Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Беларусі дзейнічаюць шматлікія рускія грамадскія арганізацыі (Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Рускае таварыства», Беларускае грамадскае аб’яднанне «Русь», Культурнаасветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садко» і інш.). Асноўнай мэтай гэтых аб’яднанняў з’яўляецца захаванне і развіццё рускай культуры, гістарычных традыцый. Штогод рускія грамадскія аб’яднанні арганізоўваюць святы, канферэнцыі і літаратурныя чытанні, прысвечаныя класікам рускай і савецкай літаратуры, прымаюць удзел ва Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, міжнародным фестывалі «Славянскі базар ў Віцебску» і іншых мерапрыемствах.
Выступленне рускага народнага хору імяА. Нікіцінай.
Створаны рускі народны хор імя А. Нікіцінай. У г. Ветка дзейнічае музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, дзе зберагаюцца рускія рукапісныя кнігі, абразы і прадметы беларускага народнага ткацтва.
Рускія, якія пераехалі ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства, не толькі працягваюць адзначаць свае нацыянальныя святы, але і запазычваюць беларускую культуру, традыцыі мясцовасці, у якой пражываюць. Найбольш шанаванымі сярод рэлігійных свят у рускага насельніцтва з’яўляюцца Вялікдзень і Радаўніца, а сярод каляндарных часцей за ўсё адзначаецца Масленіца. Пра многія святы рускія даведаліся толькі жывучы ў Беларусі, напрыклад, сярод каляндарных свят многія толькі ў Беларусі пачалі адзначаць Купалле, Каляды, сярод сямейных — Хрэсьбіны (большасць раней не адзначалі ўрачыста гэты дзень). Асобныя святы, характэрныя для беларусаў не атрымалі распаўсюджання сярод рускага насельніцтва, напрыклад, Дзяды. У якасці памінальнага дня па памерлым адзначаецца толькі Радаўніца, якую звычайна называюць «бацькоўскі дзень», пры гэтым на Радаўніцу на могілках не ядуць, памінаюць дома.
У Беларусі дзейнічаюць шматлікія рускія грамадскія арганізацыі, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца захаванне і развіццё рускай культуры, гістарычных традыцый. Рускія, якія стала жывуць у Беларусі, не толькі працягваюць адзначаць свае нацыянальныя святы, але таксама запазычваюць беларускую культуру, традыцыі мясцовасці, у якой пражываюць.
Шэсце дэлегацыі рускіх — удзельнікаў
Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.
48
беларускай зямлёй звязаны імёны многіх вядомых дзеячаў рускай гісторыі культуры і мастацтваў. У XVI ст. тут знайшлі прытулак уцекачы ад дэспатызму Івана Грознага царкоўныя вальнадумцы Арцемій (памёр у 1570хгг.) і Феадосій Касой, палкаводзец князь Андрэй Курбскі (1528—1583). На старыхмогілкахуНавагрудку знаходзіцца магіла ўнука А.С. Пушкіна — Пятра, на надмагільным камені якой маецца надпіс: «Младенец Петр Пушкнн». У Навагрудку ў 2й палавіне XIX ст. быў раскватараваны 13ы гусарскі полк, якім камандаваў старэйшы сын А.С. Пушкіна — палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Пушкін. За адвагу службу цару і Айчыне ён быў узнагароджаны, мабыць, усімі існаваўшымі ў той час узнагародамі і Залатой шабляй. А ў вёсцы Цялуша Бабруйскага раёна ў сваім маёнтку пражывала ўнучка Аляксандра Сяргеевіча Н. ВільнікаваВаранцова. Віцебскім віцэгубернатарам у 1853—1854 гг. служыў адзін з пачынальнікаў рускага гістарычнага рамана пісь
меннік І.І. Лажэчнікаў (1792—1869). 3 сям’і патомных віцебскіх старавераў паходзіў таленавіты мастакграфік Я.С. Мінін (1897—1937), які пакінуў серыю ксілаграфій з відамі старога Віцебска.
Знакавымі фігурамі ў беларускім сучасным мастацтве з’яўляюцца рускія па паходжанні У Мулявін (1941—2003; артыст і кампазітар, заснавальнік ансамбля «Песняры»), У Гасцюхін (нарадзіўся ў 1946; акцёр), В. Елізар’еў (нарадзіўся ў 1947; балетмайстар), Я. Глебаў (1929—2000; кампазітар), У КоршСаблін (1900—1974; адзін з заснавальнікаў беларускага мастацкага кіно), В. Волкаў (1881— 1964; мастак) і інш. У вытокаў беларускага музычнага мастацтва і адукацыі стаялі патрыярхі беларускай кампазітарскай школы М. Аладаў (1890—1972), М. Чуркін (1869—1964), Е. Цікоцкі (1893—1970), якія з’яўляліся заснавальнікамі такіх жанраў беларускай музыкі, як опера, сімфонія, камернаінструментальны ансамбль.
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.
Псалтыр у Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Я.Мінін. Стары Віцебск. 1927г. Абразы старавераў у Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.
49
ПАЛЯКІ
ярод 140 этнічных груп, якія насяляюць сучасную Беларусь, трэцяе месца па колькасці пасля беларусаў і рускіх займаюць палякі (па перапісе 2009 г. — 294 549 чалавек). Гэты народ мае саманазву — «паляцы» (роіасу). Яго асноўная частка — 38 млн. чалавек — пражывае ў Польшчы, за яе межамі прыблізна 21 млн. палякаў. Палякі размаўляюць на польскай мове, якая роднасная беларускай, таму зразумелая большасці нашых суайчыннікаў. Яна адносіцца да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Польскае пісьменства існуе на аснове лацінскага алфавіта. Па веравызнанні палякі ў асноўным з’яўляюцца прыхільнікамі рымскакаталіцкай царквы.
Прадстаўнікі польскага насельніцтва з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў XI — XII стст. у выніку культурных і палітычных зносін, міждынастычных шлюбаў. У сярэдзіне XIII ст. на беларускіх землях з’явілася значная колькасць польскага насельніцтва, якое ў летапісах і хроніках мела назву «ляхаў». У XIV ст. пачалося рассяленне польскіх мяшчан у гарады ВКЛ.
Аб тым, што сувязі паміж беларусамі і палякамі распачаліся ў старадаўнія часы, амаль тысячу гадоў таму сведчаць розныя археалагічныя знаходкі, у тым ліку ювелірных упрыгажэнняў манет. У вёсцы Дзягцяны Капыльскага раёна Мінскай вобласці каля ракі Случ быў знойдзены скарб, які адносіцца да XI ст. Гэта 320 чэшскіх манет і фрагменты сярэбраных упрыгажэнняў з серабра, якія арнаментаваны зярненнем і сканню.
У XI—XII стст. на тэрыторыі Беларусі ў выніку культурных і палітычных зносін, міждынастычных шлюбаў з’явіліся прадстаўнікі польскага насельніцтва. Так, згодна з летапісам, Тураўскі князь Святаполк ажаніўся з дачкой польскага караля Баляслава Храбрага, які аказваў зяцю дапамогу ў барацьбе за незалежнасць Тураўскага княства, а пазней — за Кіеўскі велікакняжацкі прастол.
У сярэдзіне XIII ст. на беларускіх землях з’явілася даволі значная колькасць польскага насельніцтва, якое ў летапісах і хроніках мела назву «ляхаў». Па меркаванні гісторыкаў гэта былі палонныя, вывезеныя з польскіх зямель пасля ваенных паходаў князёў. Так, згодна з «Хронікай» Мацея Стрыйкоўскага, уЛітвуў 1й палавіне XIII ст. было вывезена да 100 тыс. палонных з польскіх зямель.
51
У XIV ст. пачалося рассяленне польскіх мяшчан у гарады ВКЛ, галоўным чынам у Вільню і Брэст. У XV ст. была яшчэ адна група польскіх перасяленцаў — мазураў, якая пасялілася ў Падляшшы. Другая хваля перасяленняў мазураў так званых буднікаў (чыншавая шляхта), якія займаліся ляснымі промысламі і жылі на Палессі ў будах, адносіцца да XVII ст. і працягвалася да XIX ст. Яны займаліся нарыхтоўкай лесу, драўлянага вугалю, вытворчасцю шкіпінару і дзёгцю. Мазуры доўга захоўвалі памяць аб сваім паходжанні. Этнографы выявілі іх нашчадкаў у вёсках Прыпяцкага Палесся ў 1960х гг.
Групы польскіх перасяленцаў у XV—XVII стст. атрымлівалі зямельныя надзелы ў ВКЛ за нясенне воінскай павіннасці. Шмат выхадцаў з Польшчы служыла ў ваенных гарнізонах крэпасцей, асабліва на памежжы з Рускай дзяржавай. Іх пасяленні атрымалі назву «засценкі» ці «загроды», што дало назву новаму саслоўю — «засцянковая» ці «загродавая» шляхта.
У Вялікім Княстве Літоўскім польская шляхта займала высокія дзяржаўныя пасады, захоўвала памяць аб сваім паходжанні, традыцыі і звычаі, карысталася польскай мовай, адносілася да рымскакаталіцкай царквы.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г., калі беларускія землі разам з іншымі землямі Вялікага Княства Літоўскага ўвайіплі ў склад Рэчы Паспалітай, прадстаўнікі шляхты, магнатаў прымаючы каталіцкую веру змянялі сваё этнічнае самавызначэнне і называлі сябе палякамі. Асабліва ўзмацніліся гэтыя працэсы пасля прыняцця польскай мовы як дзяржаўнай замест старабеларускай на тэрыторыі ВКЛ у XVII ст. Разам з тым Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. уводзіў абмежаванні для польскай шляхты на заняцце дзяржаўных пасад і надзяленне зям
лёй у ВКЛ (гэтыя абмежаванні былі скасаваны пры расійскіх імператарах Паўле I і Аляксандру I).
Пасля ўваходжання зямель Беларусі ў склад Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1722, 1793, 1795) пэўная колькасць сялянкатолікаў па веравызнанні вызначыла сваю этнічную прыналежнасць як польскую і імкнулася да пераймання пэўных элементаў польскай культуры.
У 1860х гг. распачалася трэцяя хваля польскай міграцыі на беларускія землі, якая працягвалася да Першай сусветнай вайны. Гэта былі групы беззямельных батракоў з Сілезіі, Прыкарпацця, Мазовіі.
Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, асабліва з 1860х гг., царскія ўлады імкнуліся аслабіць польскі ўплыў на мясцовае насельніцтва, ліквідаваць любыя праявы «палыпчызны» ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. У 1831 г. было забаронена ўжываць польскую мову ў справаводстве, а ў 1836 г. — выкладаць яе як асобны прадмет
Дом паляка ў Гродне.
52
у навучальныхустановах. Тым не менш палякі працягвалі мець ранейшы высокі сацыяльны статус у грамадстве: сярод дваранства іх доля складала 60%, а сярод мяшчанства — 17%. У гэты час праваслаўе ўсё больш лічылася «рускім веравызнаннем», а каталіцтва — «польскай верай». Згодна з Усерасійскім перапісам 1897 г., на беларускіх земляхжыло больш за 140 тыс. палякаў найбольш у Гродзенскай (10%) і найменш у Магілёўскай (1%) губернях.
У 1й палавіне XX ст. у Заходняй Беларусі, якая ў 1921—1939 гг. уваходзіла ў склад Польшчы, павялічылася колькасць палякаў. Сюды з этнічных польскіх зямель перасяліліся групы асаднікаў розныя катэгорыі рабочых і чыноўнікі. Колькасць палякаў была штучна павялічана падчас перапісу 1931 г., калі беларускіх сялян і гараджан, католікаў па веравызнанні, запісвалі палякамі.
У БССР палякі з'яўляліся адной з асноўных этнічных груп. Паводле перапісу 1926 г. іх налічвалася 97,5 тыс. чалавек. Польская мова была прызнана дзяржаўнай разам з беларускай, рускай, яўрэйскай (ідыш). У1932—1937 гг. існаваў Польскі нацыянальны раён з цэнтрам у Дзяржынску, былі створаны звыш 30 польскіх нацыянальных сельсаветаў.