульнай назвай «русіны». 3 прычыны культурнай блізкасці беларусаў і ўкраінцаў узнікаюць цяжкасці ў правядзенні этнічных меж паміж двума народамі на Палессі.
    Час рассялення ўкраінцаў у Беларусі ўсталяваць складана, паколькі дакладных меж паміж Украінай і Беларуссю практычна не існавала.
    У XVII—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі ўзніклі паселішчы ўкраінцаў выхадцаў з Валыні, і казакоў Найбольш поўныя і сістэматызаваныя дадзеныя пра ўкраінцаў у Беларусі прадстаўлены ў матэрыялах Першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г., якія сведчаць аб пашырэнні ў беларускіх губернях арэала рассялення ўкраінцаў. У гэты перыяд сярод нацыянальных груп па колькасці ўкраін
    цы займалі чацвёртае месца пасля рускіх, палякаў і яўрэяў. Большасць прадстаўнікоў украінскай нацыянальнасці былі расселены на памежных з Украінай паўднёвых тэрыторыях Беларусі. Шчыльна населеныя былі Кобрынскі, Брэсцкі, Пружанскі, Пінскі паветы Гродзенскай губерні (22,6% ад агульнай колькасці). Крыху больш украінцаў было ў Мінскай губерні (на 0,5%). Менш за ўсё пражывала ўкраінцаў у Віцебскай губерні. Большая частка ўкраінцаў пражывала ў сельскай мясцовасці (97,4%), і толькі 2,6% украінцаў жылі ў гарадах.
    Тэрыторыі, на якіх сёння размешчаны Беларусь і большая частка Украіны, доўгі час уваходзілі ў адныя і тыя ж дзяржаўныя ўтварэнні — Кіеўскую Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітую, Расійскую імперыю, СССР. Украінскамоўнае насельніцтва здаўна жыло на Палессі, пераважна на поўдні сучаснай Брэсцкай вобласці.
    65
    УХХст.колькасцьукраінцаўпааб’ектыўныхпрычынах то павялічвалася, то скарачалася. На лікавыя паказчыкі адмоўна ўплывалі сацыяльныя катаклізмы (войны, падзеі 1917 г. і інш.). Характар рассялення ўкраінцаў у Беларусі ў XX ст., у прыватнасці, у 1920—1930я гг. характарызаваўся даволі высокай урбанізаванасцю, што выклікана інтэнсіўным ростам прамысловасці, культурнага будаўніцтва, колькасцю ўстаноў асветы і адукацыі. У сувязі з гэтым адчуваўся недахоп спецыялістаў розных прафесій і кваліфікацыі, які ліквідаваўся за кошт перасяленцаў з іншых рэспублік, у тым ліку з Украіны. Пер асяленцы сяліліся пераважна ў гарадах. У 1937 г. у параўнанні з 1926 г. колькасць украінцаў у буйных гарадах павялічылася ў 5 разоў. У пасляваенныя гады колькасць украінцаў узрасла: у перыяд 1959—1989 гг. — больш чым у два разы (з 133 тыс. да 291 тыс. чалавек). Пасля распаду Савецкага Саюза даволі вялікая колькасць украінцаў выехала з рэспублікі. Памяншэнню іх колькасці (2,4%) спрыялі зніжэнне ўзроўню нараджальнасці і рост смяротнасці насельніцтва Беларусі. Згодна з перапісам 1999 г., насельніцтва дадзенай этнічнай супольнасці займала 3е месца пасля рускіх і палякаў. У 2000я гг. сярод украінцаў Беларусі павялічылася колькасць гарадскіх жыхароў — ад 64,8% у 1959 г. да 77% у 2009 г.
    Па перапісе 2009 г., украінцаў налічвалася 158 723 чалавекі, што склала 1,7% ад агульнай колькасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Па ацэнцы прадстаўнікоў украінскай абіпчыны Беларусі, іх колькасць можа перавышаць паўмільёна чалавек (больш за 5%). Больш за ўсё ўкраінцаў пражывае ў Брэсцкай вобласці (25,2%), на 2м месцы Гомельская вобласць (19,5%), на 3м — Мінская (17,2%) і г. Мінск
    (11,8%), затым ідзе Гродзенская вобласць (9,2%) і Віцебская (9,4%), менш за ўсё ўкраінцаў у Магілёўскай вобласці (8,3%).
    Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 г., большасць украінцаў Беларусі (61%) назвалі роднай мовай рускую. Паруску размаўлялі дома 88,3% украінцаў краіны. 29% украінцаў лічылі ўкраінскую роднай мовай і 4% карысталіся ёю дома. Пабеларуску размаўлялі дома 6% украінцаў, а роднай беларускую назвалі 8% украінскай меншасці.
    ып забудовы, планіроўка жылля, тэхніка будаўніцтва, інтэр’ер з’яўляюцца важным этнічным паказчыкам. У першыя гады знаходжання ў Беларусі ўкраінцы прытрымліваліся традыцый сваіх месцаў але ва ўмовах пражывання ў адным населеным пункце прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей адбываўся працэс ўзаемаўплыву. Планіроўка вёсак была вулічнай, кучавой, змешанай вулічнакучавой. Для ўкраінцаў Беларусі была характэрна традыцыйная сістэма размяшчэння сядзіб у адносінах да вуліцы і адзін да аднаго. На Палессі сустракалася размяшчэнне дамоў перпендыкулярна вуліцы. Часам назіралася паралельнае размяшчэнне дамоў адносна вуліцы, што больш характэрна для Украіны. Звычайна будавалі хатымазанкі, аснову якіх складала тонкая жардзяная або плятнёвая аснова, абмазаная глінай. Сядзіба ўкраінскіх перасяленцаў дзялілася на дзве няроўныя часткі: меншая знаходзілася перад домам і прымыкала да вуліцы («двір»), вялікая — за домам і гаспадарчымі пабудовамі («горад»), дзе вырошчвалі гародніну. Найбольш распаўсюджаная сярод украінцаў планіроўка жылля: хата +